Суткі без цябе  Арцём Арашонак

Суткі без цябе

Арцём Арашонак
Выдавец: Логвінаў
Памер: 108с.
Мінск 2008
21.97 МБ
— Лена, дык куды мы паедзем? — спытаў я, не адводзячы вачэй ад дысплэя.
— У Курэсаарэ.
— Гэта што ў Фінляндыі?
— He, у Эстоніі. Спачатку паедзем на аўтобусе да Таліна, а потым на самалёце...
— I што там рабіць?
— Hi хуя, — засмяялася Лена.
— Ад мяне набралася, — усміхнуўся я. — Я цябе абажаю... Ідзі сюды... Суткі без цябе...
Я не дагуляў і паклаў тэлефон на стол.
Змейка ўкусіла сябе за хвост. GAME OVER.
КРОПЛЯ АЛЕЮ
Бэла, ювелірава дачка, прынесла з кірмашу вялізнага чорнага каплуна, каб згатаваць свайму мужу перад яго ад’ездам у Маскву смачны сняданак ды каб таму ў дарозе было што пад’есці. «Бядота з гэтым ваенным камунізмам. Дзякуй богу, жывем у правінцыі, — разважала Бэла, — у Віцебску. Кілбасы, круп ды хлеба купіць можна. А ў Маскве? Як там будзе жыць Марык? I хлеба яму не дашлеш, толькі сябрам прафсаюза, не болей за 20 фунтаў».
У доме ўсе яшчэ спалі. На кухні было ціха, праз вокны імкнуў водар рэзеды, і толькі здалёк даносілася п’яная лаянка рамізніка дьі скрыгат трамвайных колаў.
Бэла выцягнула з шуфляды сякерку, адсекла пеўню галаву, абдала яго кіпенем, абскубла, выпатрашыла птушку і паставіла на пліту бронзавую, з цудоўнай цяслянай ручкай патэльню. Падкінула паленцаў у печку, распаліла і пачала чакаць, калі разагрэецца пліта, але раптам спахапілася: «Божачкі, алею забылася купіць. Ну не ісці ж ізноў на кірмаш. Гэх, была ні была, вазьму ў Соф’і Міхайлаўны ці ў спадарыні Ермалаевай». Бэла ўзяла вялізную бутлю, наліла на патэльню некалькі сонечных, празрыстых кропель і паставіла на месца, потым узяла другую бутлю і зрабіла тое самае. Хутка на патэльні засквірчэла, запырскала. Мармурова-крывавыя кавалкі мяса, пасыпаныя перцам і цыбуляй, выпраўляліся на распаленую паверхню, шыпелі, сквірчэлі, браліся смачнай залацістай скарыначкай, купаліся ў гарачым алеі і накіроўваліся ў жароўню, дзе канчаткова запякаліся.
набывалі мяккасць і румянасць. Па ўсім доме павольна распаўсюдзіўся водар смачнай смажанай курачкі.
Ліловыя хвалі мора захлынулі смарагдава-змрочнае купэ цягніка, сцюард Апалінэр, не зважаючы на слату, адколвае лёд ад айсберга і крычыць: «Месье Мадыльяні, колькі вам пакласці ў віскі?» Спрабую адказаць, але з маёй глоткі тырчаць пэндзлі, на адным з іх цалуюцца акрабаты. Цішыня. Ружовая цішыня. Блакітная цішыня. На падлозе валяецца вугаль. Сабраць яго ды выкінуць. Нізкаросльі барадаты мужык парушае цішыню, нешта крычыць Малевічу, потым ператвараецца ў рабога вусатага машыніста — курца опіуму. Па калідоры імчыць Чаплін, за ім немцы. Мама выцягвае мяне праз акно, мы апынаемся на беразе бяскрайняга акіяну, цягнік імчыць далей. На шыльдзе надпіс «PARADIS», але нехта закрэсліў чацвёртую і пятую літары. Я іду купацца, мама назірае за мной. 3 усіх бакоў абкружаюць стракатыя сіфанафоры, ператвараюцца ў пеўнікаў, коз, як у нас у Лёзне ці Завольшы, плывуць да мяне, жадаюць, каб я паказытаў іх. Падплывае шэрая афаліна з перабінтаванай галавой і ціха кажа:
«Неўзабаве на вуліцы застаўся адзін толькі габрэй з вачыма прарока. Ён з недаверам паглядзеў на мяне і прамармытаў па-нямецку:
— Гэта габрэй. Ён хутка памрэ.
I я бачыў, што, перш чым увайсці ў дом, ён расхінуў сваё паліто і разарваў па дыяганалі сваю кашулю ».
