Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову матэрыялы канферэнцыі

Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову

матэрыялы канферэнцыі
Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены
Памер: 344с.
Мінск 2010
79.5 МБ
А дадатак № 5 (кароткі тлумачальны слоўнік) — цэлае адкрыццё. Ён закрые прагалы ў веданні Святога Пісання многіх вернікаў розных хрысціянскіх веравызнанняў, у тым ліку і мае.
Па-першае, трэба адзначыць, што кожны артыкул пабудаваны арыгінальна. Ён пачынаецца з эпіграфа, выкарыстанага са Святога Пісання, пры ім ёсць памета, адкуль ён узяты. Па-другое, мова кожнага тлумачэн-
ня вельмі даступная, дакладная, зразумелая. I які б артыкул з дадатку мы ні ўзялі, ён мае агульнаадукацыйнае значэнне, пашырае веды чытачоў, знаёміць з тымі звычаямі, абрадамі, законамі жыцця, якіх прытрымліваліся іудзеі часоў зямнога жыцця Госпада Ісуса Хрыста. Такія артыкулы як «Вітацца ў дарозе» (с. 292), «Вясельнае, святочнае адзенне», «Вячэралюбові» (с. 285), «Геена вогненная» (с. 287), «Ігольнае вушка» (с. 288), «Радавод» (с. 291), «Разарваць сваё адзенне» (с. 291), «Распарадчык вяселля» (с. 292), «Скрыжалі запавету» (с. 295), «Субота» (с. 295), «Узляжаць за сталом» і інш. — усе яны, які ні вазьмі, пашыраюць, паглыбляюць веды вернікаў любога хрысціянскага веравызнання, калі ён не мае багаслоўскай адукацыі. Хочацца думаць, што ўсе артыкулы з названага Кароткага тлумачальнага слоўніка лягуць у аснову вялікага энцыклапедычнага даведніка да Новага Запавету, вельмі неабходнага кожнаму пры чытанні і правільным разуменні Святога Пісання.
У канцы свайго невялікага водзыву хачу сказаць, што я, мае родныя, сябры падтрымліваем Вас, паважаны ксёндз Уладыслаў, ва ўсім, выказваем Вам шчырыя словы ўдзячнасці. Няхай Вас і ўсіх, хто з вамі працуе, Гасподзь Бог умацоўвае і ўсім вам дапамагае.
БУРБОЎСКАЯ Алена Уладзіміраўна,
вядучы навуковы супрацоўнік аддзела фондаў установы «Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы»
Паважаны ксёндз Уладыслаў! Я ў захапленні ад Вашай кнігі «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі». У ёй сабраны праблемныя артыкулы, лексічныя напрацоўкі, закладзена аснова для далейшай працы па ўдасканаленнні мовы канфесійнага стылю, а слова ў новым выданні Евангелля стала прадметам скрупулёзнага аналізу, а то і цэлага даследавання. Цалкам згодна з вучонымі А. Мальдзісам і П. Васючэнкам у тым, што асобныя артыкулы, дадаткі да Вашай кнігі — гэта ўжо і ёсць пачатак працы па стварэнні канфесійнага слоўніка беларускай мовы.
У сваёй кнізе Вы робіце гістарычны экскурс у часы з’яўлення Бібліі ў Беларусі, робіце акцэнт на значэнні неацэннай спадчыны Ф. Скарыны, шырока абапіраецеся на Слоўнік мовы нашага славутага асветніка, першадрукара. Па гэтым пытанні хачу сказаць і я некалькі слоў.
3 перакладамі Бібліі на нацыянальныя мовы Ф. Скарына, як мяркуе вучоны У. Калеснік, мог сутыкнуцца яшчэ ў гады вучобы ў Кракаве, дзе надзвычай вялікая ўвага ўдзялялася тэалогіі і былі спробы асэнсавана вытлумачыць пастулаты хрысціянскай веры.
Першы рукапісны пераклад Бібліі на польскую мову бьгў зроблены для ўдавы караля Ягайлы Соф’і Гальшанскай, якая не ведала латыні і чытала тэксты, напісаныя кірылічным алфавітам (паходзіла са старажытнага беларускага роду князёў Друцкіх). Але тэкст
таго перакладу не мог быць даступным ні вучоным, ні тым больш студэнту Ф. Скарыну. Друкаваныя польскія пераклады Бібліі з’явіліся пазней, пасля выданняў Ф. Скарыны.
Вучоныя-даследчыкі мяркуюць, што Ф. Скарына выкарыстаў вопыт Чэхіі, у якой існавала некалькі перакладаў Бібліі, разлічаны «к хвале Бога і праслаўленню мовы чэшскай».
