Сусвет дабрыні
Уладзімір Саламаха
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 286с.
Мінск 2005
Дык вось, разам з іншымі бачыцца мне Стрыжак у задуме твора Міхася Лявонавіча. Маўляў, «недзе ў нейкім горадзе, у вялікім свеце людзей, жыве сын — магчыма, жанаты. a можа, і не». Вядома, ён «у дзяцінсгве, у сваім вясковым дзяцінстве (...) быў надзвычай уражлівы хлапчук...». Да ўсяго «...душа ягоная ўбірала ў сябе многа, і можна сказаць, што яна была надзелена здольнасцю разумення і хацення дабра і разумення людзей, але не таго хцівага саманадзейнага разумення, заручанага з адзіным днё.м, а другога, журботнага і трохі безнадзейнага, без выгодаў для сябе: яно благога чалавека прымушала шкадаваць гэтак жа, як і добрага,— хаця б за тое, што ён благі...».
Есць там, калі ўжо так, і шмат чаго іншага, нібы спісанага і з Віктаравага лёсу. У прыватнасці, тое. што, як здавалася яму, «не можа быць на свеце чалавека, які, зведаўшы, не палюбіў бы яго: ну хаця б за гэтую ягоную прагу спагады і ласкі для сябе і для ўсіх!». 1, здаецца. у падтэксце (а можа, мне уяўляецца) перасцярога — такім ніколі не шэнціць у жыцці... Але надышоў час. калі многае перайначылася ў жыцці, і Віктар. як і стральцоўскі герой, спазнаў «расчараванне і адчан. і нудлівавінаваты позірк сяброў», а таксама тое. што далей па тэксце.
Вось такім уяўляецца мне і вобраз Віктара Стрыжака, шчырага і адкрытага чалавека, чый гвар. як бы цяжка яму ні было, заўсёды свяціўся дабрынёй. Таго Віктара, які верыў людзям, у тым ліку і тым. каму — адразу ж бачна было —
254
верыць нельга. Taro Віктара, які тысячы разоў апякаўся, але ад тых балючых апёкаў толькі ўсміхаўся: здавалася, ніякага знаку ў яго душы яны не пакідаюць...
Віктар, як сцвярджаюць тыя, хто ведаў яго шмат гадоў, заўсёды жыў надзеяй на дабро. Ва ўсім. I чаканнем дабра.
Я найбольш памятаю, як чакаў ён сваю кнігу «Рэха журбы». Дзесятак гадоў ляжала яна ў выдавецтве. Здадзеная ў набор (знарок прыводжу дакладна) 10.04.92, падпісаная да друку 08.11.93, пабачыла свет толькі на схіле 1994 года (усяго 3 аркушы), яна прынесла Віктару неймаверную радасць. Можа, найперш тым, што — «бо сказаў».
Тады Віктар, не маючы працы (закрыўся часопіс «Зрок», у якім ён крыху працаваў, пераехаўшы з Веткі ў Мінск і атрымаўшы як чарнобылец кватэру ў Малінаўцы), кожны дзень прыходзіў да нас у «Маладосць».
У яго цяжкай жыццёвай сітуацыі кніга (пра ганарар рэчы няма. не той час...) нібы надала яму другое дыханне: «Буду пісаць!» He толькі ад яго, хаця найперш ад Віктара, мы ведалі, што кніга выйшла выключна дзякуючы Рыгору Іванавічу Барадуліну і што Барадулін як рэдактар ухваліў. Што «ўхваліў» слынны майстар роднага слова, дык і так было зразумела: Барадулін ніколі не ўзяўся б апякаць шэрасць.
I калі мы, Гардзей, Казлоў, я (асабліва з Гардзеем сябраваў Сірыжак), што і ведалі пра Віктаравы перажыванні, якія ён не скрываў, і раптам — зборнік!.. Але бачылі, як яму цяжка без працы, як мы казалі, без хлеба, і нічым не маглі дапамагчы: мы многіх прасілі ўзяць яго на працу, ніхто не хацеў. He, не таму, што быццам бы ён быў зломак і пісаў журналістыку ці рэдагаваў паэзію, прозу, публіцыстыку горш, чым хто з нас або тых газетных (адзін нават сябрам лічыўся) і часопісных начальнікаў. I не таму, што нібы ўвогуле чалавекам быў мала да чаго здатным. Мабыць, з тае прычыны, што наступалі, умацоўваліся часы, калі «адкрылі шлюзы», якія раней стрымлівалі ў многіх з нас непрыстойнасць, абыякавасць да іншых, калі да таварышаў, да людзей наогул табе няма справы. 1, помню,
255
некаторыя такія «кіраўнічкі» і іншая драбяза ў «крэселках» добратакі ўразумелі, што ім асабіста трэба. Помню выказванне аднаго такога дзеяча, якога мы прасілі за Віктара: «Чаго вы клапоціцеся? Зараз — кожны сам за сябе».
