• Газеты, часопісы і г.д.
  • Суткі без цябе  Арцём Арашонак

    Суткі без цябе

    Арцём Арашонак

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 108с.
    Мінск 2008
    21.97 МБ
    — А кавы?
    — Душа засмецілася? — спытаў вадаправодчык, відаць, адчуў, што мая пагарда зблыталася з нервознасцю.
    — Так!... Каву моцную? 3 вяршкамі? — мой голас палагаднеў.
    — Проста моцную...
    Я моўчкі паплёўся на кухню. Іншы вадаправодчык даўно б засадзіў мне развадным ключом па хлябалу, убачыўшы тысячу еўра ў цукерачніцы. Калі вярнуўся, хлопец з цікавасцю разглядаў паліцы.
    — У вас шмат кніг!
    — Шмат... Але давай на “ты”. Як, дарэчы, цябе зваць?
    — Мяне зваць Ешу. А цябе?
    — Ешу... Нармальнае старазапаветнае імя... Бог — дапамога, — іранізаваў я, радуючыся, што патлаты чувак натхніўся аўрай маёй кватэры. — Кліч мяне тады Буда Дзіпанкара.
    — Мяне насамрэч зваць Ешу! — сур’ёзна гнаў хіпар-вадаправодчык. Глыбокія, цёмныя вочы ўтрымоўвалі неверагодны спакой.
    — Харэ заліваць! Анашы абкурыўся?
    — He... Табе пашпарт паказаць?
    — Ну цябе на хер разам з пашпартам!
    Я засмяяўся — у суботу я быў дзеля жартаў Будам, але Будам Шак’ямуні. Але ў панядзелак прыперся гэты патлаты підар і аб’яўляе сябе Месіяй. Піздзец, у гэтым жыцці ўсё дагары нагамі. Смех скончыўся.
    Ешу спакойна стаяў ля кніжнай шафы, раптам выцягнуў энцыклапедыю “ІМПРЭСІЯНІЗМ”, разгарнуў на старонцы з рэпрадукцыямі Дэга і запытаў:
    — Ты іх усе чытаў?
    — Так... Але для жыцця гэта не мае аніякага значэння. Keine Bucher dieser Welt bringen dir kein Gluck2.
    — Што?
    — Нічога! Гэта ўсё словы...
    2 Герман Гесэ: “Ніводная кніга свету шчасця табе не дасць”.
    ( ням.)
    — Ты — філосаф?
    — He!
    — Пісьменнік?
    — He!
    Вадаправодчык адклаў энцыклапедыю ўбок і падышоў да паліцы са слоўнікамі.
    — Ты — перакладчык! — радасна сказаў ён
    — Няхай, будзе так...
    — Ты — разумны.
    — Досыць піздзець, Ешу, пра высокае. У сённяшнім свеце не цэніцца розум. Homo habilis — чалавек умелы — валадар усяго. Homo sapiens дэградаваў... Чалавек умее здабываць жратву, націскаць на правільныя кнопкі, але пачынае блытацца ў сваіх думках і пачуццях. Ён не здольны даць адказ свайму “Я”, ён блытае каханне з інтрыгай, сяброўства са спажываннем...
    Свіст імбрыка не даў кіпеню маіх думак выліцца на пліту душы Ешу. Я збегаў на кухню і, разліваючы па філіжанках каву, задаў кароткае пытанне:
    — Скажы, Ешу, ты — шчаслівы?
    — Так. Жонка, дзіцёнак, праца... — на твары з’явілася шчаслівая ўсмешка.
    — Табе падабаецца праца? Шчыра кажу, не цягнеш на вадаправодчыка...
    — Чаму? Я працую на гэтым месцы два гады.
    “Два гады працуе! Ключ нават у руках трымаць не ўмее! Увогуле, хто яго выклікаў, гэтага зацюканага мудака? — маўклівы сарказм разам з цукрам высыпаўся ў філіжанку.
    — Трэба прасцей ставіцца да жыцця, — спакойна замямліў Ешу, гартаючы каталог піцерскіх прастытутак “Рандэву”. — Павер — чым мардавацца ў кабінеце, шукай уцех на гэтым свеце. Вальней жыві і смела шпар без летуценняў розных там і мар.
    — Ого! Маналог Мефістофеля! А кажаш, два гады... — веданне літаратуры канчаткова адпусціла мае ўнутраныя тармазы. — Я і жыву вольна... Але
    першага снежня — у дзень барацьбы са СНІДам, адбылося наступнае. Раніца праляцела пад знакам адзіноты і “целомудрня, которое даёт 100% заіцнту от СПНДа”. Сярэднявечная дурасць спачатку была парушана званком маёй стрыечнай сястры з Мінску. У мяне вельмі прыгожая сястра — персідскі твар пад хвалістымі валасамі, сакавітае цела, дарагія і густоўныя шмоткі, касметыка, парфума.
