Сусвет дабрыні
Уладзімір Саламаха
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 286с.
Мінск 2005
У літаратуры, я перакананы, патрэбна заўсёды заставацца непахісна цвёрдым гуманістам, мастаком, які імкнецца пранікнуць у трагічныя глыбіні.
— Але, здаецца, толькі ты адзін з творцаў сваііго пакалення застаўся адданым сваёіі тэме, сваііму літшляху. Усе твае кнігі — «Першыя сцяжыны» (1987), «Міра.жы ценяў» (1990), «...1 тады я памёр» (1993) і гэтая, вылучаная на Дзяржпрэмйо,— «Незламаная свечка» —містычныя. У .містыцы працуюць многія. Нямала хто, як кажуць, «сходзіць» з дыстанцыі. Так складсіна?
31
— Я так не сказаў бы, што мае кнігі чыста містычныя. Хутчэй за ўсё нетрадыцыйна традыцыяналістычныя. Такой жа па сутнасці з’яўляецца і наша эпоха з яе пасвойму лагічным ірацыяналізмам, з экзістэнцыяльнымі, эсхаталагічнымі пытаннямі. Пачынаючы яшчэ з апавяданняў, мне заўсёды хацелася стварыць двухпланавасць мастацкага свету, дзе рэальнае і выразна містыкафантастычнае з’яднана ў адно цэлае. Гэтым я імкнуся нагадаць чытачу, што апроч добра знаёмага, бачнага свету, існуе іншы, не абмежаваны часам і адноснасцю ведаў чалавека і яго пяццю пачуццямі. Зыходзячы са сваіх уласных уяўленняў, асабістага шостага пачуцця і абапіраючыся на правераныя часам народныя міфалагічныя традыцыі, стараюся абмаляваць сучасніку такую сістэму прасторы і часу, дзе, па маім меркаванні, літаральна ўсё адухоўлена. Пісьменнік павінен стварыць свой воблік свету, у якім міфалагічныя рэфлексіі адыгрываюць значную ролю. У якасці канстытуцыйных элементаў структуры такога свету, згодна з міфалагічным светаўспрыняццем, могуць выступаць і пэўныя прадметы. Бо, згодна з народнай касмагоніяй, свет ад самага пачатку не падзяляецца на прыроду жывую і мёртвую. Нават памерлыя і пахаваныя не з’яўляюцца мёртвымі, таму што іх душы знаходзяцца, як гаворым мы, беларусы, «у выраі», і час ад часу памерлыя могуць наведваць «наш» свет у вобліку тых жа птушак... Мне здаецца, што вытокі драмы сучаснага чалавека патрэбна шукаць у яго адзіноцтве, у тым, што разарваны сувязі між людзьмі. Можа. гэта прагучыць парадаксальна, але мяне цікавіць не сам па сабе станоўчы герой, а свядомыя сілы жыцця. 3 чаго ўзнікае зло? Адкуль з’яўляецца?.. Ставячы перад сабой такое пытанне, імкнуся даследаваць яго ад супрацьлеглага. Містычны свет твораў, я думаю, павінен высвечваць у антыноміі: дабро — зло і яе метафарычных інтэрпрэтацыях: святло — цемра, дзень — ноч, сонца — воблака не толькі нізкае ў чалавеку, але і высокае, чыстае, Боскае.
У прынцыпе, гэта не новае ў нашай літаратуры, не кажучы ўжо пра сусветную. Проста хочацца працягваць традыцыі
32
папярэднікаў, глыбей распрацаваць іх, зыходзячы з разумення нацыянальнай містычнай традыцыі ў сённяшніх умовах існасці. Нагадаю, элементы містыкі знаёмы нашаму чытачу з апавяданняў Ядвігіна Ш., Каруся Каганца, Якуба Коласа...
— Ты нічога не сказаў пра цэлы шэраг сваіх аповесцей. створаных у розныя гады ў гэтым жа «ключы»,— «Адкуль з'яўляюцца яны», «Перакуліся, перакуленае», «Распяцце, альбо Ці ж баліць галава ў вароны?», «Дзеці ночы» і некаторыя іншыя.
На працягу ўсёй гісторыі чалавецтву ўласціва пэўная раздвоенасць як асаблівасць зместу чалавечага жыцця, адлюстраваннем чаго і з’яўляюцца дуалістычныя міфы. Гэта і знаходзіць сваё адлюстраванне ў аповесцях. Асабіста для сябе я выпрацаваў простую, але, як мне здаецца, ёмістую формулукрэда: жыццё — гэта найвялікшая каштоўнасць, але не ў меншай ступені — такі ж і боль. Цяжка гаварыць і аналізаваць сваё, напісанае, ды і не варта гэтым займацца. Гэта ўжо не мая прэрагатыва.
