• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сусвет дабрыні  Уладзімір Саламаха

    Сусвет дабрыні

    Уладзімір Саламаха

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 286с.
    Мінск 2005
    81.87 МБ
    Ехаў, расказаў, выйшаў з машыны і потым знік «недзе ў людскім натоўпе, непрыкметны нікому...».
    Якое класічнае апавяданне!.. 3 жыцця. He прыдуманае. 1 сёння, успамінаючы тую нашу першую сустрэчу з Іванам Гаўрылавічам, хочацца сказаць наступнае: пісьменнік Іван Чыгрынаў ведаў жыццё, як мала хто з творцаў. Ён не вывучаў яго па падручніках, а спасцігаў у рэальнасці. Яшчэ калі я вучыўся ў БДУ, выкладчык літаратуры, выдатны паэт Рыгор Семашкевіч, прыводзіў нам прыклад. як трэба вывучаць жыццё, каб хоць што «людское» (у сэнсе вартае) напісаць: «Хадзіце, хлопцы, па вёсках, як Чыгрынаў». Казаў, што Чыгрынаў у студэнцтве на канікулы з Мінска ў свой Вялікі Бор хадзіў пешшу. Мы не верылі: «Не можа быць!.. Ды гэта ці не пад трыста вёрст...»
    Я пасаромеўся тады спытаць у Івана Гаўрылавіча пра гэта. Пазней чуў ад старэйшых пісьменнікаў, што сапраўды так рабіў Іван Гаўрылавіч. Хаця, можа, ішоў не цалкам увесь шлях: дзе — на падводзе — вучыўся ж ён ва універсітэце з 1952га па 1957 год, і машыну тады рэдка можна было сустрэць. Зрэшты, тут ёсць вельмі важная акалічнасць: будучы народны пісьменнік Беларусі заўсёды быў з людзьмі, сярод людзей. Ён ведаў, чым жыве чалавек, ведаў яго боль і радасць, надзеі. Вось чаму такія праўдзівыя яго апавяданні, вось чаму так бязмежна насычаны праўдай жыцця ўсе яго раманы, вось чаму яго любілі і любяць чытачы!..
    Ведаю і іншае. Як асоба Іван Гаўрылавіч выдзяляўся сярод многіх калег, і тут не трэба некага прыніжаць: проста ён быў такі — незалежны, своеасаблівы, у асобныя мінуты (мяркую па часе знаёмства) летуценны. I пасвойму задумлівы. Мабыць, разгадку задумлівасці гэтай трэба шукаць у творах: ахоп падзей — незвычайны, герояў — безліч, зрухі душы
    277
    кожнага — ледзь улоўныя... Значыць. усё абдумваў, усё прапускаў праз сябе.
    I тут мне хочацца сказаць наступнае: а ці хапае сённяшнім маладым, што імкнуцца ў літаратуру, сапраўднага ведання жыцця, каб пісаць годнае? Напрыклад, чыгрынаўскага?..
    Але змяніўся час, многія атрыбуты, якія нібыта вызначаюць жыццё чалавека і якія, сцвярджаенца, уздзейнічаюць на яго свядомасць,— таксама змяніліся. Можа, і так. Але калі я перачытваю Івана Гаўрылавіча Чыгрынава. калі бачу нібы наяве яго герояў — простых людзей, дык — без перабольшання — бачу свой народ. I ў тым часе, пра які пісаў класік, і сёння, калі яго няма. He ўстрымаюся ўсё ж, назаву хоць раманы: «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», «Свае і чужыя», «Вяртанне да віны».
    Вялікія творы вялікай літаратуры.
    Быць ці не быць паэтам...
    (Паэт Янка Лайкоў)
    Сёння з маладых творцаў Янка Лайкоў, напэўна,— самы сталы і дасканалы паэт. У свае 26 гадоў ён абсалютна самастойны і непадуладны ніякім ні новым. ні былым павевам і модам у лізаратуры. Як кажуць, ва ўсім «сам свой», адасоблены ад шэрасні сілай дадзенага яму Богам таленту. I тое. што Я. Лайкоў паспеў ужо выдаць ажно тры зборнікі паэзіі «Логіка пасткі» (1998), «Акраец павеіра» (2000), «Вогнепаклоннік» (2003) не ў прыватных выдавецтвах, дзе ўсім запраўляюць грошы аўтара, а ў дзяржаўных, сведчыць пра многае. Так, тры кнігі сапраўднай паэзіі, вынесены ў свет адтуль, дзе літаратуру шануюць, ведаюць, разумеюць і думаюць пра яе будучыню, могуць быць своеасаблівым сведчаннем з’яўлення паэта. Хаця адначасова і зваротам да чытача: вырашайце самі...
