Суткі без цябе  Арцём Арашонак

Суткі без цябе

Арцём Арашонак
Выдавец: Логвінаў
Памер: 108с.
Мінск 2008
21.97 МБ
— У цябе ёсць дзяўчына? — не слухаючы мяне, спытаў стары.
— Э-э-э... М-м-м... Дзве... — схлусіў я і нервова схапіў са стала шклянку гарбаты.
— У мяне таксама дзве. Адна з іх маладзейшая за цябе. У свае семдзесят я магу яшчэ шмат... — зморшчаныя вусны пад жоўтай ад тытуню барадой выклікалі ў мяне агіду, як шчылінка парнушнай актрысы. — Галоўнае, каб яны прыходзілі паасобку.
“Бачыў я тваіх матылькоў! — падхватнік успамінаў вылавіў ліпеньскі дзень, калі я бачыў гэтага павука ў кампаніі абаяльнай перламутраўкі. — Ты высушыў яе і прышпіліў да сваёй калекцыі, ненажэрны, ссохлы драпежнік! Ганарышся, што вельмі рэдка трапляюцца такія матылькі... Ідзі ты на хер!”
Я паставіў шклянку на стол і, не развітаўшыся, сышоў.
Макс выслухаў гэтую гісторыю да канца і ўсміхнуўся:
— Ён заўсёды вярзе ўсялякую лухту! Але я не ведаў, што ён збірае матылькоў... Гэты “энтамолаг” захварэе калі-небудзь трыперам, калі не супакоіцца... — Макс запаліў цыгарэту з марыхуанай. — A што гэта за дзяўчына была з табой на выставе CINEMATOGRAPH-2? Яна нічога сабе... Трахнуць яе ззаду...”
— Нядаўняя знаёмая. Летуценная асоба — вершыкі-стужачкі, аўтаспын-аспірын. Добры экзэмпляр у калекцыю старога. — Я зірнуў у вочы сябра. — Лепш бы мінет мне зрабіла, а не грузіла рознай фігнёй. Макс — ты такі прыгожы... Блядзь, як хочацца трахацца! Як хочацца трахацца! А яна, напэўна, ужо дадому зваліла... Ты не бачыў, куды яна пайшла пасля выставы?
— He... Пазвані ёй...
— Я званіў ёй, яна не адказвае...
Раптам у кішэні зазваніў мабільнік.
— Віка, ты ўжо сышла дадому?
— He... Я падумала, што ты мяне кінуў...
— Я не кідаў цябе... Э-э-э... — Мной апанавала нерашучасць. — Падыходзь да ратушы... Дамовіліся? — я паклаў сотавы ў кішэню і звярнуўся да Макса: — Цудоўны вечар. Шкада, што трава на беразе Віцьбы яшчэ не вырасла...
— Сапраўды, шкада... Вунь яна ўжо ідзе... He ідзе, а ляціць... Давай клюшню...— сказаў на развітанне Макс і знік, расправіўшы крылы сваёй курткі махнатым бражнікам за брамай “Букініста”.
У правінцыйных завулках маёй фантазіі ўзнікалі цені валавочак, шкляніц, серпакрылак...
— Куды пойдзем? — пазіраючы на мяне, спытала Віка.
— Давай проста пагуляем.
— Давай, — яна ўсміхнулася. — Табе спадабаліся матылькі на выставе?
— Дзівосныя матылькі...
— Ты адказваеш не як біёлаг.
— Я — не біёлаг. Я — просты чалавек і даю просты адказ. Мне падабаецца жыццё, а не яго муляжы...
— Навошта такая катэгарычнасць? Файная выстава, — дзявочы голас гучаў мякка. —■ Гэта тое, што трэба маёй душы... Дзякуй за запрашэнне...
— А сэрцу?
— I сэрцу таксама, — адказала яна з усмешкай.
Мы перайшлі праз Замкавую і павольна пайшлі ў бок Пакроўскай царквы.
— Ты вырашыў мяне праводзіць?
— He, я вырашыў зайсці да цябе ў госці, — матылёк нахабства вылушчыўся з кукалкі няўпэўненасці. — Няўжо ў цябе не знойдзецца гарбаты для адзінокага лепідаптэролага41 ?
— He...
— Сэрца ў цябе няма.
— Сэрца ў мяне каменнае, але ў душы горача... Хаця і сэрца можа растаць. Трэба зайсці ў краму і купіць чаго-небудзь салодкага.
Віка стаяла перад шырокімі сцелажамі:
— Што ты любіш — печыва ці вафлі?
— Тое, што болып салодкае, — сказаў я і палез у кішэню за грашыма. — Вафлі з нектарам.
— Я разлічуся, — спыніла дзяўчына.
“Жыццё — квяцісты луг”, — падумаў я.