Скарынаўскія выданні Бібліі сталі адным з узорных выданняў свайго часу. I галоўным стымулам у яго была мэта паслужыць ведамі і ўменнямі роднаму краю і народу — людем'ь посполйтым'о.
Мова выданняў Ф. Скарыны лексічна багатая, выразная, стылёва арыгінальная, паўнагучная. Гэта тагачасная мова, на якой гаварылі і пісалі культурныя прадстаўнікі грамадства Беларусі і ўсяго Вялікага Княства Літоўскага. Яму ўдалося вытрымаць належную меру, паважнасць, спакойную ўрачыстасць стылю з тлумачэннямі і перакладамі цяжкіх для разумення слоў царкоўнаславянскай мовы. Гэта ставіла беларускую друкаваную літаратуру ў шэрагі вядучых і адметных літаратур Еўропы. Кніга скарынаўскага стагоддзя стала своеасаблівай гісторыка-культурнай з’явай. I гэтай кнігай была Біблія.
Ф. Скарына быў выдатным паэтам, перакладчыкам, пачынальнікам беларускай прозы, вучоным-тэкстолагам, майстрам сентэнцый і афарызмаў, якія і сёння ўспрымаюцца як вельмі змястоўныя жыццёвыя высновы ці філасофскія разумовыя заключэнні. Болып таго, Ф. Скарына — пісьменнік, які выхаваны дзвюма вялікімі культурамі чалавецтва і з’яўляецца спадкаемцам старажытнейшых культурных традыцый, якія сёння называюцца грэка-візантыйскай і рымскай.
Магчыма, гэта паспрыяла таму, што Скарына стаў тым першапраходцам, які інтэнсіўна працаваў на збліжэнне літаратурнага славянскага Усходу з культурамі і традыцыямі народаў Захаду.
Падступаючыся да характарыстыкі выдання «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі», хочацца адразу адзначыць, што Ваша кніга, паважаны ксёндз-пробашч, кожнага чытача ўмацоўвае перакананне: менавіта нацыянальнае з’яўляецца краевугольным каменем у асэнсаванні шматвяковай гісторыі.
Канцэптуальнае выданне паслядоўна даводзіць неаспрэчную думку, што «настаўчас павярнуцца да мовы беларускай».
Асаблівае месца ў кнізе займае раздзел пад назвай «Жыве мова — жыве і народ!», а таксама артыкул «Мова — душа народа», піто быў апублікаваны ў газеце «Наша слова» яшчэ ў 90-х гадах. У гэтым артыкуле Вы ўжо тады ўзнялі праблему і сцвярджальна даказалі, што набажэнствы павінны праводзіцца на нацыянальнай мове, каб народу быў зразумелым дыялог са святаром. У гэтым жа артыкуле Вы падводзіце чытача да высновы: «Родная мова аб’ядноўвае, сагравае, развівае, беражэ не толькі самога чалавека, але і яго сям’ю, супольнасць, народ, а людзі, хоць і розных веравызнанняў, блізкія і паважаныя».
Уласнае аўтарскае бачанне ролі нацыянальнай мовы ў развіцці духоўнасці як усяго народа, так і ў развіцці кожнай асобы, з’яўляецца асноўнай ідэяй кнігі. У пацвярджэнне правамернасці гэтых слоў хочацца паставіць побач выказванне прафесара В. Лемцюговай: «Вашы задушэўныя, мудрыя, гарачыя словы растопяць лёд нават самых заледзянелых душ. Бог Вам у дапамогу...».
ДЗЕМІДОВІЧ Ганна Пятроўна,
старшы выкладчык беларускай і рускай моў УА «Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт»
Хачу Вам сказаць, паважаны ксёндз-пробашч, што Ваша кніга «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі» — гэта цікавейшае лінгвістычнае даследаванне, у ёй Вы паказваеце, наколькі ўважліва трэба ставіцца да слова пры перакладах, асабліва тады, калі справа датычыцца канфесійнай літаратуры. Адчуваецца Ваша вялікая заклапочанасць, зацікаўленнасць у станаўленні духоўнага выхавання беларускага народа. Абапіраючыся на разнастайныя лінгвістычныя крыніцы, Вы разам з тым паказваеце высокі ўзровень развіцця беларускай мовазнаўчай навукі. He абмінулі Вашай увагі важнейшыя даследаванні нашых вядомых беларускіх вучоных. Акрамя таго, Вы зрабілі цікавую спасылку на духоўную спадчыну Ф. Скарыны.