    У нас з сястрой шмат агульнага для размоў — кіно і кнігі, падарожжы і бестурботнасць, толькі ў адным нашы погляды разыходзяцца — яна багоміць мужчын, я багомлю жанчын — але і гэта мы ўмеем факусаваць ў прамень душэўнасці. Нашу размову ў першы дзень зімы напаўняла цеплыня шчырасці, быццам мы былі не за сотні кіламетраў, а побач... зусім побач... 3 гэтай прычыны я не люблю інтэрнэт — ён не перадае інтанацыі. Пасля пазваніў Эльдар — адзін з самых блізкіх маіх сяброў. Ён кінуў прышчавую сучку, якая імкнулася нас пасварыць, накарміць рознай брыдотай, і паведаміў, што паедзе са мной на прэзентацыю, а таксама, што тэатр з Бона зацікавіўся яго п’есай, а я буду яе перакладаць. Вечар здаваўся казкай. Ешу, у заснежаным Віцебску казкі робяцца рэальнасцю, табе так не падаецца? Маўчыш, тады слухай!
    Дзяўчынка зноў націснула на кнопку мабільніка і, калі ўсё навокал замігцела рознакаляровымі агеньчыкамі, убачыла ў ззянні дысплэя сябра, такога непрадказальнага і светлага, такога добрага і ласкавага.
    — Мне трэба з табой сустрэцца, — закрычала дзяўчынка, — вазьмі, вазьмі мяне да сябе! Я не хачу, каб ты сыходзіў, калі скончацца грошы на тэлефоне, каб не знікаў, як цёплы ложак, як водар гарбаты і цудоўная калядная пальма... He, не пальма, а елка!
    — Слухай, не ляпі з сябе Герду, — голасам злапомнага троля пачаў я. — Ты ж павінна быць на вяселлі.
    — Яно скончылася... Мне халодна і самотна... Ты мне патрэбны...
    — Праз паўгадзіны буду, — ледзяны аскепак у сэрцы расплавіўся.
    Мы сустрэліся ля ратушы. Яна ішла ў кароткай спадніцы, чорныя віхуры развіваліся ў ветры Шагала, а з вачэй цяклі горкія слёзы. “Напэўна, расчулілася на свяце, не злавіла букет, быў галімы банкет і тамада”, — барочнымі вежамі ратушнай плошчы высіліся мае думкі. Я падышоў, моцна абняў і пацалаваў яе.
    — Што здарылася? Чаму белы свет табе раптам падаўся шэрым? — схіліўся я над расчырванелым вухам.
    — Мне кепска... Лепш раскажы, як тваё жыццё... Мне кепска... — трымцела ад холаду дзяўчына. — Я хачу паліць.
    — Паліць?.. — я ведаў, што яна два тыдні ўжо не дакраналася да крэсіва і тытуню.
    — Так! Я хачу паліць... Давай зойдзем у якуюнебудзь браму... Мне кепска...
    — Усё будзе добра, — стойкім алавяным голасам прагучаў мой адказ. Я адчуваў, што ў катле яе галавы бурліла варыва не горшае за вядзьмарскае. Мы былі адзіныя за ратушай у тую марозную ноч, я пацалаваў яе яшчэ раз, але ў адказ чулася толькі:
    — Мне кепска... Мне самотна... На попельным небе ніводнай зоркі, нехта скраў месяц.
    Я павёў яе ў браму на Успенскай. Яна выцягнула дзве цыгарэты з ментолам, у маёй руцэ чыркнула запальніца. Мы запалілі — панавала маўчанне. На ратушным гадзінніку было без чвэрці адзінаццатая. Цыгарэты пагаслі. Казка скончылася.
    — Гэта з-за мужчыны? — пытанне ў падваротні рэзанула нажом маньяка.
    — Так... — дзяўчына заплакала.
    — Verdammt3...— перайшоў я на нямецкую. — Dreckluder.
    3 Пракляцце... Брудная сцерва. (ням.)
    — Я не разумею па-нямецку.
    — Якога хуя ты званіш мне ў такі час? Каб я разграбаў тваё дзярмо?
    — He...
    — А што?
    — Проста...
    — Карацей, гэты казёл трахнуў цябе ў попку і не разлічыўся. Так? — мой позірк ў акулярах быў пранізлівей за рэнтгенавыя прамяні.
    — Так... Ён мяне кінуў... Я разумею, што я — свалачня... 3 сябрамі так не робяць...
    — Ха, сябрамі! He, Юлька... Ты — горш, ты — сцерва! — голас гучаў спакойна, але ў душы балявалі чэрці — цудоўнае пачуццё.
    — Дапамажы мне! — словы таннага пакаяння.
    — Чым? Зрабіць масаж гематомам, што пакінуў гэты юрлівы підар? — Калі б перада мной стаяў мужык, а не дурная інстытуцкая шлюшка, я б рэальна яму піздануў у мурло і пайшоў дрыхнуць.
    — He... Я хачу гарэлкі...
