• Газеты, часопісы і г.д.
  • Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову матэрыялы канферэнцыі

    Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову

    матэрыялы канферэнцыі

    Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены
    Памер: 344с.
    Мінск 2010
    79.5 МБ
    Варта часам кіравацца і моўнай інтуіцыяй, густам.
    У выбары паміж словамі Благавешчанне і Дабравешчанне (с. 163) не толькі моўная практыка, але і інтуіцыя падказваюць мне перавагу слова Дабравешчанне.
    Аўтар вельмі слуіпна аддае перавагу словам з высокага пласта лексікі, але пры гэтым варта давяраць і эстэтыцы народнай мовы, у стыхіі якой ёсць словы дастаткова апрабаваныя і мілагучныя для таго, каб быць уведзенымі ў кананічны тэкст. Да такіх, на маю думку, належыць і слова валачобнікі (с. 170)
    Лічу, піто лінгвісты сапраўды павінны паспрыяць у пошуку адказаў на пытанні, якія так лагічна ставіце Вы, паважаны ксёндз Уладыслаў.
    Значным крокам на шляху стварэння Святога Пісьма на беларускай мове бачыцца мне другое выданне Евангелля (Мінск, 2007). (Першае выданне было здзейснена ў 1997 годзе). Вядома, каб быць кананізаваным, гэты тэкст павінен прайсці шэраг апрабацый,
    і пачатак гэтаму працэсу паклалі ўжо Вы, паважаны ксёндз, калі наладзілі грамадскае абмеркавання перакладзенага тэксту Евангелля ў рэпрэзентатыўным коле мовазнаўцаў, літаратараў, перакладчыкаў. Магчыма, пры далейшым абмеркаванні варта ўзняць пытанне пра мэтазгоднасць адвольнага падзелу кананічнага тэксту на падраздзелы. Можа быць, варта вярнуцца да традыцыйнай архітэктонікі тэксту.
    Пажадаем плёну высакароднай ініцыятыве ксяндзапробашча Уладыслава Завальнюка і здзяйснення яго запаветнай мары — каб Слова Божае ўвайшло ў кожную беларусжую сям’ю на нашай роднай мове!
    
