• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сусвет дабрыні  Уладзімір Саламаха

    Сусвет дабрыні

    Уладзімір Саламаха

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 286с.
    Мінск 2005
    81.87 МБ
    — Вядома. зыходзячы з канкрэтнай жыццёвай сітуацыі, я, аўтар, нешта дадумваю, штосьці абагульняю. I нярэдка стараюся адысці ад партрэтнага падабенства майго героя з канкрэтным персанажам. Але ўсё адно ў аснове маіх навел, эсэ, аповедаў — асабістая біяграфія або нешта вельмі блізкае, убачанае і пераасэнсаванае мной. Пішацца гэта звычайна, як кажуць, на адным дыханні. Амаль як вершы. Я ўвогуле не здольны да эпічнага пісання, не ўмею, а можа, не магу, не прывык штодзённа сядзець за пісьмовым сталом. Мабыць, не той тэмперамент. Мабыць, на такі стыль літзанятку ў многім паўплывала мая йіматгадовая рэпарцёрская праца на радыё. Там жа трэба было ўсё рабіць амаль заўсёды вельмі і вельмі хутка.
    Увогуле ж. калі гаварыць аб пераходзе паэта, і канкрэтна мяне ў дадзеным выпадку, да прозы, дык такіх выпадкаў у нашай літаратуры вельмі шмат. I ўдалых — таксама. Напрыклад,
    3 Зак. 463
    65
    незабыўны Уладзімір Караткевіч, Леанід Дайнека. Янка Сіпакоў, Казімір Камейша, Раіса Баравікова і інш. А што датычыпь жанру мініяцюры, дык вядома, Янка Брыль тут — майстар найвялікшы не толькі ў беларускай літаратуры, а, мабыць, і ва ўсіх еўрапейскіх. Праўда, Іван Антонавіч празаік. Хаця і паэт ён у прозе — непаўторны...
    А да вершаў, уласных, вядома, адношуся зараз, у сталыя гады, гранічна строга. Так што ў маім узросце на паперу, мабыць, трэба пераносіць сапраўды толькі тое, што на самай справе «здарылася», а не напісалася ў выніку самапрымушэння. Але менавіта тое трэба запісваць, што сапраўды падмацавана натхнёнай працай душы, тым, што сярод паэтаў вызначаецца, як «шэпт нябёс».
    — Так, кожны з нас працуе пасвойму. Кожнаму, мабыйь, патрэбны менавіта свой унутраны штуршок, імпульс. Нехта піша, як ты. А нехта прымушае сябе «пакутаваць» і ганарыцца гэтым. Але, думаецца, галоўнае — вынік. I твой метад дае свой вынік. I гэта добра. Хаця калі ўжо так, дык па творы любога аў’тара .можна зразумець, з якім настроем пісаў, якая энергетыка душы была ў той час, які імпульс. Асабіста мне ўсё гэта ў «Шляхах і вяртаннях» імпануе. Да ўсяго — лёгкая самаіронія. Але, між іншым, яе некаторыя аўтары баяцца, а шкада...
    — 1 мне шкада. Толькі штучна яе ў твор не ўвядзеш. Ёсць дык ёсць. He дык не. Хто як любіць...
    — Між іншым, пераехаўшы ў даволі сталым узросце ў Мінск з Наваполацка, дзе ты прсшаваў уласным карэспандэнтам Беларускага радыё, ты амаль цалкам заняўся літаратурай. Працаваў у літаратурнамастацкіх выданнях, быў намеснікам старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў. I вось зноў на Беларускім радыё, дзе, падкрэслю, пятнацйаць гадоў быў рэпарцёрам. Цябе запрасілі на пасаду галоўнага рэдактара, адказваеш за прапаганду беларускай літаратуры.
    — Удакладняю: калі ўвогуле браць мой працоўны стаж на радыё, дык гэта больш як дваццаць гадоў. Уласным карэс66
    пандэнтам  шаснаццаць. Радыё — як першае каханне — узаемнае, глыбокае. Прызнаюся. што пакідаць радыё было вельмі цяжка. Але ж вельмі і вельмі прыцягвала літаратура. Сам ведаеш, колькі гадоў ляжалі ў некаторых рэдакцыях, ды і ў выдавецтвах таксама, падборкі вершаў правінцыяла Гальпяровіча, між іншым, як і многіх іншых правінцыялаў...
    Kali ўжо так, дык скажу, шпю ў «Бібліяшэцы часопіса "Маіадосць ”» кніжка тваіх вершаў за дзесяць гадоў так і не выйшла. I ты яе ціха забраў. Помню, яна была ўхвалена самім Анатолем Сямёнавічам Грачанікавым. А потым яго пе стала...