    — Добра, — дадаваць грахі — мая прафесія.
    Мы пайшлі павольна на кватэру. Маўчанне панавала ў марозным паветры, але ў маёй душы трыумфавалі блюзавыя гітары — грэшныя сяброўкі віцебскіх шынкоў. Суседзі дрыхлі, толькі адзіная бабкастукачыха дзяжурыла ля вакна, каб потым раніцай паведаміць: “Перакладчык А. прыйшоў з нейкай Б. ноччу. Асоба Б. высвятляецца”.
    — Ты прыгатуеш гарбаты? — запыталася дзяўчына, не паспеўшы распрануцца.
    — Ага, Юлька, аж два разы! Гарбата — у кавярні!
    — А вершы пачытаеш?
    — Hi радка не помню...
    — He помніш уласных вершаў? Зусім?
    — Я ні хуя не помню... Хадзем на кухню.
    Мы селі.
    — Ты хацела гарэлKi-
    — Ужо не хачу.
    — Што ты мне, блядзь, мазгі пудрыш, — я наліў лафітнік да краёў.
    — Чаму яна чырвоная?
    — На менструацыі настоеная — вось і чырвоная. Пі і маўчы, не атручу!
    Алкаголь знік у блядскай пашчы. Запанавала цішыня...
    — Раскажы верш.
    — Добра... Адзіны, толькі ад’ябіся... Ясеніна прачытаю.
    Пасля радку “Коль роднлся я поэтом, то целуюсь, как поэт” я пацалаваў яе ў засмокт.
    — He трэба...
    — Што не трэба? Што не трэба? Ты хочаш, каб я выслухаў усю танную гісторыю пра трахадром... He буду — раз’юшанасць і цынізм напаўнялі грудзі. — Звярніся да псіхолага. Што за кныханне перад Калядамі! Дарэчы, як ты будзеш разлічвацца за сапсаваны мне вечар?
    — Што значыцца — разлічвацца?
    — Mae паслугі слухача каштуюць 25 еўра. — Цынізм матэрыялізоўваўся ў лічбы.
    — Запішы на мой першы заробак.
    — Добра. He забуду. Дарэчы, Юлька, ты мне яшчэ павінна дзве карціны. Альбо ты з-за ператрахаў забылася?
    — He... У цябе ёсць песні “ДДТ”?
    — Ёсць... Пайшлі ў пакой...
    На канапе мы з’ядналіся ў лёгкім петынгу. Яе гарачыя, налітыя грудзі пад аксамітнай вячэрняй сукенкай, пяшчотная шыйка і ахуенныя панчохі на гладкіх сцёгнах...
    — Раскажы пра вяселле, — здзекваўся я, паставіўшы песню “Осенняя” на repeat.
    — Падаравала 100000 ў капэрце... Бацька нявесты грэбліва глядзеў на мяне з-за гузакоў... Хлопец
    не звяртаў на мяне ўвагі. Дзіўна, у тваёй кватэры гадзіннікі паказваюць розны час. У гэтым пакоі — заўсёды палова на сёмую... Толькі ты — сапраўдны сябар.
    — Захлопні пашчу! Які я табе сябар? У пазамінулы раз ты жалілася, што хлопца ў цябе няма, грошай, працы... Хлуслівая дрэнь!
    — Лайся на мяне, мне гэта неабходна!
    — Ябаць вас усіх па самыя гланды, самадайкі! — эмоцыі пёрлі з мяне, як з фантана. — У Віцебску... Блядзь, ва ўсёй краіне жывуць ідыёткі, якія забіваюць свае мазгі спермай... Мазахісткі і неўратычкі, скіраваныя на бацьку...
    На твары Юлькі чыталася задавальненне:
    — Слухай, а транспарт які-небудзь ходзіць? — яна хацела выклікаць шкадаванне.
    — He! Паедзеш на таксі!
    — Грошай няма...
    — Значыць, пойдзеш пешкі...
    — Табе прыйдзецца мяне праводзіць...
    — 3 якой гэта радасці?
    — Тады застануся начаваць у цябе.
    — Пераначуеш у іншым месцы...
    — Ты мяне выганяеш?
    — Пакуль не...
    — Слухай, а ў мяне бацькі няма. Мне год быў, калі... Маці выхоўвала з бабуляй, а яны вельмі стрыманьія людзі, патрабавальныя, педантьічныя... Я хачу, каб ты быў маім бацькам...
    — Ай ты — мая дачушка-блядзюшка, — іронія і эрэкцыя натхнялі мяне. — У нашай замучанай краіне палова жанчын жыве ў адзіноце, таму яны кожныя чатыры гады выбіраюць сваім дзецям аднаго і таго ж бацьку. Наша грамадства хворае на неўрозы, мы падыхаем ад Чарнобылю і дрэннай вады, мы развучыліся адчуваць... Я не вінавачу жанчын, гэта з-за мужыкоў — процьма алканаўтаў, вар’ятаў, бытавых