• Газеты, часопісы і г.д.
  • Суткі без цябе  Арцём Арашонак

    Суткі без цябе

    Арцём Арашонак

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 108с.
    Мінск 2008
    21.97 МБ
    — He...
    “ЗДАРЫЛАСЯ! — хацелася закрычаць, але нешта стрымала мяне. — Ф. — ЗАКАМПЛЕКСАВАНЫ ХУЯБЛЫТАЛА I САДЫСТ! ЁН ПАБІЎ СВАЮ ЖОНКУ! ПАЗВАНІЦЕ... ПАЗВАНІЦЕ... НЯХАЙ ЯГО ПАСОДЗЯЦЬ РАЗАМ 3 ГВАЛТАЎНІКАМІ!”
    — Распішыцеся за пакет, — голас паштальёна абарваў маю думку. — Да пабачэння. Прывітанне Ф.
    — Табе пакет, мой хлопчык, — ціхі голас паклікаў з вітальні.
    — Ідзі, забяры, — рыкнуў Ф., тузануўшы мяне ў плячо.
    MEHR INFO UBER SAFER SEX UND SEXUELL UBERTRAGBARE KRANKHEITEN30 — было накрэслена на плотнай, як танны кандом, капэрце.
    — Што гэта? — здзіўлена паглядзеў Ф..
    — Часопіс і дзевяць прэзерватываў... — адказаў я. — А ты думаў валянцінка ад Юко Сіраісі?
    — Нічога не думаў. Э-э-э... Я хацеў спытаць... У цябе нешта было з маёй жонкай?..
    Успаміны праявіліся ўсмешкай на маім твары. Мне прыйшлося прыкласці намаганні і сурвэтку, каб не засмяяцца. Ф. гэта б зноў раззлавала. Прыдуркаватая сямейка — Ф. — багаты ідыёт, але і жонка не лепш. Я жыў з імі толькі таму, што мне не прыходзілася плаціць за пакойчык пад дахам. Так вырашыла жонка Ф.. Ён нічога не ведаў. Толькі здагадваўся.
    Ціхае жыццё паміж садам і яе пакоем. Кунілінгус. Мінет. Я і яна. Калі ён адсутнічаў. Гэта здаралася часта. Крызіс сярэдніх гадоў. Сучасны жывапіс і нюслі.
    — Нічога ў нас не было. Яна проста папрасіла пагаліць ёй ногі, — пачаў апраўдвацца я. — Я ўзяў свой станок для галення і пену... Яна хацела, каб я зрабіў. Чаму?.. He ведаю... Пачаставала мяне піцай... нюслямі і кавай. Распавядала пра маладосць, што ўсё яшчэ кахае цябе. Чуеш? Яна кахае ЦЯБЕ, A HE МЯНЕ. — я ўзняў з падлогі каталог.
    Ф. маўчаў. Мне было да пізды, верыць ён мне ці не. Усё вырашала жонка.
    30 Больш інфы пра бяспечны секс і хваробы, якія перадаюцца палавым шляхам. (ням.)
    Я разгарнуў каталог.
    “Вось твая жонка! — хацелася пафасна гаркнуць Ф. і тыцнуць мурлом у рэпрадукцыю “Касагрудай” Жака Дзюбюфе, — ты не трахаў яе ўжо два гады, стары садыст... Тваё жыццё — бруд, без аніякіх каляровых і гукавых нюансаў! Табе падабаецца спаць аднаму на брудных прасцінах і жэрці халодную бульбу з гароднінай, запіваючы зялёнай гарбатай”.
    Ф. некалькі хвілін моўчкі пазіраў на мяне, потым забраў каталог і зваліў. Ён пайшоў у прыбіральню. Гэта дакладна. Будзе драчыць на “Аголеных” Поля Рэбейроля. Яму падабаюцца яго вялікія фігуры. Калі Ф. канчае, ён абавязкова крычыць: “L’HOURLOUРЕ!”.
    ПАЛІТО
    — Надо помянуть, — сказала гаспадыня кватэры і паправіла свае гарачыя, быццам грэлкі, грудзі. — Шесть лет, как его нет. Н такая же бесснежная знма, как шесть лет назад. -— Яна пасунула нямыты, з жоўтым налётам лафітнік да мяне. — Деньгн за пальто отдашь, когда будут... Хорошее пальто... Нтальянское. Как на тебя сшнто.
    Я моўчкі выпіў, выйшаў у вітальню, зашпіліў паліто і выцягнуў з кішэні блакітную, вязаную шапачку, якую некалі насіла старая.
    — Зусім ахуела, — лаяўся я пра сябе, сыходзячы па лесвіцы, — рэчы чябожчыкаў раздаюць, а не прадаюць.
    У фудкорце “Сланечнік” замовіў гарэлкі, акарачкоў ад палкоўніка Сандэрса і напіўся да слёз.
    “Прннеснте мне егцё водкн н мороженого на шлроклх, как горлзонты, подносах!” — крыкнуў я афіцыянтам.
    — Вы болтесь однночества? — спытаў адзін з іх.
