• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сусвет дабрыні  Уладзімір Саламаха

    Сусвет дабрыні

    Уладзімір Саламаха

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 286с.
    Мінск 2005
    81.87 МБ
    7 сакавіка 1991 года здарылася непапраўнае. Лёс, выпадковасць, злачынства?.. Прадбачыў асабіста? Хто ведае. Але ж ёсць верш — «Жыццё карогкае». Роздум аб лёсе. I вывад, што трэба жыць «у згодзе са сваім сумленнем». Адна з няпростых чалавечых задач. He кожнаму пад сілу.
    А ён, Майстра Анатоль Сямёнавіч Грачанікаў, так і жыў — у згодзе са сваім сумленнем. Са светлай любоўю да ўсіх і да ўсяго. Шчодра дорачы людзям свой сусвет дабрыні.
    87
    Сэнс яго жыцця
    (Празаік Уладзімір Дамашэвіч)
    «Калі маеш нейкую пэўную работу, прырастаені да яе душою, яна робіцца табе самаю патрэбнаю, самаю галоўнаю — робіцца, можна сказаць, сэнсам твайго жыцця. Але вось нешта змянілася, ты ўжо не там, робіш нешта іншае. I людзі, акружэнне таксама памянялася. Паступова, крок за крокам, ранейшае адсі’упае на задні план, яно ўжо будзе ўспамінацца як перажытае, ды не забытае...» — так напісаў Уладзімір Дамашэвіч у 1990 годзе ў артыкулеаглядзе тагачаснай маладой беларускай прозы «Новыя імёны» (Маладосць. 1991. № 2), у якім заўважыў, што ў літаратуру ідзе цэлая плеяда таленавітых аўтараў, неабыякавых да жыцця народа, нацыі, краіны.
    Там жа, даючы характарыстыку іх пакуль яшчэ невялікай творчасці, заўважыў: «1 хоць цяпер пачалі гаварыць пра тое, што літаратура існуе не для выхавання і павучання, не для маралі, а для чагосьці іншага (чаго менавіта?), дык я з гэтым меркаваннем не згодны, бо па сабе ведаю, што, каб не літаратура, я застаўся б цёмным і грубым чалавекам, як мой байька. Шкадую людзей, якія пражылі жыццё і не чыталі кніг — гэта амаль раўназначна слепаце. Бо, можа, не так жыццё, як кнігі робяць нас шляхетнымі, выхоўваюць нашы пачуцці, вучаць разумець жыццё, бачыць сэнс нейкай з’явы, правільна ацэньваць ход гістарычных падзей».
    Усё гэта было напісана, так бы мовіць, у пераломны час асабістага жыцця творцы — Уладзімір Дамашэвіч пайшоў на пенсію і, мабыць, ніяк не мог звыкнуцца са сваім новым становішчам у грамадстве, у пару, калі само грамадства жыло на пераломе, не ведаючы як след, куды рухаецца і што яго чакае наперадзе. (Успомнім. у тыя часы мы пачыналі ўжо бяздумна адмаўляцца ад многага сапраўды вартага, нярэдка ад усяго лепшага, што раней напрацавалі людзі ў духоўным, маральным, эканамічным і сацыяльным плане, у прыватнасці
    88
    ад ранейшых літаратурных набыткаў, у пару, калі звычайная чалавечая сумленнасць. шчырасць, дабрата паступова станавіліся выгнаннікамі ў людскім асяроддзі.)
    Напісаў так Дамашэвіч па праву мастака і грамадзяніна, мабыць. пасля няпростага роздуму над жыццём, літаратурай, сваім пісьменніцкім лёсам, над вартасцю справы, якой служыў без малога сорак гадоў.
    А служыў ён, знарок паўтару гэтае слова, узнаўляючы яго сапраўдны высакародны сэнс, у выдавецтвах «Народная асвета», «Беларусь», «Мастацкая літаратура», на радыё, у часопісе «Полымя» і, вядома ж,— у «Маладосці», дзе набыў найбольшую вядомасць як самабытны пісьменнік, а таксама як настаўнік літаратурнай моладзі: часопісу аддадзена амаль дваццаць гадоў.
    Трэба сказаць, што ў розныя часы Дамашэвіч, загадчык аддзела прозы, прыклаў нямала намаганняў, каб на старонках часопіса пабачылі свет некаторыя творы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча, якія па розных прычынах тагачаснай рэчаіснасці ішлі да чытача цяжка. «Прабіваў» ён «крамольныя» творы і некаторых іншых літаратараў, якія сёння па праву лічацца нашымі вядучымі празаікамі.
