• Газеты, часопісы і г.д.
  • Суткі без цябе  Арцём Арашонак

    Суткі без цябе

    Арцём Арашонак

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 108с.
    Мінск 2008
    21.97 МБ
    АрцёмАрашонак
    СУТКІ
    БЕЗ ЦЯБЕ
    Проза
    Мінск
    Выдавец I. П. Логвінаў
    УДК 821.161.3-31
    ББК 84 (4Бен)-44
    Б 30
    Арашонак, А.
    A 79 Суткі без цябе : проза / Арцём Арашонак. — Мінск : I. П. Логвінаў, 2008. — 108 с.
    ISBN 978-985-6901-18-1.
    УДК 821.161.3-31
    ББК 84 (4Бем)-44
    ISBN978-985-6901-18-1
    © Арашонак А., 2008
    СУТКІ БЕЗ ЦЯБЕ
    Тэраса ўтульнага рэстарана знаходзілася на сонечным баку вуліцы. “Спадар, яшчэ 150 грамаў сонца!” — выкрыкваў расчырванелы мужык за стойкай, паказваючы пустым фужэрам на бутэльку “Марціні”. “I 50 грамаў ветру?” — наліваючы гарэлку, жартаваў бармэн. Спачатку мяне займала іх размова, але потым, разглядаючы букет фіялак на сваім стале, я ўспомніў старую жанчыну ля метро. Яна самотна стаяла ў натоўпе і, абраўшы мяне з тысячы твараў, раптам спыніла сваім ціхім голасам: “Вазьміце, калі ласка! У вас такія добрыя вочы... He трэба грошай!.. Кіньце!.. Вырошчваю не дзеля гэтага... Проста хочацца, каб людзі былі крыху болыл шчаслівымі”. Я выцягнуў некалькі купюр і паклаў у маленькую торбачку — усё адно гандлярка адмовілася б іх узяць...
    Тонкія стужкі цыгарэтнага дыму ўзнімаліся над кубкам “амерыкана” і знікалі ў перспектыве будаўнічых рыштункаў старой сядзібы. Успаміны ўзнікалі адзін за адным пад меланхалічную музыку і распускаліся цукрам у астылай каве.
    — Мой сабака шмат чаго ўмее сказаць, — звярнулася бамжыха з вуліцы, трымаючы на вяроўцы дабермана. — Спытайце яго, і ён вам адкажа.
    Бухая ад “максімкі” гаспадыня ў зімнім пухавіку і бухая ад чалавечых размоў псіна ў дзіцячым касцюме млелі на распаленым ліпеньскай спёкай ходніку.
    — Спытайце яго, і ён вам адкажа, — пацягнуўшы за вяроўку, паўтарыла бамжыха.
    — Навошта мне гэта трэба, — адпіваючы каву, прабурчаў я.
    — Ну спытайце! Мой сабака — самы разумны, — яна паказытала дабермана за вухам. — Праўда, курваногі? Што маўчыш?..
    Шкілет на чатырох лапах асіпла прабрахаў некалькі разоў і лёг на асфальт.
    — Вазьмі пяцёрку і правальвай, — адказаў я.
    •— Вам нецікава даведацца, што ён думае пра вас?
    — He!
    — Сапраўды?! — не сунімалася бамжыха. — Дзіўна...
    — Ты вырашыла, што я мільянер, прыблудная псіхапатка?
    — Што?! Што... Я... Я — не псіхапатка, — стукнула кулаком сябе ў грудзі бухая. — Я — не... не псіхіпатка... Праўда, курваногі?.. Я — не псіхапатка... Не!.. Не!.. Не!.. Вы мяне пакрыўдзілі, малады чалавек... Я — не псіхапатка... He псіхапатка...
    Мне былі абыякавымі яе ўсхліпы, абыякавым быў смурод яе нямытых споднікаў — яна хутка знікла, але раптам яе даберман зноў прабег пад вакном тэрасы, блытаючыся ў доўгай вяроўцы, і збочыў у браму побач з кілбаснай крамай. Кабяля можна было зразумець і без слоў: ‘ТАСПАДЫНЯ — СУКА. Я НАЯБАЎ ЯЕ!” Я адкінуўся на мяккія падушкі і адчуў дзіўную эйфарыю: ніхто не сапсуе мне гэты дзень.
    Безумоўна, гэта была памылка.
    Я ўзяў каву і сеў на падваконне тэрасы. Вокны дома насупраць былі расчыненыя. На сцелажах уздоўж шэрай сцяны квітнелі фіялкі ў самаробных вазонах. “Напэўна, тут жыве гандлярка! — мільганула думка. — Фіялетавы прытулак адзінокай альтруісткі!”
    Раптам нябачная рука тузанула мяне ў грудак і схапілася за футболку.
    — Дзе сабака? — спытаў сіплы голас.
    Я павярнуўся і ўбачыў перад сабой голенагаловага мудака ў мундзіры і берэце з чырвонай зоркай, які быў ніжэй за мяне, але нашмат мацнейшы, і,
    напэўна, лічыў сябе кубінскім герыльяс у гэтых каменных джунглях
    — Прыбяры руку, пудзіла! — рыкнуў я.
