• Газеты, часопісы і г.д.
  • Суткі без цябе  Арцём Арашонак

    Суткі без цябе

    Арцём Арашонак

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 108с.
    Мінск 2008
    21.97 МБ
    — Мы — лісцінка дрэва гінкга, — я ўзняўся з крэсла і накінуў сваю чырвоную кофту на дзявочыя плечы. — Уначы абяцалі дождж...
    Стэфанка ўзяла цыбуліну са стала і паклала ў торбу на веласіпедзе.
    — Паехалі, — ціха сказаў я.
    Вечар афарбаваўся ліловымі адценнямі.
    — Мы падобныя да гэтых лісцінак? — спытала дзяўчына, паказваючы на срэбраныя і плацінавыя брошкі ў ювелірнай краме, калі я вярнуўся з віном.
    — Так, але кошты трэба пазначыць не ў еўра, a Ў гадах...
    — Мы столькі не пражывем, — усміхнулася Стэфанка, аддаючы мой веласіпед.
    Я нічога не адказаў, толькі на некалькі секунд зірнуў у яе цёмныя, дзявочыя вочы.
    — Паехалі, — ціха сказала яна.
    Друз на паркавых сцяжынах рыпеў пад шынамі. Было ціха і журботна. Ноччу драўляны тэатр “KUBUS” сярод векавых дрэў выглядаў яшчэ больш аграмадным, больш загадкавым і больш прыцягальным. Мы пад’ехалі акурат да дзвярэй.
    — У мяне ёсць ключы, — сцішана сказала Стэфанка. — Толькі не пытайся адкуль... Пасвяці мне...
    У жамучужна-мяккім святле мабільніка я ўпершыню заўважыў, якімі артыстычна-вытанчанымі былі яе пальцы.
    Праз хвіліну мы зацягнулі веласіпеды ўсярэдзіну і апынуліся ў пустой залі. Асцярожна ступаючы па дошках, мы баяліся, што нас застукаюць. На сцэне валяліся разабраныя дэкарацыі, металічныя трубы і завернутыя у цэлафан заслоны. У мінулую пятніцу тут гралі джазісты з Бейрута. У бляшаных ліхтарах гарэлі свечкі. Іх ніхто не забраў. Я спачатку запаліў адну, потым яшчэ і яшчэ — усяго атрымалася сем. Зала напоўнілася васковым святлом.
    — Спадзяюся, сюды ніхто не прыйдзе, — сказаў я, адкаркоўваючы бутэльку.
    Пахла свечкамі, чырвоным віном і какосавымі ноткамі парфумы. Я ведаў шмат пра Міцкевіча, пра Гётэ, пра Шарлоту фон Штайн, пра Вальтэра, пра Лесінга, але нічога не ведаў пра жыццё і каханне.
    Стэфанка села бліжэй і абняла мяне. Яе вусны былі салодкімі ад марожанага, вытанчаныя пальцы пахлі цыбуляй, а кароткія чорныя валасы — вясной на ахрыдскім узбярэжжы. Я хваляваўся. Мы так і не заняліся каханнем. У мяне нічога не атрымалася.
    Ноч са Стэфанкай ускалыхнула маю душу! Ах, яна пра нешта здагадвалася, вызваляючы сваю руку
    з маёй... Незадаволенасць і крыўда былі ў яе глыбокіх, сонных вачах. Мы паехалі на веласіпедах прысадамі да моста, у месяцовым ззянні. Праз некаторы час я спыніўся; глядзеў ёй услед, пасля кінуўся на зямлю, заплакаў, потым зноў падхапіўся і паехаў за ёй у гатэль. Здалёк я бачыў, як яе блакітная кашуля мільганула за шклянымі дзвярыма. Перад уваходам яна скінула на веласіпед маю чырвоную кофту. Я падышоў да швейцара. Ён нават не зварухнуўся; можна было ўвайсці, паспрабаваць усё растлумачыць, але я атрымаў SMS19 ад Стэфанкі. У ім не было ні слова.
    19 Пераствораны фрагмент з 1-й кнігі “Пакуты маладога Вертэра” Гётэ.
    I СЯРОД ГАЛІНЗОГІ ВЫРАСЦЕ РУЖА
    Квецені бэзу плаваюць у ваннай. Вада цёплая. П’яная Т. рыдае. Яна пахне даўкім адэкалонам і семем чужога мужчыны. Шкляная мыльніца. Шкляная раніца. Шкляная душа.
    — Ябаць тваіх палюбоўнікаў, — кажу я нязлобна, выліваючы паўбутэлькі шампуню на рудыя дзявочыя валасы. — Супакойся, калі ласка... He плач... Усё будзе добра. I сярод галінзогі20 вырасце ружа!
    Мая дабрыня інтуітыўная. Яна не падлягае рацыянальнай рэфлексіі альбо абгрунтаванню.
    Я выціраю нязграбнае цела Т. сваім ручніком і наношу тоненькім пэндзлікам лавандавы алей на яе шыю.