— Шмат у цябе паслядоўнікаў?
— Гадоў пяць таму містыка была адной з модных тэм у беларускай літаратуры. Мода прайшла, напісанае засталося. Для таго каб прысвяціць сябе містычнай тэме, аднаго жадання мала. Патрэбна яшчэ асяроддзе, у якім чалавек вырас, на чым выхоўваўся, чыя мараль была дамінантай. Мне пашчасціла нарадзіцца і вырасці ў спрадвечнапершабытнай, не абпаленай і не скалечанай цывілізацыяй вёсачцы Асінаўка, што ў Краснапольскім раёне. (Зараз яна пахавана пад зямлёй — Чарнобыль.) Дык вось, я вырас на легендах, фальклоры, на замовах і варажбе, на вераваннях, якія потым «вучоныя людзі» ахрысцілі «забабонамі». А гэта — бясцэнны дар. У той час жылі яшчэ ў нашых месцах пакаленні знахарак, якія аднолькава пакланяліся і крыжам, і векавечным дубам, і абымшэлым валунам.
Такой была і мая бабуля Акуліна Ануфрыеўна. Аповеды бабулек замянялі нам, дзецям, тэлевізары і відэамагнітафоны,
2 Зак. 463
33
былі больш цікавыя, чым многія кніжныя казкі. Адышлі ў вечнасць тыя бабулькі: нельга, каб гэты бясцэнны дар, нацыянальны каларыт зніклі назаўсёды.
Прыемна, што ў містыцы працуюць сёння і маладзейшыя празаікі — Руслан Равяка з Баранавіч, Алег Асенні з Касцюковіч і інш.
— У свой час, калі, напрыклад, маё пакаленне (зараз пяцідзесяйігадовыя) уваходзіла ў літаратуру, у СП, выдавецтвах было ледзь не ў законе: першая кніга празаіка — да 30 гадоў. А наогул лічылася, што пісьменнік пачынаецца з другой кнігі, бо дэбют можа быць выпадковым. Ведаю прыклады, калі рукапісы асобных маладых аўтараў ляжалі ў выдавецтве гадоў гэтак па 10. Хайя і тады асобныя, набліжаныя да выдавецкіх начальнікаў, выдаваліся хуценька, так бы мовіць, набіразі назвы. Было... Сёння ж часта выдаюцца, праўда, у некаторых прыватных выдавецтвах, нават непісьменныя школьнікі, якія часам самастойна не могуць напісаць просценькага сачынення — асабліва «паэты», якія і сістэмы вершаскладання не ведаюць. Што ты думаеш наконт гэтага?
— Тое, што некалі (а зараз?) у дзяржвыдавецтвах трымалі аўтараў па шмат гадоў, вядома, кепска. Хаця, канечне ж, для празаіка аднаго таленту часта аказваецца недастаткова, яму яшчэ патрэбен і адпаведны жыццёвы вопыт. Думаю, часам трымалі не дзеля таго, каб набраўся вопыту, але і па іншых прычынах. Несумненна, ёсць выпадкі, так бы мовіць, і ранняга чалавечага сталення празаікаў, калі гаварыць пра іх. Скажам, у «Бібліятэцы часопіса “Маладосць”» выйшлі кнігі студэнтаў філфака празаікаў Маргарыты ГІрохар і Паўла Гаспадыніча, паэта Янкі Лайкова. 1х адразу ж прынялі ў Саюз пісьменнікаў. Як далей складзецца іх творчы лёс — ад саміх іх і залежыць.
Што даіычыпь выдання таго. йіто ні па якіх параметрах не аднясеш не тое што да літаратуры, а нават да большменш удалых літпрактыкаванняў, дык гэта, думаю, кепска. I ў першую чаргу для саміх такіх «паэтаў» і «празаікаў». Ты ж сам
34
неаднойчы пісаў пра гэта ў сваіх артыкулах, і я з табой згодны: бацькі, выдаткаваўшы грошы на такія выданні, калечаць душы сваіх дзяцей. Ім жа — вучыцца і вучыцца...
Сёння тым, хто піша прафесійна і не мае грошай, няма дзе выдавацца. «Бібліятэка...» перастала існаваць — прыпынена фінансаванне. А гэта ж была сапраўдная школа для пачынаючых пісьменнікаў. Праз яе прайшлі сотні паэтаў і празаікаў. У дзяржвыдавецтвах чарга — дзесяцігоддзі: у год выходзяйь адзінкі кніг. Таксама пакуль няма фінансаў.
