• Газеты, часопісы і г.д.
  • Суткі без цябе  Арцём Арашонак

    Суткі без цябе

    Арцём Арашонак

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 108с.
    Мінск 2008
    21.97 МБ
    3 Лёляй мы сустрэліся на брукаваным кругляку Ратушнай плошчы, як дзве стрэлкі на гадзінніку ратушы, акурат апоўначы. Па дахах забарабаніў золкі дождж, але дэпрэсіі, што часцяком восеньскімі вечарамі зацякала ў душу, як у вадасцёкавую трубу, цяпер не было. Яе цыганскім посвістам адганяў вецер разам з бясконцым табуном воблакаў за далягляд думак пра Адзіную.
    Шчанячае скуголенне падваротняў заглушалі nap-
    цаланавыя званы на барочнай вежы, якія знізу здаваліся часткамі разбітага вечнасцю месяца. Пастаяльцам невялічкага гатэлю, што месціўся на правым баку плошчы, магло падацца ў васковым святле ліхтароў, што дзве вытанчаныя фігуркі верасьнёўскіх бестурботнікаў застылі ў пацалунку па волі рэжысёра яванскага тэатру ценяў. Адзіны агеньчык гарэў у акенцьі дому Давіда Сімановіча. Вецер падзьмуў мацней, і Лёля прытулілася галавой да маіх грудзей ды ледзь чутна прашаптала: «Мне вусцішна...»
    Я разгарнуў парасон, абняў прадроглую дзяўчыну і суцешыў: «Супакойся, усё будзе добра. Хадзем у клуб, табе трэба сагрэцца».
    Мы спусціліся па шэрых прыступках у магічны скляпок клубу «Daugava». Тут панаваў настрой бестурботнасці і хатняя цеплыня, якія дапамагалі забыцца пра ліхтугу і будзённасць. Наведвальнікаў не было, ды-джэй Аляксандрас з’ехаў на выхадныя да сваякоў у Рэжыцу. Стос яго кружэлак ляжаў на нікеляваным крэсле і нагадваў, што гаспадар хутка вернецца. Маладжавы бармэн з срэбранымі завушніцамі, заўважыўшы мяне яшчэ здалёк, шчыра абрадаваўся, а потым сарамліва-какетліва махнуў мне рукой.
    — Прывітанне, Артур! — адказаў я. — Знаёмся, гэта Іяланта — непаўторная і пяшчотная жанчына Сусвету, якую я кахаю.
    — Вельмі прыемна, — дзяўчына працягнула сваю мініяцюрную далоньку.
    — Нарэшце, Серж, ты знайшоў блізкага чалавека...
    — Артур, ты пачынаеш раўнаваць? — жартаўліва запытаўся я.
    — Што ты! Ты зусім не шкадаваў сябе апошнія тыдні. Дый клініка ўздзейнічае на... — тут ён асёкся, зразумеў, што хапнуў лішняга, перавёў позірк з мяне і прадоўжыў: — Уздзейнічае на занятых людзей, я чуў, вельмі станоўча.
    — Напэўна... А як ты маешся?
    — Дрэнь справы, — Артур манерна абапёрся на локаць і цяжка ўздыхнуў. — Мяне кінуў Леанард...
    — Гэты стары? Знойдзеш сабе іншага каханка, а не гэтага сівога архітэктара. Ты ж не жывеш у дзевятнаццатым стагоддзі, як Чайкоўскі ў правінцыйным, артадаксальнам гарадку, — супакойваў я. — У клубе бывае шмат народу, усё будзе добра. Вось убачыш...
    — Добра... — працягнуў Артур, — але ж я не геній. Мне вельмі цяжка знаёміцца самому...
    — Затое ты гатуеш самыя чароўныя кактэйлі. Гэта лепей за словы...
    — Я не ведаю, што мне рабіць...
    — Забудзь усё і зрабі нам дзве «Тропікі».
    Мы занялі з Лёляй невялічкі сталок, які месціўся на ўзвышэнні наводдаль ад барнай стойкі, каб не выслухоўваць новай споведзі небаракі-гея, і запалілі. Праз хвіліну нам прынеслі замову.
    — Серж, будзеш замаўляць што-небудзь яшчэ? — гасцінна пацікавіўся Артур.
    — Прынясі нам дзве піцы з вяндлінай і каву, — адказаў я, а потым, паразважаўшы, дадаў: — Калі што-небудзь спатрэбіцца, я цябе паклічу.
    Артур вярнуўся за стойку, пастаяў хвілін пяць, а потым знік на складзе.
    — Тут вельмі ўтульна, — пачала Лёля.
    — Табе падабаецца?
    — Так. Ніколі тут не была.
    — Вып’ем за цябе, — узняў я свой фужэр.
    — I за цябе!
    Мы выпілі.
    — Ведаеш, я вельмі шчаслівы, што магу быць побач з табой, — амаль па літарах выціснуў я з сябе.
    — Што я чую? Сержык!
    — Я шчаслівы, — паўтарыў я. — Проста я не гаваркі!