    278
    «Вогнепаклонніка» спансіраваў Фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва. Дзяржава заўважыла юнага паэта. А крытыкі, чытачы?.. Яны — таксама, ды яшчэ задоўга да выхаду першай кнігі — па яго газетных і часогіісных публікацыях. Крытыкі, мабыць, узрадаваліся — вершапісцаў у нас шмат, паэтаў жа столькі, колькі ёсць,— пачалі параўноўваць Янку Лайкова з Максімам Багдановічам, Міхасём Стральцовым, Мікалаем Рубцовым... Асабіста я ад такіх параўнанняў устрымаўся б. 1 не таму, што таленты наогул параўноўваць нельга — яны непаўторныя па сваёй сутнасці. Але заўважу, што іншы раз, здаецца, асобныя вершаваныя матывы, народжаныя зрухамі душы паэта Янкі Лайкова, і мне нагадваюць класіку. Напрыклад, у яго вершах «Без Вас», «Паэту», «Агонь і я» і інш. Але ж гэта не перайманне, тым больш не падражанне. Дык што? У нечым падобнае ўспрыняцце жыцця, існасці? Можа, і так. Хаця, напэўна, можна толькі здагадвацца аб гэтым. 1 што б мы ні казалі, ўсё адно прыроду творчасці да канца нельга вытлумачыць. Адно можна сцвярджаць: у асобе Янкі Лайкова ў нашай літаратуры сярод мноства паэтычных зорак заззяла яшчэ адна. Слова паэта Янкі Лайкова гучыць годна сярод слоў іншых паэтаў:
    Праз гады. праз вякі я цябе чую, Слова. Ты гарыш, ты трымціш, ты — аснова.
    I калі ў сэрпы боль і калі пашанота. час сустрэчы з табой — насалода.
    Дух Святы і Анёл цябе песцяць.
    Неба — вось твой сымболь, твая песня.
    Веру: шчаснай парой уваскрэснеш!
    279
    Вось ужо сапраўды, калі чалавеку проста нельга без веры (а слова, як ведаем, аснова жыцця), то чалавекупаэту і без боскага Слова нелыа. 1 тут мне ўжо прыпамінаецца Максім Багдановіч, яго «Песняру». Але там — запавет. Тут жа — прызнанне. I вера ў Слова. Але вера — і там... I цудоўна!.. Паэт Янка Лайкоў у свае маладыя гады ведае наогул паэзію зайздросна для многіх з нас, сталых людзей.
    А калі пра гэта, дык мушу крыху расказаць пра яго. Янка Лайкоў нарадзіўся 10 верасня 1974 года ў вёсцы Мётча на Барысаўшчыне ў сям'і настаўнікаў. Вучыўся на беларускім аддзяленні факультэта філалогіі. Зараз — студэнт факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтва. Адначасова працуе ў газеце «Літаратура і Мастацтва»... А да гэтага працаваў і вартаўніком, і сакратаром у школе, і падрабляў, дзе даводзілася. Словам, сутыкаўся з жыццём паўсюль, бачыў добрае і кепскае ў многіх праявах рэчаіснасці. Але вось што важна для маладога творцы: заўсёды заставаўся паэтам, адданым сваім марам (верш «Я — вартавы ля брамы мар...»). Як сам пра сябе кажа — «вогнепаклоннікам», а я дадам, што продкі нашы агню пакланяліся... Янка Лайкоў сам сябе заклікае «ачысціцца ў ім», каб «адбыцца ў Слове».
    Ну што ж, ачысціцца ў думках, праз справы нашы, думаецца, многім з нас не шкодзіла б. Ды спрычыніцца ўсёй душой да роднага слова...
    Я. Лайкоў — паэт асаблівы. Прыйшоўшы ў паэзію менавіта са сваім словам, шчасліва пазбег уплыву розных сённяшніх самадзейных «настаўнікаў паэтаў». 1х зараз нямала: не сцвердзіўшы сябе ў творчасці, яны ўпарта імкнуцца вучыць іншых, як «пісаць» вершы. 1 ведаеце, здараецца, надоўга адводзяць ад сапраўднай літаратуры таленавітых юнакоў і дзяўчат.
    He трапіў ён пад уплыў іншых самазваных «радетелей» аб маладых талентах. Сціплы, але ўнутрана мужны малады творца 280
    Янка Лайкоў жыве і творыць, зыходзячы са свайго разумення свету, са сваёй верай ва ўсё зямное і незямное. I калі ў вершы «Маналог» раздумвае «быць ці не быць паэтам на Беларусі», дык, ставячы пытанне пагамлетаўску, знешне нібы і не знайшоўшы адказу, творчасцю сваёй сцвярджае: быць! Быць такім паэтам, які ўбярэ ў сябе веру продкаў, пройдзе праз усё, пражытае імі, зразумее і асэнсуе той час, у якім яму наканавана жыць, і які менавіта пасвойму аб усім гэтым раскажа людзям.
