• Газеты, часопісы і г.д.
  • Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову матэрыялы канферэнцыі

    Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову

    матэрыялы канферэнцыі

    Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены
    Памер: 344с.
    Мінск 2010
    79.5 МБ
    Што датычыцца кнігі Евангелля, то скажу, што яна чытаецца даволі лёгка, будзе даступнай, зразумелай і вучню, і студэнту, і настаўніку, і вайскоўцу — кожнаму, хто з верай прымае Божае слова і хоча далучыцца да Касцёла — Царквы, прычым незалежна ад таго, якога ён хрысціянскага веравызнання. У выкарыстанні ў Святым Пісанні ўласных імён, якія ўжо прыняты ў Беларусі са старажытных часоў, я Вас таксама падтрымліваю.
    Вялікі Вам дзякуй, паважаны ксёндз Уладыслаў, за Вашу творчую працу, за тое, што менавіта ўпершыню з гэтага будынка, дзе мы зараз знаходзімся, з Мінскага касцёла Святога Сымона і Святой Алены, пачала гучаць у набажэнствах наша родная мова.
    ЛЮКОВІЧ Тамара Уладзіміраўна,
    рэдактар Выдавецкага РУП «Народная асвета» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
    Святое Евангелле чытаецца на адным дыханні, бо перакладзена на выразную, зразумелую мову. Хочацца верыць, што гэтую Кнігу з лёгкасцю і карысцю для сябе будуць чытаць як дарослыя, так і дзеці.
    Ужо I раздзел «Радавод Ісуса», дзе напісана «Аўраам быў бацькам Ісаака», настройвае на паразуменне. Пароднаму ўспрымаюцца многія выразы Евангелля: «Не хлебам адным жыве чалавек» (Мф 4, 4), «Бачыш сучок у воку брата твайго, а бервяна ў тваім воку не заўважаеш» (Мф 7, 3), «Не кідайце жэмчугу вашага перад свіннямі» (Мф 7, 6) і інш., якія сталі шырока ўжывальнымі афарызмамі.
    Вытрыманы канфесійны стыль, захаваны імёны, геаграфічныя назвы, ужытыя ў Новым Запавеце, што настройвае на чытанне высокай духоўнай літаратуры.
    Спадзяюся, што Евангелле будзе выкарыстоўвацца не толькі для ўнутраных патрэб парафіі, але і стане галоўнай Кнігай у кожным доме верніка-беларуса.
    
    РУСТАМАВА Гульнара Анвараўна,
    выкладчыца беларускай мовы і літаратуры
    На маю думку і на думку болыпасці людзей, Святое Евангелле — гэта настольная кніга хрысціян незалежна ад нацыянальнасці, сферы дзейнасці, сацыяльнага становішча, узросту, месца пражывання і нараджэння. Асабліва важнае значэнне яна мае для настаўнікаў, бацькоў, бо з дапамогай гэтай Кнігі дзеці вучацца прамудрасці Божай і прыстойным паводзінам. Настаўнікі не толькі ў нядзельных школах, але на ўроках, экскурсіях і індывідуальных занятках з поспехам могуць выкарыстоўваць Святое Пісанне, якое цалкам адпавядае асноўным прынцыпам навучання: навуковасці, даступнасці, свядомасці, нагляднасці, трываласці, індывідуалізацыі, цеснай сувязі навучання з жыццём. Важнае значэнне мае Евангелле як пры навучанні асобы ў школе, так і пры яе выхаванні ў сям’і і грамадстве, бо Гасподзь Бог заўсёды дапаможа ў жыцці школьніку і студэнту, настаўніку і ўрачу, інжынеру і рабочаму, пенсіянеру і маленькаму дзіцяці.
    Мова Святога Евангелля — сучасная, чыстая, дакладная, даступная кожнаму чалавеку, яна — узорная, бо адсутнічаюць прастамоўі, дыялектныя словы і граматычныя формы, неўласцівыя высокаму канфесійнаму стылю. У Евангеллі не месца і напыпіліва-рытарычнай лексіцы, тут павінна быць толькі гістарычная праўда. I гэта праўда выразна адлюстравана, яна лёгка ўспрымаецца.
    Вельмі добра, што пры дапрацоўцы Евангелля (першае выданне было выпушчана ў канцы XX ст.)