Але вернемся да маладых літаратараў. Існуе Фонд Прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва. Упэўнены, у многім ён можа выправіць становішча з выданнем кніг маладых. Таленавітым у адрозненне ад графаманаў патрэбна прафесійная рэдактура як творчая школа. Талент — агульнанацыянальнае багацце, мы ўсе гэта ведаем... Ён да прыватніка не пойдзе, у яго звычайна бракуе грошай. У прыватніка як: плаці — выдам што хочаш! I выдаюць. Гэта, мне здаецца, адна з прычын падзення прэстыжу творчасці, пісьменніцкай працы. Але, вядома ж, прафесійная літаратура была, ёсць, будзе. Усё наноснае, пустое адсеецца. Сапраўднага чытача не правядзеш. Падробка ад рарытэта лёгка распазнаецца, як крупінка золата сярод шэрай пароды. Ды і літаратурныя школы пры нашых нешматлікіх часопісах, і школы асобных пісьменнікаў заўсёды былі высокапрафесійныя, нацыянальна свядомыя, генетычна здаровыя.
— Згодзен. Тады давай назавём хоць некалькі прозвішчаў як прадстаўнікоў гэтых школ, так і асобных пісьменнікаў, у якіх было і ёсць чаму павучыцца і нам, і больш маладым, і зусім юным літаратарам. He абавязкова тых, з кім я або ты працавалі непасрэдна, а і тых, па чыіх творах вучыліся, чытаючы іх, можа, нават не знаёмыя асабіста з аўтарамі. Напрыклад: Іван Мележ, Янка Брыль, Васіль Быкаў, lean Шамякін, Іеан Наеу.менка, Мікола Лобан, Алесь Адамовіч, Уладзімір Караткевіч, lean Пташнікаў, Іеан Чыгрынаў, Барыс Сачанка, Міхась Стральцоў Алесь Асіпенка, Анатоль
2*
35
Кудравец, Алесь Жук, Мікола Кусянкоў. Янка Сіпакоў Леанід Дайнека, Павел Місько, Алесь Савіцкі, Алесь Масарэнка, Уладзімір Федасеенка... Заўваж, якія выдатныя імёны нашай літаратуры і якія цудоўныя творы ў іх!
— Бясспрэчна. Уладзімір, спіс можна доўжыць, нават з маладзейшых нашых празаікаў. I пра пта трэба гаварыць усюды, дзе толькі можна: наша літаратура годная сярод літаратур свету! Творчы і жыццёвы вопыт кожнага, каго мы тут назвалі, ды і не назвалі — месца не хопіць,— наша агульнанацыянальная каштоўнасць...
— Згодны з табоіі, Анатоль. Маладым ёсйь і сёння ў каго вучыцца і чаму вучыцца.
Межань
(Паэт і празаік Віктар Гардзей)
— Віктар, не ведаю, дзіўна гэта ці не (хто як успрыме), але я памятаю тваю першую вершаваную падборку, надрукаваную ў часотсе «Маладосць» яшчэў 1966 годзе. I, здаецца, менавіта mart бліснулі радкі: «3за лесу хмара наплыла,// Гушкаючы ў далонях гром, // Па колеру яна была // Падобная на чарпазём». I таксама памятаю (хай чытач, і ты таксама, не ўспрыме за пазёрства) нямала вершаў амаль з усіх тваіх кніг паэзіі, а найперш з «Межаня», і не таму, што яна пакуль апошняя твая друкаванка, а таму, што падабаецйа — і ўсё тут... Дарэчы, сведчу: тваю паэзію ведаюць, любяць і многія чытачы, і нямала хто з калег. Скажу больш (усе супрацоўнікі былой нашай «Маладосці» — сведкі): месяны два назад асабіста я ў адну са школ Магілёўійчыны (быў у вобласці ў камандзіроўцы) адвёз падпісаныя табой некаторыя твае кнігі паэзіі. Нагода была такая: праз мяне настаўніца той школы Валянціна Пятроўна Герасімава, вучні якоіі разам з ёй чыталівывучалі тваю прозу, раман «Бедна басо
36
та» (па часопісе, бо кніжкай ён пакуль так і не выйшаў), звязаіася з табой па тэлефоне і, прачытаушы некалькі твораў са зборніка «Межань», амаль запатрабавала: «Калі вы прыедзеце да нас у школу? Мы ж з вучнямі ры.хтуемся, чакаем...»