• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сусвет дабрыні  Уладзімір Саламаха

    Сусвет дабрыні

    Уладзімір Саламаха

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 286с.
    Мінск 2005
    81.87 МБ
    I вось тая мясціна. якую я добра ведаў, якая мне падабалася і якая, як думаў, павінна спадабацца Андрэю. Акурат як у яго «Пелі», мясціны, што засталася ад возера дзяцінства, і да якой некалі спачатку ён ішоў сам, калі раптам і дома «занудзіўся», а потым яго герой, абазначаны ў творы, як «я».
    «Было гадзін шэсць вечара. Грэла мяккае сонца, лёгка і прыемна ішлося лясной, не выбітай машынамі сцяжынаю; я злавіў нарэшце свон рытм: час больш не скакаў, не цёгся да раздражнёнасці нудна, а плыў неяк суладна маім крокам. Пахі ляснога долу, верасу і чарнічніку былі ў суладдзі з птушыным шчабятаннем, з нязыркім сонцам, з шорганнем крокаў па ляеной дарозе — і доўгачаканая гармонія прыходзіла і ў думкі. Я адчуваў сябе: вось я ёсць, я — жыву, усё ідзе цудоўна, я вучуся, а значыць, на некалькі гадоў ці нават назаўсёды выбраў сабе жыццёвую лінію; я прайдуся па лесе, палаўлю карасёў, а потым цягнік паімчыць мяне да дзівосных берагоў, пра якія столькі наслухаўся і начытаўся...»
    Здаецца, на сцежцы, на якой я яго высадзіў (вядзе да ракі), усё супадала з той. што ў творы, за выключэннем пары года і ўзросту пісьменніка. («Пеля» пісалася гадоў «...наццаць»
    220
    таму.) Хаця тут не было цягніка, карасёў, яшчэ тагосяго, як там’ Галоўнае ж. меркаваў я, тут у думкі пісьменніка павінна прыйсці «доўгачаканая гармонія!..».
    Я ішоў следам. Воддаль. Каб не перашкаджаць. I мне было хораша: прырода, сцежка, пісьменнік на ёй...
    I зараз я ўпэўнены, што на гэтай сцежцы Андрэй забыўся на рэдакцыю, на хлопцаў, на горад. Зрэшты, на ўсё, з чым была звязана яго пісьменніцкая існасць. У тым ліку і на пакуты, доўгія, то начныя. то ранішнія, то вечаровыя. У будні і святы. У пошуку таго слова, якім. скажам, можна было б напісаць тое, што я працытаваў з «Пелі».
    I таксама я ведаў, што праз нейкі час пасля той нашай дарогі. па якой мы сюды ехалі. пасля гэтай сцежкі, па якой ён ішоў да ракі, пасля мележаўскага напаміну шляху^ зямлі, як найсаладзейшае імгненне ў Андрэевай душы зноў успыхне прага роднага слова. якім ён у новым сваім творы скажа нам пра жыццё нешта такое, калі ўсе мы, як і раней, будзем зайздросціць. Хто падобраму, шчыра. А хто... Ведаў гаксама, што наступіць час, дзень, хвіліна, калі ў часіну яго, Андрушавай, пісьменніцкай радасці ад здзейсненага знойдзецца нехта, хто папракне невядома ў чым. 1 яго, як і маю, сваю маці, проста так «всуе» назаве не тым словам...
    Іслач бліснула зза пагорка (рассунуўся зялёнасветлы ельнік, адкаціўся блакітнакарычневы верас) мірыядамі сліпучых срэбназалацістых бліскавак. Яны скакалі вузкай дарожкай на празрыстазялёнай плыні.
    Рака шумела. гарэзнічала. Вуркатала ў крутых берагах за недалёкім, у карычневых падпалінах (ужо выпальвалі граву) лужком. У чорных карчах, шэрых ствалах паваленых алешын яна шкуматала аблокі. Далей, каля павароткі, залівала белай пенай зялёныя, жоўтыя і шэрыя цені ад усяго таго, што расло на супрацьлеглым пакатым беразе. 1 мне яшчэ воддаль было відаць, як пад празрыстасцю вады зпад гэтага берага да_таго на амаль карычневых грыўках пяску памчалася з пяток бронзавазалатых стрэл. Даўжынёю ў далонь — стронга.
    221
    На беразе празаік знерухомеў...
    А праз колькі часу пра прыроду: зноў можна было сказаць ягоным жа радком: «Сонца ўжо спусцілася амаль да самага лесу. Наставаў вечар, таму мацнейшымі зрабіліся пахі. Увогуле. рака, асабліва цёплымі летнімі вечарамі, мае той своеасаблівы, свежы, радаснанепаўторны водар, з якім не параўнаецца ні лясное паветра. ні горнае. ні марское...»
    «Дык дзе ж тут логіка? — могуць спытаць у мяне.— Дарога, фон, хлопцы, старая, класікі, Андрэй...»