Мы адкрыта абураліся: аказваецца, часам і наш «пісьменнічак» як чалавек — драбната, нікчэмнасць (тады многія яшчэ не маглі зразумець. як могуць у творцы ўжывацца фальш і ўяўная дабрыня, гуманізм і г. д.), і. можа, адкрытасць гэта шкодзіла Стрыжаку. Віктар жа, здаецца. ні на каго не крыўдзіўся. нават на аднаго газетнага рэдактара. нібыта сябра, які не ўзяў яго на працу. Болый таго. перад намі (мяне дык той аббягаў) апраўдваў яго: «А што ён можа зрабіць? Над ім жа — начальства». Тым часам Віктар Стрыжак даваў даволі прыстойныя сюжэты на тэлебачанні, таксама спадзяваўся, але...
Хтосьці з «зычліўцаў» спрабаваў «прнстронть» яго да кампаніі лжэлітаратараў, якія пішуць «кнігі», што разбураюць духоўнасць — на іх, маўляў, вялікі попыт! «Не бойся, прозвішча тваё там значыцца не будзе. А заробак — ого!» Вось тады ўпершыню бачыў я абуранага Віктара. Ён ажно счарнеў: «Шэлег нам цана, калі так! Што, адной рукой — цнатлівыя творыкі. а другой...» «Не,— казаў Віктар,— лепш з голаду сканаць, ды не такое...»
Зрэшты, у сваім неразуменні таго, што дзеецца, што многія людзі ні перад якімі маральнымі і іншы.мі прынцыпамі не спыняцца, каб сабе займець, быў ён непахісны, як сапраўдны паэт, чалавек. I якім бы ён для каго ні быў (у кожнага з нас сваё бачанне іншага), у маім уяўленні і разуменні — Віктар Стрыжак светлы паэт, прыстойны чалавек. I — наіўны. У многім. Яго крыўдзілі, а ён апраўдваў сваіх крыўдзіцеляў... Яго падманвалі, а ён. ведаючы. што гэта падман. баяўся, каб чалавек той не зразумеў: ведае... Мне здаецца, што ён быў абсалютна безабаронным перад тым светам, у якім жыў. Ён абсалютна не здольны быў ні ў каго нічога прасіць, не тое што выпрошваць, і гэта добра разумелі тыя «начальнічкі», якія не бралі яго на працу.
256
Віктар быў шчыра рады, калі ўрэшце Мікола Трафімчук, займеўшы нейкую ўласную справу, узяў яго да сябе. Нейкі час, пакуль справа ладзілася, Віктар нібы акрыяў. Потым справа не пайшла. I зноў — шэрая, а можа, і зусім чорная паласа наступіла ў жыцці Віктара Стрыжака. I зноў ён гэтага не паказваў, жыў, нібы так і павінна быць.
Мне здаецца (ва ўсякім разе, я не бачыў), каб ён пратэставаў супрадь фальшу і няпраўды. Зараз думаю: можа, ён жыў у сваім паэтычным свеце паза імі... Ва ўсякім разе, думаю, духам ён быў вышэй за ўсё гэта, таму і не заўважаў. Хаця не разумею таго яго стану. калі баяўся ён пакрыўдзіць таго, хто яго крыўдзіў, сказаць таму ўсю праўду. 1 тым не менш у некаторых сваіх вершах паэт мог адкрыта абурацца, пратэставаць. Напрыклад, напісаў жа ён, здаецца, яшчэ ў маладыя гады верш «Свету’», у якім дакладна абазначыў, што ўспрымае ў жыцці, a шт0 — Не. і не штосьці там дробненькае, прыватнае, a — цэлы свет. Маўляў, ты, «свет, не крыві разумны твар». Маўляў. «вар'ят я не настолькі», каб не зразумець, што адбываецца.
Напэўна, не мне гаварыць аб паэтычных вартасцях верша, а вось пра пазіцыю чалавека — ведаў якая... Там і прадбачанне: няўжо наступае час, калі «...за грош дубцом блыху пагоніш?». Ён жа такога не прымаў, бо ведаў, што:
Ёсць іншы свет, Ёсць светлы свет. 1 чорны,
I відушчы.
1 пытае шчыра:
Чаму ж ты цягнеш Побач след, Свет брудны, Свет бяздушны? Чаму ж так цяжка жыць, Калі
Два светы — свет адзіны?
Ды:
He забівайце вухналі
У мазалі Радзімы...
