Суткі без цябе  Арцём Арашонак

Суткі без цябе

Арцём Арашонак
Выдавец: Логвінаў
Памер: 108с.
Мінск 2008
21.97 МБ
гэтую шлынду з Джафарам. Сляпая рэўнасць? He! Проста я не хацеў бы, каб ён прымусіў мяне з’есці скрыню з агуркамі.
Яна ўзрадвалася майму званку:
— Радая цябе чуць! Калі ты прыедзеш?! Ай-ахай-ах! Ты — такі мілы! Малайчына, што пазваніў...
Ад гэтых слоў я адчуў сябе пальмай. Мне было цёпла, прыемна, вальготна... Я ўяўляў, як гэтая недатраханая макака будзе гойсаць па мне і піць какосавае малако... Мы развіталіся, кожны са сваімі думкамі...
Я кінуў мабілу на плюшавую свінку, уключыў канцэрт Андрэа Бачэлі і заснуў. А другой гадзіне ўначы мяне абудзіў тэлефонны званок.
Марыя! Толькі яна мела права званіць мне ў такі час. Прафесія дызайнера і сімпатыя да мяне давалі ёй неабмежаваныя паўнамоцтвы. Яна любіла імправізацыі, эксперыменты і вытанчаную іронію. Да жыцця яна ставілася, як да ўпакоўкі прэзерватываў ці афішы — заўсёды можна нешта змяніць па жаданні заказчыка. Дом Машы заўсёды ламіўся ад вясёлых гасцей, смачнай ежы і бухла. Яна была абаяльнай, з густам апранутай і крыху цынічнай жанчынай.
«Я чувствую себя Нокастой4, когда представлю, что мы заннмаемся с тобой любовью, — часта гаварыла яна мне. — Я же намного старше тебя. У меня сын такой же...»
“Ну і што? Я цябе люблю за тваю шчырасць. Твой узрост мяне ніколі не цікавіў. Мужчыну прываблівае знешняя абалонка. Ты, як дызайнер, разумееш гэта лепей за мяне”.
«А чё ты тогда купнлся на эту прыіцавую дуру с пнрожкамн? Фактнческн получается, что нз всех сортов душнстого, в шнкарных упаковках, мыла ты выбрал хозяйственное».
“Гэта чорная магія — чорны, бля, піяр! Усе мужыкі — казлы, усе бабы — сукі!”
4 Паводле грэчаскай міфалогіі маці, потым жонка Эдыпа.
Пасля гэтых слоў мы ўпалі з рогатам на канапу і цалаваліся як звар’яцелыя. Мне былі да высокай званіцы яе палюбоўнікі. Сярод іх, безумоўна, трапляліся вельмі рэспектабельныя экзэмпляры — адвакаты, бізнесмены, архітэктары, але я дакладна ведаў, што ёй хопіць розуму не збіраць нас усіх разам. Нават, калі б мы сустрэліся, я б з лёгкасцю сышоў за яе пляменніка.
Сённяшні званок быў адной з яе імправізацый. У думках я ўжо гатовіўся ехаць з ёй у Крупеніна на таксі і страляцца шампанскім, слухаць тувімскія гарлавыя спевы, пазіраваць ёй для сентыментальных карцінак у стылі ню, але першая ж фраза разбурыла ўсе меркаванні.
— Завтра прнезжает Эв. нз Германнн co свонмн художннцамн.
— I што?
— Она хочет вндеть тебя.
— 3 якой гэта радасці?
— Я же не знаю, что ты плёл в последннй её прнезд. Она сказала мне, что ты очень умный н тактнчный. Ты разбнраешься в лнтературе, у тебя утончённый вкус к жнвопнсн. А твоя кннга пронзвела такое впечатленне... Короче, ты попал, малолетннй козлнк!
— He гані. Сёння не 1-га красавіка, а 13-га... Бля, ужо 14-га лютага...
— Она очень меня проснла, чтобы ты был. Короче, сегодня в 22.00 ты должен быть у неё!
— Нікуды я не паеду... Эв. — фашыстка, якая хаваецца пад маскай мецэната, — я спрабаваў выкруціцца з крэатыўных путаў. — У мяне свае планы... Я пайду да сяброўкі... Я абаяцаў...
— Да сяброўкі. Что ты нз себя целку македонскую лепншь? Подружка! У Эв. будет хорошнй стол. Прндут только свон...
— Пляваць я хацеў!
— Я дам тебе 50 евро.
— Купі ёй пластмасавы хер за такія грошы!
— Послушай, от неё завнснт моя выставка... От неё, сукнн ты сын, завнснт, получу лн я заказ от «СНМЕНС».