    — Дзе сабака? Я табе што, піздзюк, паўтараць мушу? — цвёрдыя пальцы нацягнулі маю футболку.
    — Адкуль мне ведаць, дзе твая псіна?
    — Тут прабягаў даберман у дзіцячым касцюме... Я бачыў... Куды ён пабег? Ты ж даўно тут сядзіш?
    — У Венесуэлу пабег, каб нассаць на палац Чавеса!
    — Што? Што ты сказаў?! Я зараз з цябе душу выб’ю, буржуй паганы!
    Я схапіў кубак з падваконня і выліў каву ў хмызу гэтаму прыдурку, але ў гэты ж момант ён пацягнуў мяне мацней, і мы заваліліся на тратуарную плітку. У раз’юшаных вачах супраціўніка чытаўся адзіны сказ: “Perro о muerte!”1. Мінакі глядзелі на гэтую класавую барацьбу абыякава — толькі парачка японскіх турыстаў спынілася і пачала здымаць усё на камеру мабільнага тэлефона. Я атрымаў касы ўдар па рэбрах, але, стрымаўшы боль, адказаў трапным штуршком па яйках. У гэты момант з тэрасы прыбег бармэн і мужык. Сацыялістычны байструк курчыўся ў слязах і выў:
    — Гэта ён мяне першы ўдарыў! Ён першы ўдарыў мяне!
    — He гані, — зарагатаў мужык. — Мы з бармэнам бачылі, як усё адбылося. Таму правальвай, хлопча, пакуль гэтая гісторыя для цябе не прыняла новыя абароты...
    Абліты кавай шукальнік дабермана ўзняўся і перачыкільгаў на другі бок вуліцы.
    — Ён табе футболку парваў, — сказаў бармэн.
    — Вось паскуда... — разглядаючы лахманы фісташкавага колеру ад Finn Flare, сумна прарыпеў я. — Акурат на адбітку „Romantics*1 парваў.
    Сабака альбо смерць! (ісп.)
    Мы пазіравалі з Ленай дзве гадзіны перад фотамастаком, а потым тыдзень чакалі замовы з “Colins" толькі дзеля таго, каб гэты сукін сын парваў плод нашага агульнага салодкага вар’яцтва.
    — Трэба выпіць, — жвава адрэагаваў мужык. — Па 150 грамаў сонца кожнаму.
    — I па 50 грамаў ветру?! — пацікавіўся бармэн.
    — He. Мне толькі сонца... — усміхаючыся, выпіў я свой фужэр і зваліў.
    “Навошта трэба было прыдумляць гэтую дурную гульню? — круцілася ў галаве. — Добра, я прайграў... Прайграў...”
    Учора мы з Ленай прыдумалі новае забаўлялава “Суткі без цябе”. Паводле правіл мы разыходзіліся ў шэсць гадзін раніцы. Мусілі не з’яўляцца на кватэры, выключыць мабільныя тэлефоны і бадзяцца па горадзе. Прызам было падарожжа. Пераможца выбіраў маршрут і гатэль. Хто не вытрымліваў да шасці гадзін раніцы — тэлефанаваў, але не факт, што мабільнік аднаго з нас быў уключаны. He ведаю, ці званіла мне Лена, але да вечара я датрымаўся і пратрымаўся б, магчыма, вечнасць, калі б не кахаў. Мне захацелася ёй патэлефанаваць і сказаць: “Ты мне патрэбна, бо я цябе кахаю! Паедзем ва Urbanomania і купім табе новую спадніцу... Дарэчы мне парвалі футболку...”
    Я ўключыў мабільнік і набраў нумар.
    Механічны голас цыклоідна загаварыў: АБОНЕНТ ВРЕМЕННО НЕДОСТУПЕН. АБОНЕНТ ВРЕМЕННО НЕДОСТУПЕН. АБОНЕНТ ВРЕМЕННО НЕДОСТУПЕН. АБОНЕНТ ВРЕМЕННО НЕДОСТУПЕН. АБОНЕНТ ВРЕМЕННО НЕДОСТУПЕН. GAME OVER.
    Цяпер мой сотавы заставаўся ўключаным. Я купіў сабе фіялетавую кашулю і паехаў вячэраць на таксі ў кафэ “Бяссонне”. Наведвальнікаў не было. Кандыцыянеры лашчылі драпіроўкі лёгкай тканіны на сце-
    нах, спакусліва запрашаючы ўладкавацца ля вакна на аксамітнай канапе сярод мяккіх падушак. Я выбраў з меню цёплы салат з грудзінкі качкі пад соусам з казінага сыра, філе цяляці з вермутам, чарніцамі, бульбяным гратэнам і смажаным грэйпфрутам, крэмбруле і 200 грамаў брэндзі Saint Vincent de luxe.
    Фужэр адзіноты на тонкай ножцы напоўніўся цёплым, паўсонным сонцам.
    Механічны голас цыклоідна паўтарыў:
    АБОНЕНТ ВРЕМЕННО НЕДОСТУПЕН.
