Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову матэрыялы канферэнцыі

Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову

матэрыялы канферэнцыі
Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены
Памер: 344с.
Мінск 2010
79.5 МБ
СВЯТОЕ ЕВАНГЁЛЛЕ
ПРАБЛЕМЫ ПЕРАКЛАДУ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ
СВЯТОЕ ЕВАНГЕЛЛЕ
I ПРАБЛЕМЫ ПЕРАКЛАДУ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ
МАТЭРЫЯЛЫ навукова-практычнай канферэнцыі па абмеркаванні перакладу Святога Евангелля на сучасную беларускую літаратурную мову
Мінскі касцёл Святога Сымона і Святой Алены 13 снежня 2008 г.
МІНСК Рымска-Каталіцкая парафія Святога Сымона і Святой Алены 2010
УДК 27-247
ББК 86.37
С25
Пад рэдакцыяй:
ксяндза-дэкана, пробашча Мінскага касцёла Святога Сымона і Святой Алены, кандыдата гістарычных навук, магістра тэалогіі — У. Завальнюка;
загадчыка кафедры гісторыі беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктара філалагічных навук, прафесара — М. Прыгодзіча.
Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую С25 мову: Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі па абмеркаванні перакладу Святога Евангелля на сучасную беларускую літаратурную мову. / Пад рэд. У. Завальнюка, М. Прыгодзіча. — Мінск : Рымска-Каталіцкая парафія Святога Сымона і Святой Алены, 2010. — 344 с.
ISBN 978-985-6652-43-4.
У выданні змешчаны матэрыялы канферэнцыі па абмеркаванні перакладу Евангелля і некаторых малітоўных тэкстаў на сучасную беларускую літаратурную мову, а таксама кнігі У. Завальнюка «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі», якая з’яўлялася кірункам, метадычным дапаможнікам групе філолагаў пры рабоце над тэкстам Бвангелля. Кніга адрасуецца ўсім, хто праз высокую культуру сучаснай беларускай мовы будзе шукаць шлях да Святога Пісання.
УДК 27-247
ББК 86.37
ISBN 978-985-6652-43-4	© Рымска-Каталіцкая парафія
Святога Сымона і Святой Алены, 2010
ЗМЕСТ
ЗВАРОТ ПРОБАШЧА Мінскага касцёла Св. Сымона і Св. Алены да Яго Эміненцыі Кардынала Казіміра . .	6
МАТЭРЫЯЛЫ ПЕРЫЯДЫЧНАГА ДРУКУ	 15
Чэчат A. В. Пра Слова Божае па-беларуску (Наша слова. — 2008, 10 снежня, с. 3; Літаратура і мастацтва. — 2009, 9 студзеня, с. 6)	 15
Дзіско У.А. Скарбонка духоўнасці (Звязда. — 2008, 23 снежня, с. 5)	 18
Мальдзіс A. I. Крок да лепшага разумення (Голас
Радзімы. — 2008, 26 снежня, с. 3)	 21
Анісім A. М. Кніга для душы (Новы час. — 2009, 20 лютага, с. 16)	 25
ВЫСТУПЛЕННІ НА КАНФЕРЭНЦЫІ. РЭЦЭНЗП.
ВОДЗЫВЫ. АРТЫКУЛЫ	 27
Цяўлоўскі М. Д. Выступленне	 27
Васючэнка П. В. Выступленне	 30
Прыгодзіч М. Р. Роднай мове ў набажэнстве быць! . . 33
Клышка A. К. Выступленне	 36
Чайка Н. У. Кніга для ўсіх хрысціян	 44
Мальдзіс A. I. Выступленне	 46
Лукашанец A. А. Выступленне	 50
Цыхун Г. А. Выступленне	 53
Воюш І.Д. Хрысціянства і нацыянальная мова: праблемы дачыненняў у моладзевым асяродку	 57
Ермаловіч В. В. Выступленне	 61
Родаў Г. П. Выступленне	 63
Войцік В. В. Выступленне	 66
Лявошык М. М. Водзыў	 68
БурбоўскаяА. У. Выступленне	 71
Дземідовіч Г. П. Выступленне	 74
Шавыркін М. М. Выступленне	 76
Люковіч Т. У. Выступленне	 78
Рустамава Г. А. Выступленне	 79
Язерская С.А. Водзыў	 81
Мароз В. К. Водзыў	 83
Валочка Г. М., Зелянко В. У. Культуралагічны па-
тэнцыял біблейскіх тэкстаў і моўных адзінак. Водзыў 87
Харанека С. С. Рэцэнзія	 94
Некрашэвіч-Кароткая Ж. В. Рэцэнзія	 99
Невідомская М. А. Святое Пісанне ў школе	106