Я замаўчаў. Быць жыгала за бабкі — гэта асуджальна, быць жыгала за тое, каб будучае блізкага табе чалавека зрабілася болып акрэсленым і прыемным — гэта святое. “Усё роўна, гэтая карова нажарэцца і ёй будзе не да секса”, — падумаў я.
— Калі размова ідзе пра цябе, тады згода.
— Хорошо, прнезжай ко мне в половнну девятого вечера. Мне надо тебя подготовнть.
— Што значыцца падрыхтаваць? Правесці інструктаж па бяспецы анальнага сексу?
— Нет. Тебе нужен экстравагантный нмндж.
— Мне абыякава. Рабі, як сама ведаеш.
Мы развіталіся, і я заснуў. У прызначаны час я быў у Мары. Пасярод майстэрні стаяла пустая каробка ад халадзільніка “СЦІНОЛ”. Блядзь, ну і свята!
Мая сяброўка-фантазёрка скамандавала: “Раздевайся!”
— Навошта?
— Меньше слов. Раздевайся, я сказала!
Я распрануўся. Мары нахлабучыла на мяне будзёнаўку, на якой замест зоркі было сэрца, хвілін дваццаць малявала на маіх грудзях кітайскіх фазанаў і Mao, а ў завяршэнне павязала мне на пеніс чырвоны атласны бант. “Вот всё! Теперь можно ехать”.
— Куды? Па Віцебску ў такім выглядзе не праедзеш і пяці метраў.
— Спокуха!!! Тут недалеко. Потерпншь.
Цяпер я зразумеў, навошта была патрэбная каробка ад халадзільніка. Паўгадзіны я мусіў правесці ў затачэнні.
Якой здзеклівай была рэклама: “Сцінол — двухметровы прыгажун-швед!» — Каробку рабілі з разлікам, што ў яе можна будзе схаваць любога мужчыну.
Мары вьіклікала таксі, сказаўшы, што ёй патрэбны мікрааўтобус. Разам з кіроўцам яны выцягнулі мяне з першага паверху на вуліцу. Я зноў адчуў сябе пальмай, якую выперлі на мароз. Халодныя струмяні праціналі мяне наскрозь. Я ўзгадаў Свету. Які жорсткі быў я ў адносінах да яе, які чэрствы... Mae думкі спыніў рэзкі штуршок — вадзіла-ліхач спыніўся на светлафоры. Адчуй сябе на чвэрць гадзіны акрабатам!
— Прнехалн, — сказаў таксіст.
— Помогнте мне запереть эту бандуру на девятый этаж.
Ліфт павольна папоўз наверх. Дзверы расчыніліся. Праз кардонную абалонку я пачуў п’яны жаночы рогат, звон фужэраў, музыку...
Мяне ўнеслі ў вітальню.
— Ev.! Das ist ein Geschenk fur dich!5
Пачалі разразаць скотч. Вострая дзюба пранікала ў сярэдзіну. Бля, асцярожней, я — жывы чалавек!
Нарэшце мяне выпусцілі на волю. Я ўбачыў перад сабой бухіх, тлустых немак. Іх вочы гарэлі. Эв. кінулася да мяне і пачала цалаваць. Мярзотня!
Мяне запрасілі за стол. Акрамя замежных гасцей за сталом сядзелі нейкія мінскія чувіхі, якія былі звязаныя з мастацтвам толькі сваёй піздой.
Шампанскае, віно, какосавы лікёр. Какосавы лікёр! Какосавы!
— А хочаце, я зраблюся пальмай? — звярнуўся я да немак.
Для Эв. — гэта было дазволам для “беспередела”.
— Канешне! Канешне! — загарлалі пёзды бальзакаўскага ўзросту.
Эв. узяла бутэльку з лікёрам. Бялёсы струмень пацёк ад маіх грудзей уніз па жываце. Змаршчыненыя рукі з залатымі пярсцёнкамі абхапілі мяне з усіх бакоў. Потым на целе я адчуў дыханне, потым
Эв.! Гэта падарунак для цябе! (ням.)
яшчэ... яшчэ... яшчэ... яшчэ... Rette mich6!!! Ружовыя языкі аблізвалі маю скуру. Я заплюшчыў вочы і паспрабаваў уявіць маладых дзяўчат, п’янае дыханне немак і іх зморшчаныя раты рабілі гэтую справу марнай. Эв. пацягнула за банцік і схапіла мяне за яйкі. “He вырвешся”, — чыталася ў яе мутных вачах.
