Суткі без цябе  Арцём Арашонак

Суткі без цябе

Арцём Арашонак
Выдавец: Логвінаў
Памер: 108с.
Мінск 2008
21.97 МБ
43 Гашыш? Паліш? (анг.)
44 He. Толькі кальян (анг.).
22:36. Палю, лежачы на прыбраным ложку, і ўзгадваю вераснёўскі шпацыр з каханай па выбаргскай набярэжнай. Нам было хораша разам. Водарны алей на стомленым целе маім. Брат чытае ліст падзякі ад генеральнага менеджэра гатэля. Праз 155 хвілін ад’езд у Каір.
19-га студзеня. 0:30. Абуджае тэлефонны званок. Слоў не зразумець. Алебастравае святло лямпы. Апранаюся і палю.
0:45. Па сцежцы насустрач ідзе кампанія. Нясуць беспрытомную жанчыну. Расшпіленая блуза, ваніты, мокрыя панчохі, слёзы і туш.
0:47. Reception. Ключы ад нумару. Lunch-packet — дзве кілбаскі, булачка, джэм, агурок, масла, сыр і апельсінавы сок. “Leltak saide!”/ “Дабранач!” — развітваюся з ахоўнікамі.
1:11. На ганку гатэля. Дзіўнаватая сямейка з глыбінкі едзе разам. Брат лаецца і запальвае цыгарэту. Спыняецца аўтобус “Mercedes”. Заходжу і звяртаюся да кіроўцы: “Маса эль хір! Куаіс арабіа! — “Добры вечар! Добры аўтобус!” Усміхаецца, дзякуе...
— Сядай, наперад! — кажу брату. — Праз некалькі хвілін мы будзем удзельнікамі ралі аўтобусаў Хургада-Каір.
Дзіўнаватая сямейка сядае за намі.
1:50. Выязджаем з горада. Сузор’е аэрапорта і млечная аўтастрада праз космас пустэльні... Вучу арабскія словы, напісаныя Ваелем...
Вушасты, яшчаркатвары гід бярэ мікрафон: “Добрый вечер!”
Маўчанне, акрамя двух спагадлівых “Салям алейкум!”.
— Добрый вечер! Меня зовут Мухаммад Абознд. Вы что, уже спнте? — спрабуе абудзіць няверных курортны прарок.
— Добрый вечер! — адказваюць з крывадушнасцю неміласэрныя пілігрымы.
“Калі няма настрою, навошта падарожнічаць? — думаю я. — За саюз курайшытаў, саюз іх у вандраванні зімой і летам!..”
— Уважаемые турнсты, в Канр мы прнбудем в 9 часов утра... На путн у нас будет две остановкн. HepBaa через полчаса — в Эль Гуне, там нас ждут еіцё 20 автобусов. В каждом нз ннх поедет полнцейскнй для нашей безопасностн... Впередн н сзадн колонны нас будут сопровождать патрульные машнны. — распавядае гід.
— А зачем? — чуецца з цемры пагардлівы голас.
— Несколько лет назад террорнсты напалн на автобус... — папярэджвае Мухамад. — Я сам однн йз ннх... Шучу... Вторая остановка — в шесть часов. Просьба ко всем — не опаздывать! Как говорнт пословнца — семеро одного не ждут...
— Будете ждать, сколько надо, — абрубае істэрычны голас. — Мы вам деньгн заплатнлн...
— Программа рассчнтана на определённое время. Еслн вас нет полчаса-час — пожалуйста, в аэропорт нлн на таксн обратно... — спакойна працягвае экскурсійны сфінкс. — В Канре мы посетнм королевскнй музей, пнрамнды Хеопса, Хефрена н Мнккернна, Сфннкса, парфюмерную фабрнку н ювелнрный магазнн...”
— Трэба было ўзяць нашы афганскія медальёны, — кажа на вуха брат. — Толькі цікава, што на іх выяўлена?
— На тваім — хадж у Меку і паэтычная сура “Курайш”. А на маім — “Алаху акбар” і сура “Зорка”.
— Арабскнй учншь? — пытаецца Мухамад і бярэ аркуш са словамі з рук. Пытанне-адказ. Аўтобус пазірае на мяне, як на здрадніка, быццам у маёй валізе і словах гексаген.
“Калі быў бы, адправіў у сакару гэтую істэрычку
разам з татачкам-выведнікам... Абодвух! У імя Алаха літасцівага, міласэрнага! Даўно заўважылі з братам, вушы грэе сексоціна, калі размаўляем. Памаліся ж Госпаду тваііму і закалі. Бо ненавіснік твой — ён куртаты.!”
2:14-2:56. Пачынаецца ралі “Хургада-Каір”. Да Эль Гуны — хуткасць 130...
2:57. Паліцэйскі кардон пад егіпецкай Венецыяй — Эль Гунай. Выходзім. Жалезныя байніцы. Маўклівыя постаці аўтаматчыкаў абапал дарогі ўзіраюцца ў начную прастору... Тэмпература не болып за + 10. Свінцовая пустэльня пад аксамітным, бяскрайнім небам. Мужчыны чарадою суслікаў спраўляюць патрэбу... Прыціснуўся да аўтобуснага радыятара і запаліў.