    — He выйшла, дык не выйшла. Я прывык чакаць...
    — Навум, ты доўгі час жыў і працаваў далёка ад сталіцы. Мы, у прыватнаар і я, тыя, хто пакінуў раён дваццаць — трыццаць гадоў таму, іншы раз забываем, што ён нам даў дае... Як творцам. У цябе ж, думаю, пачуццё ятчэ свежае. Што табе даў раён?
    — Усё.
    — Ставіць клічнік?
    ~— Стаў. Усё! Я нарадзіўся і вырас у прыгарадным пасёлку саўгаса «Полацкі». Там жа скончыў школу. Працаваў грузчыка.м. Быў вучнем слесара на заводзе. Працаваў карэктарам, літсупрацоўнікам у райгазеце. рэдактарам радыё на знакамітым аб'яднанні «Палімір». I, як ужо ты казаў, уласным карэспандэнтам Беларускага радыё ў прыдзвінскім рэгіёне — больш як дзесяць раёнаў. Усё аб’ездзіў, абхадзіў.
     Між іншым, такая біяграфія гадоў трыццаць таму, напрыклад. для маскоўскіх тваіх равеснікаў і калег была б сапрауднай казырнай картай. Маўляў, Гальпяровіч... A v нас...
    А ў нас а ў нас, мабыць, амаль ва ўсіх нашых равеснікаў дзяцінства, падлеткавы час. юнацтва падобныя. У нас будучыя пісьменнікі — і ў вёсках, і ў маленькіх гарадках — працу ведаюць змалку. Нам не трэба прыдумваць біяграфіі. I казыраць імі.
    з*
    67
    — Але ганарыцца — трэба.
    ■— I ганарымся. I я — таксама. Канечне ж, усе дарогі на Віцебшчыне — мае. I радасныя, і самотныя. I ў спякоту, і ў сцюжу. I ўсе бясконцыя знаёмствы з хлебаробамі, механізатарамі, настаўнікамі, урачамі, інжынера.мі, наогул з самымі рознымі людзьмі — мае. Гэта мой свет. Такі свет, які вакол мяне і ў якім я.
    Здарылася так, што я нямала паездзіў і па былым Савецкім Саюзе. Сярэдняя Азія, Далёкі Усход, Украіна, Нечарназем’е... Цікава. У памяці ўсё. А родны — Полацк.
    — Разумею, калі чую: вёска — родная, горад — родны. 3 канкрэтнай назвай.
    — Тады слухай. Я зараз заплюшчу вочы — і бачу кожную вулачку, завулак... Словы «СпасаЕўфрасіннеўскі манастыр», «Сафійскі сабор», «Брацкая школа Сімяона Полацкага» і шмат што іншае. як ты кажаш, з канкрэтнай назвай, для мяне — гэта частка майго жыцця. У ім — маё дзяцінства. маладосць, сталасць.
    Ужо казаў, што ў сваёй творчасці я нічога не прыдумваю. Бяру ўсё са сваёй малой радзімы, са свайго «полацкага перыяду». Хаця вось ужо некалькі гадоў жыву ў Мінску. Часам нават здаецца, што жыў тут заўсёды. I тут, як і там, шмат добрага і кепскага.
    — Але калі ўжо «і тут, і там», хаіі гэта і выбіваецца з тэмы гаворкі, хацелася б удакладніць. Дык вось, часам чуеш: там, маецца на ўвазе глыбінка, усё чысцей... Ва ўсякім разе, не чуваць, каб «там» было столькі ўсялякаіі непрыстойнаейі між людзьмі, у прыватнасці і сярод нас, пісьменнікаў, як «mvm». Ці так?
    — Мабыць, кожны мяркуе так, як мяркуе... Што датычыць нас, літаратараў, то і ў нас, як у грамадстве, ёсць усё: і добрае, і не вельмі. У СБП я адпрацаваў амаль чатыры гады. Усе мы, і «правыя» і «неправыя», востра. пасвойму перажываем многія працэсы жыцця грамадства. He хачу ўдавацца ў падрабязнасці, не хачу даваць ацэнку некаторым паважаным і аўтарытэтным
    68
    людзям, але асобныя да крыўднага расчаравалі. Іншыя ж — наадварот, у вельмі няпростых умовах адкрыліся нечакана высакародна і мудра. Хацелася б наогул, каб і сярод нас, літаратараў, было больш прыстойнасці, чэснасці, каб мы менш кіраваліся асабістымі амбіцыямі, а больш думалі аб справе.