Раптам усё знікае. Няма мамы, няма гораду, няма сяброў, няма Бэлы, я стаю пад блакітным-блакітным небам са шкла, але яно настолькі далёка, што я не магу ўзляцець да яго».
(Пётра Рагоўскі, рукапіс кнігі «Трызненні і сны мастакоў» (1920), захоўваецца ў прыватным архіве Яўгена Рагоўскага, г. Масква)
Марк прачнуўся ад прысмаку птушыных пёраў у роце і крыкаў на кухні: «Воровка! Я вчера карандашом пометнла, сколько у меня масла оставалось! Софья Мнхайловна, проверьте, может — н у вас нз бутылн масло умыкнула эта... жндовка!» Пачулася валтузня, заплакала Іда. Марк падхапіўся і пабег на кухню. Вера Міхайлаўна Ермалаева шалёнымі вачыма сустрэла яго. Непадалёк у куце сядзеў Казімір Севярынавіч і піў гарбату з цукрам у прыкуску, рабіў выгляд, што яго не цікавіла спрэчка жанчын: «А, Шагал прншагал, чёрт, чтоб я не шагал, как Шагал! Ты же сегодня в Москву собнрался. He обнжайся. Ну, повздорнлн бабы на кухне, помнрятся! Вот увндншь!.. А ты, братец, всё веіцн малюешь, на быте замешался, чужд тебе супрематнзм, а ведь революцнонное нскусство беспредметно. Давай я тебе обл,ясню его суть!..»
Марк не хацеў слухаць гэтую сатанінскую казань, тым болып што чуў яе сотні разоў. Ён развярнуўся, ляпнуў дзвярыма і вярнуўся ў пакой, супакоіў Бэлу з Ідай, якія не маглі стрымаць слёз: «Усё будзе добра, не хвалюйцеся! А зараз трэба збірацца ў дарогу». Праз некалькі хвілін уся сям’я рушыла да вакзалу. Пакуль ішлі да царквы Звеставання, маўчалі, толькі Бэла моўчкі выцірала слёзы. Калі выйшлі на мост, яна ціха загаварыла: «Марык, я бачу, як ты пакутуеш. Гэты Малевіч зрабіўся валадаром Віцебску. Да яго перабеглі амаль усе твае вучні, яны табе здрадзілі, кажуць, што ты не шаманіш у сваіх карцінах, a шагаліш. Табе плацяць менш, чым астатнім. Цябе ненавідзяць, яшчэ некалькі год — і цябе разарвуць разам з тваімі палотнамі. Табе патрэбен Парыж. Ты нарадзіўся ў Віцебску, тут магіла тваёй мамы, але твайму жывапісу патрэбны Масква, Петраград або Парыж ».
Марк нічога не адказаў, моўчкі абняў Бэлу з Ідай і пацалаваў абедзвюх. Па Вакзальнай вуліцы пайшлі
няспешна, было шмат часу, у «Гіганце» паглядзелі карціну «Імігрант» з удзелам Чапліна. Ранішняя крыўда і адчай мінулі, а разам мінулі хвіліны блізкасці — надышоў час расстання. Аграмадны, з вялізным загадкавым надпісам на катле «РП №748» цягнік (у 1919 ён з Саратава прывёз хлеб у Віцебск), пасопваючы парай і пускаючы блакітна-вохрыстыя клубы дыму, падышоў да платформы, скалануўся, як курэц опіуму ад добрай зацяжкі, і сцішыўся. Людзі памкнулі займаць свае месцы. Марк крыху пастаяў на пероне, шчыра абняў Бэлу з Ідай і сеў у вагон. Праз хвіліну жалезна-драўлянае цела цягніка тарганулася. Шыба апусцілася, і з цемры купэ паўстаў Марык. Ен несупынна пасылаў паветраныя пацалункі і нешта казаў, але перастук колаў і свіст паравоза заглушалі словы. Абрысы родных на пероне рабіліся ўсё меншымі, і раптам Марку здалося, што перад ім малевічава Сялянка з каромыслам і дзіцем. «Цур мяне», — на момант Шагал заплюшчыў вочы, а калі расплюшчыў ды зноў зірнуў у акно, перад ім ужо мільгалі неахайныя, касабокія хаткі Маркаўшчыны — ускраіны, што атрымала назву ад Маркавага кляштара.
Мінулі часы. У доме на Бухарынскай нічога не мянялася. Усе сцішана чакалі развязкі. Нават праца Малевіча «ОЯн коллектнве» нікога гэтак не цікавіла, як працяг дэбатаў пра ўмеранасць у мастацтве і прадметнасць. Дзень пры дні чакалася вяртанне Шагала з Масквы...
