Суткі без цябе  Арцём Арашонак

Суткі без цябе

Арцём Арашонак
Выдавец: Логвінаў
Памер: 108с.
Мінск 2008
21.97 МБ
11:06. Едзем углыб кантынента да бедуінаў на трох белых джыпах “Нісан”. Асфальт знікае. Вадзіла пытаецца на піджын-інгліш: “How drive? Fasten or very fasten?” Музло на ўсю гучнасць. Хуткасць — 140. Стрэлка ў чырвоным сектары бога Ра. Бяру камеру і здымаю брата, потым прыгожую дзяўчыну, якая сядзіць насупраць, дакладней яе маладыя, налітыя жарсцю грудзі. Яна ўсміхаецца. Раптам джып падскоквае і завісае на некалькі імгненняў у паветры. Прызямляемся. Я завальваюся на брата і дзяўчыну. Трымаемся аберуч за зэдлікі. Яшчэ некалькі піруэтаў і віражоў. Прыехалі...
11:22. Услон. Прахалода на стракатых дыванах. Гарбата ў маленькіх, эмалірованых кубках ад маладога бедуіна. Жанчыны бяруць напой з неахвотай — наслухаліся лухты пра тое, што бедуіны мыюцца раз у паўгады. Пыл абмывае іх цела праз адзенне, робіць скуру пяшчотнай, забіраючы на сябе потную вільгаць.
...у адной бедуінскай вёсцы жыў шэйх і быў у яго вучань. Хлопчык памёр нечакана. Занурыўся настаўнік і таксама неўзабаве памёр. “He выжыве вёска без шэйха”, — вырашылі мужчыны. Узялі яны нажы і перарэзалі ўсіх жанчын і дзяцей. Потым узялі яны мячы і перарэзалі адзін аднога. Застаўся апошні — самы моцны. Пайшоў ён у пустэльню і... закапаў сябе ў пясок на гарачым сонцы...
Ідзем у вёску. Вярблюды-драмадэры! Mae самыя любімыя жывёлы... Кармлю іх цестам. Казычу падбародкі. Вялікая галава кранае маю.
Бактрыяны (двугорбыя вярблюды) менш сентыментальныя...
11:51. Бедуінка раскатвае металічным прутом цеста да танюткай ляпёшкі, падкідвае ў вогнішча сушаныя вярблюжыныя экскрэменты. Хлябец гатовы. Яго здымаюць з металічнага ліста і даюць ў рукі турыстам.
Прапануюць купіць сувеніры — грубыя фігуркі вярблюдаў, жоўтыя іклы, каралі, мазі. Мяне нічога не прываблівае. У мяне іншыя кошты — 1000 даляраў за ўблюдка. Дарослы вярблюд каштуе — 3000. Пасаг за 12-14-гадовую бедуінку роўны 26 драмадэрам, за 20-гадовую — 10, за 25-гадовую даюць вярблюда табе. У 30 год адзінокая бедуінка прыдатная толькі для агульнакарысных прац. У такім узросце яе цэлка нават драмадэру не патрэбна.
Да вяселля муж не бачыць твару жонкі — усе перамовы вядуць бацькі. Маці хлопца і сёстры правяраюць наяўнасць дзявочай плявы. Маладыя тры дні сядзяць у асобным доме, размаўляюць. Хлопец вырашае... Потым чарга дзяўчыны... Калі яна згодная, прыносіць гарбату з цукрам, часам печыва. Калі не згодная, прыносіць несалодкую гарбату. Але гэта яшчэ не ўсё... Хлопец можа адмовіцца піць...
Потым бедуінка нараджае. Гэты няспынны працэс цягнецца да старасці (пасля вяселля тры гады няма дзяцей — развод). Калі жанчына адчувае, што прыйшоў час нараджаць, сыходзіць у пустэльню на месяц, беручы з сабой толькі вярблюда (мяхі з ежай) і асла (вада, на ім яна паедзе разам з дзіцяці назад). Калі дзіцёнак з’яўляецца на свет, маці глядзіць, ці няма фізічных хібаў, псіхічных адхіленняў. Хворае немаўля застаецца ў пустэльні сам-насам. Спытаеце: а як жа любоў маці? He вытрымала матчына сэрца, пашкадавала кволае жыццё, дык для гэтага ёсць вясковая рада — яна вырашае, прымаць дзіцёнка ці не.
У бедуінаў няма пашпартоў і ім напляваць на ўсіх прэзідэнтаў, Каран — іх пашпарт...
12:33. Жадаем з братам спаліць свае блакітныя кніжкі з асабістымі нумарамі і збегчы ў сапраўдную бедуінскую вёску, што за 500 метраў адсюль (турыстам паказваюць копію). Паводле традыцыі цудоўнага народа, які размаўляе на стараарабскай, — госць праз тры дні альбо сыходзіць, альбо застаецца назаўсёды. “А як жа мама?!” — кажу я, азіраючыся на глінабітныя вартавыя вежы. “Як жа ўнівер? Да таго ж у нас няма ніводнага вярблюда!” — падхоплівае брат.
