Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову
матэрыялы канферэнцыі
Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены
Памер: 344с.
Мінск 2010
ду цара (11, 23). Вераю Маісей, калі стаў дарослым, адмовіўся называцца сынам фараонавай дачкі, ён палічыў за лепшае цярпець разам з Божым народам, чым карыстацца часовымі дабротамі граху (11, 24—25).
> Матфей, Мацвей ці Мацей?
Імя Матфей у перакладзе азначае дар Божы. Матфей — Апостал з 12-ці, евангеліст, аўтар першага Евангелля, іначай называўся Левіем ці Левіем Алфеевым. Аб прызванні яго Госпадам з мытнікаў да апостальскага служэння ўпамінаецца ў Святым Пісанні (Мк 2, 14; Лк 5, 27). Напрыклад, чытаем: Адыходзячы адтуль, Ісус убачыў чалавека, званага Матфеем, які сядзеў у мытпні, і сказаў яму: ідзі за Мной. Toil устаў і пайшоў (Мф 9, 9).
Таму, калі ідзе гаворка пра святога Апостала, то менавіта імя Матфей, а не спрошчаныя яго варыянты ўжываюцца нават у разнастайных свецкіх крыніцах, не гаворачы ўжо пра канфесіянальную літаратуру, напрыклад:
1. «Беларуская энцыклапедыя», т. 3, с. 86: Святыя Фама і Матфей. Фрагмент габелена. Брусель. Канец XV cm.
2. Церашчатава В. В. « Старажытнабеларускі манументальны жывапіс XI—XVIII стст.»: Евангеліст Матфей. Роспіс Святадухаўскай царквы. II палова XVII cm. (с. 102).
> Сцяфан ці Сцяпан?
Імя Сцяфан у Новым Запавеце ўпамінаецца двойчы:
1. Сцяфан (Дзн 6, 5) — першапакутнік, першы з сямі дыяканаў, пастаўленых Апосталамі. Мужны пра-
паведнік і абаронца Хрысціянства, за што быў забіты камянямі ў прысутнасці Саўла.
2. Сцяфан — член Карынфскай Царквы. Яго сям’я ў ліку нямногіх прыняла хрышчэнне ад рукі святога Апостала Паўла і шчыра служыла Госпаду Богу і ўмацаванню Божай Царквы.
Сцяпан — афіцыйнае імя, зафіксавана ў «Слоўніку асабовых уласных імён» М. Р. Судніка (с. 53). Вытворнае ад яго імя Сцёпа, размоўныя варыянты Сахван, Стапусь, Стэлька.
Цяпер давайце прааналізуем, хто можа быць Сцяфанам і Сцяпанам.
Калі імя Сцяфан адразу нагадвае адну з асоб Святога Пісання, то прыгаданае імя Сцяпан яшчэ нам нічога не гаворыць. Гэта можа быць і пэўная асоба, можа быць і казачны герой або літаратурны персанаж, як, напрыклад, у творы А. Вольскага «Сцяпан — Вялікі Пан».
Такім чынам, у Евангеллі правільным будзе выкарыстанне імя Сцяфан.
> Фама ці Тамаш?
Звернемся да «Слоўніка асабовых уласных імён» М. Р. Судніка і прачытаем адпаведныя артыкулы.
Тамаш, разм., гл. Фама (с. 54);
Фама (разм. Хама, Хамусь, Тамаш, Тумаш) (с. 54).
Як бачым, размоўны варыянт Тамаш не можа адносіцца да святога Апостала Фамы.
Фама (у перакладзе з грэчаскай мовы блізня) — Апостал з 12-ці. Калі Гасподзь Ісус Хрыстос намерыўся пайсці ўваскрэсіць Лазара, тады Фама, званы Блізнём, сказаў іншым вучням: хадзем і мы, каб памерці
разам з Ім (ін 11, 16). Гасподзь таксама прапанаваў Фаме паглядзець на раны Яго, атрыманыя ў час Укрыжавання, каб той паверыў, што Ісус Хрыстос сапраўды ўваскрэс (Ін 20, 24-29).
> Іуда ці Юда?
Імя Іуда (абазначае праслаўлены, г. зн. Іегова') сустракаецца ў Бібліі 17 разоў. Гэта не толькі чалавек., які здрадзіў Госпаду Богу, выдаўшы Ісуса Хрыста за 30 срэбранікаў, але ёсць і іншыя, паважаныя асобы. Сярод іх, напрыклад, іудзей, які жыў у Дамаску і ў якога некаторы час знаходзіўся Саўл — будучы Апостал Павел; адзін з братоў Іерусалімскай Царквы, які меў другое ім я Варсава, быў прарокам; і, урэшце, аўтар Паслання, які называе сябе братам Іакава, і інш.