Мельнікаў Ю. С. Водзыў на пераклад Евангелля (Мн„ 2007)	 111
Раманцэвіч К. В. Вялікі дзякуй!	114
Содаль У. I. I яму сугучны Багушэвічаў зоў	118
Пашкоў Г. П. Гучы Евангелле на роднай мове! .... 120
Мазур I. А. Слова ў падтрымку пробашча ....... 123
Ціханчук A. В. Водзыў	125
Гажэўская Т. С. Водзыў	129
Раманцэвіч В. К. Выступленне	133
Кніга У. Завальнюка. «РОДНАЯ МОВА Ў ДУХОЎ-
НЫМ ЖЫЦЦІ БЕЛАРУСІ» (Мн., 2008)	 147
Зварот да чытачоў	149
Настаў час павярнуцца абліччам да мовы беларускай 149
Разважанні над малітвай «Ойча наш» і іншымі малітоўнымі тэкстамі	162
Ойча наш	162
Вітана будзь, Марыя	169
Верую ў Бога	177
Пра дакладнасць ужывання слова	193
Узнёслая беларушчына ці запазычаная трасянка . . 195
Аб адзіным Евангеллі для беларусаў	221
Слова пра ўласныя асабовыя імёны	223
Зробім гістарычны экскурс	226
Біблія ў Беларусі	226
Неацэнная спадчына Скарыны	227
Параўнанне ўласных імён у розных выданнях Евангелля	230
Дадаткі	242
Дадатак 1. Мова — душа народа	242
Дадатак 2. Уласныя імёны, якія ўжываюцца ў
Новым Запавеце	259
Дадатак 3. Спіс скарачэнняў	280
Дадатак 4. Геаграфічныя назвы, населеныя пункты, якія ўпамінаюцца ў Новым Запавеце	283
Дадатак 5. Кароткі тлумачальны слоўнік	304
Дадатак 6. Арфаграфічны слоўнік	324
Дадатак 7. Словы і звароты ветлівасці	328
Выкарыстаная літаратура	334
Лемцюгова В. П. Водзыў пра кнігу кс. Уладыслава
Завальнюка «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі» 337
Мальдзіс A. I. Рэцэнзія пра кнігу кс. Уладыслава За-
вальнюка «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі» 339
Анкета	342
К1Г Bl in Fl ■ Г. M11TF1
КасьцЛ»
cw. Сммнэ i cm. Алены
(ішйГііЫЬ
^«r^ili 1« Мймк
ЕсЛчІв
*. ЯгполІЖ H *ННвойе
??T^T ■ »*<т. ^4-33-w«-«i 15 B»:JT5iWl ?Ю-^і!к '^ТГ^ТЛЛ 2 ETС!Л|
■•^у>-г.ЯІ5:?МЙХі>5 » f Хг'5іг t'> E	.т^іа^уя vxi ьэ ci
v”3??	>	—
Старшыні Канферэнцыі біскупаў лакальнага Касцёла ў Беларусі Яго Эміненцыі Кардыналу Казіміру
Ваша Эміненцыя!
На святарскім сходзе ў дзень скупення 22 кастрычніка 2002 г. у Мінскай Архікатэдры Вы паведамілі, што ў беларускім варыянце малітвы «Ойча наш» прадугледжваецца змена, а менавіта, слова «грахі» замяняецца на «правіны». Была агучана такая просьба: калі хто мае прапановы ці пажаданні, можа звярнуцца да Канферэнцыі Біскупаў да 1 снежня, бо ўжо 12 снежня ў Гродне адбудзецца пасяджэнне.
У духу пакоры і паслухмянасці асмелюся звярнуцца да так Высокага сходу Біскупаў з канкрэтнымі прапановамі. Тым больш, гэта мой маральны абавязак, бо ў свой час, з 1989 года з ласкі Божай і блаславення Вашага і Архібіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, я стаяў ля першавытокаў перакладаў і выданняў на беларускай мове і нёс поўную адказнасць як маральную, так і духоўную за пераклады тэкстаў, малітваў, рэлігій-
ных (святых) кніг. Жыву гэтым і цяпер, і таму для мяне неабыякава, што і як робіцца ў гэтай галіне.
Дазвольце, калі ласка, прадставіць свае думкі ў двух аспектах:
а)	гістарычная матывацыя перакладаў і ўплыў на пераклады;
б)	граматычна-тэрміналагічнае абгрунтаванне перакладу.
Гістарычная матывацыя перакладаў і ўплыў на пераклад
Ваша Эміненцыя, Вы добра ведаеце, як і некаторыя біскупы, ігра першапачаткі станаўлення касцельналітургічнай мовы ў святынях Беларусі. Ведаеце, як мною ў 1986—87 гг. быў падрыхтаваны першы малітоўнік на польскай мове для духоўных патрэб людзей у Беларусі і выдадзены з апрабацыяй Касцёла ў Варшаве.