    -— Ь’вше n’a pas de sexe21, — усміхаюся я і іду на кухню гатаваць малочны ўлун22.
    Калі ўсё гатова, клічу Т.
    У адказ цішыня.
    Т. моўчкі зваліла. Я сядаю на канапу і п’ю гарбату. У кватэры пахне бэзам і лавандай. Мне адначасова і сумна і хораша. Я дасылаю Т. SMS: “I СЯРОД ГАЛІНЗОГІ ВЫРАСЦЕ РУЖА”.
    У адказ цішыня.
    20 Пустазелле — (лат.) Galinsoga.
    21 Душа не мае полу (фр.)
    22 Гатунак гарбаты.
    ПАД МЕСЯЦАМ НІШТО HE ВЕЧНАЕ
    Ты з асалодай слухала пераклады вершаў Жан Поля, мой надрыўны, пракураны голас, а потым прамовіла: “Як рамантычна! Нашы адносіны вышэй за матэрыяльныя каштоўнасці глабалізацыі. Такое бывае толькі ў кніжках”.
    Я верыў, бо ў нашым сяброўстве душа і цела даўно былі неразлучнымі, як Рудольф Нурэеў і Марго Фантэйн.
    Ты рабіла першы ў сваім жыцці мінет — нязграбна, сарамліва, і я верыў табе, бо ведаў, што пад месяцам нішто не бывае вечным. Раптам ты спынілася і наіўна прашаптала: “А ў мяне няма мабільніка!”
    — Добра, абавязкова куплю, — запэўніў я. — Нашы ж адносіны вышэй за матэрыяльныя каштоўнасці...
    Перамагаючы казытлівы боль, я зірнуў на жнівеньскае вячэрняе неба і ўзгадаў прынцып чырвонага ліхтара: “У каханні бясплатны толькі месяц”.
    Цяпер вершы Жан Поля магчыма паслаць табе ЭМвкай, мая рамантычная асоба, падкрэсліваючы месячыкам-смайлікам les eternelles23 нашых адносін.
    вечнае (фр.)
    СЦІЗОРЫК
    Худыя пальцы ціскаюць чорныя парэчкі. Сок на потнай, доўгай шыі і вуснах. На яе вуглаватых плечуках — толькі вялізная мужчынская кашуля.
    — Гэта таты, — кажа яна і плача, узгадваючы адчайныя пабоі маці за першыя цыгарэты.
    — Гэта таты, — паўтарае яна, выціраючы слёзы, і паказвае радзімку паміж мініяцюрных грудзей.
    — Гэта таты, — усміхаецца яна і выпускае з рук маленькі сцізорык.
    Востразаточанае лязо раніць шчылінку. Спалоханыя вочы ў бурштынавым святле. Пунсовыя кроплі на акварэльных прасцінах, як упершыню.
    — Вусны, як у таты, — усхліпвае яна, адчуваючы гарачы подых ля ўлоння, песціць шыю тонкімі пальцамі, а потым усміхаецца пунсовымі ад парэчак вуснамі. — I зусім не балюча.
    МАСТАЦТВА КАХАННЯ
    Яна вельмі ганарылася, што прачытала “Мастацтва кахання” Эрыха Фрома і лічыла сябе геніяльнай мастачкай.
    Я ўсміхнуўся і сказаў:
    — У каханні можна быць і як Рафаэль, і як Анры Русо, і бяздарнай — як ты.
    Яна пакрыўдзілася і запусціла мне ў твар скарыстаным тампонам, крыкнуўшы:
    — Скаціна, ты ні хуя не разумееш у высокіх пачуццях! Хто даў табе права ставіцца да мяне, як да бляшанкі з супам?!
    Выціраючы са шчакі менструальную кроў я спакойна прамовіў:
    — Эндзі Уорхал.
    АНТЫСЕМІТКА
    Машы было васемнаццаць, але выглядала яна на чатырнаццаць — вытанчаны анёл з тонкімі косамі.
    Мы вячэралі ў “Белый кофе” на Рубінштэйна ў Піцеры.
    Яна глядзела на мяне блакітнымі, поўнымі даверу вачыма і раптам сказала:
    — Я — русская, ты — белорус... В нашнх душах столько обіцего. Ты поннмаешь меня с полуслова. Жалко, что Владнмнр Владнмнровпч отказался ндтн на третлй срок.
    — Да-да, бесспорно! Напш народы должны жлть вместе! У нас много обіцего... Медведев л Лукашенко — гаранты едлненля всех славян, — ад здзіўлення гнаў я. Дробная хлусня ж не можа перашкодзіць высокім пачуццям.
    Потым мы паехалі ў Машкіну камуналку на праспекце Славы — бухалі краснадарскі каньяк, закусваючы марошкай і чырвонай рыбай. Раніцай, лежачы ў ложку, Маша сказала:
    — Скоро эта жпдовка лз соседней комнаты сдохнет, л мы сможем жнть с тобой в целой квартлре.