    Я, мабыць, як і вельмі, вельмі многія, хваравіта перажываю цынізм, бездухоўнасць, пошасць у грамадстве, сярод пісьменнікаў — тым больш. Але хоць для ўсяго заганнага, толькі што названага мной, як кажуць, сёння адкрыты ўсе шлюзы, тым больш на гэтым фоне набываюць сапраўдную каштоўнасць наогул для многіх людзей, і літаратараў у прыватнасці, спрадвечныя прынцыпы дабра і справядлівасці. Тут, упэўнены, вялікае поле дзейнасці для беларускай літаратуры. Для кожнага, хто валодае мастацкім словам, незалежна ад жыццёвых, палітычных і іншых пазіцый, якіх прытрымліваецца. У сувязі з гэтым асабіста мяне, мабыць, як і многіх літаратараў, хвалюе, што людзі ўсё менш і менш чытаюць сапраўднай літаратуры. Трывожыць, што ў асяроддзі літаратараў з’явілася цэлая плеяда хвацкіх рамеснікаў, якія дзеля асабістай нажывы гатовы ісці ва ўслужэнне тым, хто мае самыя пачварныя прыхільнасці. Хвалюе, што сёння нізкія тыражы літаратурнамастацкіх часопісаў...
    — Падзяіяю тваю заклапочанасць. Лічу яе праявай шчырасці, рысай, вельмі неабходнай пісьменніку. А калі так, дык з твайго дазволу бяру на сябе смеласць выдаць чытачам тайну з'яўлення meaLx «Шляхоў і вяртанняў». Можа, найперш таму, каб зняць абсалютна незаслужаны папрок табе: маўляў, выдаў жа ў «Бібліятэцы часопіса “Маладосць”», маючы пасаду.
    Дык вось, «Ш.іяхі і вяртанні» выйшлі (2 друкаваныя аркушы, наклад 400 экземпляраў) якраз тады, калі Навум Гальпяровіч з 'яўляўся аргсакратаром Саюза пісьменнікаў. Якім чынахі? Наступным. Памятаеце, колькі гадоў ляжала ў «Бібліятэцы...» яго кніга вершаў, але так і не выйійла? За гэты ж час некаторыя калегі выдаііся па 2—3 разы. Най
    69
    болын «сцітыя», найбольш «ціхія». Я як тагачасны загадчык аддзела публіцыстыкі папрасіў аўтара, каб ён даў мне пачытаць навелы, і тыя. што ўжо друкаваліся, і новыя. Калі прачытаў, то без яго дазволу даў пачытаць нашым супрацоўнікам празаікам Віктару Гардзею і Анатолю Казлову. Тыя ў адзін голас: трэба кнігу выдаць! Пасля я асабіста амаль год угаворваў аўтара даць згоду. Той адмаўляўся: «Працую ў апараце СБП. Што скажуць?..» Тут ужо я зазлаваў: «Колькі можна глядзець на тых, што «скажуць»... 3 прычыны і без прычыны. Ды дзе? У літаратуры».
    А ці шкада патрачанага часу ў чаканнях?
    — He шкада. Думаю. у літаратуры, як і ў любой творчасці, час — паняцце адноснае. Усё напісанае рана або позна выдаецца. Але, як ведаем, застаецца толькі сапраўды вартае. Сэнс гэтага разумееш з часам.
    Хата Уладзіміра Міхно
    Гэтая інфармацыя для тых чытачоў, хто не знаёмы з літаратурнай працай, хто не ведае, што ў пісьменнікаў і як... Для такіх людзей, мабыць, дзіўна, што пісьменнік жыве ў глыбінцы. Таксама, мусіць, незразумела, чаму літаратар не можа забяспечыць сябе матэрыяльна за кошт твораў: лічылася ж, ды і лічыцца, што творчыя людзі грошы грабуць лапатай. He, гэта не так... Мы ж, Валодзевы калегі, сталічныя жыхары, ведаем: у вёсках, райцэнтрах, гарадках (абласныя цэнтры пакуль у разлік браць не будзем, там творцу лягчэй — больш магчымасці падзарабіць) нашых таварышаў сёння нямала. Калі не трэцяя, не чацвёртая частка сяброў пісьменніцкага Саюза, дык пятая дакладна. Празаікі, паэты, драматургі, людзі рознага ўзросту, рознага жыццёвага і творчага вопыту, жывуць там цяжкавата, a то і зусім цяжка. He кожны і там мае сваё жытло, працу, якая б забяспечвала быт. He кожнаму дапамагаюць
    70
    мясцовыя ўлады (ведаем, некаму нават дроў не выпісваюць, каня не даюць соткі засеяць), але тым не менш кожны застаецца верны свайму пісьменніцкаму прызначэнню — піша.