Два першыя выданні па 10 тыс. экзэмпляраў «Szukam Ciebie Рапіе» надрукаваны ў Варшаве, усе разышліся ў Польшчы, трэцяе і чацвёртае выданні ў 1990—95 гт. (30 тыс. экземпляраў ) былі надрукаваны ў Мінску. Разам з гэтым вялася праца над першымі беларускімі тэкстамі. Вось некаторыя з іх: «Катэхізм» для дарослых, «Катэхізм» для дзяцей, «Літаніі», «Ружанец», «Жывы Ружанец» на польскай і беларускай мовах, «Навэнны», малітоўнікі, а таксама студыйныя тэксты рытуалаў (Сакраманты, пасвячэнні і блаславенствы, абрад пахаванняў), Імшал, Евангеліяр (А-Б-В ), Новы Запавет, Малітва верных на кожны дзень Літургічнага года, спеўнік, кнігі і брашуры — усяго разам 38 апрацаваных пазіцый.
У 90-я гады шаноўны Біскуп, а цяпер Архібіскуп і Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, паблаславіў мяне на гэтую працу і заахвоціў падрыхтаваць «Ordo Missae» на трох мовах (беларускай, польскай і рускай), і адначасова прызначыў адказным у выдавецкай працы для ўсяго Касцёла ў Беларусі з правам цэнзара.
Гэта было вельмі адказнае назначэнне, бо беларуская мова, на вялікі жаль, за ўсю сваю гісторыю не была поўнасцю ўключана ў касцельную мову, а літургічнай ніколі не была і актыўна не ўжывалася ані святарамі, ані вернікамі, яе зрабілі папросту мужыцкай. Таму першастварэнні касцельнай тэрміналогіі — гэта праца для ўсяго пакалення духавенства ўсіх рэгіёнаў краіны. і распачаць яе трэба як найхутчэй.
Ваша Эміненцыя паклікаў мяне і даручыў арганізаваць літургічную камісію, узначаліць і кіраваць ёю і паблаславіў на плённую працу. Я наколькі мог выконваў сумленна давераныя мне абавязкі на працягу некалькіх гадоў. Але, паводле Вашага загаду, вымушаны быў адысці, пакінуць распачатую справу на паўдарозе не таму, што не хацеў працаваць, але такім было Ваша рашэнне пасля маёй прапановы абнавіць склад камісіі болып моцнымі спецыялістамі. Усе мы ведаем сённяшні прапольскі накірунак літургічнай камісіі перакладаў.
За перыяд з 1989 па 2002 гады пра станаўленне касцельна-літургічнай тэрміналогіі беларускай мовы ў Касцёле Беларусі можна многа расказаць ці напісаць, але цяпер не пра гэта.
Дазвольце затрымацца на некаторых праблемах і прызадумацца над імі, тым болып, што гэта мой абавязак — прызнацца ў многіх, дапушчаных мною, тэр-
міналагічных адхілевнях, дзе я адчуваю сябе вінаватым і якія (адхіленні), на жаль, ніхто ве асмельваецца выправіць. У свой час вельмі многа ўздзейнічалі на першыя пераклады розныя ўплывовыя людзі як свецкія, так і духоўныя, і шырокае кола іх аднадумцаў, называць імёны лічу, што няма патрэбы. Вельмі ваяўніча крытыкавалася многае ў перакладзеных тэкстах, пра ўсё гэта добра ведае Архібіскуп Тадэвуш.
У першых перакладах прысутнічаў дух беларускай літаратурнай мовы, пасля быў адыход, ціск, пасля зноў перамены. У тыя 90-я гады ўсё, што беларускае, успрымалася ў касцёле крытычна і ў штыкі як святарамі, так і вернікамі прапольскай арыевтацыі (падобна як і сёння ў Гродзенскай дыяцэзіі, дзе толькі ў адным-другім касцёле служыцца Святая Імша на беларускай мове). I зразумела, бо гэта была і ёсць своеасаблівая самаабарона старэйшага пакалення, вымучанага атэізмам, бо менавіта на польскай мове гэтае пакаленне захавала традыцыі Касцёла і веры ад пераследу ў савецкія часы, і трэба, каб для гэтых людзей была Святая Імша і набажэнствы на польскай мове. Але нельга забывацца, што падрастаюць новыя пакаленні, з’яўляюцца новыя гарады і вёскі-пасяленві, старэйшыя людзі, на вялікі жаль, адыходзяць, а польскіх школ усяго некалькі ў Беларусі.