• Газеты, часопісы і г.д.
  • Суткі без цябе  Арцём Арашонак

    Суткі без цябе

    Арцём Арашонак

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 108с.
    Мінск 2008
    21.97 МБ
    17:00. Аўтазапраўка на выездзе з Каіра. У мужчынскай прыбіральні стаіць арабская жанчына, з цікавасцю назірае за мужчынамі, чакае бакшыш за сурвэткі... “А хто цябе, бессаромніцу, адну паставіў сярод чужых мужчын?” — хочацца крыкнуць ёй на развітанне, зашпільваючы прарэх.
    — Отстань от меня. Как ты мне надоел! Всю жнзнь нспортнл! — прыглушана плача спадарожніца барадатага мужыка.
    Як надакучылі гэтыя танныя сцэны.
    Па тэлевізары глядзім “Доктар Жывага”. Засынаю.
    21:08. Хургада. Гатэль. Пасля вячэры іду ў бар. Чатыры порцыі рома з колай запар. Размовы са старым піцерскім хіпі па мянушцы Сашка-Прыбалтыйскі-Сабака. Дзяўчына і хлопец высвятляюць ад-
    носіны ля басейна. Гэта даймае. Выпіваю яшчэ, краду ў Хайні пачатую бутэльку рома і іду да сквапнага гандляра. Брат ладзіць абмен. Дзве запальніцы і два пачакі “Davidoff”. Сыходзім.
    <Час не памятаю> Праходзім побач сквапнага гандляра. Ён крыўдліва: “Эй, друг, а где магнеткн?”
    — Ідзі на хер! — злобна кідаю яму ў твар.
    Падмануў нас учора з братам, мярзотнік, сёння — час адплаты...
    На ганку. З’яўляецца бухі мужык і яго дама cap­ita ў старым швэдры.
    — О! На... нашн ребята, на... Как дела, на?.. Грустнте, на?.. Поехалн на днскотеку, на!.. — вярзе мужык.
    — Что значнт — нашн? — гыркаю я.
    — А вы откуда, на?..
    — Нз Пнтера, на!!! — хаваюся за маску пераймання. — А чё, на?!
    — А я нз Уфы, на... Внктор... Это моя барышня, на... Лена... Поехалн на дшжотеку, халява, на...
    — Поехалн, — згаджаюся я і гляджу на брата.
    Бярэм таксі. Кіроўца патрабуе дваццатку. Я дамаўляюся на дзесяць. Брат здымае маё п’янае мурло на мабільнік таксіста. На дыскатэцы амаль нікога няма, акрамя некалькіх маладых жыгала. За ўваход патрабуюць сорак фунтаў. Пачынаю нервавацца. Брат супакойвае, бярэ са стала марскую зорку і дае мне ў рукі. Ловім таксі і шпарым у “Каліпса”. Рогат Віктара над вухам. Я адпіхваю яго. У “Каліпса” патрабуюць за ўваход восемдзесят фунтаў.
    — Куда ты, блядь, нас прнвёз, долбоёб?! Чего пнздел: “Халява... Халява”? — рыкаю я.
    Віктар як скрозь зямлю праваліўся.
    — Хадзем, — супакойвае брат.
    Падыходзіць араб: “Hashish, cocain, girls!”
    — No!
    — Cocain.
    — No!
    — Girls!
    — NO! NO! NO!
    Пешкі вяртаемся з братам у гатэль. Кідаю на праезджую частку вялікі камень... Першая ж таксоўка трапляе на яго.
    2:27. Ромавы сон. Зорка на крэсле. Попел на прасціне.
    20-га снежня. 13:25. Аголеным выйшаў на балкон. Дзяўчына ідзе з абпаленымі плечукамі па сцежцы. “Ёб твою мать!” — уздыхаю. Шкада яе адзінокую. I маму я — мятліка бязвольнага — шкада. Некалі ж была таленавітай, усмешлівай, даверлівай... Сёння ліў дождж, а яна цыгарэты паліла адну за адной, з жыгала развітвалася, плакала... Мокры пясок пустога пляжа.
    14:17. Афіцыянты прыносяць каву з вяршкамі. Учора менеджэр ганяў рахманых за тое, што арабскай лаянцы навучылі, смяяліся разам са мной, рабскі лёс праклінаючы... Попел падае ў сподачак.
    15:23. “RENT ME” на новенькім скутэры.
    — How much? — цікавіцца брат.
    — 15 greens.
    — No!.. 50 pounds!
    — Ok, 50 pounds... Your pass...
