Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову
матэрыялы канферэнцыі
Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены
Памер: 344с.
Мінск 2010
Галоўны навуковы супрацоўнік ДНУ «Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі», доктар філалагічных навук, прафесар (подпіс) В. П. Лемцюгова
P.S. Я ў захапленні ад Вашай ідэі і зместу Вашай кнігі, глыбокапаважаны Айцец Уладыслаў! Гэта тое, чаі’О нам вельмі не хапае. Упэўнена, што Вашы задушэўныя, мудрыя, гарачыя словы растопяць лёд нават самых заледзянелых душ. Бог Вам у дапамогу. I мы заўсёды да Вашых паслуг.
3 павагай В. П. Лемцюгова
Р Э Ц Э Н 3 I я
на рукапіс кнігі ксяндза Уладыслава Завальнюка «Родная мова ў духоўным жыцці БеларусЬ
Такое выданне, дзе даюцца ўзважаныя тэрміналагічна-лексічныя рэкамендацыі для ўжытку пры перакладзе на беларускую мову Святога Пісання, у першую чаргу Евангелля, даўно патрэбна. I не толькі для перакладчыкаў, але і для работнікаў выдавецтваў, сродкаў масавай інфармацыі, выкладчыкаў, студэнтаў, лростых вернікаў. Таму выхад такога, па сутнасці, першага аргументаванага даведніка трэба толькі вітаць.
Станоўчыя якасці будучага выдання на відавоку. .Але ўсё ж на двух прынцыповых момантах хачу спыліцца.
Першы — гэта імкненне да збліжэння ў лексіцы і тэрміналогіі да іншых хрысціянскіх канфесій, найперш да праваслаўя (наколькі гэта мага). Ідэальна было б, каб тэрміналогія тут стала б агульнанацыянальнай. Але паколькі адрозненні ўсё ж існуюць аб’ектыўна, таму тут важна зрабіць першы крок насустрач. I гэты крок, наколькі можна меркаваць па рукапісе, зроблены. Прытым па-хрысціянску прымірэнчы, канструктыўны.
Другі — гэта арыентацыя аўтара на найболып аўтарытэтныя нацыянальныя ўзоры. Найпсірпі гэта энцыклапедычныя выданні, у якіх таксама выкарыстаны вялікі назапашаны вопыт. Гэта дазволіць прапановы ксяндза Уладыслава Завальнюка выкарыстоўваць у самых розных сферах — як агульнанацыянальныя.
I адначасова аўтар правільна робіць, што выносіць свае прапановы на абмеркаванне. Гэта дазволіць у многіх выпадках выбраць лепшы варыянт.
Канкрэтныя заўвагі і прапановы зроблены рэцэнзентам непасрэдна ў рукапісе. Аднак некаторыя з іх патрабуюць болып дэталёвага тлумачэння.
Стар. 141. 3 трох прапанаваных тэрмінаў аддаю перавагу небаўзяццю, паколькі ён найлепш перадае сутнасць падзеі, найболып зразумелы для ўсіх колаў вернікаў.
Стар. 142. Можа, не варта супрацьпастаўляць царкоўна-славянскія і лацінска-польскія традыцыі?
Стар. 148. Я цалкам за слова Які. Каторы гучыць не па-беларуску.
Стар. 175. Слову перадайце можа яшчэ быць сінонім перакажыце.
Стар. 179. Аддаю перавагу слову вернік.
... Стар. 184. Я за слова літанія.
... Стар. 187. Мусіць, усё ж крыжаўздзвіжанне без літары з этымалогія слова будзе незразумелай...
Стар. 196. 3 двух прапанаваных слоў аддаю перавагу хрышчэнню.
Стар. 200. Жыд яўна не падыходзіць. Але апрача слова яўрэі ёсць яшчэ больш падыходзячае габрэі. ... Стар. 208. Фразу «Канфесіянальная прыналежнасць Скарыны» прапаную замяніць на болып дакладную: «Вакол канфесіянальнай прыналежнасці Скарыны вядуцца спрэчкі». Справа ў тым, што яшчэ перад вайной бернардзінец Ян Кантак, які меў у сваіх руках многія адсутныя сёння дакументы, напісаў у сваёй саліднай манаграфіі, прысвечанай ордэну бернардзінцаў, што аднымі з першых у Полацку пасля прыбыцця туды з Вільні бернардзінцаў, заснавання імі касцёла ў гонар святога Францішка Асізскага і кляштара «прыняла каталіцкае хрышчэнне сям’я Скарынаў». Там жа будучы періпадрукар вучыўся, напэўна ж, лаціне.