    ПРЫГОДЗІЧ Мікалай Рыгоравіч,
    загадчык кафедры гісторыі беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук, прафесар
    Роднай мове ў набажэнстве быць!
    Рэлігійна-асветніцкая і патрыятычна-культурніцкая дзейнасць кандыдата гістарычных навук, магістра тэалогіі Уладыслава Завальнюка добра вядома як у асяроддзі навукоўцаў, так і ўсіх прыхільнікаў і аматараў роднага слова. Падрыхтаваная ім кніга-зварот «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі» (Мінск, 2008; 182 с.) з’яўляецца яскравым пацвярджэннем яго шматгадовых намаганняў па ўвядзенні ў набажэнства беларускай мовы. I няма сумнення, што ўсхваляваны голас ксяндза-дэкана пробашча Мінскага касцёла Святога Сымона і Святой Алены будзе ўрэшце пачуты аўтарытэтнымі духоўнымі лідэрамі ўсіх веравызнанняў Беларусі.
    Аўтарам кнігі тактоўна і навукова абгрунтавана, з прыцягненнем значнага лінгвістычнага матэрыялу прааналізаваны выразы з малітвы «Ойча наш» і некаторых малітоўных тэкстаў, што выкарыстоўваюцца не толькі ў набажэнстве, але і ў паўсядзённым духоўным жыцці вернікаў-хрысціян. Для разважанняў Уладыслава Завальнюка ўласціва тонкае разуменне розных адценняў слова, семантыка-стылістычнай і дэрывацыйнай валентнасці яго ў адносінах да кантэкстуальнага акружэння. Пераважная болыпасць прапаноў аўтара можа быць прынята як аснова для стварэння тлу-
    мачальна-тэрміналагічнага слоўніка рэлігійнай лексікі, які б задавальняў патрэбы ўсіх прадстаўнікоў хрысціянскага веравучэння ў Беларусі. Гэта такія словы і выразы, як Гасподзь, Дзева Марыя, прышэсце, Ісус Хрыстос, Гасподзь з вамі і інш. Нельга не пагадзіцца і з большасцю разважанняў Уладыслава Завальнюка ў раздзеле «Узнёслая беларушчына, ці запазычаная трасянка».
    3 другога боку, ёсць выпадкі, калі думкі аўтара, яго лексічныя паралелі выклікаюць пытанні. Скажам, слова вернік (верніца) болып дастасоўваецца да і’раматычнага ладу беларускай мовы, чым веруючы (беларуская мова імкнецца пазбягаць утварэнняў на -учы, -ючы). Несумненна, пэўны паралелізм характэрны назвам кафедра і катэдра, і з гэтым трэба лічыцца, паколькі ў навуковай літаратуры ўжо склалася традыцыя ўжывання гэтых лексем у дачыненні да праваслаўнай і каталіцкай цэркваў. Тое ж можна сказаць і ў дачыненні да такіх слоў, як манастыр і кляштар, парафія і прыход, пілігрым і паломнік і інш., хоць пісьмовая і вусная практыка апошніх гадоў паступова сціраюць грані семантычных разыходжанняў у гэтых парах, пакуль яшчэ адрозных.
    Пры выпрацоўцы адзінай тэрміналогіі трэба мець на ўвазе традыцыйнасць ужывання тых ці іншых слоў і словазлучэнняў у паўсядзённай практыцы вернікаў на працягу многіх стагоддзяў. Так, словы Благавешчанне і Дабравешчанне многімі разглядаюцца ледзь не як антыподы (кампанент благ(благо) —> благой нібыта мае ў беларусаў адмоўную канатацыю). Але, мяркую, гэта не так. Зыходная (адмоўная) семантыка гэтага кампанента ў наш час уяўляецца другаснай, не асноўнай, а на першы план выходзіць благо
    (як дабро, добрае). Таму Благавешчанне мае поўнае права на агульналітаратурны ўжытак.
    Пэўныя думкі выклікаюць развагі аб словах труна, магіла, пахавальня, гроб. Магчыма, лепш было б узяць нейтральнае дамавіна, якое эмацыйна і дэрывацыйна звязваецца з коранем-паняццем дом. Несумненнае права на агульны ўжытак маюць словы цар, ялей, язычніцтва, яўрэі, царква, хрышчэнне, трысціна, укрыжаванне.
    Што датычыцца ўласных імёнаў і геаграфічных назваў, то ўсе яны павінны падпарадкоўвацца адзіным нормам беларускай літаратурнай мовы, якія даўно апрабіраваны і істотных пярэчанняў не выклікаюць.
    Ідэю і намаганні Уладыслава Завальнюка цалкам падтрымліваю і ўхваляю. Дай Бог Вам сілы і неспатольнай энергіі на шляху яднання беларусаў-хрысціян вакол Царквы і роднай мовы!
    
