• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сусвет дабрыні  Уладзімір Саламаха

    Сусвет дабрыні

    Уладзімір Саламаха

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 286с.
    Мінск 2005
    81.87 МБ
    Несумненна, поспех Васіля Жушмы як пісьменніка ў тым, што ён, адчуваючы добра роднае слова, карыстаецца ім сапраўды прафесійна.
    Вавёрку Васіль Жушма пры гэтым надзяліў здольнасцю «панашаму» думаць, здзіўляцца, баяцца, радавацца. I нават суперажываць іншым лясным жыхарам, не падобным на яе, якія час ад часу трапляюць у бяду.
    109
    Больш таго — пісьменнік памайстэрску, псіхалагічна абгрунтавана, інакш не скажаш, прыводзіць Гарэзу да разумення, што ўжо ёй трэба заступацца за іншага звярка, над якім навісае бяда.
    Важна адзначыць, што ўсё дзейства твора — не казачнае. Аповесць успрымаецца як рэальнасць. А рэальнасць, вядома, мяняецца. У цяжкі для сябе час звярок шукае паратунку каля чалавечага жытла, хаця тут яго таксама падпільноўвае шмат непрыемнага і нават страшнага. Ды і гібель у рэшце рэшт. Але побач сям’я вяскоўцаў. I дарослыя і дзеці дапамагаюць Гарэзе выжыць. Больш таго, дарослыя даюць малым урокі дабрыні. Неўзабаве ўжо і дзеці, уваходзячы ў прыроду, дзейнічаюць па гэтых няпісаных чалавечых законах...
    Так, у нас нямала цудоўных пісьменнікаў, якія годна пішуць аб прыродзе роднай зямлі. Да ўжо названых трэба, вядома ж, аднесці і Рыгора Ігнаценку, і Алеся Масарэнку (перачытайце яго «На бабровых тонях»), і Пятра Сабіну, і многіх іншых. 1 Васіль Жушма «Гарэзай» даказаў, што ён якраз з тых, хто бачыць і разумее прыроду пасвойму. Даказаў сваім першым жа буйным творам. Зрэшты, за літаратурным лёсам таленавітага аўтара мне бачыцца наша агульная праблема: шмат, вельмі шмат пасапраўднаму здольных літаратараў з правінцыі так і не змаглі як след праявіць сябе ў літаратуры, наогул «заглухлі» па адной прычыне: мы своечасова пасапраўднаму не падтрымалі. Кажуць, што талент падтрымліваць трэба, а бездар праб’ецца сам. В. Жушма — талент...
    110
    Жыццядайныя зёлкі
    (Празаік Віктар Гардзей)
    He ведаю, як для каго, а для мяне, напрыклад, зварот многіх пісьменнікаў у пару сваёй творчай сталасці да тэмы дзяцінства, калі яны ўжо да гэтага напісалі нямала «дарослых» кніг, уяўляецца закана.мерным. Мабыць. справа тут не ў тым, што з узростам чалавек усё часцей успамінае раніцу жыцця, калі і «дрэвы былі вялікія», і «людзі дабрэйшыя», і, здаецца, «не было ў свеце падману». Мне думаецца, што зварот кожнага такога пісь.менніка да згаданай тэматыкі, канечне ж, найперш прадыктаваны чымсьці асабістым, бо ў творцы, як і ў любога з нас, імпульс да абагульнення зыходзіць (сцвярджаецца даследчыкамі) ад перажытага. Праўда, нельга выключаць і «настальгію» па лепшых часінах маленства. Дададзі.м сюды і жаданне здалёк убачыць сябе на пачатку жыцця, а таксама нелыа ігнараваць і звычайную мастакоўскую цікавасць да свету дзяцінства наогул.
    Вядомы наш паэт і празаік, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа Віктар Гардзей. які нямала стварыў і для дарослых, і для дзяцей, у тым ліку і школьнікаў, у апошнія гады піша для юных чытачоў, як кажуць, з зайздросным пастаянствам. Я дадаў бы: і з нязменным поспехам. Тут варта прыгадаць яго шырокавядомую аповесць «Па Сеньку і шапка», некаторыя раздзелы ра.мана «Уратуй ад нячыстага», a таксама аповесці «Ці то грэбля, ці то гаць» і — «Блаславёныя зёлкі».
    Калі пра першы з названых твораў я даволі падрабязна ўжо расказваў у друку, то пра дзве апошнія — не. Дык вось. Нагадаю, што ў аповесці «Па Сеньку і шапка» дзея адбываецца ў палескай вёсцы Малое Сяло (чытайце: Малыя Круговічы, радзіма пісьменніка, недалёка ад Ганцавіч. Ён нарадзіўся 19.08.1946 года. Выпускнік Круговіцкай СШ 1964 года). Героі твора — і дарослыя, і дзеці. Апошнія, як і іх бацькі,— гаротныя, напаўгалодныя, жывуць і дзейнічаюць на стыку
    111
    50х і 60х г. мінулага стагоддзя так, як жылі ўсе ў тую нялёгкую пару. Кожны персанаж трапляе ў складаныя, але цікавыя сітуацыі, у якіх аўтар выкрышталізоўвае ўласны светапогляд на рэчаіснасць і пасвойму яе асэнсоўвае. Але ўсе яны — Сенька і яго сябрыаднагодкі — прагнуць справядлівасці і праўды.
