• Газеты, часопісы і г.д.
  • Суткі без цябе  Арцём Арашонак

    Суткі без цябе

    Арцём Арашонак

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 108с.
    Мінск 2008
    21.97 МБ
    — Сёння ўстрымаемся ад купоўлі, — дамаўляемся з братам.
    17:56. Гатэль. Аазіс більярднай сукні пад гарачай лямпай. П’ю “Крывавую Мэры” і палю... Фатэль перад басейнам. Халодны вятрыска. Вячэра. Інтэрнэт. Першыя знаёмствы.
    21: 44. Ha reception:
    — Вы прыехалі сёння?
    — Так, — кажу я.
    — Я дам вам 120 даляраў, а вы ў Duty Free купіце 6 літровых бутэлек тэкілы альбо “Сталічнай”...
    — А што нам будзе з гэтага? — пытаюся, гледзячы ў вочы.
    — Більярд, колькі заўгодна, і інтэрнэт.
    — Добра, — не адводзячы вачэй, згаджаюся я.
    Duty Free — аналаг савецкай “Бярозкі” — бухло, цукеркі, цыгарэты толькі для замежнікаў.
    — Дайце, калі ласка, 6 бутэлек тэкілы.
    — Колькі? — дзівіцца гандляр.
    — Шэсць!
    У пашпарце ставяцца пячаткі. Дарункі прыносяцца на reception. Паліцэйскі на ўваходзе глядзіць на “кантрабанду” абыякава.
    23:03. Прыбываюць новыя пастаяльцы — сарака-
    гадовыя цёткі, іх непрыгожыя дочкі, рамантычныя геданісты і цынічныя снобы. Я выходжу на ганак гатэлю. Малады араб нешта крычыць мне...
    — What? — маё пытанне патанае ў гудзенні памаранчавых таксовак.
    — Where are you from?
    — Belarus’.
    — Oh, Belarus’! — радуецца хлопец. — Саднсь. Говорнть надо.
    — Што? — жорстка гляджу я. — Што гаварыць?
    — Саднсь, — паказвае араб на мармуровую тумбу. — Как дела?
    — Good.
    — First time in Egypt?
    — Yes...
    — My name is Vayel. — рукі паціскаюцца ў знак сяброўства. — And you?
    — Томас, — у зямным раі імёны не маюць значэння.
    — Хочешь женіцпна? Массаж? I’m marras42 and work here. She is alone in the flat... После french.
    — How much?
    — Хочешь женіцнна?
    — How much?
    — Пятьдесят. Для тебя, my friend, пятьдесят.
    — Фунтов?
    — Dollar.
    — Покажн фото.
    Ваель падыходзіць да рэкламнага шчыта масажнага салона і торкае пальцам на пышнагрудую, з афрыканскімі косамі дзяўчыну. “Я яшчэ не ў тым ўзросце, каб плаціць за гэтую шлюшку... У Віцебску яны бясплатныя. Альбо за 25 даляраў, калі не хапае жадання шукаць нешта больш вартае...”
    — Ukraine, -— набівае кошт Ваель.
    — No. Thanks.
    42 сутэнёр ( араб.)
    — He хочешь женіцнна?
    — Maybe tomorrow.
    — OK. Завтра. Я буду здесь. А гашнш хочешь?
    — No.
    Спыняецца белы мікрык. Вадзіла з вакна: “Hashish!”
    — No! — кажу я і вяртаюся ў гатэль.
    Брат гуляе ў “піраміду”.
    1:30. Дым на пяску. Занурэнне ў сон.
    16-га студзеня. 6:00. Абуджае голас мулы. Гляджу ў вакно, захінуты ў коўдру працягваю спаць (бяссонне больш сутак, калі не лічыць 15 хвілін забыцця ў самалёце). Прачынаюся недзе а 12-й.
    — Мы спазніліся на сняданак, — кажу брату.
    — Ну і чорт... — адказвае сонны голас з суседняга ложку.
    Павольна апранаемся. На вуліцы прахалодна, ідзем да мора, сто метраў і перад вачамі тлустыя фігуры немак, шыкоўныя, шакаладныя азадкі афрыканак. Купаюцца толькі рускія.
    — Можа, дайвінгам заняцца? — разважаем з братам. — Альбо паабедаем? He... Лепей паабедаем...
    14:00. Абед. Кілбасы, бульба, курыца, торты з суніцамі, кава і абавязковы цытрон. Падзякуйма Нілу за яго шчодрыя дары! Дым цыгарэт над белымі абрусамі.
    Перад пустым басейнам у фатэлі. All inclusive. Бяру піва “Stella” і каньяк. Піва піць магчыма, каньяк вельмі далёкі ад добрых, старых “Абу Сімбела” і “Зотаса”. Халяўны каньяк — малады, але ён створаны не для асалоды. Літары V. S. намалявалі на этыкетцы толькі для адмазкі. Да таго ж эрзац-каньяк халодны, яго водар не расквітнеў, але да givre таксама не падобны, водар і смак невыразныя.