12:34. Бедуінскае дзяўчо гадоў чатырох гуляецца з пяском. Танюткі струмень бяжыць між яе пальчыкаў і ўздымаецца над чорнымі кудзерамі. Ад радасці яна заплюшчвае свае вялізныя, з даўгімі вейкамі вочы... “Скрасці яе! — шапчу брату. — Усё адно пашпартоў няма”.
13:00. Услон. Гарбата. Без цукру. Mae сяброўкі ніколі не шкадуюць і печыва.
13:16. Джып. На ўсёй хуткасці пад намі ламаецца зэдлік — дзяўчына валіцца на мяне, смяецца. Дапамагаю ўзняцца, супакойваю. Праз некалькі хвілін ламаецца апошні зэдлік, маю нагу прыціскаюць чатыры целы — не балюча, але вызваліць нагу не магу. Яшчэ падскок на камяні. Заднія дзверы прыадчыняюцца. Брат трымае іх. Дзяўчына пужаецца і прыціскаецца да мяне.
13:34. Прыязджаем на базу. Невялічкі адпачынак. На абед курыца з рысам, ляпёшкі, бараніна і Coca-Cola.
15:00. Страусы. Іх пяшчотныя, доўгія шыі.
16:15. Катанне на вярблюдах. Стары араб. Твар абпалены, сівая барада — напэўна, ваяваў супраць англічан ці ізраільцян. Калі вярблюд уздымаецца, я не пужаюся — наадварот, адчуваю асалоду. Гайдаюся на цёплай спіне. 3 усмешкай гляджу на немца-
таўстуна, які зваліўся. Драмадэр паварочвае галаву. Я такі худы, што, напэўна, ён баіцца згубіць мяне. Даю старому 20 фунтаў. Стары бяжыць. За ім — мой вярблюд. “EGYPT! VIVAT!” — крычу на камеру. Самае цудоўнае пачуццё -— самыя цудоўныя кадры рэкламы! “Once again!” — крычу старому.
17:00. Гонкі на багах. Паўзмрок. Хуткасць. Перад намі едуць дзве украінкі — маці і дачка. На ўсёй хуткасці іх пачынае кідаць. Праз некалькі секунд іх машына пералятае праз высокі пагорак і пераварочваецца. Гонка спыняецца. Арабы нешта крычаць, знікаюць у цемры. Праз хвіліну жанчын выцягваюць. Цэлымі, дзякаваць Усявышняму. Яшчэ некалькі заездаў. Спыняемся. Маладая украінка просіць цыгарэту: “Ты вндел? Это было супер!” Я ўсміхаюся, чыркаю запальнічкай.
17:55. Паездка на конях. Адмаўляюся. Брат робіць яшчэ адзін заезд на квадрацыкле.
18:04. Палю кальян і гляджу канцэрт. Здымаю на камеру бедуінскіх музыкаў, фрагмент танца жывата. Дзяўчына гіпнатызуе кобраў, заплятае іх шалікамі на шыі палякаў. Вяртаецца брат. Танец з бубнамі.
21:00. Вяртаемся ў гатэль. На ганку вітаюся з Ваелем. Стомленыя позіркі. Вячэра. П’яныя шахцёры з Данецка цалуюцца паміж сабой, цалуюць афіцыянтаў, бармэнаў і павароў.
21:56-22:30. П’ю піва і ром з колай. Дыскатэка. Афрыканкі. Немка і руская спаборнічаюць у конкурсе пацалункаў. Руская цалавала ўсіх, таму і перамагла, а немка грэбвала арабамі — забабоны.
22:45-0:25. Цыгарэты кожныя дзесяць хвілін. Ванна. Эратычныя фантазіі. Паслязаўтра... Заўтра... Каір...
0:26. Брат нешта распавядае. Mae павекі заплюшчваюцца. Стомлены мозг праецыруе ў пакоі аграмаднага белага драмадэра. Мажныя ногі трушчаць каф-
лю. Прасціны ўздымаюцца ў халодных плынях кандыцыянера. На спіне жывёлы сяджу я ў сваіх армейскіх ботах і п’ю “Garde Marine ХО”...
’к'к'к
18-га студзеня. 12:26. Прачынаюся ў слязах.
13:04. Выходжу на ганак. Дзьме халодны вецер. Па сцежцы ідзе араб і цягне на плячы трубу з рухавіком. Смуродны, кіслы дым.
13:06. Барная стойка ля пустога басейна. Афіцыянт Хайні моўчкі налівае ром з колай і мангавы сок. Уладкоўваюся ў фатэлі. Святло сувенірнага сонца, водар таннай парфумы і спермы, соль на вуснах, усмешкі.
