• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сусвет дабрыні  Уладзімір Саламаха

    Сусвет дабрыні

    Уладзімір Саламаха

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 286с.
    Мінск 2005
    81.87 МБ
    Але гадоў трыццаць таму пісьменнікаў, сталых вясковых жыхароў, былі адзінкі. У асноўны.м жа іх колькасць пачала папаўняцца за кошт літараіурна здольных хлопцаў і дзяўчаі, выпускнікоў ВНУ, накіраваных пасля вучобы на працу ў вёску.
    Тыя, хто такім чынам трапіў у вёску, звычайна праз нейкі час спрабавалі ўладкавацца дзе бліжэй да «цывілізацыі»: у райцэнтрах, абласных гарадах, калі не ў сталіцы. Хаця нямала хто абзаводзіўся сям'ёй, абжываўся на новым месцы. Кажуць, што амаль усе такія — самі вяскоўцы з іншых рэгіёнаў рэспублікі. Вядома, звычайны клопат вясковага жыхара забірае шмат часу; паспрабуй выкраіць яго для творчасці. Таму не дзіўна, шго нашы сельскія калегі друкаваліся і друкуюцца значна радзей, чым мы, сталічныя літаратары. Ды і кнігі іх ляжалі ў выдавецтвах, скажам. не годдва, як у некаторых надта ж ужо прабіўных мінскіх равеснікаў, а ўсе 5—6, a то і больш.
    He думаю, што ў сваіх рэдкіх выхадах праз кнігі да чытачоў найперш віна саміх аўтараў з глыбінкі. Думаю аб іншым: вось ужо сапраўды кажуць, што правінцыя — лёс. (Уладзімір Міхно сказаў, можа, смялей за астатніх.) А можа, правінцыя для пісьменніка — таўро. Хаця цяжка сказаць якое. Бо для некага яно са знакам мінус, а для каго, наадварот, з плюсам.
    I няма нічога дзіўнага, што, як заўважана, тыя «прабіўныя» звысоку паглядаюць на калегу з правінцыі: не, не тое... I не дзіўна, што ніхто ніколі з пісьменнікаў з глыбінкі не значыўся ў вялікіх дэпутатах, не сядзеў у першых радах прэзідыумаў нашых з’ездаў (калі і сядзеў), не верхаводзіў на радах, не быў у рэдкалегіях, не атрымліваў ганаровыя званні і г. д. Але асабіста я не чуў, каб хто з іх на гэта скардзіўся. He задавальняе ж, і справядліва. іх адно — чаму рэдка друкуюць...
    Я знарок, пачаўшы свой расказ пра пісьменніка з вёскі Уладзіміра Міхно, так падрабязна спыніўся на ўсім гэтым: Валодзю таксама датычыць. Ён мой малодшы таварыш (цудоў
    71
    нае, яшчэ біблейскае слова!). Мяне турбуе яго чалавечы і нісьменніцкі лёс. Калі я пра гэта яму казаў, ён адмахваўся: «Бяды той». Мне ж здаецца, што бяда ёсць. Мяркуйце самі.
    Майму малодшаму таварышу, якога не толькі я лічу сапраўды таленавітым і своеасаблівым пісьменнікам, праз год будзе 40. Друкавацца, можна сказаць, пачаў рана. Але да гэтага часу выдаў усяго дзве кнігі прозы — «Горкі зефір» у «Бібліятэцы часопіса “Маладосць”» і «Азартныя гульні» ў «Мастацкай літаратуры». Мог бы, ведаю, выдаць пару добрых кніг публіцыстыкі, а таксама яшчэ некалькі кніжак прозы.
    Першая кніга разышлася па падпісцы, праз кіёскі «Саюздруку». Тыраж другой амаль увесь аўтар забраў у свой раён — дамогся заказу, каб выйшла. У сталіцы. я пытаўся, мала хто з калег яго ведае. He чыталі. Хаця калі ўжо шчыра, дык складваецца ўражанне, што мы сёння наогул мала чытаем адзін аднаго. I класікаў нашых, у тым ліку і дзеючых, таксама. Кажу не галаслоўна. Зыходжу з аднаго анкетавання. Яно выявіла — па той частцы апрошаных пісьменнікаў (найбольш маладых) — калі і чытаем калег, дык найчасцей са свайго акружэння. Здаецца, найперш для таго. каб пры нагодзе пахваліць яго ў друку, бо ён у сваю чаргу пахваліць мяне...
    Думаю, каб Валодзя, жывучы ў Чэрцах (тут ён нарадзіўся 6 сакавіка 1964 года), выдаў 10—20 кніг, для крытыкі, некаторых калег у сталіцы гэта не мела б асаблівага значэння. Так што паспрабуем зразумець яго: «Бяды той», як разумее гэта ён сам...
