Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову матэрыялы канферэнцыі

Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову

матэрыялы канферэнцыі
Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены
Памер: 344с.
Мінск 2010
79.5 МБ
Кніга лёгка чытаецца, мова выразная. Аналізуючы царкоўную лексіку Новага Запавету ранейшых выданняў, уласныя імёны, аўтар звяртаецца да фундаментальных навуковых даследаванняў у беларускім мовазнаўстве, разнастайных слоўнікаў, аўтарытэтнай энцыклапедычнай літаратуры, даведнікаў.
У кнізе маецца некалькі цікавых дадаткаў: артыкул «Мова — душа народа»; уласныя імёны, якія ўжываюцца ў Новым Запавеце; спіс скарачэнняў, геаграфічныя назвы, населеныя пункты, якія ўпамінаюцца ў Новым Запавеце; кароткі тлумачальны слоўнік; арфаграфічны слоўнік; словы і звароты ветлівасці. I, безумоўна, як і ў кожным грунтоўным даследаванні, спіс выкарыстанай літаратуры. Рэцэнзентамі кнігі з’яўляюцца аўтарытэтныя беларускія вучоныя, дактары філалагічных навук, прафесары В. Лемцюгова і А. Мальдзіс.
Як выкладчык роднай мовы і літаратуры бяруся сцвярджаць, што выданні вышэй названых кніг Каталіцкай Царквы вельмі патрэбны ў пазакласнай выхаваўчай рабоце з навучэнцамі, на ўроках беларускай мовы і літаратуры. Кнігі стануць незаменнымі дапаможнікамі для настаўнікаў нядзельных школ пры храмах, таму павінны быць выдадзены вялікім тыражом і даступны кожнаму беларусу.
«Літаратура і мастацтва», № 1—2 ад 9 студзеня 2009 г., с. 6;
«Наша слова», № 50 ад 10 снежня 2008 г., с. 3
ДЗІСКО Уладзімір Антонавіч,
ветэран педагагічнай працы, настаўнік-метадыст вышэйшай катэгорыі
Скарбонка духоўнасці
3 трапяткім хваляваннем, глыбока ўсведамляючы адказнасць за свае словы, думкі, меркаванні з нагоды аднаўлення і прачытання кнігі ксяндза Уладыслава Завальнюка «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі», асмельваюся падзяліцца сваімі меркаваннямі па змесце названай кнігі. Лічу, што сам факт яе з’яўлення — ужо з’ява выключнай важнасці і вялікай каштоўнасці для жыхароў нашай незалежнай краіны, якія цікавяцца месцам і роляй касцёла і царквы ў сённяшнім грамадстве, станам духоўнага жыцця, перспектывай духоўнага выхавання.
Кніга напісана на цудоўнай літаратурнай мове — даходліва, шчыра, зацікаўлена, аргументавана, асабліва артыкул «Мова — душа народа». Адчуваецца, што перш чым вынесці свае словы і выкласці думкі на суд чытачоў, аўтар шмат дзе быў, многае пабачыў, пранёс праз уласнае сэрца і адчуў вялікую патрэбу публічна запрасіць да размовы і абмеркавання тых пытанняў, якія даўно наспелі, і ў першую чаргу да вучоных-мовазнаўцаў для вьшрацоўкі нацыянальнай беларускай тэрміналогіі. I зноў-такі з удзячнасцю хочацца сказаць, што першы крок у гэтым кірунку зрабіў Каталіцкі Касцёл Беларусі ў асобе ксяндза Уладыслава Завальнюка сваёю кнігай, якая, не пабаюся гэтага слова, цалкам магла б стаць дысерта-
цыяй па лінгвістыцы (беларусістыцы). Тут даходліва, пераканаўча, аргументавана ўсё выкладзена на іграктычную патрэбу ўсіх тых, хто хоча далучыцца да мудрасці і вечных каштоўнасцяў Святога Пісання, аб чым аўтар гаворыць у звароце-прадмове да кнігі: «Настаў час павярнуцца абліччам да мовы беларускай». Залатыя словы — словы ад шчырага сэрца, душы, пакліканыя на волю.