3:14. Выязджаем пад нумарам 19. Хуткасць — 140, на знаку — абмежаванне — 90. Гэта не аўтобусы — гэта спрытныя, егіпецкія кошкі спаборнічаюць між сабой, палююць за шэрай машынай паліцэйскіх. Магічныя фары... Прэч-прэч з дарогі, белы Fiat! Статкі грузавікоў, нафтавозаў і бетонамяшалак, вашы пастухі даўно бачаць сны!
4:27. Мы едзем трэцімі... Адкідваю сталок на пярэднім сядзенні, кладу галаву і пакрываю яе арафаткай: “Усявышні! На сподачку нябачным думкі мае празрыстыя!”
6:00. Прыпынак. Кіроўцы і гіды ідуць на ранішні намаз. У пустэльні — 0 градусаў, вее пранізлівы, пыльны вецер. Цыгарэты. Мудрая сура “Няверныя” з маёй памяці пад акварэльна-чыстым небам:
У імя Алаха літасцівага, міласэрнага!
Скажы: “О няверныя!
Я не буду пакланяцца, перад чым вы будзеце пакланяцца, і вы не пакланяйцеся, перад чым я буду пакланяцца, і я не пакланяюся, перад чым вы пакланяліся, і вы не пакланяйцеся, перад чым я буду пакланяцца! У вас — ваша вера, і ў мяне — мая вера!”
Кармлю са свайго lunch-packet сабак — бадзяжных сведкаў Юсуфа...
6:20. Едзем ўздоўж Чырвонага мора. Чыстае мора. Акуратныя, атынкаваныя катэджы. Будаўнічае смецце на схілах гор... Шасціпалосная аўтастрада пад Каірам.
Пасля 8:00. Блок-пост. Ускраіна Каіра — аўтахаўс “BMW”, дванаццаціпавярховыя гмахі, копцкія цэрквы ў суседстве з мячэцямі, амерыканскі інстытут, касабокія, чатырохпавярховыя, з чырвонай цэглы хаціны высковых перасяленцаў, якія вырашылі шукаць лепшай долі ў сталіцы. Экскаватар руйнуе адзін з іх — большасць пабудавана без дазволу. Мост праз чыгунку. Закінутыя рэйкі...
Цягнік метро. У Каіры — 3 лініі, пабудавалі ў 1987, праезд — 1 фунт. Мікрааўтобус “MercedesAlbatros”, кіроўца ў пуловэры, жанчыны ў стракатых адзеннях. Вослікі цягнуць вазнічкі з чыстай морквай. Пусты, прыгожы, закінуты ўчорашнімі газетамі праспект... Праязджаем на чырвонае святло. He верыцца, што ў Каіры жыве 18 мільёнаў!
Арабскія гарады, як і жаночае цела, трэба спасцігаць ноччу, у сонечным святле — сарамлівасць.
Амбасады, чатырохпавярховыя дамы ў парыжскім стылі. На балконах сохне бялізна. Плошча Рэспублікі, ахінутая смогам. Егіпецкі нацыянальны музей, які бачыў на фотаздымках у лілова-ахрыстых танах, пафарбавалі ў атрутна-барвовы... Выходзім з аўтобуса. Мухамад раздае квіткі. Калі купляць — 50 фунтаў. На ўваходзе правяраюць валізы. Перад музеем здымаем. Пакалечаныя фігуры фараонаў. Здаем камеру і фотаапарат — у музеі здымаць нельга. Шматмоўны натоўп. Новы гід падобны да французскага акцёра Жана Рэно. Распавядае нецікава, але эмацыянальна — тэатральная міміка.
Экспазіцыя бедная, хаатычная. 3 усяго спадабаліся гранітныя кошкі, карлік Сенеб з яго сям’ёй і кітаян-
ка-студэнтка, якая сарамліва ўсміхалася мне, а потым наглыталася пылу і чыхнула. Усе самыя значныя ўзоры старажытнаегіпецкага мастацтва падзялілі паміж сабой еўрапейскія музеі. Драўляная фігура Аменхатэпа III у Эрмітажы, залатая маска Тутанхамона (болып правільна — Тутанхамуна) у Лондане.
Час ад часу на мастацкім рынку з’яўляюцца розныя егіпецкія фігуркі, рэльефы. Экстымэйт звычайна завышаны. Цікава, колькі каштуе саркафаг-матрунка ці вапняковы чыноўнік Сепа і яго жонка Неса? У каірскім музеі — сонмы пылінак, горла шкрабе вечнасць, сыходзіць імгненным чыхам праз соплі.
WC. Прыбіральшчыкі раздаюць сурвэткі ў абмен на бакшыш. Палю разам з братам перад музеем, седзячы на граніце. Жмурымся на сонца. Сакавітая трава.