9 Зак. 463
257
Але наўрад ці зменіцца што ў ілшай душы ад падобных заклікаў паэтаў. Зрэшты, кожны з нас сам робіць свой выбар. I калі сталееш, думаеш, марная справа некага асуджаць, што ён не такі, як ты. Дарэчы, гэта Віктар нам гаварыў неаднойчы, калі абураліся непрыстойным чыімсьці ўчылкам. (Мабыць. адсюль яго і ўсёдаравальласць ?) Але ж іншае, калі ўчынкі тыя ваяўнічыя, разбуральныя, людзям шкодзяць. Зноў жа — яго пазіцыя...
Безумоўна, для некага з нас такі стан душы паэта Віктара Стрыжака нічога не значыць. (Што тычыць літаратуры, дык, здаецца, сёння ні ў адной сферы духоўнай дзейнасці няма такой разбуральнасці, як у ёй. Хаця, увогуле, не ў літаратуры, загнанай і занядбанай, а ў падробках, калі «творлт», хто толькі хоча.) Вось у такі час, пры такіх зменах у грамадстве. у свядомасці многіх з нас, а таксама, калі нямала хто спешна «корректлровал» сваю жыццёвую пазіцыю, паэт Віктар Стрыжак апынуўся ў сгаліцы, нікому, акрамя сяброў, не патрэбны. Зараз думаецца, што ён, зямны чалавек, проста тут не мог прыжыцца пасля Веткі...
Неадлойчы ў тыя часы мы, Віктар Гардзей. Віктар Стрыжак і я, махнуўшы на ўсё, ехалі ў Вязынку.
Купалаўскія мясціны, сядзіба Песняра, ручаёк, яго дубы, палі, бярозавыя гаі восеньскай парою гаілі нашы душы. Калі ўжо тычыцца мяне, дык я вадзіў паэтаў па грыбных мясцінах, дзе мы бралі чорныя грузды, радоўкі, зялёлкі і падзялёлкі, a часам і баравікі. Адчуваў: гут паэта.м добра. Тут бесклапот’на і ціха. Тут чутно, як спакойна дыхае зжатае, у светлым іржышчы, поле. Тут бачна, як мяняюцца колеры лесу з кожнай хвілінай — ад узыходу да захаду сонца...
Гардзей пісаў ужо, як аднойчы Віктар Стрыжак у лесе каля Вязынкі адстаў ад нас. Тады мы цэлы дзень шукалі яго баючыся. не дай бог, што з ім здарылася: аднойчы ён не вытрымаў і ціха сказаў, што дужа баліць у грудзях...
Назаўтра я ўшчуваў Віктара: «Як так!» Ёл усміхаўся: «Атрымалася...» А атрымалася наступнае: сустрэў Віктар нейкага 258
дачнікапрасцяка. Разгаварыліся. Той запрасіў да сябе ў госці. Дамоў Віктар вярнуўся з кошыкам памідораў.
Калі я ўшчуваў яго, Гардзей паблажліва казаў: «Што ты з паэтаў хочаш. Іх абараняць трэба...»
Так, не ведаю, як каго з творцаў, а Віктара Стрыжака сапраўды трэба было абараняць. Ад чаго і ад каго, думаю, сказаў ужо. Яго сябры Мікола Курганскі, Уладзімір Марук, Язэп Янушкевіч, Алесь Пісьмянкоў (тры апошнія суправаджалі труну ў родную паэтаву вёску Заспу, дзе ён пахаваны), як маглі дапамагалі Віктару, імкнуліся аберагаць ад усяго кепскага. Але ў кожнага свой лёс, сваё наканаванне...
Паэт (такі ў яго прыродны дар) Віктар Стрыжак хацеў жыць і тварыць у добрым, светлым свеце. У яго, наіўнага, светлага, як сам вызначыў, ты.м часам сэрца было паясенінску «сумам засеяна». Асабістае?.. Магчыма. А як грамадзянін ён лічыў сябе «вечным даннікам» Радзімы за ўсё добрае і журботнае, што яна дала.
Я знарок не пішу тут пра творчасць Віктара Стрыжака: хто ведае, дык ведае. Хто захоча пачытаць зборнік «Рэха журбы» — пачытае. А хто не... Дабрыню і святло не навязваюць. У яго душы быў «светлы свет». Што важней за ўсё.
Гісторыя кахання, любові і жыцця
Народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін у апошнія часы з зайздросным пастаянствам на старонках літаратурнамастацкіх часопісаў друкуе свае новыя творы, прысвечаныя сучаснаму жыццю. У сваёй большасці яны выкрываюць тыя заганныя праявы, якія ёсць у грамадстве, тым не менш пры гэтым сцвярджаюць бессмяротнасць і правамернасць агульналюдскога, вучаць дабрыні. Выходзяць і яго кнігі.