Сусвет дабрыні
Уладзімір Саламаха
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 286с.
Мінск 2005
I «дзедава навука» з балючага апавядання Алеся Дзятлава «Гарбун Пенька»...
Творы і рэальнае жыццё.
Калі ў творы, дык асабліва ў Буніна вельмі прыгожа: «Галасы на вёсцы (з саду.— У С.) або рыпенне варот чуецца ў халаднаватым змярканні вельмі ясна». Або «ў цемрыве, у глыбіні саду — казачная карціна: нібы ў куточках пекла. палае каля будана полымя, акружанае цемраю, і нечым чорным, быдта выразаныя з чорнага дрэва сілуэты ходзяць вакол воінішча, між тым як велічныя цені ад іх слізгочуць па яблынях...» (Гэта перад паядынкай, якой пакуль толькі «пужанеце».)
Што да рэальнасцей — дык сёння ў нашых вёсках тысячы здзічэлых, састарэлых, «бесхозных» садоў, у многіх з якіх у свой час столькі было лёсаў скалечана. А ў большасць з іх ужо няма каму лазіць. Ва ўраджайны год сотні, калі не тысячы тон яблыкаў ападаюць долу, гніюць...
На нашай зямлі сёння таксама мноства нікому не патрэбных вялізных калгасных садоў. Тых, у якіх яшчэ не так даўно вартаўнікі не толькі з «паядынак», але і з двухстволак пастрэльвалі. Найчасцей у дзяцей. Часам — траплялі, і не толькі соллю.
А на базарах нашых усё больш і больш з чужых краёў яблыкі. 1 яны танней за нашы, беларускія. I ўсё больш чужых «гаспадароў» яблыкаў гэтых... Каб жа толькі людзей прыстойных... Што да садоў майго дзяцінства, дык было так.
У той год, калі мы з бацькам садзілі сад — 30 яблынь, груш, сліў, вішняў — на сваіх 15 сотках, якія адводзіліся рабочакласаўскай пасялковай сям’і (тыя скачкоўцы, хто рабіў
7а*
203
у калгасе, мелі 60), сады як па камандзе пасадзілі, здаецца, усе. Але калі не ўсе, дык амаль усе.
Нашы сады раслі з намі. I калі яны сталі плоданасіць, штосьці не чуваць было, каб дзеці лазілі ў яблыкі. Што да нашай вуліцы, на якой жыла наша сям’я — гэта 13 хат, з нашага боку 9, насупраць 4, то і раней тут ніякіх здарэнняў з «падшыванцамізладзеямі» не адбывалася. Справа ў тым, што не ведаю, якім чынам раней за ўсе астатнія сады пачаў плоданасіць сад у дзеда Хведара Іларыёнавіча Кірыленкі, перасяленца з Украіны, лесаўчасткаўскага цеслі. Асабліва летняя сліва на вуліцы супраць хаты і кіслая, а тады ж дужа смачная, пепенка. Да іх у кожнага з нас быў «доступ». Але з адной умовай, якой прытрымліваліся мы, дзеці з нашай вуліцы, і якую ўжо мы, хлапчукі, ставілі прышлым, з чужых вуліц: «Сліву не ламай, да яблынькі ідзі баразёнкай, не тапчы дзеду бульбоўнік». I дзіўна, і нам, лічы сваім, і чужынцам хапала сліў і яблыкаў. Дзед жа Хведар, помню, гледзячы на падшыванцаў, якія ласаваліся дарамі яго саду, пасміхаўся ў пракураныя «рабочыя» вусы, казаў дарослым: «Пойдуць плоданасіць сады, дык наогул ніхто нікуды лазіць не будзе».
I сапраўды. праз колькі гадоў пасялковыя сады заплоданосілі, ніхто нікуды не лазіў. А неўзабаве яблыкаў ужо не было куды дзяваць. Яблыкі елі да аскомін. Іх сушылі, з іх ціснулі сок. Ставілі віно (асабліва ў гады «борьбы с пьянством н алкоголмзмом», калі, як хадзілі чуткі, недзе людзі высякалі вінаграднікі). Імі кармілі жывёлу. Было гаксама, калі шанцавала, здавалі за бясцэнак у «нарыхткантору». Словам, сад шмат што даваў гаспадару. Што цанілася, а што — не. Калі, скажам, асабліва «цанілася» ў пасёлку, то самагонка з яблычнага соку. I не з хлеба: дзе яго ўзяць? 3 яблыкаў. Зразумела, што без гарэлкі, асабліва пенсіянеру, які ўжо нікому не патрэбны, кроку не ступіш. Паспрабуй накупляцца.