    Я моўчкі ўзняўся і пачаў апранацца.
    — Ты куда? — спытала Маша.
    — За слгаретамл, — зашпільваючы кашулю, прабурчаў я.
    Праз пятнаццаць хвілін цягнік метро вёз мяне на станцыю “Тэхналагічны інстытут”.
    Пасля дакучлівых званкоў Машы я паслаў ёй адзіную, кароткую SMSny: “Ёбаная антлсемлтка, сперма на твоём жлвоте не лмеет нацлональностл”.
    МЫ ЛЮБІЛІ КАФКУ
    I
    Мы абодва любілі Кафку, але сёння, шпацыруючы па парку, я расказваў ёй пра свае летнія ўражанні: як ехаў на цягніку з Хагэну праз Альтэну, пра халоднае, маладое віно ў скляпеннях Сант Гоара, пра жнівеньскі Рэйн і паром, пра кірмашовы Ідштайн.
    Яна ўважліва слухала, але раптам спынілася і спытала:
    — Ты сумуеш па Віцебску?
    — Я не знайшоў у ім шчасця, — зірнуўшы ёй у цёмныя вочы, пафасна заявіў я.
    — Ты — заданне. Навокал ніводнага вучня24, — беручы мяне за руку, усміхнулася яна. — Давай прысядзем.
    Трава яшчэ была вільготнай ад расы, але я зняў швэдар і рассцяліў яго.
    — Табе не халодна?..
    — He... Ты ведала, што А. жэніцца?
    — Гэты “Маленькі галандзец”?! — з іроніяй падхапіла яна.
    — Чаму “Маленькі галандзец”? Ён, калі не памыляюся, прыехаў з Эрэбру.
    — He ведаю... А ты бачыў новыя GPS-навігатары для веласіпедаў?! Аўтаматычная пракладка маршрутаў, прасунутыя функцыі пошуку аб’ектаў... Маленькія дысплэі! Усё распрацоўваў А.
    — А. — віртуоз, і неба яго сведка!25
    24 Афарызм Кафкі
    25 Афарызм Кафкі
    — Дык ты пойдзеш да яго на вяселле?
    — У мяне няма падарунку...
    — А давай ім з I. купім 2 веласіпеды. Калі купляць паасобку, дорага атрымаецца. Калі пару, адзін атрымоўваеш бясплатна!
    — Fucking system!
    — He лайся, калі ласка. Клетка ішла шукаць птушку26, і яна знайшла...
    Мы засмяяліся, і я, запальваючы яе цыгарэту, дадаў: “Трэба напісаць ліст бацьку!”
    У абдымках нам здавалася, што мы ў раі, не ведаючы яго сапраўднага, нябеснага прызначэння. Пекла было нашым дзяцінствам.
    II
    Nu27 на цёплым, стракатым пледзе пасярод бяскрайняга парку. Досвітак колеру вяндліны на сняданак і ўсёўладны пах жаночага цела...
    Яна адпівае няспешна каву і кажа па-нямецку з усмешкай:
    — Du bist mein Kafer und mein Kaffee! Du bist mein Kafka!28
    Я ўсміхаюся ў адказ i адкладаю аркуш з алоўкамі на траву: “Zum letzten Mal Psychologie!”29
    26 Афарызм Кафкі
    27 аголеныя (фр.)
    28 Ты мой жук і ты мая кава! Ты мой Кафка!” (ням.)
    29 У апошні раз псіхалогія афарызм Франца Кафкі. (ням.)
    Ф. I ЯГО ЖОНКА
    Ф. усё яшчэ злаваўся на мяне. Ён сядзеў насупраць і моўчкі гартаў каталог жывапісу.
    — Ты ніколі ў сваім жыцці не сустракаў такой шчырасці! — Ф., стрымліваючы гнеў, тыцнуў пальцам на рэпрадукцыю Nez Carotte Жака Дзюбюфе.
    — Бачыў, — адказаў я, — але больш шчырымі мне падаюцца яго КАРЦІНЫ-АСАМБЛЯЖЫ.
    — Што ты разумееш у мастацтве, ябаны правінцыял?! — закрычаў Ф., кінуўшы каталог на падлогу. — Што ты ўвогуле разумееш? Ты цэлымі днямі сядзіш у маім садзе, п’еш маю каву, паліш мае цыгары, чытаеш мае газеты і... — ён раптам змоўк і паглядзеў на вуліцу.
    — Што “і”? — самазадаволена ўсміхнуўся я.
    — Што ты, блядзь, усміхаешся? — Ф. ускочыў з крэсла і схіліўся нада мной. — Думаеш, я не ведаю, чым вы ўчора...
    Званок у дзверы спыніў яго. Праз некалькі секунд у вітальні пачуліся крокі, спачатку — жаночыя, крыху спалоханыя, потым — мужчынскія, крыху стрыманыя. Жонка Ф. размаўляла з паштальёнам.
    — Як маецеся?
    — Нармальна, — яе голас гучаў ціха.
    — У вас нешта здарылася?