    Валодзю, ведаю, зараз важна іншае: каб, нягледзячы ні на што, працавалася, хаця для яго, здаецца, няма таго пытання, якое нямала хто з нас задае сабе: «Што рабіць?», у той сітуацыі, якая сёння склалася з пісьменнікамі. У яго ўжо даўно на гэты конт сфармуляваны адказ: «Пісаць, спадарытаварышы. Пісаць і яшчэ раз пісаць. Для вечнасці ці для сябе. для тоўстай кніжкі ці проста ў стол — якая розніца». Маўляў, «на тое ж і майстры прыгожага пісьменства». Разумею: не проста сказаў. Сказаў у той час, калі шмат непрыстойнага робіцца ў нас. Калі, напрыклад, не выклікае сумнення выраз аднаго нашага слыннага
    72
    паэта, які сказаў мне ў гутарцы пра нас, пісьменнікаў: «Паступова і мэтанакіравана з літаратурнага асяродка вымываецца сумленне, калі замест гэтага многія вартыя паняцці падмяняюцца хлуснёй». I далей: «Але трэба пісаць».
    Валодзя, здаецца, сказаў тое ж. Хацеў пры гэтым прыхаваць душэўны боль, бездапаможнасць, ды не змог. I самаіронія добра прыкметная ў слове яго «майстры» (і я такі ж). А я падумаў: і Валодзя. і слынны паэт маюць рацыю. Вось яно: іншы раз не разумееш, чаму мы, пісьменнікі, быццам стараючыся дагадзіць нейкаму чужаку. так бяздумна пляжым тую справу, якой служым? Чаму ўсё гучней і смялей у сваіх артыкулах, выступленнях заяўляем, што нібыта не было, тым больш няма беларускай літаратуры? Мала што самі сябе зневажаем, а тут яшчэ, адчуўшы гэта, аднекуль узялася цэлая армія калялітаратурнай «братнн», якая наогул здзекліва піша пра пісьменнікаў.
    Вядома, можна суцешыцца тым, што літаратуры ад гэтага «не убавнтся н не прнбавнтся». «Але як прымірыцца з хлуснёй? — пытае Валодзя.— Як прымірыцца з тым, што такія «крытыкі» пастаянна даводзяць людзям, нібыта ўсё, што стварылі папярэднікі, марна і марна, яктворцы, існуюць наступныя пакаленні пісьменнікаў? Тым больш правінцыялы».
    «Не ўдзельнічаць у хлусні?» — пытае ён. Што яму адказаць? Але сёння нямала хто з пісьменнікаў, наслухаўшыся хлусні, сам абылганы і прыніжаны асобнымі, дужа «выбітнымі» таварышамі па пяру. палічыў за лепшае не ўдзельнічаць «в сраме жнзнн». Нямала хто з нас адышоў ад усяго «калектыўнага», замкнуўся ў сабе, каб далей годна ствараць свой свет быцця, свабодны ад пошасці. Сярод такіх і Валодзя.
    [ аварылі мы з ім пра гэта пасля таго, як ён выпісаўся з мінскай бальніцы, дзе падлечваў збалелае сэрца, дзе нагледзеўся людскога гора. пакут, дзе яму спачувалі і ён спачуваў, дзе займеў новых сяброў сярод простага люду, добрага і спагадлівага. А потым Валодзя спытаў у мяне: «А «Хату» маю прачыталі?» — «Прачытаў. Яе друкуе «Полымя» ў першым нумары». Ён узрадаваўся. Тады я ў сваю чаргу спытаў,
    За Зак. 463
    73
    ведаючы, як няпроста жывецца яму ў Чэрцах: «Можа, усётакі наважышся на Мінск? Занятак табе пашукаем». Валодзя памаўчаў з хвіліну, потым: «Няўжо вы не зразумелі з «Хаты», што — не?» — «Чаму ж, зразумеў Але як змірыцца — час праходзіць! Ты сапраўдны празаік, пісьменнік з багатым жыццёвым вопытам, і «баюся, што ў вёсцы, адарваны ад выдавецтваў, рэдакцый», так і не зможаш як след рэалізаваць сябе. Колькі хлопцаў і дзяўчат менавіта зза таго, што там, дзе ты, як растварыліся! А якія надзеі яны падавалі!» Усміхнуўся. А я зразумеў, што дараваў мне: табе нас, вяскоўцаў, зразумець цяжка. I, каб неяк даказаць Валодзю. што помню з прыпавесці яго асабістую «ўстаноўку» на ўсё жыццё, нагадаў яму фінал «Хаты». «Каб душу не астудзіць на жыццёвых скразняках, каб мець на Зямлі апору, а на небе — блаславенне, каб не ўмерці немчуром, забыўшыся на матчыну мову, пільнуйцеся сваіх хат!»
    Няхай і пад уплывам класіка — «каб не ўмёрлі», але як дакладна і надзённа! Праз душу прапушчана. Бо ведаю, да такой «фармулёўкі» Валодзя прыйшоў не проста — узяў і напісаў. Выпакутаваў.