11:00. Едзем па набярэжнай. Срэбраная амальгама Ніла, кутая асада агароджы. Копцкая царква святых Сергія і Вакха, мячэць султана ар-Рыфаі... Фабрыка парфумы. На руках водарны алей. Афрадызіякі. Прапануюць набыць. Менеджэр Света зневажае Kenzo, абвінавачвае ў празмерным выкарыстанні спірта... Глупства і нацыяналізм крамы! Mae ULTRA FRESH RESISTANCE i FUSION Electric Motion трымаюцца лепей, водарны букет больш выразны, чым у эсенцыі. Бясспрэчна, каірскі алей высокай якасці, але і кошт адпаведны. Прыносяць гарбату. Зніжкі. Даверлівыя купляюць вялікія наборы. Брат здымае на камеру маладых арабак. Я сыходжу на вуліцу.
12:00. Вернікі на дыванах пасярод ходніку. 3 рэпрадуктара гучыць малітва. Басаногі хлопчык-араб. Падбягае гандляр, навязліва прапануе танныя ланцужкі, бранзалеты, завушніцы. Адмаўляюся. З’яўляецца дзіўнаватая сямейка. У аўтобусе дачка з татам займаюцца падлікам-пералікам. Высвятляецца, што іх бессаромна надулі. Істэрыка.
12:27. Паміж цагляных дамоў сівыя абрысы пірамід.
12:43. Аўтобус спыняецца. Побач з пірамідамі катэдж прэзідэнта Садата? Альбо Насэра? Неістотна... Які ён нікчэмны ў параўнанні нават з пірамідамі жонак Хеопса! Панарама Каіра. Тэлевежа. Хмарачосы. Ліга арабскіх нацый. Мула тлумачыць Каран перад маўклівымі вучнямі. Сувеніры. Ахоўнік ходзіць са мной і братам, размаўляе на ангельска-арабскай трасянцы, адганяе дакучлівых гандляроў. Яго мініяцюрны аўтамат выторкваецца з-пад пінжака. Палім.
3 вярблюжыных экскрэментаў тут можна скласці яшчэ адну піраміду. Глядзіш пад ногі, а не на вяршыні дасканаласці чалавечага розуму. Піраміды не баяцца часу, не баяцца турыстаў. Яны баяцца вярблюжынай урыны, якая прасякла наскрозь пясчанікавыя блокі. У Гізе я адмаўляюся ад вандроўкі на драмадэры. Гаспадары гэтых прыгожых жывёл саджаюць турыстаў і вязуць невядома куды. Трапіўся небарака! Каб вярнуцца, трэба плаціць... Колькі? Колькі скажа гаспадар вярблюда.
Побач з пірамідай Хеопса — сябры-рамізнікі. Нешта не падзялілі. Адзін лупцуе бізуном другога.
— Саша! Саша! Прнвет! Прнвет, Саша! — назаляе гандляр воўнай на восліку.
— Verpiss dich! — шыкаю я па-нямецку.
Уяўляю на сваім месцы Лукашэнку.
Ускараскваемся з братам на піраміду. Фатаграфуемся. Арабскія школьніцы з фотаздымкам Нікаля Сарказі і Карлай Бруні. У аўтобусе чытаю інтэрв’ю з актрысай Наталі Портман — страляйце ў мяне, ябаныя антысеміты!
14:30. Сфінкс плача. 3 яго вачэй льюцца белыя слёзы — белыя экскрэменты галубоў... Гранітная галерэя. Фотасесія. Хачу вярнуцца сюды на досвітку. У абдымках жанчыны.
15:30. Абедаем за адным сталом з ахоўнікам,
кіроўцам і нейкім маскоўскім студэнтам. Hanoi за асобную плату — 30 фунтаў на дваіх.
Дзве арабскія дзеўчынёшкі пасылаюць французскія пацалункі. Усміхаюся ім у адказ. Барадаты мужык з нашай групы дае ім па фунту. Гэта выглядае пошла... Пракляты педафіл, распаўюднік прастытуцыі! Стары мярзотнік зганьбаваў шчырыя памкненні сваёй дробнакупюрасцю...
16:26. Ювелірная крама — раскошныя залатыя пярсцёнкі, срэбраныя завушніцы, куфэркі, попельніцы, вазачкі, фігуркі з рознакаляровых камянёў. Карцела прыдбаць пярсцёнак, акурат на мой тонкі персцянец. Кошт 3854 бакса. He дарос я да такіх рэчаў... Вулічная гандлярка прапануе дываны, кранае сцёгнамі, спакушае... Палім з ахоўнікам, частуе “Клеапатрай” — адзіныя егіпецкія цыгарэты, якія магчыма паліць. Жарслівыя позіркі на жанчыну-коптку. Яна ўсміхаецца нам. Магічны бляск вачэй, тугія косы густых валасоў... У аўтобусе назіраем з братам, як дзве прастытуткі на будаўнічай пляцоўцы робяць мінет падлетку. Спыняемся на мосце праз Ніл.