    Увогуле ж за гады сваёй працы на пасадзе загадчыка аддзела прозы часопіса «Маладосць» Уладзімір Дамашэвіч, без перабольшання, адкрыў для чытачоў сотні імёнаў беларускіх празаікаў розных пакаленняў, так бы мовіць, стаў іх хросным літаратурным бацькам.
    Памятаю, у канцы 70х мінулага стагоддзя з яго ласкі мне выпала браць удзел у семінары маладых літаратараў у Каралішчавічах. Там пазнаёміўся з такімі ж, як сам, тады пачаткоўцамі Васілём Ткачовым. Іванам Пяшко, Уладзімірам Арловым, Міхасём Барэйшам і інш. Аказалася, што і для іх усіх, і для іх творчасці імя Уладзіміра Дамашэвіча значыць вельмі многае.
    Памятаецца таксама. тады яшчэ не так добра ведаючы Уладзіміра Максімавіча як чалавека (як пісьменніка ведалі цудоўна, чыталі — у той час часопісы і кніжкі былі даступны
    89
    кожнаму), вечарамі сабраўшыся ў нейкім пакоі, мы да раніцы размаўлялі пра літаратуру, пра прызначэнне пісьменніка і чамусьці, не згаворваючыся, сыходзіліся на думцы, што менавіта такім, як Дамашэвіч, і ўяўляецца многім з нас асоба сапраўднага літаратара. (Адчувалі інтуітыўна, ці што?..)
    Вядома, потым у жыцці і творчасці кожнага з нас будуць і іншыя настаўнікі. I гэта заканамерна: сталееш, пашыраецца твой кругагляд, кола знаёмых людзей, у тым ліку і літаратараў. 1 ў кожнага чалавека ты нечаму можаш навучыцца. Але, як ведаю, і зараз для многіх з тагачасных пачаткоўцаў, і для мяне асабіста Уладзімір Максімавіч Дамашэвіч быў, ёсць і будзе самай значнай, самай галоўнай асобай настаўніка ў творчасці. Гэтаксама і зараз для нас ён паранейшаму застаецца прыкладам асобы, надзеленай вельмі важнымі сёння такімі чалавечымі якасцямі, як бескарыслівае, самаадданае служэнне справе.
    Уладзімір Максімавіч, як ніхто, умее шчыра радавацца чужому поспеху. Кожны набытак нашай літаратуры, за якім стаіць канкрэтны пісьменнік, Дамашэвіч успрымае і як яго, аўтара. дасягненне, і як дасягненне ўсёй нашай літаратуры, усяго грамадства.
    Такім. як Дамашэвіч, заўсёды баліць за ўсё, што, насуперак жыццёвай логіцы, адбываецца ў рэчаіснасці. За тое, што было, ёсць і будзе з чалавекам, нацыяй, народам, яе мовай і культурай, наогул з Айчынай.
    Такім, мабыць, даецца Богам здольнасць, зыходзячы з мінулага жыцця народа, асноўваючыся на сённяшнім, дакладна прадбачыць будучыню. Такія могуць, нягледзячы ні на што, задоўга, як здарыцца бяда. забіць аб ёй трывогу. Так, Дамашэвіч. здаецца, як нямнога хто з творцаў, задоўга прадбачыў той заняпад, у якім зараз мы апынуліся. Мы помнім, як на розных пісьменніцкіх нарадах, нягледзячы ні на якіх чыноўнікаў, ён гаварыў праўду аб усім, што шкодзіла і шкодзіць народу, нацыі.
    Дапрацаваўшы да пенсіянерскага ўзросту, Уладзімір Максімавіч пайшоў са сваёй рэдакцыйнай пасады. He помню, каб 90
    яго прыспешвалі. 1 пасля запрашалі вярнуцца, хоць на нейкі час. He захацеў: «Трэба саступаць дарогу маладым...»
    Перакананне? Пазіцыя?.. Урок?.. Як хто ўспрымае.
    А ў рэдакцыі паранейшаму ўсе яго любяць і паважаюць. Мудры. Спагадлівы. Справядлівы. Настойлівы, між іншым, у сваёй справядлівасці. У сувязі з апошнім успамінаецца, як, бывала, пераконваў тых, хто, напрыклад, лічыў немэтазгодным друкаваць якога аўтара Н.— маўляў, слабавата ды і не перспектыўны. Дамашэвіч даводзіў, што друкаваць трэба. Нават калі Н. больш нічога не напіша, бо гэта для яго — на ўсё жыццё.