Здаць яблыкі дзяржаве, не ведаю, як дзе, але ў нашым пасёлку было вельмі няпроста. Але зняў іх, каб не памяць. Пад 204
кожнай яблыняй — горы. Няхай... Потым трэба паддобрыцца да якога нарыхтоўшчыка (звычайна яны чамусьці прыязджалі з Бабруйска, з суседняга раёна), каб ён «расстараўся» табе скрынак. Скрынкі даў, ну тады адбяры яблык да яблыка, перакладзі саломай (лесаўчасткаўскаму рабочаму. гаспадару саду і саломы той трэба «расстарацца», не за так проста, канечне, у калгасе). Затым трэба навастрыць вуха, каб пачуць, праз колькі дзён прыйдзе машына, ды патрапіць у час... Узважыць прыёмшчык, з кожнай скрыні зробіць колькі кіло скідкі. Торкне пальцам: «Распішыся тут... I тут... I тут...» Распісаўся, або распісалася. Грошы — чакай!.. А лут ужо і снег. Вастры вуха зноў: калі ўжо грошы прывязуць. Прывезлі... Павестка ў суд: «Вы, такіта і такіта... Ваш подпіс?.. A гэты?.. А гэты?.. He ваш?» (Ён і сапраўды не яго...) Суд. Жанчыны бядуюць: «Аяяй, Яшы далі тры гады. Такі ж харошы быў чалавек: ён табе і скрыні прывязе, ён табе і тое і сёе... Шкада, шкада чалавека. У яго ж дзеці. Ды хапіла б гэтага кіслоцця і нам і яму. Усяму Бабруйску хапіла б. Хай бы толькі забралі. У чый сад ні паглядзі — гніюць яблыкі, гніюць...»
Былі прыёмшчыкамі часам і свае. Ці супадзенне, ці заўсёды ім станавіўся той, на каго б не падумаў, што ён можа «таргаваць». Яго людзі недалюбліваюць, ведаюць як аблупленага. У маладосці, да вайны — пакрадваў. У вайну — ні на фронт, ні ў партызаны, ні ў паліцаі. «Па дварах лахаў. Вядома, што мы, бабы, без мужчын, супраць яго. У мяне швейную машынку зпад хлява выкапаў — тады ж рэч рэдкая, дарагая. У Шуры — парсюка звёў. У Алены... Адкуль ведаю, што краў, кажаш, за руку не схапіла, дык няма чаго на чалавека плявузгаць? Ды ён пасля вайны людзям шыў. I я неяк пайшла: пашый. Ажно гляджу — мая машынка. Я яму — так і так, во. на колцы шчарбіна, я яе і з завязанымі вачыма пакажу... А ён — вон з хаты! Купіў... Ты яму з калом у глотку не залезеш...»
205
Але калі прыёмшчык, дык ужо не нейкі там Мішка, a — Мікалаевіч. А ён да цябе калі што якое — спінаю. Яша, здаецца, не махляваў, і пасадзілі, а гэты абдурыць цябе ўвачавідкі — і яму нічога. Вось ужо і сын на легкавіку паехаў...
Словам, калі сады ўвабраліся ў сілу, клопату з імі не абабрацца. I як упарадачыць? I толькі той жа стары з біблейскім іменем, ужо зусім нямоглы, і тая ж старая, што «забі, забі, каб іншым навука...» кожны дзень на аўтобус з кашамі ды — у горад. А ў аўтобусе кляне кандуктарку, што патрабуе за багаж. I ездзіць і ездзіць ажно да снегу. А як «павалілася» тая. адзінокая і злосная старая, дык і труну не было каму збіць, хоць казалі, грошай багата ў сенніку знайшлі. Хто знайшоў — невядома. «Хай паперкі тыя спрахнуць». Стары, адзінокі (жонка яго даўно памерла, казалі, што быў сын, але нібы бацька яго, васемнаццацігадовага, пасля вайны атруціў у смалакурні), паміраў цяжка і доўга. Якраз у год, калі дужа ўрадзілі яблыкі, поўзаў ля яблынь і ўсё стараўся нажоўкай спілаваць хоць адну. (Амаль так, як апісана ў аднаго нашага пісьменніка.) Але сіл не ставала. Так і адышоў.
А сады майго дзяцінства, мой сад, сады маіх таварышаў, даўшы шмат ураджаяў, выканаўшы сваё, зададзенае ім прыродай, пачалі старэць, прыходзіць у заняпад. Адышлі з жыцця гаспадары, якія садзілі іх у адзін год з намі — 1960ы. Мы былі познія дзеці былых франтавікоў. Большасць з нас з’ехала з пасёлка, зараз пасля нашых бацькоў няма каму аднаўляць сады іх. Але ёсць, хоць і не шмат, іншых садоў. I вось ужо колькі гадоў як прыязджаю і пытаюся, ці лазяць дзеці ў яблыкі, на мяне глядзяць як на дзівака: «Навошта? Ідзі ў які хочаш сад, бяры, колькі павязеш».