Маша і мінчанкі звалілі на кухню. Яны не прызвычаіліся да такіх гуртавух. Безумоўна, яны бачылі, калі дзяўчыну трахалі трое, але каб хлопца аблізвалі чатыры пярдухі — гэта быў нонсэнс, да таго ж гэта было неэстэтычным відовішчам. Намаляваны Мао разам з кітайскімі птушкамі знік у іх бяздонных горлах. Бухенвальдскія ўдовы, ябаныя шлюхі, вы ледзь не высмакталі ўсе органы праз скуру! Мяне выратаваў званок ў дзверы... Марыя пайшла адчыняць... Голас у вітальні падаўся мне знаёмым. Ён быў маім выратаваннем і адначасова небяспекай. Праз некалькі секунд у залі асалоды з’явілася мая родная цётухна Таіса..гНемкі адвалілі... Піздзец! Во ўліп!
— Прывітанне, плямяша!
— Здарова, цётухна! Толькі не гавары нічога сваёй сястры! — саркастычна папрасіў я, насоўваючы будзёнаўку на вочы.
На хвіліну запанавала маўчанне. Сітуацыю выправіла Мары. Мяне апранулі на хуткую руку. Усе выпілі па фужэры шампанскага і да канца застолля рабілі выгляд, што нічога не адбылося.
Выстава Мары ў Германіі адбылася. Мая сяброўка атрымала заказ ад “Сіменс”, зараз працуе ў Маскве і не забывае пра мяне.
Думаеце, мяне пакрыўдзілі немкі, думаеце, я перажываю праз тое, што мяне застукала цётка? Hi хера! Гэта проста гісторыя пра сяброўства паміж жанчынай і мужчынай, у якое сёння амаль ніхто не верыць. Дзеля высокага пачуцця да блізкага чалавека я зрабіў усё.
6 Ратуй мяне!!! (ням.)
АПОШНІ ТРАМВАЙ
I.	Пецярбургскі прыпынак
Яна здымала невялічкі пакой у камуналцы, адзінае вакно якога выходзіла на Загарадны праспект. Я сядзеў на шырокім падваконні і паліў. Попел ад цыгарэты падаў на сподачак пад вазонам, у якім рос кактус. Ён рос тут, напэўна, яшчэ да блакады — зморшчаны і абгрызены пацукамі.
— Я вельмі радая, што ты прыйшоў, — пачулася з расчыненых дзвярэй, — але не палі, калі ласка, гэта шкодна для твайго здароўя.
Я моўчкі ўсміхнуўся. У святле бронзавай жырандолі Іра здавалася яшчэ прыгажэйшай — пшанічныя, хвалістыя валасы да вытанчанай таліі і блакітныя, наіўныя вочы.
— Кінь паліць... Калі ласка! — яна памкнула да мяне, адабрала цыгарэту, але раптам спахапілася. — Ой, імбрык забыла выключыць!
Я запаліў новую цыгарэту і зірнуў у вакно. Па праспекце стомлена прагрукатаў 28-ы трамвай — разбітая ваганетка часу, якая курсіруе па цыферблаце ад Дзвінскай вуліцы да Піскароўскага праспекта, і надоўга спыняецца ў аўтакорцы на скрыжаванні з Гарохавай. Гадзіннік на сцяне прабіў дванаццатую. “Апошні”, — аддалося рэхам вагонных колаў у галаве. Дзверы ў пакой зноў адчыніліся, Іра несла ў руках пластмасавую місу лапшы хуткага прыгатавання.
— Будзеш разам?
— He, дзякуй. Ірачка, калі ласка, не еш, гэта шкодна для твайго здароўя.
Іра разгублена паціснула плячыма. Я саскочыў з падваконня, схапіў блявотнае месіва і выкінуў у фортку.
— Што ты нарабіў!? — доўгія вейкі здрыгануліся ад здзіўлення.
— Чакай! Зараз цудоўна павячэраем.
Я апрануўся і пабег у краму. Праз дваццаць хвілін я стаяў на кухні і гатаваў вячэру — курынае філе і грэчневую кашу. Пах смачнай ежы абудзіў куртатаногага, зарослага срэбнай барадой старога, які спачатку лупаў на мяне скрозь свае мутныя акуляры, быццам патурбаваны лемур, а потым асцярожна зашаптаў:
— Прабачце, вы гатуеце на маёй патэльні!
— Даруйце! Вось вам кампенсацыя за турботы, — кавалак філе разам з шакаладнымі цукеркамі ляглі на сурвэтку.
Стары сабраў усё моўчкі і знік у сваім пакоі. Іра сарамліва ўсміхнулася і наліла ў шклянкі яблычны сок, адчувалася, што ёй сорамна за адсутнасць уласнай патэльні і стому.
— He хвалюйся! Гэта не мае аніякага значэння, — выкладаючы на шырокія талеркі вячэру, сказаў я. — Хадзем у пакой, a то зараз яшчэ хто-небудзь прыбяжыць і аб’явіць, што мы стаім на яго частцы кухні.