    перакладчыкі шырока абапіраліся на навейшую навукова-даведачную літаратуру. Напрыклад, у адпаведнасці з беларускім правапісам выкарыстаны разнастайныя тапонімы: Іардан, Іудзея, Еўфратп, Іерусалім і інш., што, на вялікі жаль, у некаторых хрысціянскіх перыядычных выданнях ігнаруецца.
    Я цалкам згодна з ужываннем імён вучняў Госпада ў такім варыянце, як падае «Слоўнік асабовых уласных імён» (Мн,, 2005) пад рэдакцыяй доктара філалагічных навук прафесара A. А. Лукашанца.
    Варта памятаць і тое, што ў нашай краіне, Беларусі, з прыняццем хрысціянства гучыць імя Сына Божага — Ісус Хрыстос. Гэта сцвярджае і Ф. Скарына.
    Яшчэ адзначым наступнае: навуковыя крыніцы сведчаць, што ў нас слова пан ніколі не ўжывалася ў дачыненні да слова Бог, бо мы не Полыпча. А паводле пэўных гістарычных умоў у Беларусі часцей за ўсё сярод простага народа слова пан насіла і носіць часта негатыўную афарбоўку. Аб гэтым можна даведацца з многіх літаратурных крыніц, вуснай народнай творчасці (легендаў, казак, песень, прыказак, прымавак).
    Хачу адзначыць, што я цалкам падтрымліваю Вас, паважаны ксёндз-пробашч Уладыслаў, у Вашай вялікай працы, ідэі яднання, кансалідацыі беларускага народа на аснове мовы Святога Пісання.
    Няхай Вам Гасподзь Бог дапамагае ў Вашай працы.
    ЯЗЕРСКАЯ Святлана Анатольеўна, старшы навуковы супрацоўнік навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі РБ
    Водзыў на кнігу Евангелле
    У нас хапае слоў сваіх святлісшых, важкіх, нібы глеба...
    Юрась Свірка
    3 даўніх часоў вялікія асветнікі нашага народа імкнуліся да яго аб’яднання на грунце роднай мовы, да дэмакратызацыі хрысціянскіх канфесій шляхам выдання рэлігійнай літаратуры на даступнай і зразумелай вернікам мове. Узгадаем велічнае імя Францыска Скарыны. Амаль пяць стагоддзяў аддзяляюць нас ад таго часу, калі слаўны сын Полацкай зямлі, беларускі гуманіст, шырока карыстаючыся скарбамі роднай мовы, выдаваў і тлумачыў біблейскія тэксты. На той час былі і іншыя высокаадукаваныя падзвіжнікі, якія выкарыстоўвалі кніжнае слова ў асветніцкіх і палітычных мэтах. Мікола Гусоўскі ўславіў сваю зямлю і народ у паэме «Песня пра зубра», але гэта быў твор, напісаны на недаступнай народу, элітнай лацінскай мове. Скарына праз пераклады і друк біблейскіх тэкстаў наблізіў здабыткі ўсечалавечай культуры да простага люду роднай зямлі. Змяняліся гістарычныя эпохі, палітычныя і сацыяльна-эканамічныя ўмовы, маштабы і сілы культурна-гістарычнага працэсу, але паступовы рух нацыянальнага развіцця і адраджэння працягваўся, беларуская зямля нараджала новых
    падзвіжнікаў, што змагаліся за асвету, родную мову, уздым дабрабыту і духоўную культуру народа.
    Ідэю служэння агульнаму дабру, дзейснай практычна карыснай любові да народа, айчыннай патрыятычнай традыцыі падтрымлівае сваёй руплівай працай на ніве народнай асветы, захавання і развіцця беларускай мовы ксёндз-дэкан пробашч Мінскага касцёла Святога Сымона і Святой Алены, кандыдат гістарычных навук, магістр тэалогіі Уладыслаў Завальнюк.
    Выданне ў перакладзе на беларускую мову Евангелля, адказным рэдактарам якога з’яўляецца пробашч Уладыслаў, арыентавана на лепшыя ўзоры сучаснай беларускай літаратурнай мовы — высокі ўзор чалавечай духоўнасці, грамадзянскасці, прафесіяналізму. Заслугоўвае вялікай ухвалы і падтрымкі імкненне перакладчыкаў кнігі ў выкарыстанні лексікі, тэрміналогіі пры перакладзе Святога Пісання да збліжэння з аналагічнымі выданнямі іншых хрысціянскіх канфесій. Пры гэтым у новым выданні Евангелля арганічна спалучаны і захаваны традыцыі ўжывання ўласных імёнаў, і ашчадна захаваны каноны Свяшчэннага Пісання.