А юда? У беларускай мове назоўнік юда не ўласны, а агульны, пішацца з малой літары. Гэта слова можна знайсці ў розных слоўніках, напрыклад:
1. У «Слоўніку беларускай мовы», с. 899, пасляюда стаіць п амета разм. Значыць, слова з размоўнага стылю..
2. «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы», т. 5, кн. 2, с. 484: юда пагард., лаянк. — здраднік. Я юдам не стану.Ад мяне вы звестак не атрымаеце. М. Ткачоў.
3. «Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча», с. 540:
юда абразл. — прадажнік, здраднік;
юдзіць — спакушаць, падгаворваць; зводзіць.
4. Сцяшковіч Т. Ф. «Слоўнік Гродзенскай вобл.»: з’юдзіць — падгаварыць на дрэнны ўчынак (с. 185); пад’юдзіць — навучыць дрэннаму, неадабр. (с. 292); юдаш — злы, помслівы чалавек (с. 571).
5. Адгорнем «Слоўнік асабовых уласных імён» М. Р. Судніка і пераканаемся, што імя Юда ў сучаснай беларускай мове не існуе, яно проста не рэкамендавана людзям для ўжывання ў якасці імені.
Такім чынам, прааналізаваўшы з пазіцый сучаснай беларускай літаратурнай мовы значэнне ўласнага назоўніка Іуда і адпаведнага яму агульнага юда, прыходзім да высновы, што ў Святым Пісанні павінна ўжывацца толькі імя Іуда і адпаведныя яму словы і спалучэнні слоў, за якімі захоўваецца пэўны сэнс: Іудзея, Іудзейская пустыня або Іудава пустыня, Іудзейскае царства, Іудава калена, Іудавы горы. I яшчэ наша задача заключаецца ў тым, каб правільна назваць і дакладна перакласці на беларускую мову цікавейшы твор Новага Запавету — Пасланне святога Апостала Іуды.
Як бачым, пры перакладзе Святога Евангелля ўзнікае шмат пытанняў. Цяпер нам трэба вызначыцца: ці мы будзем ісці ўпоравень з жыццём, з дасягненнямі навейшай лінгвістыкі і з захаваннем старадаўніх беларускіх традыцый, з развіццём беларускай культуры з улікам сродкаў навучання і выхавання моладзі, ці будзем таптацца ізалявана, няхай сабе гэта будзе нават даволі значная частка вернікаў адной з канфесій. I будзем паказваць пальцам, піто ў іх, у другіх, усё не так? А калі не ляжа наша Евангелле на школьны стол побач з іншымі хрысціянскімі выданнямі, дзе ўжо напрацаваны праграмы, выданні дзецям для афіцыйнага выкарыстання, то што загадаем рабіць вучням — дзецям з сем’яў каталікоў? Рабіць выгляд, што гэта не маё, пакідаць клас ці проста займацца іншымі справамі, як некалі ў савецкі час дазвалялася рабіць вучням, вызваленым ад вывучэння беларускай мовы, каб речь не засорять? Няхай Гасподзь Бог крые, каб дапусціць такое.
На нас зараз ляжыць вельмі сур’ёзная і адказная задача. Таму хочам выслухаць вас, паважаныя вучоныя-лінгвісты.
Можа нехта сказаць, што ўжо ёсць добрыя пераклады Евангелля, зробленыя праваслаўнай царквой. He адмаўляем. У іх першае і другое выданне зроблены, на наш погляд, выдатна, прычым першы варыянт — на чатырох мовах, з тэксталагічным аналізам.
Але нам патрэбна свая кніга, з яшчэ больш узвышанай беларускай мовай, тэксты, прынятыя РымскаКаталіцкай Царквой, са спецыфічнай структурай, з крыху іншым падзелам на часткі-вершы. Такім чынам, пры перакладзе Святога Евангелля трэба пакінуць без змяненняў прынцыповыя пытанні і працаваць над лексікай.
Пажадана, каб ва ўсіх беларусаў без дзялення на хрысціянскія канфесіі, у кожнага чалавека, які чытае Свяшчэннае Пісанне, цікавіцца свецкай культурай, атрымлівае веды ў беларускіх навучальных установах, склалася аднолькавае цэласнае ўяўленне пра Сына Божага, Госпада нашага Ісуса Хрыста, пра святых Апосталаў, пра асоб, якія стаялі на службе Хрысціянства, каб нішто, што тычыцца духоўнага станаўлення асобы, не раз’ядноўвала беларусаў. Будзем памятаць, што наша краіна і мова — усходнеславянскія са сваёй гістарычнай спадчынай, а Полыпча, мілагучная польская мова — заходнеславянскія, належаць этнічным палякам. I штучна пераносіць слоўнікавы склад польскай мовы, нават на аснове канфесій, няма патрэбы, тым болып, што ўпершыню ў гісторыі краіны, дзякуй Богу, мы маем сваю беларускамоўную Каталіцкую Царкву, маем свае касцёлы-святыні.