У кнізе шмат дадаткаў. Сярод іх мяне зацікавіў Кароткі тлумачальны слоўнік (с. 283—300). Вельмі каштоўным з’яўляецца раскрыццё разнастайных з’яў, звычаяў, уласцівых рэчаіснасці Іудзеі часоў эпохі Ісуса Хрыста. Такія тлумачэнні рыхтуюць чалавека да ўспрыняцця Новага Запавету. Хачу адзначыць агульнаасветніцкую вартасць такіх артыкулаў, як «Алавастр» (с. 280), «Вячэра любові» (с. 285), «Геена вогненная» (с. 287), «Разарваць адзенне сваё» (с. 291), «Распарадчык вяселля» (с. 292), «Сінедрыён» (с. 294), «Узляжаць за сталом» (с. 297) і інш. Хочацца верыць, што гэтыя арктыкулы стануць пачаткам падрыхтоўкі Энцыклапедычнага слоўніка да Евангелля.
Што датычыцца перакладу Новага Запавету, то мова гэтай святой Кнігі зразумелая, дакладная, даступная, граматычныя формы адпавядаюць патрабаванням сучасных нормаў.
Падтрымліваю выкарыстаны іменаслоў і далучаюся цалкам да ацэнкі кнігі «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі», дадзенай прафесарам В. Лемцюговай.
Вялікі Вам дзякуй, паважаны ксёндз Уладыслаў, за ўдзел у духоўным выхаванні маіх суайчыннікаў. Няхай Вам дапамагае Бог у Вашай духоўна-асветніцкай справе на карысць нашай Бацькаўшчыны.
ШАВЫРКІН Міхась Мікалаевіч,
загадчык рэдакцыі арыгінальнай паэзіі і прозы РУП «Літаратура і мастацтва»
Выказваю шчырую ўдзячнасць за запрашэнне на канферэнцыю, за атрыманыя кнігі «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі» і Евангелле.
Што дагьгчыцца першай кнігі, то павінен адзначыць: гэта цэлае лінгвістычнае даследаванне. Вы, паважаны ксёндз Уладыслаў, паказваеце прыклад, як трэба працаваць са словам. Вы спасылаецеся на нашу лінгвістычную спадчыну, на вопыт разнастайных слоўнікаў, асобных лінгвістычных прац, акцэнтуеце ўвагу на даследаваннях Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук.
Хоць, праўда, мы ведаем, што сучасныя нашы слоўнікі складаліся яшчэ ў савецкія часы, што ў гэты перыяд была вельмі актыўная атэістычная прапаганда, якая не магла не адбіцца і на слоўніках. Так, калі возьмем акадэмічнае выданне Тлумачальнага слоўніка, то заўважым, што там можна знайсці словы і панна, і мадонна, а вось слова дзева няма. Таму я падтрымліваю Вас, паважаны ксёндз Уладыслаў, што ў дачыненні да Багародзіцы вы ўжываеце слова Дзева. Менавіта гэтаму слову, а не іншым яму сінанімічным, быць у высокім канфесійным стылі.
Калі разглядаць пару слоў веруючы — вернік, то, вядома, аддадзім перавагу слову вернік. Бо мы з вамі ведаем, што тады слова дасягае сваёй моцы, калі становіцца назоўнікам. Са студэнцкіх гадоў памятаем: хлеб — ймя суіцествйтельное.
Такім чынам, паважаны ксёндз Уладыслаў, вы вельмі правільна падыходзіце да выбару патрэбных слоў. Я ўражаны Вашай карпатлівай працай, у захапленні ад кнігі «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі».
I хачу падкрэсліць, што праз усю Вашу кнігу праходзіць глыбокая павага і вялікі давер да нашых знакамітых вучоных-лінгвістаў. Таму можна адзначыць, што ў гэтым не толькі пазнавальнае, але і вялікае выхаваўчае значэнне Вашай кнігі.
Верым, што пры Вашым уважлівым, пільным падыходзе не трапяць у канфесійную лексіку выпадковыя гутарковыя словы, словаформы, або словы, якія прыйшлі да нас з іншых краін і маюць розныя сэнсавыя адценні, як, напрыклад, пан (польск. pan), панна. He прымаючы названыя словы ў канфесійны стыль, мы гэтым нікога не крыўдзім. Бо такая наша рэчаіснасць, такая была гісторыя, такі быў пэўны гістарычны перыяд, лад жыцця, які пакінуў адпаведна вялікі след у лексіцы, у вуснай народнай творчасці, у мастацкай літаратуры. I Вы, паважаны ксёндз Уладыслаў, правільна робіце, што дбаеце пра мову святой Літургіі, мову набажэнстваў, мову Святога Пісання, а разам з тым арыентуеце сваю працу на беларусаў — адукаваных, выхаваных, маладых, цікаўных, прагных да ведаў, якія вучацца ці якія будуць вучыцца.