    Клопат Уладыслава Завальнюка пра чысціню, удасканаленне і ўзвышэнне беларускай мовы, каб «нішто... не раз’ядноўвала беларусаў», пра стварэнне беларускамоўнай Каталіцкай Царквы — гэта і ёсць яркі прыклад пераемнасці, сувязі часоў, глыбокай павагі да культуры і нацыянальнай свядомасці беларускага народа, іпто забяспечвае захаванне нацыянальнага адзінства, духоўную і фізічную неўміручасць беларускага народа і чалавецтва ў цэлым.
    МАРОЗ Валянціна Канстанцінаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт
    Калі назіраеш добры плён нечай працы, то звыкаешся з думкаю, што ў гэтага чалавека па-іншаму і быць не можа, што ўсё і надалей павінна ісці сваім ладам, быццам само па сабе. Так мне бачылася і дагэтуль бачыцца ў беларускай філалогіі роля незабыўнага прафесара Фёдара Янкоўскага. Так нам сёння ўяўляецца постаць пробашча Мінскага касцёла Святога Сымона і Святой Алены, кандыдата гістарычных навук, магістра тэалогіі Уладыслава Завальнюка ў духоўным жыцці Беларусі. Усе добрыя справы, распачатыя Вамі, паважаны ксёндз, дзякаваць Богу, рухаюцца, хоць, на жаль, і не без пэўных перашкодаў.
    Але з усіх добрых спраў Мінскага касцёла Святога Сымона і Святой Алены асобна павінна разглядацца дзейнасць па замацаванні ў набажэнстве беларускай нацыянальнай мовы. Для ксяндза Уладыслава Завальнюка гэта сур’ёзны клопат, шчырая рупнасць, скіраваныя на развіццё сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Наданне перспектывы беларускай мове ў беларускай дзяржаве, беларускай краіне, на беларускай зямлі клопатам беларускіх вернікаў усіх хрысціянскіх канфесій — вось мэта, якую вызначыў шаноўны аўтар выдання «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі». I як тут утрымацца ад аптымістычнага — няхай доля ручыць! Але разам з тым святая справа дапамагчы такому чалавеку ў яго рупнасці, падказаць, калі ў тым ёсць патрэба, зрабіць прафесійную заўвагу, калі маеш аргументы, разважаеш, калі валодаеш досведам. 3 такой просьбай і звярнуўся да беларускай навуковай
    грамадскасці ксёндз Уладыслаў, бо яму надзвычай важна, якое моўнастылістычнае аблічча набудзе сучасная духоўная хрысціянская літаратура.
    Усе мы разумеем, што пытанні літаратурнай моўнай нормы ў любой сферы, ці то гэта адукацыйная, ці адміністрацыйная, ці духоўная, не вырашаюцца аднабакова — толькі ў працэсе моўнай практыкі; яны абавязкова рэгулююцца і спецыялістамі-прафесіяналамі, фіксуюцца ў спецыльнай сістэме правілаў, кадыфікуюцца ў слоўніках. Ксёндз Уладыслаў выдатна разумее, што гэты працэс і ў справах духоўных не будзе рухацца сам па сабе, таму і вядзе паслядоўную працу на тое, каб па ўсёй Беларусі і ў каталіцкім касцёле, і ў праваслаўнай царкве гучала беларуская літаратурная мова — мова, распрацаваная як класікамі беларускай літаратуры Янкам Купалам, Якубам Коласам, так і ўсімі, хто вылецеў з-пад іх крыла, хто ў мастацкай літаратуры, публіцыстыцы, навуцы шліфуе дыямент народнай — нашай роднай беларускай мовы.
    Вы, ксёндз Уладыслаў, паказваеце добры хрысціянскі прыклад, з якім стараннем трэба працаваць з кожным словам малітвы, евангельскіх тэкстаў, іншай хрысціянскай літаратуры. Гэта пацвярджаюць як набажэнствы ў Мінскім касцёле Святога Сымона і Святой Алены, так і друкаваныя па-беларуску выданні Святога Евангелля (1997, 2007), таксама штотыднёвы хрысціянскі бюлетэнь «Голас душы» і нарэшце кніга «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі», якая створана скрупулёзна, выверана, з адзнакамі так неабходных удумлівых развагаў.