Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову матэрыялы канферэнцыі

Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову

матэрыялы канферэнцыі
Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены
Памер: 344с.
Мінск 2010
79.5 МБ
Межы Беларусі de jure і de facto гавораць пра гістарычныя абрысы дзяржаўнасці, народа і мовы, тым болып у святынях, і тут выйграе толькі Касцёл, дзе людзі прывыкаюць да цудоўнай беларускай мовы.
На сёвняшні дзень ніхто не скажа аб Праваслаўнай Царкве ў Беларусі, што яна прабеларуская, за выключэннем тых храмаў, дзе набажэнства і Слова Божае гучыць на беларускай мове.
Мала хто скажа, што Касцёл у Беларусі прабеларускі, а толькі польскі, за выключэннем тых святыняў, дзе набажэнства і Слова Божае, няхай нават побач з польскім, але гучыць на беларускай мове, падобна як у Літве, Латвіі, Расіі, Украіне.
Напрыклад, у Расіі Рымска-Каталіцкі Касцёл-Церковь поўнасцю ўспрыняты народам, за выключэннем праваслаўных іерархаў, якія супраціўляюцца і ставяць перашкоды. Але за што? За так званы «празелітызм», але ўжо ніхто ва ўсёй Расіі не папракае Касцёл польскай экспансіяй, паланізацыяй, і ў гэтым выйграў толькі Касцёл, які ўзяў за аснову чыстую рускую мову. А Беларусь?!
Улетку падчас размовы з айцамі-францысканцамі (палякамі) з выдавецтва святога Фамы Аквінскага, што ў Маскве, на прапанову супрацоўніцтва быў пачуты вось які адказ у адрас беларускай мовы: «Вы не будзеце прызнаны да таго часу, пакуль не ачысціце беларускую мову ад польскага ўплыву, як мы ў свой час у Касцёле ў Расіі прынялі рускую мову без польскай тэрміналогіі, якая рабіла свой уплыў».
Балюча глядзець ці слухаць, як ксёндз, перакладаючы адразу тэкст з польскага рытуалу, хрысціць ці вянчае па-беларуску, перакручваючы сэнс і словы, — гэта знявага людзей і аўтарытэту Касцёла. Падобная сітуацыя і ў час пахаванняў і іншых набажэнстваў. Болыпасць святароў ужываюць проста рускую мову, бо лягчэй. У цэнтральнай частцы Беларусі, Баранавічах і наваколлі, сёстры вучаць дзяцей маліцца і спяваць толькі па-руску. Апрацаваныя ў нашай парафіі студыйныя літургічныя тэксты зроблены не на злосць каму-небудзь, а з вялікага духоўнага голаду хрысціянскай літаратуры. Лічу за святы абавязак карыстацца
ў набажэнствах і дуіппастырскіх паслугах граматычна правільнай мовай народа, тым больш у гарадах Беларусі, ці сталіцы, шануючы годнасць людзей, бо цяпер усё больш адукаваных вернікаў бяруць удзел у набажэнствах.
He так даўно наведвалі Мінск два дэканы з Гродзенскай дыяцэзіі. Святары звярнуліся да нас з просьбай, кажучы: «У напіай дыяцэзіі няма ні ў адным касцёле Імшы на беларускай мове, акрамя толькі што Гродзенскай катэдры, ды і там родная мова гучыць толькі адзін раз на тыдзень на адной Імшы ў нядзелю. Нас не разумее моладзь, не разумеюць дзеці, у касцёл ходзіць у асноўным старэйшае пакаленне, а што ж будзе далей? Таму просім вас, дайце нам хоць якіянебудзь кнігі на беларускай мове...».
Ваша Эміненцыя, на мой погляд, не па слоўку трэба правіць тэрміналогію літургічных тэкстаў, а склікаць усебеларускую камісію з усіх дыяцэзій, падключыць філолагаў з кафедраў беларускай мовы навучальных устаноў і выправіць адначасова гэтыя 15—35 слоў, а не паціху рэгулярна змяняць слоўцы. Дазвольце сказаць Высокаму сходу Біскупаў, што Грэка-Каталіцкая Царква ў Беларусі, яе святары вельмі зацікаўлены ў адзінай літургічнай тэрміналогіі.
