Сусвет дабрыні
Уладзімір Саламаха
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 286с.
Мінск 2005
Такім чынам жыхар з вёскі Чэрцы, пісьменнік Уладзімір Міхно выбудаваў свой свет там, дзе нарадзіўся, гадаваўся, рос, адкуль аднойчы пайшоў вучыцца, служыць і куды вярнуўся сталым чалавекам, пабачыўшы жыццё такое, як ёсць.
У Чэрцах Валодзя працаваў. Напісаў кнігу «Азартныя гульні». Перш чым выдаць, як і многія з нас, вымушаны быў прайсці праз прыніжэнні перад рознымі кіраўнікамі арганізацый, «родных» нашых, «збіраючы» тыраж: «Закажыце...» 1 часам мне здаецца, што больш не захоча прыніжацца (збіраць тыраж), будзе пісаць «у стол». А гэта для літаратара — трагедыя...
Кніга ж тая, аповесць «Азартныя гульні»,— пра яго службу ў войску далёка ад роднай зямлі. У будаўнічым батальёне. Можа, я памыляюся, але, здаецца, У. Міхно першы ў нашай літаратуры паказаў, як чалавек можа застацца чалавекам у атмасферы «беспредела», які існаваў у тым войску. (Hi з «Зоркамі над палігонам», ні са «Ста днямн до прнказа» не параўноўваю: і там і там — іншае.)
Такім чынам Уладзімір Міхно, жывучы ў правінцыі, выбудаваў, вобразна кажучы, іншую хату. Г'эта яго творы, што чытаюць землякі. Рэальнай жа хаце, дзе яму разам са сваімі сябрамі (ужо чацвёр'іае пакаленне падлеткаў) добра і светла, Уладзімір Міхно прысвяціў прыпавесць. аб якой я ўжо гаварыў. (Хаця над творам пазначана. што прысвечаны ён светлай памяці бацькі і маці.) Калі чытаеш твор, адчуваеш тое цяпло і святло, якімі гэтая хата надзяліла сям’ю і якімі сям’я хату надзяліла.
Калі будзеце чытаць прыпавесць Уладзіміра Міхно «Хата», мяркую, па ёй зразумееце многае з яго чалавечага і пісьмен
76
ніцкага лёсу. Напрыклад, што ён без свае хаты, як захавальніцы бацькоўскай цеплыні і сардэчнасці, без людзей, сярод якіх нарадзіўся і вырас і ад якіх не зачыняюцца дзверы, не ўяўляе жыцця. Творчага таксама. А яшчэ: такія. як ён, ніколі не змірацца з тым, што сярод людзей можна жыць, парушаючы законы сумлення. Вядома, законы тыя не нісаныя. Яны (пра гэта сведчыць уся наша літаратура часоў ранейшых, ды і лепшыя творы сённяшняга часу) спрадвеку жывуць у народзе. Яны перадаюцца з пакалення ў пакаленне, з хаты ў хату і г. д. Яны павінны сягаць туды, дзе мы, тыя, што «з хат». Інакш усё траціць сэнс. Вось як пра ўсё гэта, пра сябе сказаў ў сваім вершы Уладзімір Міхно:
Людзі едуць на дачу, у адведкі... да маці, Настальгуюць па вёсцы са сталічных нябёс. Я не госцьпрыхаджай у бацькоўскае хаце, Тут планіда мая. тут Радзіма, тут лёс. Мне казалі. нібыта за Лепелем лепей, У сталіцы культура і шмат кілбасы, Я паверыў, ды ўдалечы сніўся мне Лепель... Запаведныя вёскі, баравыя лясы...
Бачыў маміну хату і маму у хаце, Там, дзе бацька прылёг,— на кладах курганок, I пачулася мне, бы паклікала маці:
«Ты прачніся, сынок, ты вярніся, сынок!» I чаўрэла душа на асфальце пякучым, I ўцякаў я, злавіўшы «папутку» за хвост, Каб падыхаць паветрам празрыстым, гаючым, Каб убачыць ізноў праз Бярэзіну мост. Апусцела ў душы, абязлюдзела ў хаце, Я вярнуўся дадому, цяпер — да сябе, I, пакінуўшы іншым пасады, багацце, Дацямна паруплюся на ціхай сяўбе...
Людзі едуць на дачу, у адведкі... да маці, Настальгуюць па вёсцы са сталічных нябёс. Я не госць, не чужы у бацькоўскае хаце, Я — тутэйшы, бо Лепель, бо Чэрцы — мой лёс.