    — Я давно не влдел его, — п’яным голасам адказаў я, узяў з крэсла паліто і выцягнуў з кішэні фотакартку. — Я дам вам адрес... Отправьте её перед Пасхой...
    — Бывшая любовь? — працягваючы асадку, пацікавіўся хлопец у барвовым фартуху. — До Пасхл еіцё далеко... Может, самл отправлте?..
    Я нічога не адказаў і пачаў выводзіць літары на цвёрдай паперы: “I LOVE YOUR BLACK CURRANT EYES AND PUSSY!31 24.1.2006. A.”
    31 Я кахаю твае чорнапарэчкавыя вочы і пізду! (анг.)
    Вострадзюбая асадка, падобная да галоднай вароны, выдзёўбвала з-пад беласнежнай паперы мінулагоднія ўспаміны. Я адкінуўся на крэсла і цяжка ўздыхнуў. “Трэба будзе аддаць яе ангельскі слоўнік... Ён ёй патрэбны... ДРЭНІ ПАТРЭБНЫ СЛОЎНІК! ДРЭНІ НА ВЯЛІКДЗЕНЬ ПРЫЙДЗЕ ФОТАЗДЫМАК! ДРЭННЫ ФОТАЗДЫМАК 3 ПЯРЛІНАВАШЭРАГА ПАЛІТО! 3 ДРЭННЫМ ПОДПІСАМ НА ДОБРАЙ, ЯК РЭСТАРАННЫ АБРУС, ПАПЕРЫ I ГРЭЧАСКІМ КРЫЖЫКАМ БЭЗУ!
    Афіцыянт забраў са стала фотаздымак разам з купюрай, знік на кухні і праз некалькі хвілін прынёс марожанае — салодкі храм з сіропнымі купаламі.
    “Свет такі дрэнны, што яго нічым ужо не сапсуеш”, — кадр з “Sedmikrasky” узнік на замерзлым экране вакна і перапыніўся на рэкламу з чарговым глытком гарэлкі: “Зялёная марка! Час бяжыць... Мы застаемся сабой... Нават у паліто ад памерлых...”
    — Блядзіна і рыззёўніца, — прашыпеў я сабе пад нос.
    У сценах-пялёстках-далонях “Сланечніка” мне было цёпла — дзіўны інстынкт самазахавання — сэрца пульсуе часцей, каб нагадаць, што я жыву, не зважаючы на маску шызоіднасці, пад якой хаваецца слабасць. У гэтым сезоне мая слабасць насіла блакітную вязаную шапачку старой і элегантнае паліто, якое мне прапанавалі за пяць адсоткаў ад рэальнага кошту.
    — Отг>ебнсь, — стомлена вылаяўся я на ахоўніка, насоўваючы ля ўваходу шапку. — Я тебе, блядь, не шут гороховый. Просто холодно очень...
    Першыя крокі па вуліцы мне даліся лёгка. Шэры пясок на асфальце рыпеў пад ботамі, машын на вуліцы было мала, з парку цягнула торфам і гнілатой. На Бярозавай алеі я адчуў, што мне моташна. Я прытуліўся да дрэва і блевануў. “Галоўнае — мянтам цяпер не трапіцца”, — кроплі поту выступілі на ілбе, калені напоўніла слабасць.
    — РАДОСТНОГО ВЕЧЕРА, — данеслася з заходняй часткі парку, — РАДОСТНОГО ВЕЧЕРА!
    — НДНТЕ В ПНЗДУ! — пракрычаў я ў адказ і паплёўся па Сярэдняй алеі.
    Нечакана пайшоў снег — мяккі, сухі. На паліто ён здаваўся абрыўкамі лістоў, што атрымоўваў у мінулым годзе.
    “Час бяжыць... Я застаюся сабой... Нават у паліто ад памерлага... Свет немагчыма сапсаваць,” — сказаў я сабе і пайшоў далей.
    НЕБА
    Такога светла-блакітнага неба я ніколі не бачыў у жыцці. Мне падалося, што я трапіў пад купал цацачнага горада, які я падараваў сваёй хроснай — мініяцюрныя вулкі і цэрквы ў вадкай лазурцы сярод мірыядаў беласнежных камячкоў-пушынак.
    Чатыры гадзіны раніцы. Халодна. Скрыжаванне. У маёй кватэры жанчына спіць — уразлівая, худая, з напружанай шыяй.
    “Колькі, блядзь, у цябе было мужыкоў да мяне?” — хацеў я запытацца, агаліўшы яе друзлыя плечукі. — In accordance with statistics thirty five percent of respondents can relax entirely and dream just sitting in WC32.
    Яна маўчала. Чакала. Заснула.
    “GONE TO THE STEPPE. BACK FOR SUPPER. A.33” — напісаў маркерам на сурвэтцы.
    Кітайскі рэстаран на Успенскай. Белыя рысінкі на асфальце. Вяселле. Белыя рысінкі на асфальце. Радасць. Белыя рысінкі. Госці. Белыя рысінкі. Позняе лета.
    Бістро, якое працуе 24 гадзіны.
    — Вы бачылі рэчку? — пытаюся гандлярку. — Гэта кардыяграма кахання! Вы кахаеце?