    У дзвюх апошніх аповесцях дзея разгор гваецца ў тым жа Малым Сяле, а некаторыя «дарослыя» героі Віктара Гардзея перайшлі сюды з яго ранейшых твораў У прыватнасці. стары Сцяпан Аліфер, да якога, здаецца. чытачы ўжо прывыклі. Добры цікавы дзядок, з адвечнай беларускай паблажлівасцю, гумарам, хітрынкай. Затое побач з прывычным старым і яго жонкай бабай Маркай з'явілася ў аповесці «Ці то грэбля, ці то гаць» надзвычай яркая, каларытная асоба, дашкольнік нехта Вінаградаў (мяно такое, пра яго ніжэй), а на справе — Васька Аліфер. каго іншы раз хочацца... ухапіць за руку, каб засцерагчы ад свавольства.
    Вінаградаў Васька Аліфер, для мяне асабіста ў нашай літаратуры па сіле мастацкасці стаіць побач з Іванкам Міхася Стральцова з яго, несумненна, класічнай аповесці «Адзін лапаць, адзін чунь».
    Але што ж за мяно такое — Вінаградаў? Ды ёсць у Ганцавічах вялікі начальнік, на якога хлопчык крыху падобны рысамі твару, круглым жыватом і здольнасцю паяўляцца там, дзе яго не чакаюць. Родны дзед Сцяпан пажартаваў — і мяно прыліпла да ўнука. Мне як чытачу, праўда, больш падабаецца сапраўднае імя шаляніцы — Васька Аліфер. У свае пяць або няпоўных шэсць гадоў ён, не ўяўляючы, які вялікі свет, дзякуючы прыроджанай кемлівасці і таленавітасці, прагна ўбірае ў пакуль кволую. безабаронна адкрытую для дабра і зла душу ўсе адценні гэтага свету, адсейвае, можа, і падсвядома яшчэ, усё благое.
    Пра твор у свой час вельмі хораша і шчыра сказаў Алесь Марціновіч у газеце «Советская Белоруссня» ў матэрыяле «Дьяволенок по прозвншу... Внноградов». Цалкам згаджаюся
    112
    з вядомым крытыкам і літаратуразнаўцам і дадам, што Васька Аліфер сядзіць неразумнае, гарэзлівае чарцяня, у двух творах, прысвечаных яго асобе, воляй лёсу прадастаўлены сам сабе і ўласнаму анёлуахоўніку, што пастаянна адводзіць ад яго шматлікія беды, пакідаючы толькі дробныя і бяскрыўдныя.
    Пра тое, што ёсць у яго свой анёлахоўнік і сваё чарцяня, Васька ўведаў ад бабулькі Маркі. Дык вось, хлопчык сірата. Год гаму памерла яго маці. Зараз у бацькавым доме, што ў той жа вёсцы, жыве іншая жанчына — мачыха. Яна добрая, не сварлівая, але Васька яе чамусьці не любіць. Аказваецца, «быў час, калі ён без нагляду валачыўся дзе хацеў: у лесе, на брыгадны.м двары. Нават адзін раз ледзь не замёрз каля буртоў з калгаснай бульбай. I тады ў хату зімовымі завеямі прыйшла гэтая чужая жанчына. Мачыха ажно дрыжыць, каб упраўны пасынак нідзе доўга не бавіўся, далёка з двара не пускае, сочыць за ім з акна. I Вінаградаў «разумна» (выдзелена мной. — У.С.) вырашыў, што ў гэтым сумным выпадку лепш расці і гадавацца ў дзеда з бабай>>.
    Вядома, хлопчык бабулю любіць больш за ўсіх на свеце, хоць яна і скупянда, хавае прысмакі ад шкадлівага ўнука, каб не з'еў усё адразу, і можа знячэўку сцебануць дубчыкам. Дзеда ён любіць менш, хоць той яго ніяк не крыўдзіць. Але сакрэт, чаму гэта менавіта так, будзе раскрыты ў другім жыццяпісе Ваські Аліфера — аповесці «Блаславёныя зёлкі».
    Нават нязвыкла: дужа самастойная шасцігадовая асоба, мяно ў якой — Вінаградаў, настолькі разумная, шчырая і бывалая, што можа даваць па любых жыццёвых пытаннях парады дарослым. Скажам, у канаве, з якой, мабыць, пачынаецца рэчка Цна, дробную рыбу трэба лавіць невадам, а не кашом; мост, каб бярвенні лепш трымаліся, «звычайна замацоўваюйь скобамі»; дзед Сцяпан павінен прыкрыць вочы каню, тады жывёла не будзе баяцца пераходзіць грэблю... 1 самае дзіўнае. што амаль усе Васькавы парады слушныя — хіба што прамашка выйшла з невадам, ды нічога: якія рыбакі, такія і снасці.