У час Першага Міжнароднага 4-дзённага семінара хрысціянскіх лідэраў, які праходзіў у касцёле Св. Сымона і Св. Алены ў Мінску 8 лістапада 2002 г., адбылася прыватная размова з Архімандрытам Сяргеем Гаекам па гэтым пытанні. На заканчэнне размовы Архімандрыт Сяргей сказаў: «Мы поўнасцю адкрыты і гатовы да супрацоўніцтва і згодны ўдзельнічаць у Літургічнай Камісіі, у гэтай святой справе беларускага народа, мы хочам адналітнай літургічна-моўнай
еднасці. Перадай гэтыя мае словы Яго Эміненцыі Кардыналу Казіміру». Калі б Усебеларуская Літургічная Камісія разам з Грэка-Каталіцкай дайшла да тэрміналагічнай еднасці маладой беларускай касцельнай мовы, тады можна было б прапанаваць далучыцца да гэтай камісіі і Праваслаўнай Царкве (каб перад праваслаўнымі быць ужо аднаго духу, а не дэманстраваць свае нязгоды).
У Мінску была магчымасць і нагода паразмаўляць з адным праваслаўным святаром, было некалькі размоў з галоўным рэдактарам выдавецтва праваслаўнай духоўнай літаратуры пры Мітраполіі спадаром Леанідам Качанкам і сакратаром Беларускай Біблійнай Камісіі, доктарам філалагічных навук прафесарам Іванам Аляксеевічам Чаротам наконт таго, як яны глядзяць на адналітнасць беларускай мовы ў храмах Беларусі, Царкве і Касцёле. Быў атрыманы станоўчы адказ, ёсць шанец на далейшыя сустрэчы і дыялог. Асабліва цёпла і з надзеяй выказваецца галоўны рэдактар Л. Качанка, ён глыбока веруючы беларус і разумна ставіцца да гэтага набалелага пытання. «Калі так станецца, тады перад Богам і Беларусяй я выканаў свой абавязак,» — кажа спадар Леанід. Пра гэтыя сустрэчы і вынікі размоў, калі будзе зацікаўленасць, пры нагодзе магу больш падрабязна расказаць. (N.B. Перадаю Вам кнігу праф. І.А. Чарота «Беларуская мова і Царква», якую я атрымаў ад яго).
На вялікі жаль, з-за неадукаванасці і неразумення сярод людзей трывае такая думка, што набажэнствы на чыстай польскай мове — гэта для каталікоў-палякаў, а на беларускай мове — для беларусаў. Трэба аднойчы падысці смела да гэтага набалелага за 12 гадоў
пытання-праблемы, бо так ці інакш, падводзячы беларускую тэрміналогію пад польскі варыянт, мы не заахвоцілі людзей (прапольска настроеных) да беларускай Святой Імшы, набажэнстваў, не палюбілі яны і не прынялі нават моўна спольшчаных набажэнстваў і Святой Імшы. I вельмі шкада, што няма да цяперашняга часу загаду (odgornie) ардынарыяў, каб ва ўсіх касцёлах Беларусі служылася Імша Святая на беларускай мове, па гэтай прычыне маем непаразуменні ў парафіях і партызанскія пераклады літургічных тэкстаў кожнага рэгіёна Беларусі. Гонар гонарам, а служыць Богу павінны ўсе не толькі сэрцам спяваючы, але і розумам успрымаючы.
