• Газеты, часопісы і г.д.
  • Суткі без цябе  Арцём Арашонак

    Суткі без цябе

    Арцём Арашонак

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 108с.
    Мінск 2008
    21.97 МБ
    Я зрабіў крок ва ўласную душу і ўбачыў неабсяжны прастор веры, на якім з’явіліся парасткі рацыянальнага і стваральнага. Незаўважна знікла жаданне перанарадзіцца альясам — павага да жыцця і чалавецкасці зрабіліся падмуркам душы. Я зразумеў, што паверыць у сябе — гэта паверыць у жыццё — у жыццё, падпарадкаванае заўсёдным каштоўнасцям.
    Цяпер я веру ў сябе, магу мець уласнае меркаванне, змяняць яго, пагаджацца з меркаваннямі іншых, ствараць новае меркаванне, але вера ў сябе нязменная, яна не залежыць ад абставінаў і пачуццяў. Я веру ў сваю хросную дачку Кацю, нашы душы злучаюцца ў цэлы космас, мы вольныя сярод яго мірыядаў зор, бо верым адзін у аднога.
    “Заўтра патэлефаную. Мы абавязкова сустрэнемся”, — чуе мая сяброўка па тэлефоне і ведае, што гэта адбудзецца, бо яна верыць мне. Яна верыць, што ў заўтрашні дзень вернецца сённяшні я. Мая ўнутраная вера надае мне крылы, я лячу верабейкай на яе веранду. Мы верым, што і верасеньскім ранкам бывае цёпла...
    Я веру ў сваю душу, як верыць бацька ва ўласную дачку. У яе ёсць дзіця, імя якому — Свабода. Маю душу і маю свабоду немагчыма забараніць, бо немагчыма забараніць маю ўнутраную веру.
    Я веру ў сябе і ў цябе таксама, мой дарагі чытач. Я веру ў цябе, як у частку чалавецтва, якому сёння, як ніколі, неабходна любоў, справядлівасць і міласэрнасць.
    Змест
    Суткі без цябе	
    Кропля алею 	
    Тата, ты мне патэлефануеш? 	
    Баяніст Лукаш	
    Хочаце, я буду пальмай?	
    Апошні трамвай	
    Жыццё на play	
    У канцы не было ні слова	 I сярод галінзогі вырасце ружа	 Пад месяцам нішто не вечнае 	 Сцізорык 	 Мастацтва кахання	 Антысемітка	 Мы любілі Кафку	 Ф. і яго жонка 	 Паліто	 Неба	 Матылькі	 Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі	 Я веру ў сябе... I ў цябе таксама	 1
    
    Літаратурна-мастацкае выданне
    Арашонак Арцём СУТКІ БЕЗ ЦЯБЕ Проза Рэдактар Іштван Каеўскі Карэктар Драгамір Дымеўскі Мастак Сяргей Ждановіч
    Падпісана ў друк 26.11.2007 г. Фармат 84x108 '/г2Папера афсэтная.
    Друк афсэтны. Гарнітура «Скулбук». Ум. друк. арк. 5,67. Ул.-выд. арк. 5,7. Наклад 200 асоб. Замова № 1438.
    Выдавец I. П. Логвінаў. ЛН 02330/013307 ад 30.04.2004.
    Пр. Незалежнасці, 19-5, 220050, г. Мінск. logvinovpress@mail.ru
    Друк ТДА «НоваПрынт». ЛП 02330/0056647 ад 27.03.2004. Вул. Купрэвіча, 2, 220047, г. Мінск.