    113
    Гэты шальмаваты Вінаградаў, ён жа Васька Аліфер з Малога Сяла, што пад I анцавічамі, за лета добратакі пазнаў свет, а ўласны анёлахоўнік, які Богам дадзены быў хлопчыку ад нараджэння, прайшоў з ім нямала надзвычай цікавых, поўных прыгод, святла і журбы, часам і крыўды, маласельскіх дарог і зімою спыніўся, нябачны, побач з «уладаром» каля цёплай дзедавай грубкі. Вядома, «Васька Аліфер не будзе супраць, каб і цяпер, у суровыя маразы і снежныя бураны, гэты цудоўны і клапатлівы хлапчына з крыламі прылятаў да яго пагрэцца», і Васька. канечне ж, пасунецца на цурбаку, дасць яму месца. На гэтым свеце, а таксама на тым, як вучыць баба Марка, ідзе ачышчэнне хлопчыкавай душы і адпушчэнне яго «грахоў». I плён ёсць: блазан пачаў ужо рабіць добрыя справы (галоўнае — слухаецца бабу і дзеда.— У С.) і «на шлях выратавання ўжо, безумоўна, стаў». Тут мы з ім у творы і развітваемся. Але ж і сусзракаемся з хлопчыкам зноў тою ж зімой у хаце, дзе жывуць дзед Сцяпан і баба Марка. а таксама Васькаў анёлахоўнік, «які кіруе ўсімі добрымі справамі» і які «між гым адчуваецца на кожным кроку». Бо «ўсю зіму Вінаградаў асцерагаецца благіх учынкаў. не робіць дзеду і бабе вялікай шкоды, а калі з іх некаму заманецца піць, то ахвотна. хоць і з бурчаннем, падасць вады». Да ўсяго, «разумеючы, ад каго сыходзіць яго адвечная беларуская паслухмянасць, кожны вечар Вінаградаў адсоўваецца з яловым цурбачком убок, дае анёлуахоўніку месца, каб залётны госць, ушчаміўшыся паміж гаспадарамі, грэў каля печкі свае бесцялесныя рукі...».
    Вось так бавіць вечаровы час хлопчык, які ў свае шэсць гадоў — стварэнне гарэзнае і хітраватае, падзіцячы наіўнае і безабароннае. Аднак у светаўспрыманні яно сягнула намнога далей, чым некаторыя дарослыя маласельцы. Ідучы Васькавы.мі дарогамі, якімі вядзе мяне пісьменнік, я паступова прыходжу да тых крыніц і крынічак, што жывяць маленькую душу чалавечнасцю і сеюць у ёй зерне дабрыні,— гэта бабка Марка і дзед Сцяпан, бясхітрасныя, але пазямному шчодрыя, як сама вечнасць, як само жыццё.
    114
    Многаму вучыўся хлопчык у маласельцаў. Напрыклад, спрабаваў пераняць у Кацы яго печнікоўскую навуку, у дзядзькі Міхаля вучыўся на шафёра, а вось цяпер, марознай і завейнай зімой, хоча стаць знахаром і шаптуном, як баба Марка, і таму вельмі старанна, з дня ў дзень, вывучае бабуліны лекавыя расліны. Хлопчык, між іншым, ужо шмат чаго ведае, ведае нават, чым якую немач можна лячыць. I гэты яго інтарэс да знахарства, аказваецца, «падаграецца яшчэ і тым, што ў старых каптурах баба Марка хавае цукеркі і пернікі, якія кожны раз, хоць па малым кульку. бабулі прыносіць з Ганцавіч (з заробку.— У. С.) дзед Сцяпан».
    Цукеркі цукеркамі, але галоўнае: хлопчык, калі б яго воля, багата што перайначыў бы на белым свеце. Само сабой, ён змякчыў бы суровыя зімы, каб доўгімі зімовымі вечарамі да дзяцей не чапляліся розныя трывожныя думкі, абміналі мурзатую жамярву сум і маркота, а дарослых і пажылых людзей назаўсёды пакінулі іхнія старэчыя хворасці і немачы. Ён ведае, што «здаровых людзей у Малым Сяле можна пералічыць па пальцах. Таму, ледзь прыгрэе сонейка і растануць на замерзлых вокнах дзівосныя заморскія ўзоры, дзедава хата зноў ператворыцца ў сапраўдную лякарню». Баба Марка, гэтая скупянда для ўнука. бескарысліва, па шчодрасці душы сваёй дапамагае снрацаваным хворым вяскоўцам. Хлопчык, жывучы сярод маляўнічай прыроды, дапамагае бабе збіраць зёлкі і таксама радуецца за «хваравякоў і нягеглікаў», якія паправіліся.