    Яна сумна ўсміхаецца. Нікога ў яе няма. У яе былі спадзяванні і мары. Апошнія зніклі разам з п’яным палюбоўнікам. Stupid34...
    32 Згодна са статыстыкай, 35 % рэспандэнтаў канчаткова расслабіцца і марыць могуць толькі ў прыбіральні. (анг.)
    33 ПАЙШОЎ У СТЭП. ВЯРНУСЯ ДА АБЕДА. А (анг.)
    34 Бязглузда (анг.)
    “Займацца каханнем... Віно і разважанні пакінуць на кухні... Альбо... He займацца каханнем і пакінуць жанчыну... Бяссонны боўдзіла! — моўчкі праклінаю сябе. — Don’t fuck with him! He is crazy...35”
    — Вам піцу з маянэзам ці кетчупам? — гледзячы ў вочы, пытаецца гандлярка.
    — 3 добрай раніцай, — усміхаюся ў адказ, — на белых, як вясельная сукенка, сурвэтках, мой анёлак...
    — Калі ласка... Добрай раніцы, — кажа дзяўчына-бістро, папраўляючы белы халат.
    За пустыя бутэлькі шампанскага на ходніку, за акуратнае жыццё правінцыяла, за ўразлівых выблядкаў, за ціхі рамантызм дзякую светла-блакітнаму гораду...
    Спатыкнуўся ля мастацкага музея і спужаўся. Спужаўся маладосці дзяўчыны. Яна прайшла па плошчы і знікла на таксі. Ранняя восень светлафораў. It’s nothing of your fucking bust36!
    Такое светла-блакітнае неба неабходна нервовым людзям, як я, такое светла-блакітнае неба немагчыма запэцкаць bon marche37 феерверкамі, такога колеру мусяць быць мае прасціны. Ружовыя мары ідыёта з халоднай піцай у руках.
    Жанчына ў маёй кватэры спіць, але мне хочацца, каб яна зваліла, калі вярнуся, — не кахаю яе, a шкадую. Шкадую і каву ў ложак прыношу. Beast, brute, cad38! Быць падобным да ўсіх!
    — У вас не будзе цыгарэты? — пытаецца побач з тэатрам барадаты бяздашнік, у шэрым, з падрэзанымі краямі, капелюшы.
    — Можаце ўзяць і піцу, — адкрываючы пачак, кажу я.
    35 He трахайцеся з ім! Ён звар’яцеў! (анг.)
    36 Нічога вашы дзёўбаныя грудзі (анг.).
    37 танныя (фр.)
    38 Скаціна, жывёла, мярзотнік! (анг.)
    — Дзякуй! He жадаеце выпіць?
    — He... Дзякуй. Пакіньце мяне сам-насам, — я ўзіраюся ў цацачны краявід.
    Бяздашнік знікае. Басаногая пара няспешна ідзе пад мастом. Хто яна? Хто ён? Жвірам адзін аднога пасыпаюць. Смяюцца.
    Я пазваніў з мабільнага на кватэру. Да тэлефона ніхто не падышоў — яна сышла.
    — She loves giraffes too39... — узгадаў сшытак сваёй хроснай і ўсміхнуўся.
    Цацачны горад, які я падараваў ёй — мініяцюрныя вулкі, цэрквы ў вадкай лазурцы сярод мірыядаў беласнежных камячкоў-пушынак, — ажываў паступова ў маёй душы. I я адчуваў усмешку сваёй хроснай.
    Тралейбусныя дроты. Нервы. Бронзавыя хвалі маста. Вераб’і. Спакой. Кветкі. Басаногая парачка перайшла праз Віцьбу і пакрочыла па Талстога. Мне было хораша. Я выключыў мабільнік. Быць часова недасяжным у цяперашнім часе было маім шчасцем.
    “BACK FROM THE EMPTINESS. BACK TO MYSELF. A.40 — бубніў я сабе пад hoc, вяртаючыся дадому. — BACK FROM THE EMPTINESS. BACK TO MYSELF. A.”
    Палова на шостую.
    Я люблю сваю будучыню.
    ...I светла-блакітнае паўночнае неба.
    ...I светла-блакітнае сонца ў рацэ.
    39 Яна таксама любіць жырафаў (анг.)
    40 Назад з пустэчы. Назад да сябе. А. (анг.)
    МАТЫЛЬКІ
    Пакой старога здаваўся празрыста-блакітным з-за вячэрняга неба на выцвілых ад часу шпалерах. На стале ляжалі пажоўклыя газетныя падшыўкі. 3 вуліцы веяў вецер. Палосы восеньскіх навін шамацелі. Я не ведаў, пра што размаўляць са старым чалавекам вясной, мне хацелася хутчэй сысці на вуліцу, a потым вярнуцца, каб у адзіноце паблукаць па яго вялізнай кватэры...
    — Німфаліды, ветразнікі, сатурніі... Багатая калецыя, — з набокаўскай інтанацыяй у голасе пачаў я, разглядаючы ійкляныя квадраты на сцяне. — Даўно збіраеце матылькоў?..