    — Гэта я даўно заўважыла. Ведаеш, Серж, мне сёння здалося, што ты вельмі адзінокі, таму вырашыла патэлефанаваць.
    — Дзякуй, ты вярнула мяне з таго свету. He адзінокі... Я проста рыхтаваўся сказаць табе самае галоўнае... — я сумеўся.
    — Што ты хацеў сказаць?
    — Ты вельмі добрасардэчная...
    — Нарэшце ты адчуў... Дабрыня робіць безнадзейнага чалавека шчаслівым...
    — Яшчэ я хацеў сказаць, што я цябе кахаю!
    — Я цябе таксама...
    Іяланта пасунулася бліжэй і паклала свае цнатлівыя рукі мне на плячо. Я абняў яе і асцярожна пацалаваў у вусны. Яна правяла далонькай па шыі, потым палашчыла гладка паголеную шчаку і прыціснулася да мяне ўсім целам. Надышло аглушальнае забыццё...
    На імгненне мы перавялі позірк, за стойкай зноў маркоціўся Артур, а ў куце пасмоктаваў піва вусаты цыган ў фетравым капелюшы і раскладваў па стосах дробныя купюры. Побач на скураной канапе, як стомлены гулямі хлапчук, драмаў вялізны, з бліскучымі медалькамі і званочкамі баян. Ён час ад часу цяжка ўздыхаў, але музыка спагадліва глядзеў на яго са сваёй залатазубай усмешкай і супакойваў: «Ну пачакай, хутка пойдзем!»
    — Дзядзечка Лукаш! — павітала незнаёмца Лёля.
    — Іяланта! — узрадаваўся цыган і ўзняў капялюш. — Што ты тут робіш?
    — Хадземце да нас, дзядзечка Лукаш!
    — He... Дзякуй... — незнаёмец думаў, што будзе перашкаджаць, але пасля маіх упрошванняў урэшце згадзіўся.
    — Дзядзя, пазнаёмся — гэта Сяржук, я табе шмат расказвала пра яго, — не сунімалася Лёля. — Серж, а гэта мой дзядзька. Пасля таго, як я збегла ад свайго татачкі-алкаголіка, ён мне самы блізкі чалавек.
    — Вельмі прыемна, — быў мой адказ. — Я ведаю аднаго баяніста, якога траціна краіны кліча баць-
    кам, другая маўкліва слухае, а трэцяя бяжыць ад яго мажорных мелодый у цішыню... Вы зусім іншы чалавек, спадар Лукаш...
    — Мне таксама прыемна пазнаёміцца з вамі... з табой, Сяржук... Кліч мяне проста дзядзечка Лукаш.
    — Добра, дзядзечка Лукаш, — я ўсміхнуўся, — ведаеш, калі ў Лёлі няма нікога больш блізкага, чым ты, я хацеў бы прасіць згоды на вянчанне ў цябе...
    — А Іяланта сама згодна? — і ён зірнуў на сваю прыёмную дачку.
    Дзяўчына расчырванелася і ледзь чутна прамовіла: «Так...»
    — Я не пачуў, — жартаўліва перапытаў Лукаш.
    — Так, — гучней адказала Лёля.
    — He чую, — не сунімаўся баяніст.
    — Так, я згодная, — на ўвесь бар пракрычала мая каханая. Артур спагадліва ўсміхнуўся ў наш бок.
    — Глядзі, — звяртаючыся да мяне з усёй сур’ёзнасцю, пачаў дзядзечка Лукаш, — даю табе год. Калі на працягу гэтага часу падманеш мяне...
    — He падману, — запэўніў я. — Стрымаю сваё слова.
    — Вяселле будзем гуляць у мяне, — Лукаш перавёў свой позірк на Лёлю. — Памятаеш, я табе расказваў пра хутар каля возера Сялява?..
    — Так... I ты яго набыў? — не хаваючы радасці, ускрыкнула Лёля.
    — Пакуль не, але ўсе паперы ўжо амаль гатовыя для дамовы... Больш ні слова пра гэта... Нікому... A цяпер трэба адзначыць вашы заручыны. Бармэн, дзве «Слівавіцы» і фужэр «Рэйнскага»!
    Артур прынёс заказ.
    — Паслухай, Артур, — звярнуўся я. — Будзь маім сведкам на вяселлі.
    — Ты мяне запрашаеш?
    — Канечне, што за дурное перапытванне?
    — Выдатна. Гэта адзіная добрая навіна за сённяшні дзень...
    — Потым эмоцыі, Артур, — перапыніў яго я. — Вазьмі што-небудзь сабе і сядай да нас, сёння ў цябе ўсё роўна няма наведвальнікаў.
    Цяпер за сталом нас сядзела чацвёра.
    — Жадаеце, я сыграю вам цудоўную рэч? Перамогу гармоніі над хаосам! — прапанаваў Лукаш. — Такату і фугу рэ мінор Баха!
    — He трэба. Лепей сыграй «Се Que» Джоні Халідэя, — прапанавала Лёля.