Пасядзела яна на пустым пляжы, пакупалася ў халодным моры, падставіла сваю сухую шчылінку алебастраваму Анубісу. Ідзе, кавыляючы, голкі марскога вожыка з нагі выцягвае, верыць у бабскае шчасце. “Трэба неадкладна да ўрача!” — трывожацца сяброўкі. “Піздзец, марскому вожыку!” — адмахваецца самотніца.
Цыгарэты палю адну за адной, сонна пазіраючы на пальмавыя прысады.
Повар смажыць бараніну, аліўкавы бляск вачэй, беласнежны каўпак, пошум алею, які заглушае гэтае ябанае жыццё...
14:15. Прыходзіць брат і пытаецца, паказваючы на блакітнавокага араба з тонкай таліяй: “Ты бачыў гэтую шлюшку?”
14:16. Вяртаемся ў нумар. Вывешваем зялёную кардонную шыльду: “CLEAN OUR ROOM”.
У абед з’яўляецца дзіўнаватая сямейка з расійскай глыбінкі. Дочка-невротнчка устранвает нстернку своему дорогому папеньке. Пламенная поіцёчнна по его давно нецелованой гцеке.
15:47. Більярд. Магія чорных копцкіх вачэй. Акуратны пупок. Запрашэнне на party...
16:23. Купляем з братам тытунь для кальяна — блок 15 фунтаў.
17:00. Крама водараў Ізаака. Усмешлівы гандляр чыркае запальніцай, запэўнівае, што няма спірту. Мілы хітрун! Даўно ніхто не бадзяжыць водарны алей спіртам! Яго бадзяжаць парафінам! Прашу паказаць сандал — вадкасць крыху мутнаватая — значыць, частка парафіну нязначная. Сапраўдны сандалавы алей — празрысты. Бялюткі, блакітнавата-ружовамутны — падробка. Размова face to face...
— First time in Egypt? — гасцінна пытаецца гаспадар.
— Yes...
— Only for you my friend — 1 gramm / 1 pound. This bottle — 120 gramm. Pharaoh... Ніферціці... For you — 100 pounds.
— For me — OK. And for my brother?
— 90 pounds and surprise — this bottle — 35 gramm. Only for you and your brother.
— OK, but we buy it for mama. 80 pounds!
— NO! NO! NO!
— Have you mama? — не сунімаюся я.
— Yes!
— 80 pounds for mama?
— For my mama — 300 pounds. А-a-a-h-h-h!.. OK, for your mama — 80!
— 70, — кажа брат.
— 75!
— No, — кажам i збіраемся сыходзіць.
— OK! 70! — спыняе голас Ізаака на выхадзе.
— And surprise too! — настойвае брат.
— OK!
Усё пакуецца ў прыгожыя каробкі.
17:57. Скончыліся цыгарэты. Крама пры гатэлі. Хмурны гаспадар з рэпутацыяй цынічнага падманшчыка. Брат бярэ “Captain black cherise” і запальніцу.
— 50 фунтов, — адводзячы вочы, кажа гандляр.
— Чё? — пытаюся.
— Дешевле не могу.
— 30.
— 45. Дешевле нет.
— Нет? On the street 25... OK! 30! — паўтарае брат, трымаючы перад хітрымі вочкамі пачак. — 30. 30!
— 40, — крыўдліва бурчыць скнара і выхоплівае тавар з рук.
— 30, — паўтараю я.
— Нет! Нет! — тавар кладзецца на паліцу.
— На 35! Задавіся! — сую пакамечаныя купюры ў сквапную руку.
He развітаўшыся, сыходзім.
19:50. У гатэлі палю кальян (5 фунтаў). Стракатыя дываны і падушкі. Перакулены месяц над ракавінкай спутнікавай антэны. Ціхая гаворка. Млявасць. Побач ангельская мама ў акулярах і яе сын — манчэстарскі, голенагаловы хуліган. Яго комплексы носяць цяжкія чорныя боты і блакітныя, запэцканыя пустым семем джынсы.
— Hashish? Do you smoke?43 — пытаецца ён
— No. Only shisha!44 — з шатландскім акцэнтам адказваю я.
— Could I taste your shisha?
— Of course!
2 куфлі піва для мамы тумановага бэйбуса.
21:00-22:32. Пасля вячэры на ганку гатэля з Ваелем. Практыкум арабскай мовы... Зноў прапануе каталог прастытутак (new) — сумныя маскі кахання, сухія пялёсткі, вільготныя валасы... Ваель распавядае пра восеньскае падарожжа ў Гамбург, пра суценёрства, пра Кену, пра старэйшага брата, які працуе банкірам у Лондане... Моўчкі палім, думаючы кожны пра сваё... Перад намі праязджае чорны Hummer...