• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сусвет дабрыні  Уладзімір Саламаха

    Сусвет дабрыні

    Уладзімір Саламаха

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 286с.
    Мінск 2005
    81.87 МБ
    Вядома, скажа чытач, калі ў вёсцы ёсць такое дзіва, як гэты надта хітры Вінаградаў, дык і адносіны людзей да яго асаблівыя. Так, свет Ваські ніяк не стыкуецца са светам яго равеснікаў. Мабыць, таму ў творах В. Гардзея ён мае справы ў асноўным толькі з дарослымі і іх светам. Прынамсі, Ваську Аліферу самому здаецца. што ён вельмі хітруе, ходзячы ў няпрошаныя госці. I на гэты конт у яго цэлая навука: за дзень у адну хату па два разы не завітваць. Але і свая жалезная логіка: першы раз кормяць смачней!
    115
    Хто ж вырасце з Вінаградава?.. I тут адразу перад вачыма паўстае вобраз бабы Маркі, адной з нашых слаўных працаўніцбеларусак, сапраўдных гаротніц, якіх жыццё як ні калечыла, як ні катавала, а так і не прымусіла рабіць людзям зло. Шаптуха, знахарка, траўніца — яна ўся вось тут, у гэтых словах: «Ах, божачкі! У мяне ж і ў хаце не прыбрана». A пасля ўжо, калі хворага вядуць у хату: «Міласці прашу!» Баба Марка расчыняе перад імі дзверы сенцаў: «Заходзьце, мілыя!»
    Вернемся і мы ў хату, якую па ўважлівых прычынах ведаюць далёка за ваколіцамі Малога Сяла. Насельнікі яе ашаломлены весткай, што ўзорваюць аселіцу ля канавы. Баба Марка ўсё яшчэ стаіць зніякавелая і разгубленая каля печы. дзед Сцяпан зацята грызе муштук люлькі, Вінаградаў неяк вінавата прыткнуўся на лаве, не зняўшы з пляча палатняную торбу. «Рана ці позна, хочаш ці не хочаш — ім усё адно трэба выходзіць з утрапення».
    Так, нямала яшчэ будзе ў Ваські Аліфера спляжанага «жыццёвага глогу», не адзін раз ён будзе бяссільны перад звычайнай чалавечай дурнотай, не раз сутыкнецца з няпраўдай і несправядлівасцю — жыццё ёсць жыццё і без журбы не бывае. Але, верыцца, не страціць ён таго, што пасеяла ў яго душы звычайная вясковая жанчына, носьбітка народнай мудрасці і дабрыні. Думаецца, аб гэтым мы прачытаем у новых творах пра Вінаградава, бо калі ён трывожыць чытача, дык не можа сысці з аўтарскай уявы.
    Ёсць, аказваецца, у Віктара Гардзея і трэцяя аповесць пра Вінаградава і яго найлепшага бесцялеснага сябра — анёлаахоўніка. Называецца яна «Дабравест ад Збавіцеля». Звязаныя ўступам і эпілогам, усе згаданыя аповесці склалі своеасаблівую, невялікую па аб’ёме трылогію «Аселіца ў басейне Чорнага мора».
    116
    Прайсці праз зону
    (Пісьменнікі і журналісты ў Чарнобыльскай зоне)
    Чарнобыльская тэма паступова становіцца адной з найбольш актуальных у нашай літаратуры. Да ўсяго жыццё сведчыць, што з часам яна. так бы мовіць. усё больш прыкметна выходзіць за межы ўласнай бяды ўсіх тых, хто жыве ў Беларусі, і становіцца ўсё больш блізкай і зразумелай людзям розных краін свету. I невыпадкова. Гэтая тэма сёння ўвогуле закранае літаральна ўсе аспекты чалавечага быцця. Янатаксама абвастрае праблему планетарнага выжывання наогул як пасля ўжо вядомых, так і пасля (хай толькі тэарэтычна магчымых) атамных катастроф.
    Сёння ёсць нямала пісьменніцкіх і журналісцкіх прац. прысвечаных наступствам чарнобыльскай аварыі. Аўтары розныя: і тыя, хто непасрэдна «прайшоў праз зону», і тыя, хто ў сваіх кабінетах вывучае катастрофу па чужых матэрыялах. Першых, скажам так, «уласна чарнобыльскіх летапісцаў», як сцвярджаюць дасведчаныя людзі, значна менш, чым другіх. 1 тут няма нічога дзіўнага. У мастацтве часта было так, калі асобныя найбольш трагічныя для жыцця народа падзеі па гарачых слядах найперш браліся асэнсоўваць і адлюстроўваць «кабінетныя даследчыкі». Пытанне гэта надзвычай далікатнае, і, мабыць, такіх аўтараў папракаць у нечым не трэба. У чым іх віна?.. Але тым не менш людзі, якія самі прайшлі Чарнобыль, чытаючы такія творы, адразу распазнаюць: бачыў аўтар «зону» або не, і грэбліва, сведчу. етавяцца да іх, не прымаюць надуманую «праўду» пра бяду.