    Праз гады зноў і зноў спрабую зразумець сэнс такіх перакананняў настаўніка. Думаю, чулая пісьменніцкая душа. прыродная мудрасць, інтэлігентнасць не дазвалялі Дамашэвічу пагасіць у чужой душы тую кволенькую іскарку надзеі, з якой чалавек ішоў у рэдакцыю, спадзеючыся праз свой твор сказаць людзям нешта важнае. I вядомы пісьменнік, чалавек сталага веку, штодзённа карпеў над мноствам чужых рукапісаў: таленавітых і не вельмі, часта нават зусім бездапаможных, вышукваў, як кажуць, залацінкі, якія можна было несці да чытача. Было, канечне, што і адхіляў рукапіс. Але не прыніжаючы чалавечую годнасць аўтара. Дапамагаючы зразумець, што той на іншай ніве, у іншай сферы можа дасягнуць сапраўднага поспеху. He памятаю, каб хто пакрыўдзіўся... «...Перажытае, пройдзенае, ды не забытае...»
    I ў новым часе сапраўдныя прыхільнікі роднага слова чытаюць творы Уладзіміра Дамашэвіча. Можа, твораў не так ужо і шмат па колькасці, але ўсе яны вельмі значныя па тых пластах жыцця нашага народа, якія пісьменнік узняў у сваіх апавяданнях, аповесцях, рамане. Вайна... Жыццё людзей у скрушны час, чалавечая мужнасць... Каханне... Праблемы творчасці... I многае іншае.
    Уладзімір Дамашэвіч выдаў кнігі прозы «Заклінаю ад кулі» (1960), «Між двух агнёў» (1963), «Абуджэнне» (1968), «Порахам пахла зямля» (1975), «У лабірынце вуліц» (1979), «Кожны
    91
    чацвёрты» («Маладосць», 1983), «Камень з гары» (1990), «Выбранае» (1977) і «Выбраныя творы» (1988).
    Вядома, кожны прыхільнік творчасці Уладзіміра Дамашэвіча з гэтага спісу вылучыць нейкі свой любімы твор. А можа, нехта аднолькава любіць усё, напісанае майстрам. Як і я, напрыклад. А вось нядаўна двойчы з неаслабнай увагай перачытаў аповесць «Кожны чацвёрты». Твор, як мне думаецца, у нашай літаратуры і па сёння чамусьці як след не ацэнены. Творболь. Сітуацыя з мінулай вайны: сляпая чалавечая злосць між сваіх людзей... Яна, злосць тая, ведаем з гісторыі, была ва ўсе часы. Будзе?.. Страшныя падзеі, крывавыя чалавечыя драмы разгортваюцца ў аповесці. I менавіта зза душэўнай чалавечай слепаты. Так, бо «...злосць асляпляе людзей і выклікае новыя ахвяры, якія паступова перарастаюць у трагедыю народа». Думаю, і сёння, памятаючы гэта, нам усім трэба шмат аб чым задумацца. У зусім іншы, мірны час. Але ў час, у якім пакуль між людзьмі шмат неасэнсаванага, незразумелага, пакуль няма між імі належнага паразумення...
    Дабраце, шчырасці, сумленнасці, згодзе вучаць яго творы. Зрэшты, як і само яго жыццё, як вучыла яго доўгая і шматгадовая праца з моладдзю ў выдавецтвах і часопісах. I калі што змянілася ў асабістым жыцці пісьменніка і настаўніка моладзі Уладзіміра Дамашэвіча, дык зробленае ім дзеля літаратуры мае ранейшую вартасць. 1 тое, што ўласна для яго з часам нібы выйіпла на нейкі іншы, не пярэдні план, асабіста для нас, вучняў. паранейшаму застаецца на пярэднім. 3 гадамі толькі мацуецца.
    92
    3	першапраходцаў «афганскай» тэмы
    (Празаік lean Сяргейчык)
    Ёсць пісьменнікі, чые імёны становяцца вядомымі чытачу ўжо з першых публікацый: прачытаеш апавяданне, верш — і запомніў назаўжды. I нават калі потым праз гады іх творы сустракаеш не так ужо і часта. ведаеш: цікавы, самабытны, чымсьці прывабны аўтар.
    Да такіх асабіста я адношу Івана Сяргейчыка, празаіка, асобу, майго сябра са Слоніма.
    Пісьменнік Іван Сяргейчык у літаратуры сцвердзіў сябе яшчэ задоўга да выхаду сваёй знакамітай кнігі «Горкі пыл Гіндукуша» (афганскі дзённік), якую выдаў часопіс «Маладосць» у сваёй вядомай «Бібліятэцы».