    Усе мы з хат
    Шмат гадоў таму. а менавіта ў 1982 годзе, наш выдатны празаік, паэт, эсэіст, нарысіст Янка Сіпакоў выдаў цудоўную кнігу пад такой назвай. Словы тыя ўвесь гэты час з розных нагод, калі распачынаецца гаворка пра вёску, цытуюць пісьменнікі. Выраз той называюць крылатым. Укладваюць у яго розны сэнс. Але ён так або інакш напамінае нам, найперш гараджанам, адкуль карані нашы: нас нарадзіла вёска. (Няважна ў якім пакаленні, але — Вёска!) I калі творцы (у даным выпадку пісьменнікі) помняць пра гэта, і напамінак (чытайма іх творы) выклікае роздум аб былым у іх жыцці, у жыцці народа наогул, натхняе на творчасць, на канкрэтную дзейнасць, вынікам якой з’яўляюцца верш, нарыс, апавяданне, аповесць, раман (а ў каго і трылогія, a то і больш), у якіх вясковы чалавек са сваёй душой, клопатам, зрэшты, усім, што яго як чалавека вызначае, то, скажам, іншым людзям, найчасцей чыноўнікам, ад якіх «лёс» вёскі залежаў і залежыць, словы Івана Данілавіча — пусты гук. Калі не больш. А што больш? Ды абраза: бач, нейкі там пісьменнік будзе напамінаць мне, што і я з хаты...
    281
    А я, была б мая воля (дыктатар!), выраз гэты загадаў бы такім не тое што запомніць, а павесіць у рабочым кабінеце: прыйшоў «вялікі» чалавек на працу, не ведае, з чаго пачаць дзень свой «трудовой», а тут напамінак: і ты з вёскі!
    А ў вёсцы той тваёй далёкай ці блізкай, дзякуй Богу, яшчэ жывуць твае бацькі ці хто з бацькоў, сваякі і суседзі. Ды тыя, з кім, успомні, летам некалі бегаў басанож па вуліцы, а зімой, накоўзаўшыся на рэчцы, грэўся на гарачай чарэні: там твае сапраўдныя самоты і радасці. Словам, мабыць, няма на зямлі такога чалавечага сэрца, у якога б пры пэўным «штуршку» ў пэўных «обстоятельствах» не ўскалыхнуліся «кругі памяці» ды не вярнулі яго туды, адкуль пайшоў у горад, як лічыцца, у вялікі свет.
    Наша літаратура. мабыць, як ніякая іншая, пісала і піша пра вёску шмат. А калі хто і папракае яе за гэта, дык ён хоць і «городской», і, можа, пры пасадзе, часам і не «для его ума», якім быў там, адкуль усе мы, такім і застаўся тут, дзе зараз.
    Такія, між іншым, і ўсе мы, вёску нашу (і сваю), калыску нашу (і сваю) і давялі да яе сённяшняга стану. А стан часта такі: замшэлыя, счарнелыя хаты, з забітымі вокнамі, адзінокія бабулькі, сівыя, нямоглыя, у чужых абносках ды жах... Думаеш: сапраўды Бог няроўна дзеліць...
    Вядома, Бог тут ні пры чым, калі гаворка аб тым, як у многіх і многіх нашых вёсачках і вёсках, на хутарах, іншых паселішчах, далёкіх ад гарадоў, жывуць людзі. Калі пра Бога — дык ён тут «пры тым»: людзям, якія жывуць ці дажываюць свой век на той зямлі, ён перадаў душу продкаў ды запавет — берагчы родную мову і ўсё, што вызначае народы. Ды наказаў да ўсяго ставіцца з разуменнем, быць цярплівымі, паблажлівымі да іншых...
    Але гэта не я прыдумаў. Гэта я вычытаў у роднай літаратуры. На роднай мове. Вычытаў у нашых пісьменнікаў. У іх творах пра вёску. Найперш у творах апошніх 20—30, ад сілы
    282
    40 гадоў. Ды ў таго ж Янкі Сіпакова. Вычытаў у Івана Мележа. Янкі Брыля, Міхася Стральцова, Леаніда Дайнекі, Алеся Жука, Генрыха Далідовіча, Івана Пташнікава, Івана Навуменкі, Ніны Маеўскай, Паўла Вераб ёва, Віктара [ ардзея, Уладзіміра Марука... I ў каторы раз падумаў: можа, іншы не любіць нашу літаратуру і таму, што яна сказала праўду і пра яго вясковае жыццё ды пастаянна напамінае яму, хто ён быў і ёсць на самай справе сярод людзей.