Стар. 209. Скарына найперш пачуваў сябе хрысціянінам.
Стар. 225. Святатацтва лепей замяніць беларускім: блюзнерства.
Стар. 227. «Чалавек» лепей замяніць на «чалавеча».
Стар. 237. Падвоеных зычных у беларускіх варыянтах імёнаў і прозвішчаў трэба пазбягаць.
Напісання «С. Полацкага» трэба пазбягаць. «Сімяон» — гэта манаскае імя.
«Імені» лепш замяніць на «імя».
Астатнія, болып дробныя заўвагі і пытанні зроблены непасрэдна ў тэксце. У выпадку, калі прапававаны варыянт праўкі неабавязковы, эквівалентнае слова ўпісваецца зверху, а ранейшае не закрэсліваевда.
У цэлым зробленыя заўвагі носяць прыватны характар і іх лёгка ўлічыць. Тым болей, што ў многіх выпадках робіцца проста выбар з двух прапанаваных аўтарам варыянтаў.
Доктар філалагічных навук, прафесар (подпіс) Адам Мальдзіс
Мінск, 1 жніўня 2008 года
A H K ETA
У кнізе «Агульныя ўводзіны ў Рымскі Імшал» (Рым, 2002) сказана, што пры перакладзе Святога Пісання, у час набажэнства «належыць карыстацца мовай, якая адпавядае разуменню вернікаў», «павінна ўжывацца мова ўзнёслая і літаратурная» і разам з тым сэнс перакладу на нацыянальную мову цалкам «павінен адпавядаць першаснаму лацінскаму тэксту» (п. 392 с. 112).
У сувязі з тым, што пры першым перакладзе літургічных тэкстаў, Святога Пісання на беларускую мову ў 90-х гадах былі дапушчаны некаторыя недакладнасці, ужыванне паланізмаў і паколькі з 1 верасня 2010 г. у нашай краіне ўступаюць у сілу адзіныя новыя правапісныя нормы,
ці згодны Вы, каб мова набажэнства, Святой Імшы, заняткаў у нядзельнай школе, іншай пазакласнай работы з моладдзю пры храме адпавядала літаратурным нормам беларускай мовы, якую вывучаюць нашы дзеці ў школах, якой карыстаюцца пры паступленні ў ВНУ, іншыя навучальныя ўстановы?
Так, я
He, я
Просім указаць сваю прафесію, подпіс і дату.
Наш адрас: 220050, Мінск, вул. Савецкая, 15.
Касцёл Святога Сымона і Святой Алены.
СВЯТОЕ ЕВАНГЕЛЛЕ I ПРАБЛЕМЫ ПЕРАКЛАДУ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ
МАТЭРЫЯЛЫ навукова-практычнай канферэнцыі па абмеркаванні перакладу Святога Евангелля на сучасную беларускую літаратурную мову
Духоўна-асветніцкае выданне
СВЯТОЕ ЕВАНГЕЛЛЕ
I ПРАБЛЕМЫ ПЕРАКЛАДУ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ
Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі па абмеркаванні перакладу Святога Евангелля на сучасную беларускую літаратурную мову
Мінскі касцёл Святога Сымона і Святой Алены 13 снежня 2008 г.
Пад рэдакцыяй: У. Завальнюка, М. Прыгодзіча Карэктар — В. Раманцэвіч
Падпісанаўдрук 25.01.2010. Фармат60x84/16. Папера афсетная.
Гарнітура8с1іоо1Воок. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 20,1.
Улік.-выд. арк. 12,7. Тыраж 50 экз. Заказ 3576.
Рымска-Каталіцкая парафія Святога Сымона і Святой Алены Вул. Савецкая 15, г. Мінск, 220050. тэл. 200-44-15; 200-56-32; факс. 200-55-61.
www.churchminsk.bv. e-mail: church minsk@nsys.by
ЛВ 02330/0552916 ад 8.06.2010 г.
Надрукавана с гатовага арыгінал-макету ў друкарні УП “Услуга” ЛП 02330/0150474 ад 25.02.2009 г.
Вул. Кульман, 2, к. 306, 220013, г. Мінск
ISBN 978-985-6652-43-4