    Можа, яна тут і не патрэбна. Назаўтра раніцой пазваніў мне Андрэй і, радасны, усхваляваны, сказаў: «Валодзя, я толькі што напісаў пісьмо МАМЕ пра нашу ўчарашнюю дарогу...» (Нарадзіўся Андрэй Федарэнка 17.01.1964 года ў в. Бярозаўка Мазырскага раёна.)
    I высветлілася мне ва ўсім гэтым свая логіка. 1 вялікая логіка празаіка Андрэя Федарэнкі. сапраўды вартага пісьменніка з яго, і не толькі з яго, пакалення, менавіта ў гэтым «MAME...». I які.м пустым падалося мне ўсё наша ваяўнічае. Яно далёкае ад жыцця, ад тых вёсачак, паўз якія мы ехалі, ад жыцця тых людзей. якіх бачылі, таксама ад жыцця нашых і чужых матуль, што ўглядаюцца: ці едзе...
    I зноўку, новымі гранямі засвяціліся мініяцюры Янкі Брыля з яго даўняй мінікніжачкі «Пробліскі».
    Дык вось, у класіка, напрыклад, дарога як такая і як дарога чалавечага жыцця бачыцца мне ва ўсіх яго амаль стапяцідзесяці мініяцюрах з гэтай кніжачкі (размова тут толькі пра яе). I думаецца, такая кніжачка. калі ўжо аб ёй, павінна быць настольнай і для нас, хто піша ды не ведае, як назваць тую адзіную, якая кожнаму дала жыццё, і для тых, хто — «на дзёгаць», «на оперу» і г. д.
    У Івана Антонавіча на гэтай дарозе адным словам, але з рознымі адценнямі больш двух дзесяткаў разоў малюецца вобраз маці, мамы, матулі. Праз разуменне гэтага вобраза самім класікам. а таксама праз разуменне хлопчыкам, мама якога ў жаху вайны страціла розум, дзяўчынкайсіраіой, пад
    222
    леткам, тройчы героем і многімі іншымі людзьмі на іх зямных дарогах. У горы і ў радасці. А як яно гучыць на нашай мове, той, якая, паводле Брыля,— крыніца ўсяго, дык услухаемся: «Старэнькай маці, калгасніцы адняло мову...» Памятаеце? Сын прыляцеў. Вучоны. Ад маці не адыходзіць. Калі ж праз два дні яна апрытомнела, дык «першае, што сказала,— спыталася: «А ці абедаў жа. сынок?» I ў іншай мове: «У старухн колхознмцы...»
    He будзем нікога ні ў чым папракаць, перакладчыка — таксама. Проста падумаем і пра такое гучанне і разуменне гэтага слова, як у любімай песні Пушкіна: «Матушка, голубка, солнышко мое...»
    Андрэева ж «пісьмо МАМЕ» асабіста мне сказала пра яго як чалавека і пісьменніка больш, чым цэлыя кнігі некаторых з нас, для каго маці — старая...
    Паэты вырастаюць у вёсцы
    Недзе напрыканцы 60х гадоў у мяне, школьніка. з’явілася вялікая, у чорнабелых ілюстрацыях, кніга «Шагн по росе» Васіля Пяскова. Ужо ў той час імя гэтае было шырока вядома: яго матэрыялы не толькі аб прыродзе і людзях у ёй, а наогул аб жыцці, тагачаснай рэчаіснасці літаральна ўсіх рэспублік былой вялікай краіны друкаваліся ў «Комсомольской правде».
    Чытаў у газеце, а тут раптам — кніга! I купленая не ў сталіцы ці бліжэйшых да майго пасёлка Бабруйску, Магілёве — гарадах, а менавіта ў пасёлку, а калі ўжо так, звычайнай вёсцы. Хіба што рабочай — Скачкоўскі лесапункт Кіраўскага лесаўчастка Бабруйскага леспрамгаса.
    Дык вось, рускамоўную «цагліну» «Шагм по росе» я выбраў разам з некалькімі маленькімі зборнічкамі нашых
    223
    маладых паэтаў і празаікаў (на роднай мове, вядома) — кнігі прадаваліся ў звычайным магазіне: хлеб, цукар, селядцы, вопратка... Як і хто заказваў сюды літаратуру — не ведаю. Але падазраю, што ні лаўрэат Ленінскай прэміі Васіль Пяскоў, ні пачаткоўцы і проста маладыя нашы паэты і празаікі Мікола Маляўка, Міхась Стральцоў, Анатоль Кудравец для таго, каб іх «Едуць маразы», «Сена на асфальце», «На зялёнай дарозе» дайшлі і да вёскі майго маленства, не абівалі парогі розных устаноў, не кланяліся «хозяевам», арганізацыям. Між іншым, кнігі. што стаялі ў нашай краме, каштавалі столькі, што некаторыя з іх можна было бедаку купіць за здадзеную (знойдзеную ля крамы) пустую бутэльку.