    — I што, блядзь, рабіць? Вада халодная! Загараць?
    — Хадзем гуляць у більярд.
    — Пайшлі...
    Гульня надакучвае на пятнаццатай хвіліне, з усіх настольных гульняў я люблю толькі літаратуру.
    15: 37. Пасля некалькіх пераможных партый брата ў більярд звальваем у абменнік побач з нашым гатэлем. Курс даляра = 5, 477 фунта. Гэта болей, чым у Эль Хадабе (5,113). У касе сядзяць жанчыны. Ціхая затока эмансіпацыі пасярод акіяну бурлівых мужчынскіх адносін. За сотку новых баксаў атрымліваю набор парэпаных рознакаляровых фунтаў, сярод якіх 25 і 50 піястраў. Забіраю газету са стойкі і сыходжу.
    На вуліцы гандляры: “Друг!.. Брат!.. Земляк!” Сярэдняя зарплата ў Арабскай Рэспубліцы Міср — 80 баксаў, 100 дае табе права быць і сябрам, і братам, і ганаровым гараджанінам Сафагі. Я — фрылэндэр, таму адчуваю сябе вольна.
    — Malboro... Malboro... 80 pounds... 60 pounds... 50 pounds. — крычыць перапэцканы арабчонак.
    — Ідзі на хуй, — ва ўнісон кідаем разам з братам.
    На рагу вуліцы мянтоўскі кардон — за металічным шчытом сядзіць чалавек у чорнай форме (летам носяць белую), перад ім кулямёт. Увогуле, мянтоў у Егіпце вельмі шмат, амаль на кожным кроку... Мясцовыя іх баяцца — закон на баку турыстаў. Крамы “Ёлкі-палкі”, “Каркуша”.
    Пераходзім вуліцу. У Егіпце гэта можна рабіць у любым месцы, бо не існуе аніякіх правілаў. Як для пешаходаў, так і для кіроўцаў. Сеў за стырно — атрымаў правы, галоўнае на клаксон ціснуць не забываць... Клаксонам вітаюць сяброў, паказваюць павароты, прапускаюць пешаходаў, трымаюць дыстанцыю. У Хургадзе няма ніводнага светлафора.
    18:00. Вячэра. Макароны з цяляцінай, цытрон, перац, памідоры, яйкі, цёплы, смачны, духмяна-салодкі хлеб...
    19:00. Прыбіральня. Салідны араб-менеджэр выцірае папяровымі сурвэткамі сперму са сваіх ног і
    дарагіх штаноў. Палюцыя, выкліканая доўгім ўстрыманнем. Напэўна, ён прыйшоў на reception, пабачыў сябра, пацалаваўся з ім і... кончыў. У арабскім свеце блізкія сябры цалуюцца, як гэта робяць у Еўропе добрыя сяброўкі. Жанчыны — для нараджэння дзяцей, мастурбацыя — грэх, палюцыя — натуральны працэс.
    19:30. Аператар з “TEZ-TOUR” прапануе экскурсіі. Зніжка на кожную — 5 баксаў, калі замаўляеш дзве ў гэты ж вечар... Выбіраем з братам “Бедуінку” і “Каір за адзін дзень”. На дваіх атрымліваецца 240 баксаў, з улікам зніжак — 220. Магчыма паслаць “TEZTOUR” далёка-далёка і танней замовіць усё на вуліцы ў іншай фірме, але ніхто тады не дае гарантыі, што тваё цела не будзе збіраць па частках консул РБ на дарозе паміж Суэцам і Эль Гунай.
    19:44. Пізданутая сямейка з расійскай глыбінкі пачынае вярзці нейкую лухту пра альфонства. Яны яшчэ ў самалёце мармыталі нейкую лухцень... He падабаюцца яны мне. Асабліва дачка-неўратычка і бацька...
    19:46. Крама пры гатэлі. Купляем арафаткі разам з кольцамі (заўтра да самай ночы будзем у пустэльні) — 30 фунтаў за дзве. Стартавы кошт у горадзе быў 90... Гаспадар запальвае кальян — (па-арабску shisha). Водар спелай вішні. Тытунёвы дым праходзіць праз ваду. Глыбокі ўдых — надыходзіць расслабуха, спачатку спіна і шыя, потым ногі... Брату закарцела купіць... Стартавы кошт вялікага кальяна 25 баксаў, таргуем да 15, потым пераводзім па спецыяльным для нас курсе ў фунты. Кальян, безумоўна, стандартны, але на ім намаляваны фараон (не налепка) і нейкія завітушкі (hand-fuck-made). Атрымліваем двух жукоў-скарабеяў у падарунак — танныя бязглуздзіцы, але прыемна.
    20.32. Спрабую пазваніць дадому. Блядскі тэлефон. Выхад на міжнародную лінію праз сямёрку, але
    гэтую кнопку заклеілі прадпрымальныя прыбіральшчыкі. Брат націскае мацней. Засохлы клей паддаецца... Лінія свабодная!