    Зыходзячы з такога меркавання, думаецца, сапраўднымі чарнобыльскімі летапісцамі можна назваць літаральна ўсіх аўтараў кнігі «Прайсці праз зону», выдадзенай выдавецтвам «Мастацкая літаратура». Пра іх сказаў у прадмове да выдання народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін: «Усе мы, аўтары кнігі, неаднаразова пабывалі ў зоне адчужэння. шукалі там сваё слова з жаданнем не даць устаяцца апусташэнню і
    117
    заоыццю, пахаладзець чалавечаму сэрцу ад скрушнай чарнобыльскай праблематыкі».
    Дык вось, напрыклад, сам наш старэйшы пісьменнік бываў там часта. Ён не толькі наведваў тыя мясціны, а і дапамагаў тамашнім людзям у іх барацьбе з бядой.
    У свой час доўга жылі і працавалі ў чарнобыльскай зоне, як кажуць. амаль у самым пекле, пісьменнікі Алесь Крыга і Мікола Капыловіч. Адзін па сваёй волі пакінуў утульны Мінск. а другі — горад Маладзечна, каб пазнаць чарнобыльскую праўду. У Гомелі жыве празаік Анатоль Бароўскі, які, мабыць, як ніхто з літаратараў, ведае ўсю палескую забруджаную тэрыторыю. А. Бароўскі — у свой час уласны карэспандэнт «Чырвонай змены» па Гомельскай вобласці — нямала пісаў пра Чарнобыль у газеце.
    Змешчаныя ў кнізе нарысы Алеся Крыгі «Выбух над Прыпяццю», Анатоля Бароўскага «На крыжы», «Запіскі аб радыяцыі» выдатнага пісьменніка, ураджэнца Хойніцкага раёна, заўчасна памёршага Барыса Сачанкі, жывыя галасы «Тройчы з зямлі сыходзім» Святланы Лобач, фрагменты з «Чарнобыльскага дзённіка» Арсеня Сакуна — аголеная, балючая праўда спакутаванай палескай зямлі. Гэта і праўда чалавечага духу, своеасаблівы летапіс нашай агульнай бяды. Ён зноў і зноў абуджае роздум пра сутнасць чалавечага быцця і ставіць чалавека ў цэнтр гэтага роздуму.
    Было што сказаць пра тую зямлю, тых людзей, што жывуць на ёй, празаікам Івану Пташнікаву, Ніне Рыбік, Андрэю Федарэнку, Віктару Казько, Леаніду Левановічу, Івану Чыгрынаву. I кожны з іх сказаў сваё слова ў творах, розных па жанрах, сказаў з рознай сілай свайго таленту. Але ўсіх іх яднала агульнае імкненне — каб заўсёды памяталі людзі трагедыю і зрабілі ўсё, каб такое больш не паўтарылася.
    Калі празаікі і проза, згодна са спецыфікай сваіх жанравых магчымасцей, не могуць адразу ж адгукнуцца на з’яву, дык паэзія і паэты, мабыць, больш імпульсіўныя, якраз у аператыўнасці і маюць перад імі перавагу. Пра Чарнобыль ужо напісаны
    118
    тысячы вершаў: і па гарачых слядах, і пасля. Складальнікі ж кнігі адабралі працы дзевятнаццаці вершаіворцаў, што звярнуліся да чарнобыльскай тэматыкі. Сярод іх — і маладзейшы наш паэт Анатоль Зэкаў. Можна было б цытаваць радкі кожнага, але дазволю сабе спыніцца на паэзіі Міколы Мятліцкага. I вось чаму: паэт нарадзіўся ў вёсцы Бабчын Хойніцкага раёна, у самой зоне. Там рос і гадаваўся сярод шчырых людзей. Яго зямля, як і ўся наша зямля, спрадвеку прызначаная нараджаць сейбітаў, зараз атручаная радыяцыяй і здольная нараджаць толькі гора, слёзы, смерць... Здаецца, самі гэтыя паняцці аб прызначэнні зямлі яшчэ будуць асэнсаваны ў нашай літаратуры. Але заслугоўвае ўвагі тое, што сказаў сваім паэтычным радком і Мікола Мятліцкі ў вершы «Матчына просьба», уключаным у гэтую кнігу, а таксама ў творы «Кладу дазіметр на магілу мамы...» са зборніка «Бабчын» (пра аіюшні — размова ў асобным артыкуле гэтай кнігі).