Мы збочылі ў браму побач са студыяй “Коніка”. На задворку валяліся бракаваныя фотаздымкі. Віка павіталася з бабкамі на лавачцы. Я ўзгадаў надпіс на пад’ездзе хрушчобы на ўскраіне: «БАБКН, ЧТОБ ВЫ СДОХЛН».
— Пачакай, трэба папярэдзіць маму. Мужчына ў
41 Вучоны, які вывучае лускакрылых, у тым ліку і матылькоў.
кватэры, дзе жывуць адны жанчыны — гэта... — фраза Вікі абарвалася з паваротам ключа.
Я застаўся стаяць на лесвічнай пляцоўцы.
— Дзе ты? — дзявочы твар ззяў усмешкай у вітальні. — Заходзь...
Паўаголеная сястра сядзела на канапе і абыякава шліфала свае пазногці, маці ў лазенцы мыла галаву. Ім было пасраць на мяне. Я павесіў куртку на гурбу жаночых паліто і папёрся ў залу.
— Што ты будзеш піць — гарбата чорная, кава, але без малака?
— Кава зялёная без малака, — на поўным сур’ёзе заявіў я.
Пару хвілін Вікі не было. Можна было разглядаць кніжныя паліцы — танныя дамскія раманы, энцыклапедыя жаночай сексуальнасці, папяровыя матылькі, валянцінка, падпісаная сястрой і мамай, фотаздымак.
Я плюхнуўся на канапу і зірнуў у вакно — рэдкі гарадскі краявід — ніколі не бачыў такога ракурсу на Пакроўскую царкву. Кот саскочыў з падваконня і знік шэрай маланкай у калідоры, пакінуўшы паскудны ссаны пах. За вакном праляцеў кволы белы матылёк.
— А вось і гарбата, — з’явілася Віка. — Пачакай, я пераапрануся.
Нарэшце яна здыме свае безгустоўныя джынсы. Яна вярнулася ў кароткай спадніцы і залезла нагамі на канапу. “Каленкі анёла!” — з задавальненнем адзначыў я, пацёр нос і пачаў свой авантурны аповед пра выставу жывых трапічных матылькоў у Кёльне. Віка наіўна слухала, адкрыўшы рот, увесь час папраўляла валасы і шырока рассоўвала ногі.
“Якія непрыстойныя трусікі! Пракрасца ў шчылінку, а не распавядаць пра Кёльн... Пракрасца, a потым, сыходзячы, кінуць на развітанне: “А што, мы з вамі на “ты”?”
Потым дзяўчына распавядала пра сваіх сябровак,
пра нейкага хлопца, які спакушаў яе паехаць з ім у Вільню. I без слоў было зразумела, што яна адна... Бязвольны, самотны мятлік...
— He люблю, калі мяне купляюць. Летам хачу паехаць на Нарач, — разгублена завяршыла Віка.
— Можна і разам, — салодкім голасам сказаў я.
— Так, — пагадзілася Віка і пачала заплятаць касу. Яе шчокі паружавелі. — Ой, нешта мне пякотна. Трэба вакно адчыніць...
Кволы белы матылёк заляцеў у пакой... Шкада, што мама і сястра Вікі былі дома, а то б мы адправіліся ў вясенні палёт на крылах-прасцінах. Я нават бы выціснуў з сябе чароўную фразу: “СОНЕЙКА, ДЗЯКУЙ! ГЭТА БЫЛО ЦУДОЎНА!”
Матылёк абляцеў фіранкі, узняўся пад самую столь, спалохана праляцеў над стосам бялізны і знік за кампутарам. Я даеў апошні кавалак вафлі і паплёўся апранацца. У суседнім пакоі жанчына глядзела тэлевізар:
— Прнвет, сестра! — сказаў я.
— Я — не сестра, я — мама Внкн, — усмешліва адказала жанчына і ўтаропілася ў серыял. — До свндання.
Над горадам вісеў смуродны дым...
“Галоўнае — не закахацца ў Віку! — думкі лёталі ў галаве стракатымі матылькамі. — Хутчэй за ўсё яна цнатлівіца — сто адсоткаў закахаецца. Хопіць з мяне! Узаемны аральны секс — так, але ніякіх слёз, укусаў у плячо і крыві на пледзе. He трэба ствараць калекцый з засушаных успамінаў. He трэба, каб німфаліда ператварылася ў бязвольнага шэрага мятліка”.
Паскудна зрабілася ад сябе. Белы кволы матылёк пераляцеў праз вуліцу і сеў на бронзавую феміду на судовым будынку. Насустрач мне па алеі Клёнікаў
ішоў стары. Ён трымаў за руку маладую дзяўчыну. Чарговы матылёк у яго калекцыі. Я не сказаў самага галоўнага, калі быў у гасцях у старога — мне больш за ўсё спадабалася моль, якая сядзела на шкле — яна была жывая.
