Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову
матэрыялы канферэнцыі
Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены
Памер: 344с.
Мінск 2010
14 ліпеня 1924 г. распачынаецца так званая поўная беларусізацыя (усё павінна быць на беларускай мове). Канстытуцыя 1927 г. аб’яўляе беларускую мову «пераважнай для зносін як дзяржаўных і прафесійных, так і грамадскіх устаноў і арганізацый».
Беларуская мова мае глыбокія жыватворныя KapaHi ў стагоддзях: і як дзяржаўная мова беларускага народа, і як духоўная мова ў храмах.
Адпосіны да беларускай мовы з боку Касцёла былі ў многіх выпадках вельмі сталыя і сур’ёзныя. Гэтаму гістарычныя сведчанні і стаўленне да беларускай мовы Віленскага біскупа Ропа, Айцоў мар’янаў у парафіі Друі Віцебскай вобл., ксяндзоў А. Станкевіча, Я. Германовіча, К. Стаповіча, А. Астрамовіча, А. Цікоты, П. Пякарскага., В. Гадлеўскага і многіх іншых. Поўня беларускай мовы выражаецца і ў малітвах, песнях, напр., «Мы хочам Бога»:
...Хай будзе Бог у сямейным коле, У жыцці бацькоў, у дзіцячых снах. Хай будзе Ён у кніжцы, у школе, У адпачынку, у працы днях ... Мы хочам Бога ў нашым Краі, Між беларускіх бедных стрэх.
У нашай мове і звычаях
(падкрэслена намі — У.З.) He можа меці месца грэх...
XVI стагоддзе стала Залатым векам для беларускай мовы, культуры, архітэктуры, жывапісу. Нешта падобнае ў наш час магло паўтарыцца на рубяжы 80—90 гадоў XX стагоддзя, у час так званай перабудовы.
Настаў Духоўны век — беларуская мова прызнана Канстытуцыяй. Адраджаецца мова і ў якасці духоўнай і літургічнай у святынях Беларусі. I мы павінны разумна, з любоўю прыкладаць свае сілы і сваё старанне, каб выкарыстаць кожную хвіліну ў гэтай святой справе. Тут патрабуецца і наш удзел, унутраная ду-
хоўная перабудова кожнага з нас, наша жывая вера незалежна ад накірунку адукацыі ці ўзросту. Гэта асабліва датычыцца інтэлігенцыі.
Без унутранай духоўнай перамены ў сабе мы не вельмі многа ўзнёслага і карыснага зможам прынесці Бацькаўшчыне, якая чакае ад кожнага сыноўняй любові і ўдзячнасці. Роднае Божае Слова ў Святынях глыбей узварушвае сэрца чалавека, адраджае дух любові дзяцей да бацькоў, узмацняе павагу да продкаў як простых, так і вялікіх, вучоных, да гісторыі свайго народа, пашану да старэйшых і ўладаў. Вельмі важна тое, што ў храмах, у сэрцах людскіх нараджаецца вера не толькі ў Госпада Бога, але і ўпэўненасць ў сваіх духоўных сілах, творчых і цнатлівых.
Зразумець гэта дапамагае вялікі Апостал народаў Павел: «Дык вера ад слухання, а слухакне ад Слова Божага» (Рым 10, 17). Вось на гэтым духоўным і маральна чыстым фундаменце веры можна смела працягваць будаваць сваё жыццё, сям’ю, культуру, традыцыі і Бацькаўшчыну. Дух вечны, чалавек жа і ўсе фізічныя рэчы — часовыя. Толькі Дух аб’ядноўвае і ўсё трымае, падобна як цэментны раствор трымае цагліны, камяні высокага дома. Дух і вера надаюць форму той ці іншай культуры народа, чалавека.
Чалавецтва яшчэ не навучылася разумець і не ў стане асэнсаваць і ўспрыняць такія памеры, як УНІВЕРСУМ і АДЗІНКА.
Універсум і адзінка — гэта АЛЬФА і АМЕГА.
АДЗІНЫ і ПАЎСЮДНЫ — тут, цяпер, у гэтую хвіліну ў табе. Ці па сіле табе гэта, чалавеча?