    Былі кнігі, пераважная большасць беларускія, і ў лесаўчасткавай бібліятэцы. Пазней я даведаўся: штогод туды паступала амаль 200. а калі і больш «познцнй» — літаральна ўсё, што выдавалася дзяржавай. Цікава, на нядаўняй сустрэчы з настаўнікамі Мінска і Мікола Мятліцкі ўспамінаў аб тым, што некалі ў вясковай краме побач з бочкай селядцоў былі кнігі (не эстэтычна? Затое даступна). А ён жа маладзей за мяне, і вёска яго — у зусім іншым кутку Беларусі. Значыць, кніга была паўсюль. Падкрэсліваю: перш за ўсё на роднай мове...
    Паэты вырастаюць у вёсцы. Гэта я вычытаў у Пяскова. Ён прыгадваў, як настаўнік на ўроках літаратуры любіў паўтараць, што паэты вырастаюць (чытай: нараджаюцца) у вёсцы. Настаўнік называў імёны. I дзеці здзіўляліся: так...
    I я, падлетак, як падлеткі з нарыса В. Пяскова, найперш успрыняў гэта як літаральнае. I як жа вёска, але ўжо наша. беларуская, узвышалася ў маім усведамленні, калі чытаў біяграфічныя звесткі пра аўтараў маленькіх і вялікіх кніг прозы і паэзіі, купленых у пасялковай краме,— дык яны ж з вёскі...
    Мне скажуць: адстаў, «прошлое». «Сейчас много поэтов — выходцы нз города». I будуць мець рацыю. I празаікаў — таксама. «Пншут же тексты...»
    224
    Хата, у якой нарадзіўся Янка Купала. Вязынка
    Бацькоўскі парог
    Калыска Купалы
    Леснікова сядзіба. Альбуць
    Калыска Коласа
    Ю. М. Міцкевіч
    Горкі. Тут бывалі Песняры
    А. Федарэнка
    Рэдакцыя часопіса «Маладосць». 2000 г.
    Гара Парнас
    Я. Сіпакоў
    К. Цвірка
    У. Дамашэвіч
    М. Стральцоў
    №£3
    У. Скарынкін	А. Грачанікаў
    Злева направа: У. Марук, А. Тоўсцік, А. Пісьмянкоў, Н. Гальпяровіч
    П. Вераб’ёў і Л. Рублеўская з юнымі творцамі
    «Палессе... Вечная паэма»
    Азярцо каля Вільчы
    I. Шамякін (сядзіць), У. Мачульскі, В. Праўдзін, М. Мятліцкі
    Землякі. В. Праскураў, В. Гардзей, К. Мохар, М. Лойка
    Злева направа: А. Марціновіч, Н. Блахіна, У. Вялічка
    Г. Чарказян
    У Кактэбелі. Злева направа: Г, Пашкоў, А. Зэкаў, Я. Каршукоў, У. Глушакоў, спявак Ю. Багацікаў, У. Саламаха
    У. Гаўрыловіч
    3 аднакласнікамі. У. Саламаха — у трэцім радзе, трэці справа. У цэнтры — настаўнікі Н. А. Капусціна і В. I. Сівакоў
    В. Шніп і Л. Рублеўская з роднымі
    Злева направа: М. Чарняўскі, У. Ліпскі, М. Маляўка
    У. Рубанаў (справа) з Л. Левановічам
    Усе мы з хат...
    Я. Лайкоў
    1. Чыгрынаў
    Але вось загадка: чаму, напрыклад, менавпа вёска нараджае тытанаў нацыянальнага духу ? Янка Купала, Якуб Колас^. А Іван Мележ, Васіль Быкаў, Іван Шамякін, Іван Пташнікаў, Іван Чыгрынаў?.. ~
    Па сутнасці, калі ўжо так, то сапраўды не менш 90 працэнтаў нашых пісьменнікаў нарадзіліся ў вёсцы. Кажуць, адабралі б у іх з дзяцінства роднае слова, той асяродак, у якім фарміраваўся светапогляд,— не было б у нас літаратуры. Той, што сёння маем: годнай сярод іншых літаратур свету. Нягледзячы ні на што. А «што» — дык таксама ведаем...
    ГІакуль мы шумелі, спрачаліся ды лаяліся, высвятляючы, хто з нас павінен заняць месца літгенералаў. розныя самадзейныя «настаўнікі паэтаў» і «прочая» і «прочая» калялітаратурная публіка змагла адвесці ад літаратуры многіх з іх. Наіўныя, яньі шчыра паверылі «нікаму» ў літаратуры, хто раптам вырашыў хоць чым у ёй або каля яе ўзвысіцца, стварыць такім чынам сваё нібы літаратурнае «я», якое, як кажуць, і праз мікраскоп разгледзець цяжка.