Будзем удасканальваць паміж народамі і сваю беларускую канфесіянальную літаратуру з улікам сваіх, беларускіх, законаў мовы. I ў першую чаргу кнігі Святога Евангелля, якія павінны аднолькава служыць, як і наша адзіная родная беларуская мова, кожнаму беларусу, незалежна ад канфесіі.
Шаноўныя чытачы, заўважу, што выданне кнігі «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі» мае на мэце яшчэ і паведаміць, што рыхтуецца другі дапрацаваны варыянт кнігі Новага Залавету з прадмовамі да кожнай часткі, а таксама Біблейская энцыклапедыя да кніг святога Евангелля (узор мы прапануем у дадатку № 4) і слоўнік беларускай мовы, у які будуць уключаны многія тэрміны з біблейскай і канфесіянальнай лексікі.
ДАДАТКІ
ДАДАТАК № 1
МОВА ДУША НАРОДА
Хвала Ісусу Хрысту!
Добры дзень, шаноўныя людзі!
Спакой Божы няхай будзе ў Вашых сем’ях і дамах!
Дазвольце звярнуцца да вас, вашага сумлення са святарскім словам пра мову нашу.
Дзякуючы мове, якой Гасподзь адарыў кожны народ, і друкаваааму слову, мы маем магчымасць паразумення з другімі людзьмі як у межах адной дзяржавы, так і сярод народаў іншых краін, і не толькі ў сферы штодзённага жыцця, але і ў храмах. Дарэчы, выдаўцом першай друкаванай кнігі сярод усходніх славян з’яўляецца наш суайчыннік, асветнік Францыск Скарына. I кніга гэта — Біблія, выдадзеная ў жніўні 1517 г., адрасавана «Богу кто чтй й людем'й посполйтым'в доброму наученйю».
Слова Божае даступна для кожнага народа, калі яно гучыць на мове гэтага народа. Гэта датычыцца і Беларусі. Узносяцца Усявышняму малітвы на роднай мове падчас правядзення набажэнстваў, удзялення Сакрамантаў.
Каталіцкі Касцёл і Праваслаўную Царкву, Галавой і Пастырам якіх з’яўляецца Ісус Хрыстос, называем яшчэ Апостальскімі. Бо толькі Апосталам і іх наступнікам Ісус Хрыстос пасля Свайго годнага хвалы Уваскрэсення даручыў місію прапаведавання Слова Божага —
Евангелля: «Ідзіце па ўсім свеце і абвяшчайце Евангелле ўсякаму стварэнню. Хто паверыць і ахрысціцца, збаўлены будзе; хто ж не паверыць, асуджаны будзе» (Мк 16, 15-16).
Слова «Catholicos» — азначае Паўсюдны, Каталіцкі, Вселенскнй — для ўсяго свету, усіх людзей, усіх пакаленняў.
У Вялікім княстве Літоўскім на ўсіх дзяржаўных узроўнях карысталіся беларускай мовай, вялі на ёй дакументацыю, таму што быў прыняты Статут Вялікага княства Літоўскага (1566 г.), які абавязваў да гэтага.
Рэнесанс у гісторыі Беларусі з поўнай падставай называюць залатым векам, бо ў гэты час не толькі выйшлі ў свет першыя 23 друкаваныя кнігі Бібліі (1517—1519 гг.) і «Малая падарожная кніжыца» (1522) Францыска Скарыны, цудоўная паэма «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага, «Катэхізіс» (1562) Сымона Буднага, «Евангелле» (1580) Васіля Цяпінскага, першыя вершы па-беларуску, але і былі дасягнуты значныя поспехі ў розных галінах культуры, духоўнасці і мастацтва.
Беларуская мова ў XVI — першай палове XVII ст. дасягнула вышэйшага ўзроўню свайго развіцця. Развівалася грамадства, развівалася і граматыка. «Народ выражае сябе найпаўней і найдасканалей у мове сваёй, — пісаў у XIX ст. вядомы рускі лінгвіст I. Сразнеўскі. — «Народ і мову нельга ўявіць адно без аднаго», — падкрэсліваў ён.