    Асабіста мяне кніга «Прайсці праз зону» хвалюе яшчэ і тым, што за ўсім жорсткім, балючым і горкім, што яна нясе, у ёй бачыцца сапраўдны чалавек, які ў любой сітуацыі засгаецца чалавекам і ў сэрцы якога дабрыня да іншых, да ўсяго свету. Што гэты чалавек сапраўды не дае «ўстаяцца апусташэнню і забыццю», не дае таксама «пахаладзець чалавечаму сэрцу», што ніякія беды і горасці не могуць вытравіць з яго душы спрадвечную беларускую шчырасць, спагаду, чуласнь і памяркоўнасць да іншых.
    Калі думаеш пра гэта, дык ужо разам са згаданымі матэрыяламі кнігі прыгадваеш праўдзівыя матэрыялы навукоўца Васіля Несцярэнкі «Горкая праўда аб выніках чарнобыльскай катастрофы для Беларусі», рассакрэчаныя дакументы іншых нашых вучоных, а таксама артыкулы Івана Кеніка «След катастрофы», ліст незабыўнага рускага фізіка Валерыя Лягасава «Мой абавязак расказаць пра гэта...» і інш.
    Яны адкрываюць чытачам сапраўды шмат невядомага, a таксама тую праўду, якую павінен ведаць кожны, каб уберагчы сваю зямлю, сябе, свой народ ад наступстваў бяды.
    119
    Пра што раскажа вучням
    (Паэт і празаік Мікола Купрэеу)
    Мікола Купрэеў (нарадзіўся ў 1937 годзе, памёр у 2004м) па колькасці надрукаванага — дзве кніжачкі паэзіі (менавіта паэзіі, а не вершаў): «Непазбежнасць» (1967) і «Правінцыйныя фантазіі» (1995), больш чым за трыццаць гадоў літаратурнай працы,— як кажуць, далёка адстаў ад многіх сваіх равеснікаў. У іншых па дзесятку, а то і па два, калі не больш, кніг і нават выбранае.
    Але тым не менш калегі, для якіх літаратура — святасць, удумлівыя крытыкі і нямала хто з проста аматараў добрай паэзіі (да апошніх адношу і сябе) даўно вызначылі: паэт з Божым дарам.
    1 вось некалькі гадоў таму прыхільнікі таленту Міколы Купрэева пасапраўднаму пазнаёміліся з яго прозай. У часопісе «Крыніца» (1996, № 5, 6) была надрукавана яго аповесць «Імгненне святла». Так, мабыць, у кожнага з нас, як бы пасвойму ні ладзілася, ні складвалася жыццё, канечне ж, у яго шэрасці, змроку нене ды прабіваюцца імгненні святла. Taro душэўнага, з крапінкамі суму. Такога святла ў згаданым творы нямала.
    Думалася: можа, выпадковая проза паэта? He, узрушыла, усхвалявала. Можа, успомніўшы класіка, і паэта Купрэева гады да суровай прозы пацягнулі, каб мог выгаварыцца ў іншай, непаэтычнай форме?..
    I вось нядаўна чытачы пазнаёміліся з новым празаічным творам (менавіта творам) — аповесцю «На вуліцы Карла Маркса з Паэтам». Спачатку яна была апублікавана ў той жа «Крыніцы» на роднай мове. А нядаўна загучала паруску ў часопісе «Неман» (1998, № 11, 12).
    Адзначу, што меў асалоду чытаць твор паэта і празаіка Міколы Купрэева на дзвюх мовах. Канечне, найперш уразіла не тое, што ён сапраўды глыбока ведаў родную мову (яшчэ б Купрэеву яе не ведаць, ён жа ўсё жыццё сярод простых
    120
    людзей нашых, далей ад гарадскога асяроддзя). Уразіла яго, мабыць, генетычнае адчуванне яе. Наша нацыянальнае мысленне. (Усё астатняе: інтанацыю, вобразнасць, метафарычнасць і г. д., думаю, некалі будуць разглядаць прафесійныя крытыкі.)
    А пераклад?.. На рускую мову твор пераклаў Міхась Герчык. Несумненна. цікавы рускамоўны празаік (хто з майго пакалення не зачытваўся яго кнігамі «Ветер рвет паутнну», «Земное прнтяженне», раманам «Отдаешь навсегда» і інш.). Адзін з самых вопытных выдавецкіх рэдактараў з таго пакалення, якія і самі ўмеюць прыстойна пісаць і рэдагаваць як след.