Губляецца пашана чалавека да чалавека, самай асноўнай мэтай жыцця сёння становіцца жаданне разбагацець, мець як мага больш. I гэта зразумела, бо
калі няма веры ў Бога, калі чалавек душою не бачыць Бога, тады не бачыць і бліжняга свайго. Але Боская справядлівасць ніколі не спазняецца, заўсёды прыходзіць у адпаведны час, калі на яе найменш спадзяюцца,
Паглядзіце, як кожная рэспубліка былога Саюза цяпер адраджае сваю мову, і гэта зразумела, гэта нармальны працэс вяртання да свайго. Вялікі атэістычны эксперымент не ўдаўся не толькі з нацыянальнымі мовамі, каб аб’яднаць іх у адну, але і з усім, што звязана з гігантаманіяй, казарменным, калектыўным жыццём і працаю. У кожным чалавеку, у цэлых народах ад пачатку закладзены Богам своеасаблівасць, непаўторнасць. Хачу тут ужыць тэрміны РАЗАМ і ПААСОБКУ.
Разам як народы, паасобку як нацыі.
Чалавек у калектыве, у школе, на рабоце, у вёсцы, у горадзе, нават у сям’і — разам, але як асоба — самаісная, самадастатковая як здароўем, адзеннем, здольнасцямі, так і характарам, сілаю, душой, жыццём. Гэта Боскія дары, якія чалавек ніколі не здолее зламаць, перамяніць, пераўтварыць у адну масу. Асобныя людзі не могуць знішчыць народ, аб гэтым сведчыць гісторыя. Маем на ўвазе апошнія 10 гадоў: «всё возвравдается на кругн своя». Мы бачым, як вяртаюцца родвая мова, культура, гісторыя да сваіх народаўдзяцей у кожнай рэспубліцы, і мы сведкі гэтага. Выступаючы супраць гэтых адвечных законаў, ты, чалавеча, выступаеіп супраць спрадвечных, Богам закладзеных правоў — Законаў, Запаведзяў. А гэта ўжо святатацтва і выступленне супраць Бога.
Ці гатовы ты, чалавек, ізноў ужо сёння змагацца з Богам праз пасрэдніцва людзей з Тым, Які быў, Які ёсць, Які надыходзіць, з Творцам Неба і Зямлі, усяго
бачнага і нябачнага, Які і цябе стварыў? Ты — homo sapiens. Зірні краем вока ў гісторыю на пакаленні і народы. Дзе яны? Хто перамог: чалавек ці Гасподзь Бог? Хто як Бог, — Архангел Міхаіл — галоўны апякун нашай Беларусі, абаронца ад сатаны. Святы Аўгусцін з болем душы выкрыкнуў аднойчы: «Неспакойная душа і дух мой, Божа, аж пакуль не спачне ў Табе, мой Госпадзі!»
Цяпер ідзе час станаўлення кожнай з рэспублік былога СССР як асобнай дзяржавы, і калі ўсё ўсталюецца, тады зноў паўстане сімпатыя да суседзяў, іх мовы, культуры і г. д. — як роўны да роўнага. Наваселле святкуецца некалькі дзён, а пасля наведваюць суседзяў, шукаюць з імі сталай прыязні і ўзаемадапамогі. Наваселле ў маладых дзяржавах праз некалькі гадоў пройдзе, і распачнуцца салідныя стасункі з усімі навакольнымі дзяржавамі. Возьмем, напрыклад, Польшчу, Літву. Раней як інтэлігенцыя, так і моладзь у гэтых краінах не вельмі добраахвотна вучылі рускую мову, пад прымусам, а цяпер многія лічаць за гонар размаўляць па-руску.
«Мы — суседзі!» — кажуць. Перамагае дух — Духоўны век.
Кожны народ мае ад Бога своеасаблівую ласку і абарону — сваю святыню, санктуарый — святое месца пілігрымак, сваіх Святых Заступнікаў — Апекуноў краіны. 3 даўніх часоў Каталіцкі Паўсюдны Касцёл прысвяціў Беларусь апецы святога Міхаіла Архангела і Маці Божай Будслаўскай. Праваслаўная Царква даручае Беларусь апецы святой Ефрасінні Полацкай. I падобна гэтаму кожная краіна, народ прысвяцілі сябе і сваю Айчыну апецы Божай і заступніцтву Святых. Паглядзіце ўважліва на гербы розных краін свету,
на гербы розных гарадоў Беларусі, напрыклад, сталіцы Беларусі — г. Мінска.