77
Святло роднай зямлі, цяпло добрых людзей
(Празаік Уладзімір Гаурыловіч)
Палессе... У гэтым кутку нашай зямлі, як і на ўсёй Беларусі, было, ёсць і заўсёды будзе бясконцае мноства самых розных талентаў. Аратых, сейбітаў, рыбакоў, леснікоў, настаўнікаў, пісьменнікаў, журналістаў, людзей літаральна ўсіх прафесій — тых, хто годна жыве, сумленна робячы справу, і на сваю, і на чужую карысць.
Але, мабыць, таленты гэтыя, так бы мовіць, ніколі не будуць поўныя, калі не падмацоўваюцца дабрынёй іх носьбітаў, спагадай да іншых, уменнем зразумець таго, у каго душа баліць. A душа ў розных абставінах баліць, канешне ж, у кожнага чалавека. Да ўсяго здараюцца ў нас такія моманты ў жыцці, калі без людзей — немагчыма.
Агульналюдская дабрыня перадаецца і павінна перадавацца ад прашчураў нашчадкам. А потым — далей і далей. I так да бясконцасці. I тады будзе вечным жыццё.
Усё, здаецца, так проста. He намі прыдумана. Але рэчаіснасць заўсёды, ва ўсе часы такая. што цяжка, іншы раз, можа здацца, наогул немагчыма вытрымаць, каб застацца сярод людзей — сваіх і чужых — чалавекам. I не кожнаму такое ўдаецца. Дык ад каго ўсё гэта залежыць, як не ад цябе самога, чалавек?
...Пра гэта думаў я, чытаючы рукапіс кнігі Уладзіміра Гаўрыловіча «Споднія яблыкі». Думаў пад «уздзеяннем» няпростых лёсаў яе вымышленых і рэальных персанажаў Ацэньваючы пасвойму (права кожнага чытача) іх учынкі. Задумваючыся над тым, ці так, як трэба (з майго пункту гледжання), яны дзейнічаюць. Згаджаючыся з аднымі і не згаджаючыся з іншымі... I ў гэтым роздуме, калі і радуешся, і засмучаешся, і суперажываеш, і літаратурнае ўспрымаеш як рэальнае, цвёрда для сябе ўсвядоміў: з кнігай «Споднія яблыкі» на палескай зямлі запульсаваў, добра даў знаць аб сабе яшчэ адзін чалавечы талент, пісьменніцкі талент, канкрэтны носьбіт якога — Уладзімір Гаўрыловіч. I думаў. што таленту гэтаму, зрэшты, як
78
і кожнаму, удасканальвацца, набірацца моцы, шырыцца між людзей, сцвярджаць сябе новымі творамі, новымі кнігамі. I шкадаваў, што між першай Валодзевай сапраўднай літаратурнай публікацыяй (у часопісе «Маладосць» у 1991 годзе пабачылі свет два яго апавяданні) і гэтым выданнем прайшло столькі часу. А публікацыя тая сапраўды мела (і мае) права на жыццё, яна прайшла тады, як і павінна быць у літаратуры, вельмі строгія рэдакцыйныя «крытычныя» прыступкі вядучых нашых пісьменнікаў. Пазней была не вельмі зычліва адзначана ці не зразумета ўсяго адным «прафесіяналам» і... Валодзя надоўга змоўк як пісьменнік.
Бывае такое ў творцаў: не піша літаратар гадамі. Або піша, як кажуць, у стол. Добра гэта ці не? Толькі сам аўтар можа адказаць на такое пытанне. Чытач жа можа не разумець, думаць: што здарылася?
Прызнаюся, што доўгае «маўчанне» калег. асабліва тых, чыя творчасць імпануе, ды яшчэ маладых, асабіста мяне трывожыць не на жарт. Значыць, з чалавекам нешта не тое. Значыць, нейкія толькі яму вядомыя пакуты, боль носіць у сваёй душы. Так. кожнаму мастаку кепска, калі ён праз свае творы, праз сваіх герояў не размаўляе з людзьмі.
I раптам зноў пачууся пісьменніцкі голас Уладзіміра Гаўрыловіча — два невялікія апавяданні ў газеце «Чырвоная змена» (1999, № 6) — «Даўні сон» і «Споднія яблыкі», дасланыя ім на конкурс маладых празаікаў. I вынік: званне аднаго з трох лаўрэатаў гэтага конкурсу.
Калі я рыхтаваў да друку тыя апавяданні, Валодзю яшчэ асабіста не ведаў. I не ўяўляў, які ён. Але ведаў: чытаю таленавітага маладога пісьменніка. У яго «жывыя» персанажы, якіх я бачу. Дзветры фразы — характары. Розныя. 3 жыцця ўзятыя. Суперажываю ім.