ПАМІЖ ПЯСКОЎ ЕГШЕЦКАЙ ЗЯМЛІ...
Прысвячаецца брату
15 студзеня. 13:00. Аэрапорт Хургады. Тэмпература +16. Запаўненне міграцыйных картак. Дыялог двух:
— Што ты напісаў у графе прозвішча?
— Кабейн... Курт Кабейн... Атабе — Лукашэнка...
— Ты звар’яцеўі Нас адправяць назад з такімі жартамі...
— He хвалюйся... Ніхто нічога не заўважыць...
13:06. Вусаты памежнік паліць цыгарэты — адну за адной і, нягледзячы на пашпарты, аўтаматычна ставіць пячаткі. “Як ён падобны да Садама Хусейна, — мільгае ў бяссонным мазгу. — Садама не пусцілі ў нябесны рай, у пекла таксама, таму ён сядзіць тут — ля ўваходу ў зямны рай і стомлена прапускае ўсіх грэшнікаў... Кабейна і Лукашэнку таксама...”
13:34. Аўтобус. Гід прамаўляе стандартны тэкст: “Ахлан Ва Сахлан! — Сардэчна вітаем! Егіпет (паарабску Міср) знаходзіцца на паўночным усходзе Афрыкі. На захадзе краіна мяжуе з Лівіяй, на поўдні — з Суданам, абмываецца двума марамі: Міжземным — на поўначы і Чырвоным — на ўсходзе... Клімат сухі і цёплы. Дождж апошні раз быў чатыры гады таму... Сталіца — Каір. Большасць егіпцян — мусульмане, 12% складаюць хрысціяне — копты... Прэзідэнт краіны — Мухамед Хосні Мубарак. Яго выбіраюць, але што ён робіць, ніхто не ведае. На апошніх выбарах акрамя яго было 9 кандыдатаў. Зараз яны сядзяць у турме. Моладзь пасля
вучобы імкнецца з’ехаць у Еўропу... У нас жа дэмакратыя. Хто з Беларусі?”
— Мы, — усмешліва заяўляем з братам. Астатнія беларусы прамаўчалі.
Гід усмешліва, гледзячы ў нашы вочы, працягвае сваё дысідэнцтва: “Лукашэнка! У вас таксама дэмакратыя!”
Аўтобус едзе ў горад. На скрыжаванні — партрэт маладога Мубарака.
Першы ў Хургадзе гатэль, пабудаваны 40 год таму, — закінуты. Былое рыбацкае паселішча, у якім сёння жыве больш за сорак тысяч чалавек. Былым рыбакам зараз больш карысці лавіць турыстаў — сухапутных рыбін у гатэлях-акварыюмах — “Sunrise Holidays”, “Bella Vista”, “Sea Gull”, “Minamark”. Стоп! Прыехалі! Чатырохзоркавы гатэль “Minamark11 на першай лініі... Sheraton Road... Ключы ад 661 пакою. Ружовая стужка на левую руку, па якой цябе ідэнтыфікуюць. Насільшчык Мухамад цягне багаж. Мой трактат “Вусы і мужнасць”. Мухамад пагаджаецца, усміхаецца, ганарыцца, імкнецца дагадзіць. Атрымоўвае ад брата даляр.
14:18. Пераапранаюся — ільняная кашуля, штаны, макасіны — парафраз каланіяльнага стылю. Абед — рыс з баранінай, гародніна, мангавы сок, цыгарэты. Увогуле, паліць у Егіпце можна паўсюль, акрамя аптэк, пад вадой і кандытарскіх.
16:35. Знаёмства з крамамі. На вуліцы: «Эй, друг! ■ Where are you from? Почему ннкто не заходнт в мой магазнн? Давай просто посмотрнм... У меня всё есть — папнрус, кальян-мальян, масло. Всего 2 фунта — 1 грамм».
— Папірус? — разглядаю сваім дасведчаным вокам жоўтыя і цёмныя аркушы.
— Yes. Papirus.
— Fuck. It’s not papirus, — з’едліва ўсміхаюся. — Гэтыя жоўтыя аркушы — рыс, цёмныя — банан.
— Was?
— Das ist Reis und Banane...
— I don’t speak germanski.
— Дурня лепіць, — кажа брат. — Няхай сертыфікат пакажа.
Сертыфіката, безумоўна, няма. Рысавыя аркушы пад папірус прадаюцца па 5 фунтаў (1 даляр=5,45 фунтаў), часам кошт падае і да 1-2-х фунтаў, але, калі гандляр разумее, што перад ім нашчадак фараона (гэта вызначаецца паводле вачэй і вушной ракавіны), псеўдапапірус мнецца, рвецца, падпальваецца, робіцца дарункам багіні радасці Баст. А доранаму папірусу ў валокны не глядзяць...