Такім чынам, калі хто выступае супраць іншага народа, краіны, культуры, мовы, той грашыць перад Богам, выступае супраць Усявыіпняга і Святых Апеку■■ ноў — Заступнікаў, а гэта ўжо вельмі цяжкі грэх. Барацьба ў абарону Айчыны названа нашымі прадзедамі свяшчэннай вайной, таму што яна не толькі дзеля сва боды, аховы ад няволі, рабства, але яшчэ болып дзеля захавання сваёй культуры, развіцця народа, яго духоўнасці, таго канкрэтнага задання, якое кожнаму народу наканавала Боскае прадбачанне. БОГ, АЙЧЫНА, ЗБАЎЛЕННЕ!
Кожнага чалавека Гасподзь Бог адарыў жыццём, вызначыў яму шлях, прызначыў узнагароду і вечнае збаўленне. Таму чалавек не мае права загубіць сваё жыццё самазабойствам, гэта смяротны і непрабачаль-ны грэх. Цяжкі грэх, калі чалавек шкодзіць здароўю (наркаманія, беспрабуднае п’янства, забойства, уваход у секту), за гэгыя грахі будуць пакутаваць некалькі пакаленняў родных, дзеці і ўнукі. Сваімі бязбожнымі паводзінамі чалавек пярэчыць Богу, як люцыпар, кажучы, што не будзе слухацца. «Жывіце і размнажай цеся, рабіце зямлю сабе падданай» (Быц 1, 28). Яўнае заданне кожнаму народу — жывіце... і Бога хваліце. Гасподзь Бог дае жыццё, і ты, чалавек, не маеш права яго звішчаць, ані сваё, ані бліжняга.
Ісус Хрыстос кажа: «Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне, бо такім належыць Валадарства Божае» (Мк 10, 14). Гэта датычыцца не толькі дзяцей з сем’яў.. але і народаў з агульначалавечай сям’і. Як сведчыць гісторыя, калі хтосьці хацеў знішчыць іншых, забіць
як нацыю, той грашыў такім жа цяжкім грахом, як самазабойца.
Часта пасля вайны генералы, палкаводцы атручваліся, вешаліся, страляліся, як, напрыклад, Гітлер і інш., або ўсенароднае правасуддзе іх асудзіла і пакарала (Нюрнбергскі працэс). Бо з кіпцюроў адданай д’яблу душы выйсця, ратунку без Боскай дапамогі, амаль няма, а толькі яшчэ глыбейшае падзенне ў геену вогненную.
Да мяне, святара, звярнуліся з просьбаю напісаць артыкул «Беларускал мова ў Касцёле». А што такое напісаць артыкул? Гэта падзяліцца з Вамі, дарагія людзі, бацькі, настаўнікі, інтэлігенцыя, вучоныя і шаноўная моладзь, сваімі думкамі як святара і духоўнай асобы. Адкрыць Вам таямніцы сэрца ў вельмі ўзнёслым і далікатным пытанні матчынай мовы, поўным дзіцячых уражанняў:
...Хай будзе Бог ў сямейным коле, У жыцці бацькоў, у дзіцячых снах.
Тым больш калі ідзе гаворка пра мову ў Касцёле і Царкве. Цяжка ў жыцці даказваць самае простае, зразумелае, даступнае. А ці варта даказваць, напрыклад, што Чарнобыль побач з намі, што цяпер зіма і г. д.
Як даказаць Вам, добрыя людзі, што неабходна, каб беларуская мова была ў храмах, і дзе? У Беларусі!
Прывяду словы Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта: «Себя очень корю, что не размаўляю па-беларуску. Это мой недостаток. Но я стараюсь, чтобы н в церквн звучал белорусскнй язык н чтобы Церковь в этом отношеннн не отставала. Также я благословнл в Петро-Павловском Соборе совершать некоторые частные богослуже-
ння, как креіценне, венчанне, молебны на белорусском языке. Некоторые молодые семьн желают, чтобы в процессе богослуження звучала родная мова. Еіцё я прошу отцов обгцаться с народом на беларускай мове н проповедовать слово Божье». Размову праводзіла Валянціна Шымановіч (артыкул «Любнть человека — это всегда подвйг» надрукаваны ў часопісе «Беларусь». — 1998, № 4).
Калі б паўстала пытанне пра ўвядзенне беларускай мовы, напрыклдд, у Латвіі, Літве, Германіі, яно было б болып-менш зразумелым і шукалі б працэнтныя суадносіны беларусаў, якія пражываюць у дадзенай краіне. А ў Беларусі гэта павінна быць сілаю факта і рэальнасці — гэта Беларусь. Таму прашу цябе, шаноўны чытач, задумацца, чаму загаловак артыкула гучыць не «Беларуская мова ў Касцёле», а «Мова — душа народа».