    АБОНЕНТ ВРЕМЕННО НЕДОСТУПЕН.
    Дзверы кафэ расчыніліся, увайшла дзяўчына. Яна агледзела пустую залу і, убачыўшы мяне, падышла да стала.
    — Можна з вамі пазнаёміцца? — спытала яна рашучым ад алкаголю голасам.
    Я адкінуўся на спінку канапы і ўпетрыўся на яе — экстравагантныя ўчынкі мяне заўсёды прываблівалі.
    — Паспрабуй, — саркастычна ўсміхнуўся я.
    Яна нічога не прамовіла і села побач. Я наліў у фужэры брэндзі і мы моўчкі выпілі. Запанавала загадкавае маўчанне.
    — Ведаеш, мне заўсёды падабаліся маўклівыя мужчыны, — прамовіла яна.
    — М-м-м... Я разумею, што ў цябе агіда на душы... — пачаў я ляпіць з сябе псіхолага. — Разумею, што табе не хочацца вяртацца і табе неабходная мужчынская дапамога, але ў мяне ёсць дзяўчына... He крыўдуй, мы нічым не абавязаныя адзін адному. Ты — абаяльная, у цябе мудрыя вочы. Хочаш, мы разам дзве гадзінкі пакатаемся на джазавым параходзе?
    Дзяўчына моўчкі пагадзілася. Я разлічыўся, выключыў мабільнік, і мы сышлі. На набярэжнай было цёпла і святочна.
    Зноў пачуўся механічны голас у дынаміку, але абарваўся на паўслове:
    АБОНЕНТ ВРЕМ...
    Стол знаходзіўся на верхняй палубе, акурат перад сцэнай. Мы пілі чырвонае віно, незнаёмка нешта распавядала пра сваё жыццё, моўчкі палілі і любаваліся начным горадам, слухаючы музыку празяблага саксафона.
    — Бачыш таго барадача ў смешным капелюшы? — пытанне спыніла надакучлівую споведзь. — Гэта Самі Хюрскюлахці...
    — А хто гэта? — разгублена спытала незнаёмка, узяўшы мяне за руку.
    — Фатограф, які прысвяціў дзесяць год жыцця гэтаму гораду, — суха адказаў я.
    “Маё прозвішча табе таксама нічога не скажа ў гэтым бяскрайнім мегаполісе”, — плюхнула ў п’янай галаве.
    — Слухай, а хочаш паедзем да мяне? — спытала дзяўчына.
    — Я ж табе тлумачыў... He...
    Праз гадзіну мы сышлі на бераг.
    — Дзякуй табе... На душы неяк лёгка зрабілася, але ўсё адно я не вйрнуся да яго... — усміхнулася начная прыгажуня і ўсунула мне паперку з тэлефонам. — Звані, калі што...
    — Усё будзе добра, — спагадліва прашаптаў у адказ і пацалаваў на развітанне.
    “Якая мне розніца, вернецца яна да яго ці не... Яе справа... Зрабіў, што змог і basta... Гэта толькі знаёмства... Хаця... Як яна цалуецца! Не!.. Навошта мне? Прэч сентыментальныя нюні... Прэч!..” — разважаў я, стоячы ап’янелы на гранітнай набярэжнай і шукаў нумар Лены.
    “АБОНЕНТ ВРЕМЕННО НЕДОСТУПЕН”, — прарэзаў начную цішыню далёкі голас.
    — АПЕРАТАРСКАЯ СУКА! — закрычаў я. — ЛЕНА, Я ПРАЙГРАЎ „СУТКІ БЕЗ ЦЯБЕ”! МЫ ПАЕДЗЕМ КУДЫ ЗАЎГОДНА, АЛЕ ЎКЛЮЧЫ ТЭЛЕФОН! УКЛЮЧЫ ГЭТЫ СРАНЫ ТЭЛЕФОН...
    Я спыніў таксі і паехаў у “LED-LIMON”. Была гадзіна ночы. Каб не клубная карта, мяне б хер пусцілі. Музыка грымела так, што мяне ледзь не званітавала. Я ўзняўся на другі паверх, заваліўся на KaHany ў чыл-аўце і заснуў.
    Я прачнуўся раніцай на пярэднім сядзенні аўтамабіля — гэта быў вішнёвы “Пежо-207” Лены. Яна сядзела сонная за стырном і чакала, калі звядуць мост.
    — Як ты мяне знайшла? — спытаў я, праціраючы вочы.
    — Прачнуўся! — зіхнула Лена. — Я табе званіла з паловы на другую, але ты не адказваў... Потым ахоўнік “LED-LIMON” узяў твой тэлефон і паведаміў, каб я забрала цябе... Я прайграла “СУТКІ БЕЗ ЦЯБЕ”... Куды паедзем?
    — Ты выйграла, табе выбіраць — я тэлефанаваў табе а сёмай вечара...
    Зараз гадзіннік паказаваў без дзесяці пятую раніцы. Дзве далоні маста пачалі злучацца. Праз гадзіну мы сядзелі на круглай тэрасе ў Рэпіна. Я хутаўся ў плед, піў зялёную гарбату і граў у змейку на мабіле...