Вось «Даўні сон». У бальніцу да хворага старога бацькі прыязджае сын. Дарослы, сямейны чалавек, які ў дзяцінстве не ведаў бацькавай ласкі... Маці ў вайну немцы забілі, гадаваўся без яе, пры чужой жанчыне. Чужыя бацька з сынам.
79
Але ж наведацца ў бальніцу трэба. Сын пытае: «Што баліць?» Бацька: «Душа, сынок... Кожную ноч сніцца страшны сон... Колькі табе гадоў? Пяцьдзесят тры? Амаль столькі гадоў не дае мне спакою гэты сон...» А сон той такі: «уся ў белым» Віктарава (так завуць сына) маці. «Маладая, толькі каля сэрца пляма чырвоная. Нахіляецца да мяне, цалуе, шэпча: «Пакайся, пакуль не позна, перад сыночкам сваім адзіным». I, адыходзячы, нема крычыць: «Не будзе табе супакаення ніколі за загубленую душу і любоў маю». 1 бацькава прызнанне сыну ў тым, страшней чаго нічога не бывае на зямлі...
У фінале пісьменнік пакідае іх адных: бацьку і сына. Яны плачуць. У кожнага свой плач, боль... Што зробіць сын, даведаўшыся, што бацька забойца маці? Мы можам толькі здагадвацца. Вядома, кожны, зыходзячы са свайго ўспрыняцця жыцця. Са сваёй чалавечай філасофіі. Са свайго ўяўлення дабра і зла. Урэшце, са свайго разумення хрысціянскіх законаў.
Многага варты гэты маленькі твор, у якім сканцэнтравана матэрыялу на цэлую аповесць. Як і многага варты «Споднія яблыкі» з іх аўтарскім разуменнем чужой душы, розных чужых душ. 1 — крыўд. Горкіх і балючых старой (свякрухі), жанчыны (жонкі яе сына, што здрадзіў каханню), маленькай дзяўчынкі, кволая душа якой разрываецца між усімі роднымі для яе, зараз чужымі між сабой людзьмі...
Рыхтаваў творы і думаў таксама: «Псіхолаг гэты малады пісьменнік», не ведаючы, што Уладзімір па адукацыі філолаг і некалькі год працаваў настаўнікам.
Псіхолагам аўтар застаецца літаральна ва ўсіх літаратурных творах, уключаных у кнігу. Амаль ва ўсіх яе апавяданнях героі Уладзіміра Гаўрыловіча жывуць і дзейнічаюць у складаных сітуацыях, якія вымагаюць напружанай духоўнай працы. I дабраты да іншых, падкрэслю гэта. «Агледзіны», напрыклад,— перапляценне чалавечых лёсаў, жыццёвых шляхоў. Розныя людзі. I дзея. на першы погляд, простая. Мяркуйце самі: бабулька разам з сынам, нявесткай і дарослым унукам едуць у «свет», на «агледзіны» — нявесту ж сабе юнак знайшоў там!
80
Дарога няблізкая. Ёсць староіі час шмат што са свамго жыцця ўспомніць. Тым больш што ў тым краі перад самай вайной яна выйшла замуж. Там і муж пахаваны. А праўду гібелі яго ведае толькі старая. I нікому яе не адкрывае (на тое свае прычыны).
Прыехалі. Дзяўчына спадабалася старой. Унука і яе ўспрымае як адно. 1 раптам — твар у твар з тым, хто лёс старой, сына яе, мякка кажучы, зламаў. А ён — дзед нявесты ўнукавай...
I тут — выбар. Перад гераіняй твора. У іншай сітуацыі. Верыш у яе, старой. жаночую, мацярынскую і чалавечую мудрасць. Верыш: адна перажыве боль многіх людзей. Возьме яго сабе. Як, між іншым, і шмат хто з астатніх вымышленых гераінь апавяданняў і рэальных нашых сучасніц, што дзейнічаюць у творах «афганскага» цыкла кнігі.
Гэты цыкл — чатырнаццаць нарысаў пра ўраджэнцаў Жыткавіцкага раёна, загінуўшых у Афганістане.
Тут Уладзімір Гаўрыловіч ужо журналіст. Зроблена вялікая пошукавая і даследчая праца. Кожны матэрыял выпакутаваны. Паспрабуй выклікаць на шчырую размову маці, бацьку, каханую таго. хто загінуў, калі ў іх душа нясцерпна баліць і слёзы навечна ў ёй — гэта на вачах яны на час высыхаюць...