    Гаспадар паказвае драпіны на баку. Дае ключы. Аддаем пашпарт і едзем па Шэратон-роад сярод памаранчавых таксовак. Імчым за горад. Слёзы з вачэй. Сухі вецер пустэльны. Прэч ад гатэлю, дзе няма сяброў, каханых і блізкіх. Дарога на Луксор, але збочваем у Даўн-таўн, дзе ў дарагіх гатэлях жывуць дарагія алкаголікі і дарагія наркаманы... А гэта што за раён пад ватнымі аблокамі? Чыстыя дворыкі. Спыніліся. Брат рухавік заглушыў. Фотасесія на пясчаных пагорках. Заблукалі... Праз паўгудзіны трэба
    вярнуць скутэр, а ён не заводзіцца. 3 гары зноў паехаў... Прыпыняемся ля паліцэйскага ўчастка... “GO!.. GO!.. GO!..” — крычыць на мяне ахоўнік.
    Нікуды я не звалю! Перад табой, чорнакашулечнік — авантурыст і сын беларускіх партызан!
    — Where is hotel ,,Minamark“?
    Кулямётнае дула паказвае направа. Шырокае авеню пад шатамі пальм. Шпарым па стрэчнай. Дарожны патруль абыякава глядзіць у наш бок. Па набярэжнай. “Marlin Inn”, “Carina”, “Mashrabeya”, “Marriott”, “Safir”, “Bella Vista”...
    Вяртаем скутэр. Паспелі. Стрэлка паказвае пусты бензабак.
    — You did accident! — паказвае сябар гаспадара на расколіны вакол шурупаў, якія трымаюць люстры, прапаноўвае цыгарэты.
    — No... It’s not me... Don’t fuck my brain! — cnaкойна кажа брат.
    Мы былі падрыхтаваныя да такога развіцця падзеяў.
    — You did accident, — не сунімаецца хітрун.
    — Call your friend! He gaves us this scooter...
    З’яўляецца гаспадар i моўчкі аддае пашпарт. А што ён яшчэ зробіць? Паліцыя ж на баку турыстаў. Сыходзім.
    — Wait!!!
    — What???
    — Uhhh... Money...
    — Ax так... Прабач, друг, зусім забыліся...
    16:41. Купляю вялікую калекцыю егіпецкіх манет за 100 фунтаў.
    16:50. У фатэлі перад басейнам п’ем мангавы сок. Мама манчэстарскага хулігана загарэла ад алкаголю. Гартае paper-back чырвонымі пальцамі.
    З’яўляецца дзіўнаватая сямейка. Сядаюць за стол. П’юць каву з тортам і суніцамі.
    — Смотрн, ФСБшннк на отдыхе жнрует! — на-
    ўмысна гучна кажа брат. — Эстет хуев! Ложечка, салфеточка, дочка-нстернчечка, доносы-взяточкн!
    Мужык нервова зачыняе вакно ядальні.
    17:16. Ha reception замаўляем таксі. 9 баксаў — гадзіна па горадзе. Кіроўца — брат насілыпчыка Джабраэля. Здымаем на камеру беласнежныя яхты, шыкоўныя крамы і асабнякі, мячэць у мігценні зялёных ліхтароў. Спыняемся недалёка ад копцкай царквы. Дэрвішы на тратуары жуюць трыснёг. Кароткі шпацыр. Вяртанне.
    20:00. Пасля вячэры знаёмлюся з маладой маскоўскай парай. Яны збіраюцца узяць скутэр і паехаць у Луксор. Расказваю пра сённяшнія прыгоды. Смяемся. П’ем ром з колай. Я падабаюся дзяўчыне — ULTRA FRESH RESISTANCE на маім целе, дзёрзкі бляск вачэй і таямніца імклівага жыцця. Яе тонкія пальцы ў хвалях валасоў. He слухаю, што кажа яе хлопец.
    — Может, водочкн на кедровых орешках выпьем? — пытаюцца яны.
    Згаджаюся.
    У прыбіральні малады араб у стракатай кашулі пазірае на мяне.
    — If you wish, I can be your girl45...— сцішана звяртаецца хлопец.
    — No... Thanks...— усмешліва адказваю я і кладу ў яго руку 50 піястраў.
    22:14. Брат у більярднай катае “амерыканку” з палякам. Папярэджваю, што вярнуся позна.
    22:17-0:23. П’ем гарэлку. Хлопец прызнаецца, што вучыўся ў школе ФСБ, а зараз працуе спецыялістам па электроннай бяспецы.
    — Я не хотел творнть скотство, как это делалн мон друзья... н быть бесчеловечным... Бывшне мон друзья... Всё в прошлом, — спавядаецца ён.
    45 Калі жадаеш, я магу быць тваёй дзеўчынай (анг.).
    — Бывшнх не бывает, — чапляю я.
    — Ты прав, — згаджаецца мой новы знаёмы.
    — Мне столько прлшлось пережнть... Я так волновалась за Днму! — перапыняе дзяўчына.
    — Всё в прошлом, — лагаднею. — Я хочу выпнть за вас двонх. Берегнте друг друга... Мне прнятно познакомнться с вамн...