    КЛЫШКА Анатоль Канстанцінавіч,
    празаік, крытык, перакладчык, педагог
    Хаіре! Хаірете!
    Гэта я знарок прывітаўся з вамі па-грэчаску вітаннем першых хрысціян:
    Радуйся! Радуйцеся!
    . У Евангеллі 365 разоў сустракаецца слова радавацца. Як бы знарок на штодзень даецца нам гэтае слова.
    Сёння мы асабліва можам парадавацца гэтаму дню з ласкі вельмі шаноўнага святара Уладыслава Завальнюка.
    Упершыню вынесены на абмеркаванне найбольш значныя лексічныя пытанні, звязаныя з перакладам Новага Запавету на беларускую мову.
    Можа не ўсё ўдасца на гэты раз здзейсніць. Але нездарма ў цывілізаваным свеце ўжо ўсталявалася: праз кожныя 30 гадоў рабіць новы пераклад Евангелля. I я спадзяюся, што за 30 гадоў мы будзем мець адзінае Евангелле і для каталікоў, і для праваслаўных.
    Цяпер тут ёсць пэўныя праблемы. Скажам, хоць бы такія: для перакладу бярэцца грэчаскі тэкст (у праваслаўных) і лацінскі (у католікаў).
    I тут вельмі важна, каб тэкст беларускага Евангелля не быў, з аднаго боку, зрусіфікаваны, а, з другога боку, спаланізаваны, што мы бачым сёння нават у напісанні: Ісус і Езус. А каб пісалася так, як праз стагоддзі гучала і чулася ў нашай мове: Ісус. Як у Скарыны.
    Мне здаецца, нашым католікам варта глядзець наперад, у будучыню. Калі ў першыя пасляваенныя гады ў былой Заходняй Беларусі сярод католікаў яшчэ жыла ў набажэнстве польская мова, а ва Усходняй — яе
    помніла старэйшае пакаленне, то сёння касцёл, дбаючы аб усё новых і новых верніках, павінен бачыць, што польская мова (хіба апрача пэўнай часткі гродзенцаў) ужо адышла, насельніцтва яе не ведае. Таму яна цяпер не апірышча касцёла ў Беларусі. Трэба дбаць пра вернікаў-беларусаў, якія хай і гавораць часам на трасянцы, але родная іх мова беларуская.
    Вы, паважаны ксёндз Уладыслаў, правільна ўсвядомілі, што будучыня касцёла за беларускай моваю, а таму і найпершая мэта — даць літургічныя тэксты на беларускай мове. I ў гэтым кірунку ўжо зроблены небывалы крок наперад. Вялікі дзякуй Вам ад усіх нас за гэта!
    Можа дзе каму напачатку здасца нязвычным, але хутка ўсвядоміцца.
    Згадваю хоць бы блізкі мне горад Чэрвень, дзе яіпчэ дзесяць гадоў назад у касцёле гучала польская мова, а сёння парафіяне звяртаюцца да Бога на роднай беларускай мове. I я, праваслаўны, кажу: «Хвала Ісусу!».
    Ці трэба казаць тут, што пераклад Новага Запавету — гэта не пераклад мастацкага твора; нам патрэбны як мага найбліжэйшы, амаль даслоўны пераклад, з незвычайнаю ўвагаю да кожнага слова, як слова дакумента... Бо часам тое, што можа здацца цяпер неістотным, пасля можа аказацца даволі важным.
    Мне, напрыклад, вельмі рупіць, што ў ранейшых перакладах не звернута належная ўвага на адметнае ўжыванне слоў уваскрос і быў уваскрошаны ў адносінах да Ісуса Хрыста...
    Памятайма, як раней здавалася некаторым вучоным нелагічным стварэнне расліннага свету да стварэння сонца.
    А цяпер адкрылася вучоным і гэтае жыватворнае святло, якое было перш за ўсё.
    I таму пры новых перакладах нам трэба яшчэ і яшчэ раз зверыцца і задумацца над перадачаю тых ці іншых мясцін тэксту Святога Пісання.
    Прыемна, як сёння вельмі плённа працуюць над старажытнымі рукапісамі Новага Запавету аўтарытэтныя вучоныя ў Германіі. Да вайны там таксама найболып грунтоўна вывучаліся старажытныя тэксты. Толькі ў часе вайны зактывізавалася праца ў ЗПІА. Цяпер цэнтр зноў перамясціўся ў Германію. I дзякуючы яму мы маем выдатныя штутгарцкія выданні Новага Запавету на старагрэчаскай мове.
    Сапраўды, нам трэба дамовіцца адносна шмат чаго і перш адносна іменаслова.
    Вядома, крыху зайздросна бачыць замест Іаан у англічаніна яго роднае Джон ці ў француза — Жан. I ў нас пайшлі ваганні Лука і Лукаш (як у Васіля Сёмухі) і г. д.
    Я. Станкевіч у сваёй Бібліі ў гэтым кірунку пайшоў найдалей. I замест слова Госпад ужывае Спадар.
    Як тут знайсці патрэбную мяжу?
    Напэўна, калі б беларуская мова не была гвалтам выгнана яшчэ ў пазамінулым стагоддзі з царквы, натуральна замацоўваўся б наш іменаслоў.
    Уявіце, калі Беларусь апынулася ў Расійскай імперыі, у нас тады 38 адсоткаў насельніцтва былі католікі, 39 — уніяты, 10 адсоткаў складалі іудзеі і толькі 6,5 адсотка — праваслаўныя.
    I вось 122 гады (да 1917 г.), калі беларуская мова не проста прыгняталася, як польская, фінская, грузінская. Яна да 1905 года апынулася пад забаронаю. Ёй адмаўлялі ў самабытнасці (друкаваліся толькі фальклорныя матэрыялы).
    А пасля савецкі час.
    Магутны ўсплёск беларусізацыі. Наша рэспубліка першаю ў СССР ліквідавала непісьменнасць.
    А пасля русіфікацыя.
    Прабачце, я як бы крыху адхіліўся ад тэмы. Але ж гэта напамін пра тыя прычыны, чаму не зрабілі ранейшыя пакаленні беларусаў да нас тое, іпто трэба зрабіць нам. А мы ж — старажытная хрысціянская краіна. Згадайма: Полацкая епархія заснавана ў 992 годзе, Маскоўская — у 1742 годзе — на 750 гадоў пазней!
    Працуючы цяпер над перакладам Новага Запавету з грэчаскай мовы, я моцна перажываў, як быць з перадачаю грэчаскага іменаслова, бо нашы ж імёны адтуль. I як не раздражніць вялікую колькасць вернікаў?