    Паехаў мой малодшы таварыш у вёску ў сваю хату. У свой свет, чалавечы і творчы. Калі проста чалавечы, дык Валодзя яго ўжо даўно выбудаваў сярод людзей. I хто скажа, шкадаваць яго ці не, што не ў сталіцы жыве? Можа, толькі паспачуваць яму ў адным трэба: столькі напісана, але ці будзе калі надрукавана? Хаця такое хіба толькі з пісьменнікам Уладзімірам Міхно?..
    Успомніў, як мы пазнаёміліся. Напрыканцы 80х. Я тады працаваў у аддзеле публіцыстыкі часопіса «Маладосць». Трапіўся мне нарыс невядомага аўтара з Лепельшчыны Уладзіміра Міхно. Як я ўжо недзе ўспамінаў, тады мой рэдактарскі аловак багата чаго нападкрэсліваў у рукапісе. 3 асалодай падкрэсліваў. Бо не моўныя хібы і стыль, а слова — жывое, роднае. I бачылася за радком жыццё, людзі, якія хадзілі па зямлі, асветленай сонцам, шэрай ад дажджоў, белай ад снегу. сіняй ад пралесак, напоўненай фарбамі і гукамі. галасамі дзяцей і г. д. і г. д. I ўяўлялася мне — рэальнасць. I аўтара бачыў сярод
    74
    іх, можа. не ўяўляў аблічча, а вось паводзіны, характар, манеру размаўляць, як сустрэліся,— дакладна з нарысаў.
    Тут павінен зрабіць невялікае адступленне. Што б і хто б ні гаварыў пра «Маладосць», несумненна, часта і справядліва, але ніхто не мае права адняць адно: да маладых, асабліва з глыбінкі, тут умелі ставіцца з клопатам. I Генрых Далідовіч, і Казімір Камейша, і Віктар Гардзей, і Анатоль Казлоў (кажу пра тых, пры кім Валодзя ўваходзіў у літаратуру). Дэбюты заўсёды давалі без чаргі. Так і з Валодзем было. Напрыклад, дя кнігі прозы «Горкі зефір», пасля якой Уладзімір Міхно стаў сябрам пісьменніцкага Саюза, яго давёў Анатоль Казлоў.
    «Маладосць» пастаянна друкавала Валодзевы нарысы пра яго землякоў, найчасцей падлеткаў. Заўважалася, што да апошніх ён ставіцца як настаўнік. Было, павучаў. Здаралася, крыўдзіўся, але ненадоўга, на сваіх «вучняў» — не заўсёды слухаюцца.
    Паступова Валодзя ўжо пісаў не толькі пра тых людзей, сярод якіх нарадзіўся і вырас,— жыхароў Чэрцаў, а і пра вяскоўцаў далёкіх сёл. Пранік у суседнія раёны: паўсюль у глыбінцы, аказваецца, цікавае, сваё жыццё! Вось ужо сапраўды — «скрозь жывуць людзі», ды яшчэ якія.
    Як бы та.м ні было, а з кожнай далёкай ці блізкай паездкі па віцебскай зямлі Валодзя вяртаўся ў Чэрцы, у сваю хату. A тут яго ўжо чакалі... мясцовыя падлеткі. 1 па гаспадарцы дапамагалі, калі трэба было, здаралася, і самога Валодзю суііяшалі, калі Журнал (так яго тут завуць) маркоціўся — не друкуюць: «Бяды той». А ён суцяшаў іх, дапамагаў, вучыў усяму, што сам ведаў з жыцця: кепскае, тое, што было б табе самому непрыемна. другім не рабі!
    Цікава: скажам. калі такое будзе з дня ў дзень падлетку гаварыць настаўніца, той абавязкова зробіць чамусьці наадварот. Калі ж гэтаму вучыць паважаны ў вёсцы дарослы мужчына, пісьменнік — усе гэта ведаюць — слухаюць, разумеюць. Ды як не паслухаеш, не зразумееш, калі разам абышлі паўвобласці, разам пазнаёміліся з самымі рознымі людзьмі, калі дзялілі і дзеляць хлеб пароўну. часта за грошы, заробленыя Журналам!
    За*
    75
    Мушу сказаць, што спачатку ў вёсцы, хоць людзі цудоўна помнілі Валодзевых бацькоўнастаўнікаў (многія ў іх вучыліся), ды і самога з пялюшак ведалі, да падлеткавых тусовак у яго xaue ставіліся насцярожана: ад няма чаго рабіць? Паступова прыгледзеліся: аказваецца, клапоціцца пра лёс кожнага. Таму дапамагае па мове ў школе, гэтага павёз у Лепель паступаць у тэхнікум. таго ажно ў Мінск... Многіх вясковых хлопцаў Валодзева хата як падмяніла — вылюднелі...