    Ап’яняльная сентыментальнасць грэе сэрца. Прыемнасць ад знаёмства, якое будзе працягвацца максімум яшчэ дзень, а потым раз’едземся, не помнячы ні імёнаў, ні твараў...
    Выходзім на балкон... Унізе начная Хургада — гандлярка гашышам і слаўная мяняла сур’ёзнасці на летуценнасць па выгадным курсе пражытых дзён...
    Дзіма выцягвае навігатар. На маніторы высвечваецца вышыня — 12 метраў, аддаленасць ад Каіра — больш за 400 кіламетраў.
    — Вот тут находнтся коптская церковь, — торкаю курсорам на квартал блытаных, вузкіх вуліц.
    — Обязательно надо cbesflHTb туда завтра, — пазіхаючы, кажа дзяўчына.
    Сыходжу. Грукаю ў дзверы свайго нумару: “Алежка! Алежка! Гэта я прыйшоў... Алежка!”
    Брат моцнай рукой кідае маё п’янае цела на ложак. Смяемся, узгадваючы дзіўнаватую сямейку... Цыгары... Пафасныя тэзісы пра заняпад сусветнай культуры і арабскі антысемітызм... Сон.
    21-га студзеня. Сухі зімовы вечар. Брат абыякава разглядае гравюры на сценах. Ібіс і сокал. Ларыса сядзіць у фатэлі, надрыўна кашляе, паліць “Парламент”. Расказвае пра Алжыр, пра аднастайнае жыццё ў кватэры на Цвятным бульвары ў Маскве, пра мужыка свайго — здаецца, любімага, але немаладога.
    — Свята магчыма купіць, — раптам кажа яна, — але настрой — не...
    — Свята мы ствараем самі,— кажу, адчыняючы дзверы на балкон, — пры гэтым цяжка заставацца чалавекам, а не быць п’янай, яблівай скацінай, якая паліць гашыш і крадзе сувеніры...
    — Так-так... Гэта амаль немагчыма, — пагаджаецца яна, а потым дадае. — Сёння ўначы мне прапанавалі падсяліць у нумар яшчэ чалавека. Нават вялікі сподак садавіны прапаноўвалі!
    П’ем “Малібу”.
    — Дзякуй, што дачцэ дапамог выбраць падарунак, — працягвае Ларыса. — А я зусім не ўмею збіваць кошт... He атрымліваю ад гэтага асалоды... Колькі скажуць, столькі заплачу...
    Раптам яна выцягвае з кофра замшавы пінжак. Выхваляецца. Какетліва ходзіць па нумары. Сумку новую з кракадылавай скуры на руцэ круціць.
    — Beau... recherche...elegant46, — нахвальваю ад душы.
    Далёка за поўнач. Развітваемся. Сыходзім.
    — Неяк не па сабе... Дзіўна ўсё гэта... — шэпча ў ліфце брат.
    — Нічога дзіўнага, проста ёй самотна... Такія людзі часта бываюць адзінокімі... Галоўнае, мы стварылі невялічкае свята і ёй, і сабе ў гэты апошні вечар...
    — А ці заставаліся мы людзьмі?
    — Гэта было немагчыма... Сувенірнае сяброўства, сувенірнае каханне, сувенірная нянавісць, сувенірная адзінота... Братэрства стварылі мы самі...
    46 Прыгожа... вытанчана... элегантна (фр.)
    Я ВЕРУ У СЯБЕ... I У ЦЯБЕ ТАКСАМА
    Два гады таму я верыў у Буду, у Крышну, у саенталогію, у афрыканскае бажство Мулунгу, у антрапаморфныя палачкі айнаў... Я верыў шмат у што, але не верыў у сябе.
    У душы не было пастаянства, маё пачуццё аўтэнтычнасці знаходзілася пад пагрозай, я залежыў ад меркавання іншых людзей, чакаў ад іх адабрэння, імкнуўся ім спадабацца. А сам-насам мне рабілася невыносна. Здавалася, што нават вазонная кветка — альяс вера на падваконні адчувае сябе больш шчаслівай. А мне хацелася нарадзіцца нанова — нарадзіцца альясам вера, жыць у вазоне, каб пяшчотныя рукі праціралі мае смарагдавыя лісцінкі, даглядалі, выстаўлялі штодня на сонца.
    Сваё жаданне зрабіцца раслінай я абвесціў у лісце да Ангелікі — нямецкай сяброўкі, якая шмат год захаплялася Усходам. Адказ прыйшоў на двух аркушах, але галоўнае змяшчалася ў трох кароткіх сказах: „Du steckst noch ganz im Aberglauben. Such den Ausweg in deiner eigenen Seele. Glaube, weil ich an dich glaube!“ / “Табой яшчэ бязмежна кіруюць забабоны. Шукай выйсця ва ўласнай душы. Вер, бо я веру ў цябе!”