    Лукаш іграў ад душы, спрытна перабіраючы пальцамі па чорна-белых пімпачках, у такт падпяваючы сабе на цыганска-французскай трасянцы. Калі ён скончыў, мы заапладзіравалі.
    Далей гучалі расейскія рамансы, стары добры рок, душэўна-простыя напевы нарвежскіх пастухоў і румынскія дойны. На некалькі гадзін усе забыліся пра свае праблемы і слухалі магічныя пералівы баяна.
    А чацвёртай гадзіне ўсе стаміліся; я пайшоў праводзіць Лёлю, а дзядзечка Лукаш вярнуўся ў сваю маленькую кватэрку каля вакзалу.
    Развітваючыся, я пацалаваў Лёлю ў яе чуйныя вусначкі і паабяцаў, што заўтра мы паедзем на цягніку ў Пецярбург.
    — Добра... Заадно трэба будзе забраць у цябе мае трусікі... — крыху стомлена ўсміхнулася яна. — Я буду ў цябе апоўдні.
    Але апоўдні Лёля не з’явілася, і я, адчуўшы нядобрае, неадкладна паімчаў да яе. Перад домам я ўбачыў машыны міліцыі і хуткай дапамогі. На душы пачаўся дзікі неспакой, які ўзмацніўся, калі я падняўся на трэці паверх. Дзверы ў кватэру былі расчыненыя, вакол сабраўся маўкліва-шэры натоўп.
    — Прапусціце мяне, — закрычаў я.
    Людзі расступіліся.
    Двое людзей маўкліва зашпільвалі чорны мяшок.
    — Чакайце.
    Я падбег бліжэй. Міліцыянт хацеў мяне спыніць, але яго напарнік схапіў яго за рукаў.
    У цэлафанавай абалонцы ляжала Лёля і ўсміхалася мармурова-збялелымі вуснамі ўсяму бяздушнаму свету: я шчаслівая, я кахаю! Я пацалаваў яе, маланка на мяшку зашпілілася. Я адвярнуўся, гарачыя слёзы пакаціліся па маіх шчоках.
    Пазней мне паведамілі, што яна памерла ў сне ад сардэчнага прыступу. Ёй не было і дваццаці.
    He буду апісваць сваё дзевяцімесячнае знаходжанне ў псіхіятрьшнай лякарні, там таксама, як і на волі, знаходзяцца, паводле Джорджа Бернарда Шоў, вар’яты. Артур вярнуўся да Леанарда і з’ехаў з ім у сталіцу. Адзіныя, хто мяне наведвалі, — цётка Марта і дзядзька Лукаш.
    Ён мяне і забраў пасля выпіскі да сябе. На ферме я вучыўся і дапамагаў яму рыхтаваць коней для карнавалаў і скачак.
    На старым крэсле стаяў баян, які Лукаш цяпер браў вельмі рэдка і граў ^дну-адзіную мелодыю — «Се Que» Джоні Халідэя.
    ХОЧАЦЕ, Я БУДУ ПАЛЬМАН
    У гэты лютаўскі вечар нават кветкам на падваконні было цяплей, чым мне. Цэлы горад быў падобны да попельніцы. Людзі згасалі ў цемры, як недакуркі. Hi ўсмешкі, ні добрага слова, ні спагадлівага позірку... I гэта напярэдадні Дня святога Валянціна!
    “Пайшло ўсё на хуй! — падумаў я. — Гэты святы загінуў, каб людзі маглі нармалёва павесяліцца і заняцца каханнем, а не хадзіць з кіслымі мурламі! Бог любіць нас!” — і ўключыў тэлевізар.
    Экран зіхацеў ад рэкламы: «Подарнте вашнм любнмым немного нежностн... Набор косметнкн...»
    «Подарнте свонм любнмым своё вннманне н тепло, ёбаные менеджеры!»
    Я выключыў ТВ-скрыню і ўзяў мабільнік. У тэлефоннай кнізе быў кулеш з літар і лічбаў.
    — Хто гэты хер, Сеу? Серж? Сева? Света? Сезан? Себасцьян Ультрэхт?
    He было жадання званіць чалавеку на тры літары. Да таго ж перад гэтым невядомым казлом была Света — летуценная гамяльчанка з шыкоўнымі формамі, якой мазгі былі патрэбны толькі дзеля таго, каб кантраляваць аргазм. Ёй можна было патэлефанаваць хоць у дзве гадзіны ўначы. Гэтай дачцэ Палесся пару дзён таму спатрэбіліся ювелірныя трактаты Чыліні? Насамрэч ёй проста хацелася, каб свята ўсіх закаханых я правёў у яе. Іншага не можа знайсці!? 3 яе знешнасцю!? Халодны, жаночы разлік — выпіць, патрахацца не з самым кепскім хлопцам культурнай сталіцы, а потым з вачамі авечкі падсунуць кнігу якога-небудзь пізданутага аўтара для перакладу. Праз некалькі дзён я абавязкова ўбачу