    20:41-23:35. Прагулянкі да мора. На ганку гатэля разам з Ваелем. Зноў навязвае блядзей, прыносіць фоткі двух беларусак. Я адмаўляюся. Вучыць мяне арабскай: “Ана вахэбік!” — “Я цябе кахаю!” Цяпер мы разам прызнаемся у каханні ўсім бабам на Шэратон роад. Ваель: “Я тебя люблю!!! Я холостой!!! I love you!!! I’m single!!!” Я: “Ана вахэбік!!! Ана азіб!!! Ich liebe dich!!! Ich bin allein!!!” Араб y еўрапейскіх шмотках i еўрапеец ў арафатцы — гэта цудоўны трахтандэм... Ваель чапляе двух полек. Яны пужаюцца, але я падхопліваю: “Кохам цебе!!! Мілосць!!!” Полькі абарочваюцца, усміхаюцца, падыходзяць, шкадуюць, што апошні дзень у Хургадзе... Нарэшце трапляецца бухая немка. Яна цікавіцца мной, але я пераконваю, што Ваель трахаецца лепей за мяне. Ён бярэ ініцыятыву ў свае рукі. Разам яны знікаюць у дыскатэчнай зале — мама і сын...
    23:41-0:34. Спрайт з лядоўні. Чыпсы і арэшкі. Палітычнае шоў па тэлевізары. У 8:30 едзем да бедуінаў.
    17-га студзеня. 6:00. Лепей прачнуцца ад поклічу на ранішні намаз, чым ад выбуху крылатай ракеты. У нумары цяжка дыхаць — тытунёвы туман павольна знікае праз адкрытае вакно над пунсовымі клумбамі.
    6:30. Галенне. Басанож на халоднай кафлі. Струменьчык крыві цяче ад вуха па шыі...
    7:41. Прачынаецца брат. Апранаю салдацкія боты — такія насіў Анры Вандзьен з Нармандыі-Нёман, зялёную кенгуроўку і джынсы. Брат апранаецца, як піжон. Маўрыкійцы называюць такіх людзей — додо (парафраз французскага “піжон”).
    8:03. Сняданак — напэўна, адзіны за ўвесь адпачынак, які наведаў. Бутэрброды з кілбасой і сырам. Двайная кава. Суніцы і сушаныя фінікі.
    8:31. Ha reception з’яўляецца дзяўчына-гід і адразу задае пытанне:
    — Мальчнкн, а вам холодно не будет?
    — Нет, мадемуазель! Матросы Гнйома Дюфрена д’Арсаля не бояться сухопутных нспытаннй, — каўтаючы дым, іранізую я.
    — Мсье, моё дело лншь предупреднть, — з не меншай іроніяй адказвае дзяўчына. — Карета ждёт вас возле отеля.
    8: 36. Забіраем турыстаў з іншых гатэляў.
    9:14. На базе. Добра, што купілі арафаткі. У каго іх няма, прапануюць па 35 фунтаў. У брата няма акуляраў, але плаціць 35 за made in china мы не збіраемся. Сім-Саля-Бім! У брата акуляры бясплатна — нехта заплаціў, некаму не далі рэшту, нехта ўзяў дзве рэчы — анархія грошай.
    9:40. Жыві Максім Багдановіч сёння, я б адправіў яго працаваць інструктарам квадрацыклаў. Ганяў бы Максім Адамавіч з блядзямі сярод пяскоў да самай ночы, а раніцай на вярблюдах вяртаў бы іх задаволенымі ў гатэлі.
    Інструктаж немудрагелісты — каробка-аўтамат (АК-47) і тармазы на заднія і пярэднія колы. Дробязь, калі вам трапіць квадрацыкл без задніх тармазоў. Мой брат сцвярджае, што гэта надае больш эмоцый і стварае новыя магчымасці для знаёмстваў.
    9:45. Дзве калоны стартуюць — хлопчыкі і дзяўчынкі. Жоўты пясок асядае на арафатцы. Хуткасць — 40... 50... 60 — гэта мяжа. Цудоўнае пачуццё, калі колам наязджаеш на камень... Заносіць. Падляцелі арабы, скамандавалі ехаць разам з дзяўчынамі. У караване квадрацыклаў жаночыя азадкі нагадваюць сакавітыя фінікі. Квадрацыкл трасе. Блядзь, чаму я не падрачыў учора? Еду стоячы. На ботах пыл аліў-
    кавага колеру. Здымаюць для рэкламнага роліка. Пачынаю піжоніць — рабіць заносы, адпускаць рукі, прабуксоўваць аператару-арабу падабаецца. Крычу: “Тамам! — Цудоўна!” Калона дзяўчат разам са мной і братам вяртаецца раней за мужыкоў, бо брат задаваў хуткасць, абганяў, нават гняўлівыя крыкі інструктараў не змаглі спыніць яго. Ён маўчаў і толькі аднойчы вымавіў: „I don’t speak arabish”.