He ведаю, ці змянілася псіхалогія людзей, ці гэта ад таго, што ў пасёлку багата садоў, толькі, бачыце, як: «Ідзі ў які хочаш сад...»
А яблыкаў сваіх у нашай краіне пакуль не хапае.
206
Дык што. нічога ў нас не робіцца, каб і сады былі садамі, і яблыкаў сваіх хапала? Робіцца шмат чаго.
Але за 1996—2002 гады ў сярэднім на аднаго жыхара рэспублікі мы мелі 36 кілаграмаў пладоў і ягад пры навукова абаснаванай медыцынскай норме 80.
Так, напрыклад, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання 'сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, аблвыканкамамі распрацавала рэспубліканскую праграму пладаводства на 2003—2010 гады. Згодна з ёй мяркуецца «довестн к 2010 году потребленне плодов н ягод на душу населення до 55—60 кнлограммов».
...Так, усё з садамі і з намі было і можа быць. 1 у літаратуры, і ў жыцці. Як ужо ў названых, так і не названых творах. У рэальных, прыгаданых тут сітуацыях, вядомых мне, так і ў вядомых кожнаму чытачу асабіста... Вось толькі б гора ад садоў не было. Наогул і праз наша як выкарчаваць са свядомасці — сцвярджэнне, калі калечаць дзіця,— «навука на карысць»... „ . .
Архіважна і іншае: заўсёды, ва ўсіх сітуацыях быць людзьмі. Каб знявагі не было ні ад сваіх гаспадароў, ні ад такіх чужых «хозяев». Мы заўсёды рады добрым людзям і запрашаем іх да сябе ў госці — калі ласка! За наш стол, у нашы сады... разам з намі.
Па дарозе да нашых матуль
Неяк восенню я падахвоціўся адвезці аднаго паэта на яго радзіму да маці. Паэту даўнавататакі не выпадала пабываць дома...
Мне здавалася, я разумеў чалавека, калі ён кожны дзень, як сустракаліся на працы, казаў, што не сённязаўтра аояцаюць «лётнае» надвор’е (паедзем?) — занудзіўся па дому. Ды і маці, ведае, вочы ўжо прагледзела, сын усё не едзе... Але час
207
доўжыўся. пяць, дзесяць, а можа, і ўсе дваццаць дзён запар ішлі, амаль не перастаючы, дажджы. Дробныя. Калючыя ўжо. ны з кожным днём усё больш і больш тушылі кляновыя пажарышчы ў гарадскіх парках. I вось, урэшце, ад полымя восені засталося на дрэвах толькі счарнелае, нібы абгарэлае голле. Наўкола адразу ж паплыў густы шэры дым — туман’ Стала зразумела: калі зараз не выберамся, то ўжо, мабыць, толькі са снегам ці пасля снегу.
I я рашыўся: заўтра!.. Якое надвор’е ні было б. Ну і што, Да’шнікі папяРэджваюць «воздержаться от поездок»?.' ллеб іх такі — за дарогамі глядзець ды нас папярэджваць, што на дарогах, а мы ўжо якнебудзь паціху, абачліва...
Прызнацца, і мне хацелася хоць на дзень з’ехаць з горада. У мяне бяздарна і папустому прайшло гэтае лета. Выйшла так. зараз, можа, як ніколі раней, адчуў, доўга не выязджаючы туды, дзе «зацішак, спакой» (вызначэнне вёскі Міхася Стральцова), што значыць незычлівая аўра, ці як яе шэрых камяніц... Але прыходзіш на працу, ад калег чуеш, што паўсюль толькі і «ваююць» ды нешта даказваюць адзін аднаму, патрабуюць, каб ты рабіў невядома што, як некаму хочацца. аглядзіш, паслухаеш, хто іх ведае, — ці не страцілі паняцці рэальнага. Злосць, незычлівасць, абразы. У нас у вёсцы на гэта сказалі б: «Ці не кепскае сабе чуюць...» Але, жорстка ды дакладна...
Кзлі^рзніцою, прабіўшыся праз неймаверна густы туман, я прыехаў забіраць паэта і яго жонку, па няпэўнасці, якую адчуў у голасе творцы, зразумеў: сумняваецца, ці паедзем. I. мабыць, ноч не спаў.