Сапраўды, кнігу стварыў надзвычай таленавіты аўтар, тонкі знаўца патрэбаў простага і шчырага ў сваіх духоўных пошуках чалавека. I стварыў у даступнай форме, у пяшчотнай манеры, звяртаючыся як роўны да роўнага, каб людзі не толькі зразумелі Боскае Слова, але і паверылі ў яго. Тут і аргументаваныя каментарыі да адпаведных выразаў і тэкстаў, падмацаваныя прыкладамі і вытрымкамі з розных крыніц, і перакананасці да ўжывання пэўных слоў, пададзены слоўнік імён, якія ўпамінаюцца ў Новым Запавеце. 3 рэкамендацыямі, якія з іх найбольш падыходзяць да беларускай мовы, а таксама тлумачальны і арфаграфічны слоўнікі, мадэлі моўнага этыкету і надзвычай багаты пералік выкарыстанай літаратуры. Словам, зроблена вялікая, патрэбная і адказная работа, дастойная самай высокай ацэнкі.
Што ж да маёй ацэнкі кнігі, тых тлумачэнняў і каментарыяў, якія вынес на суд чытачоў ксёндз Уладыслаў Завальнюк, то я цалкам падтрымліваю і згодны далучыцца да словаў афіцыйных рэцэнзентаў — спадарыні В. Лемцюговай і спадара А. Мальдзіса. Я свядома не раблю ніякіх асаблівых заўваг да перакладу Евангелля, бо лічу, што пераклад рабіў вельмі кваліфікаваны калектыў пад кіраўніцтвам знаўцы сваёй справы.
Мова перакладу Святога Евангелля літаратурная, выразная, чыстая, зразумелая, у выніку чаго змест Кнігі ўспрымаецца дастаткова лёгка. Кананічна вытрымана кожная частка, кожная структурная адзінка. He парушана пунктуацыйнае афармленне тэксту. Рыхтуюць да ўспрыняцця Святога Пісання і ўступныя артыкулы да ўсіх чатырох частак Евангелля.
Закончыць свае запісы хачу цудоўнымі словамі ксяндза Уладыслава Завальнюка: «Калі ты любіш пас.апраўднаму сваю Бацькаўшчыну, гэтае дрэва свайго жыцця і народа свайго, тады і па-сапраўднаму беражы і цані родную мову, гэтыя плады, якімі карыстаешся, каб жыць шчасліва».
«Звязда» (№ 242), 23 снежня 2008, с. 5
МАЛЬДЗІС Адам Іосіфавіч,
доктар філалагічных навук, прафесар
Крок да лепшага разумення
У нарадзе, якая прайшла ў Мінскім касцёле святых Сымона і Алены і была прысвечана стану сучаснай царкоўнай мовы, прынялі ўдзел навукоўцы-лінгвісты, філолагі, перакладчыкі і вернікі.
Уявіце сабе, шаноўныя чытачы, такую сітуацыю: у сям’і, класе або іншай групе людзей — усе хрысціяне, усе звяртаюцца да Святога Пісання, але адначасова яны прадстаўляюць розныя канфесіі. Большасць — праваслаўныя, але ёсць католікі, пратэстанцы ці ўніяты. Гэта — адзін з вынікаў таго, што Беларусь знаходзіцца на памежжы двух велізарных грамадска-культурных рэгіёнаў — усходняга (праваслаўна-візантыйскага) і заходняга (каталіцка-пратэстанцкага). Адсюль і рэлігійная разнастайнасць, магчымасць (прыкладаў таму многа) плённага сінтэзу.
I вось браты, аднакласнікі ці калегі бяруцца голасна чытаць беларускае Евангелле, якое сёння ёсць і ў праваслаўных (тэкст кананічны ці набліжаны да такога), і ў католікаў (адрозных тэкстаў тут некалькі), і ва ўніятаў (тыя ж кнігі, што ў католікаў), і ў пратэстанцаў (толькі ў пераважнай большасці яны карыстаюцца рускім перакладам). Адзін называе Бога Гасподзь ці Госпад, другі — Пан. Адзін кажа «Ісус», другі — па-польску «Езус». Адзін віншуе: «3 Божым Нараджэннем!», другі — «3 Ражджаством Хрысто-
вым», а трэці ўвогуле па-язычніцку — «3 Калядамі!». I такі разнабой — ненармальная з’ява, бо ён аслабляе грамадскую супольнасць, нацыю ў цэлым. У іншых краінах усе хрысціянскія канфесіі карыстаюцца адзіным або набліжанымі тэсктамі Евангелля.