...Цягнік прыбыў у Віцебск са спазненнем на пяць гадзін. Палымяны, рашучы мастак, Марк не паехаў на трамваі, а пайшоў пешкі, разважаў, спадзяваўся, што ўлады падвысяць яму аклад, вучні кінуць незразумелыя супрэматычныя формулы і вернуцца, але яго чакала расчараванне. На будынку, дзе раней раз-
мяшчалася шыльда «Вольная акадэмія», цяпер красавалася іншая — «Акадэмія супрэматызму». Марка Захаравіча ніхто не сустрэў. Ён адчыніў дзверы, але ніхто ня выйшаў яму насустрач. Прышчаваты малады хлопец, які некалі вучыўся ў акадэміі, але амаль усе заняткі прагульваў, цяпер вылецеў аднекуль з-за рога і закрычаў ад радасці:
— Марк Захаравіч, вы?!
— Я. Слухай, Васька, а дзе ўсе?
— Дык вас паехалі сустракаць, Марк Захаравіч, няйначай!
Шагал пакруціў галавой і пайшоў далей. I ў гэты момант да яго выйшла Бэла, як заўсёды элегантная, прыгожая, з гонарам. «Марык! Якая я радая бачыць цябе! Як мы цябе чакалі! А нам з Ідачкай ніхто не гаварыў, што ты прыедзеш!»
— Так, ніхто... — адлучана паўтарыў Марк.
— Марык, ты не захварэў? — Бэла спуджана памацала мужаў лоб. I ў гэты ж момант яе азарыла: — Я зразумела. Я ўсё зразумела. Нам неадкладна трэба з’ехаць адсюль. Цябе ненавідзяць, як і раней. Ты загінеш тут як майстар, аддаўшы гэтаму гораду сябе дарэшты. Давай з’едзем адсюль.
Мастак прамаўчаў, толькі спагадліва ўсміхнуўся ў адказ, узяў Бэліну руку і пацалаваў яе.
У гэты момант пачулася, як расчыніліся ўваходныя дзверы. Гэта вярнуліся Лісіцкі, Малевіч, Ермалаева і Суэцін. Па ўсім будынку разносіўся вясёлы голас Казіміра Севярынавіча: «...его академня была как заплесневевшнй погреб, в котором самобнчуют нскусство. Он — торговец старьем. С гордостью я плевать хотел на его предметность, плевал на академнзм. Сколько раз я тверднл ему: «Марк, брось любовь, брось эстетнзм, брось чемоданы мудростн, нбо в новой культуре твоя мудрость смешна н ннчтожна. Мы, супрематнсты, бросаем тебе дорогу. Спешн! йбо завтра не узнаешь нас». А он, что бы вы думалн?
Молчнт! Ну, молчнт н молчнт, молчнт н молчнт. Нн-нть, мать его так!»
Гэта стала апошняй кропляй, якая перапоўніла душу. «Мы больш тут не застанемся», — рашуча заявіў Марк. Некалькі дзён Шагалава сям’я не выходзіла з пакою, а потым назаўсёды пакінула Віцебск.
19 чэрвеня на пасаду Марка Захаравіча прызначылі Веру Міхайлаўну Ермалаеву.
TATA, ТЫ MHE ПАТЭЛЕФАНУЕШ?
Хлопец зусім не быў падобны да вадаправодчыка — дахадзяжнае цела, патлы да плеч, рукі ў шнарах. Відаць, гэты сраны підар, спрабаваў скончыць жыццё самагубствам. У сраку ён, безумоўна, трахаецца лепш, чым рамантуе, — думаў я, калі ён гадзіну вазіўся з батарэяй ацяплення. Размаўляць з вадаправодчыкам не было жадання, заставалася толькі паліць і чытаць “Нз рук в рукн”.
— Усё гатова. Праз паўгадзіны ў кватэры будзе цёпла, — ціхі голас выцягнуў мяне з абвесткі «Молодой человек ніцет друга для всестороннего обіцення».
— Блядзь, якая сука дала мой нумар тэлефона? — прашыпеў я і ад злосці задавіў у попельніцы недакурак.
— Я кажу, усё гатова. Будзе цёпла... Труба засмецілася... — паўтарыў вадаправодчык грамчэй.
— Я не глухі, — нервова праціраючы твар, прапеў я голасам Фрэдзі Мэркуры.
Разгублены хлопец з перапэцканым тварам і развадным ключом стаяў, як клоун з папугаем. Побач валялася старая валіза, у якой ляжала пакулля, нібы цыркавы пудзель.
— Bravo! — з’едліва, пляскаючы ў далоні, сказаў я. Потым, усведамляючы, што гэтым крыўджу чалавека, пацікавіўся. — Слухай, а гарэлкі не хочаш?
— Дзякуй! Я не п’ю.