Такі ж першы крок да паразумення зроблены і ў Беларусі. Пад рэдакцыяй ксяндза-магістра тэалогіі і кандыдата гістарычных навук, пробашча касцёла Святых Сымона і Алены ў Мінску Уладыслава Завальнюка нядаўна выйшла чарговае беларускае Евангелле пакуль толькі «для ўнутраных патрэб» сваёй парафіі. У ім мы ўжо чытаем і Гасподзь, і Ісус, і многае іншае, што збліжае дзве вядучыя канфесіі Беларусі.
Напярэдадні каталіцкага Нараджэння Хрыстова ў Чырвоным касцёле сабраліся вучоныя, тэолагі, прадстаўнікі грамадскасці, каб абмеркаваць стан беларускай царкоўнай мовы. Яны высока ацанілі зробленае ксяндзом Завальнюком. Усяго пад яго кіраўніцтвам, падлічыў старшыня Прафесарскага клуба пры касцёле (а ў ім за 60 чалавек) Міхаіл Цяўлоўскі, выдадзена каля 50 кніжак. Большасць з іх — на беларускай мове.
— Сама я праваслаўная, — пачала дыскусію пасля ўступнага слова айца Уладыслава мовазнавец і педагог Валянціна Раманцэвіч, — але з ахвотай працавала над каталіцкім выданнем, бо адчувала, што яно будзе яднаць як нацыю, так і сем’і. Дарэчы, у мяне адзін дзед быў праваслаўны, а другі — католік. I муж быў католікам. Што ж нам дзяліць? Вера ў нас адна — хрысціянская.
— Гэта нялёгкая справа — дабіцца, каб пераклад быў і дакладны з тэалагічнага боку, і гучаў па-беларуску, — працягнуў гаворку аўтар беларускага «Буквара», які вытрымаў ужо каля 40 выданняў, знаўца
грэчаскай мовы Анатоль Клышка. У новым перакладзе Евангелля многа ўдалых слоў-наватвораў. Напрыклад, вернік, дабраславёны і гэтак далей.
Зроблены першы, можна прама сказаць, гістарычны крок. I тут важна не націскаць, не прыспешваць падзеі, таму што мы маем справу з шматвяковымі традыцыямі, — перасцерагаў доктар філалагічных навук прафесар Генадзь Цыхун. — Праваслаўны тэкст Евангелля ўзыходзіць да грэчаскай першакрыніцы, а каталіцкі — да лацінскай. Адсюль і розная лексіка, скажам, манастыр у праваслаўных і кляштар у католікаў. У нас не павінна быць ілюзій, што мы хутка дасягнем поўнага адзінства кананічных тэкстаў. Тут патрэбны ўзаемаразуменне і цярплівасць, выкарыстанне вопыту іншых славянскіх народаў. Рознаварыянтнасць на першым этапе збліжэння дапушчальная. Калі мова жыве, яна не можа быць занадта нармалізаванай.
Старшыня беларускага Біблейскага таварыства Герман Родаў расказаў аб рабоце Сінадальнай камісіі па перакладзе пры Беларускім Экзархаце. Яна падрыхтавала ўжо і выдала па-беларуску праваслаўнае Евангелле і цяпер працуе над перакладам Дзеянняў Апосталаў. Біблейскае таварыства, — падкрэсліў Герман Родаў, педагог пратэстанцкага вызнання, — можа з часам стаць аб’яднальным для ўсіх хрысціянскіх канфесій.
У дыскусіі прынялі ўдзел навукоўцы з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Мінскага лінгвістычнага ўніверсітэта, работнікі выдавецтваў і рэдакцый газет, простыя вернікі. Яны далі высокую ацэнку перакладу Евангелля, а таксама новай кнізе Уладыслава Заваль-
нюка «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі», якая можа служыць дапаможнікам для перакладчыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў.
Падвёў вынікі абмеркавання дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, старшыня славістаў Аляксандр Лукашанец:
— Мы атрымалі дасканалы пераклад Евангелля, які можа ў перспектыве стаць адзіным для ўсіх канфесій, у стане, як кажуць, легчы на душу і тым, хто прыходзіць у касцёл, і тым, хто моліцца ў царкве. Ён вызначаедца добрай мовай, узнёслы і адначасова дакладны з пункту гледжання анамастыкі. Шлях жа ў будучыню — сдачатку дабіцца або хоць наблізіцца да адзінства ўнутры саміх католікаў, а потым стварыць больш агульную, міжканфесійную тэрміналагічналексічную камісію.