Тады трэба, не азіраючыся назад (што ж скажуць палякі-каталікі), увесці адну (ці наколькі магчыма набліжаныя паміж сабою Рыма-Каталікі, Грэка-Каталікі, Праваслаўныя) беларускую тэрміналогію на ўсёй беларускай прасторы з удзелам грэка-каталікоў і праваслаўных, і няхай будзе двухмоўе: адна чыста польская, а другая чыста беларуская. Калі кожны святар спакойна растлумачыць у сваім касцёле, царкве праблему і неабходнасць роднай беларускай мовы ў набажэнствах і абрадах, людзі, напэўна, зразумеюць, паслухаюць і падпарадкуюцца. He такія тут ужо засталіся вялікія перамены ці дапаўненні, трэба толькі захацець. Часовыя пераклады і тэрміналогія трымаюцца толькі ў касцёлах, але па-за святынямі, у народным асяроддзі, як на пахаваннях, на могілках, асвячэнні кватэры, у час калядных наведванняў, не здаюць экзамен. Таму святары карыстаюцца хутчэй рускай мовай, а не беларускай, бо па-руску даступней сказаць «Господь Бог, благодать, Таннства» і іншыя тэрміны...
На аснове ўсяго сказанага, дазвольце выказаць наступныя прапановы:
1.	Склікаць дзеючую Літургічную Камісію і вырашыць сумесна, ці згодна яна на такі крок новых, патрэбных рэформаў.
2.	Стварыць камітэт для арганізацыі Усебеларускай Літургічнай Камісіі нашых дыяцэзій і рэгіёнаў.
3.	Запрасіць і выслухаць прапановы:
♦	філолагаў з кафедраў беларускай мовы;
♦	грэка-каталіцкі бок на чале з Архімандрытам Сяргеем Гаекам;
♦	прадстаўнікоў братняй Праваслаўнай Царквы;
♦	запрасіць прадстаўнікоў пратэстанцкіх як Цэркваў, так і кіраўнікоў выдавецтваў.
Шчыра дзякую за ўвагу.
3	сыноўскай пакорай і павагай ксёндз УЛАДЫСЛАЎ ЗАВАЛЬНЮК, пробашч Мінскага касцёла Святых Сымона і Алены
МАТЭРЫЯЛЫ ПЕРЫЯДЫЧНАГА ДРУКУ
ЧЭЧАТ Алесь Віктаравіч, выкладчык беларускай мовы / літаратуры лінгвагуманітарнага каледжа МДЛУ
Слова Божае па-беларуску
Рымска-Каталіцкая парафія Мінскага касцёла Святога Сымона і Святой Алены парадавала беларускіх хрысціян-вернікаў выданнем дзвюх кніг. На беларускай мове выйшлі Евангелле і «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі». Аўтарам апошняй з’яўляецца Уладыслаў Завальнюк — ксёндз-дэкан, пробашч Мінскага касцёла Святога Сымона і Святой Алены, кандыдат гістарычных навук, магістр тэалогіі.
Названая кніга Новага Запавету — Евангелле — гэта ўжо другое выданне, дапрацаванае калектывам дасведчаных перакладчыкаў пад кіраўніцтвам пробашча. Першае выйшла ў свет у 1997 годзе. У адрозненне ад першага, у другім выданні да кожнай з чатырох частак ёсць прадмова, у якой падаецца жыццеапісанне кожнага з аўтараў-евангелістаў: Святога Матфея, Святога Марка, Святога Лукі і Святога Іаана, іх узаемасувязь з Сынам Божым Ісусам Хрыстом. Паведамляецца пра мэту, месца, час напісання і інш. Можна
сказаць, што прадмовы да частак Евангелля з’яўляюцца своеасаблівымі ўводзінамі ў эпоху зараджэння хрысціянства, рыхтуюць чытача да свядомага ўспрымання Святога Пісання.
Асобна трэба сказаць пра мову Кнігі — чыстую, выразную, зразумелую. Кожнае слова на месцы, адпавядае сучаснай беларускай літаратурнай мове, яе правапісу. Тэксты новага Евангелля — гэта ўзор канфесіянальнай літаратуры. Можна адзначыць традыцыйны падзел тэкстаў на часткі — мікратэксты са своеасаблівай структурай сказаў, у якіх адсутнічае ўскосная мова, азначэнні, як правіла, часцей за ўсё стаяць пасля азначаемых слоў, пры простай мове адсутнічае двукоссе і інш. Усё зроблена ў адпаведнасці з кананічнымі патрабаваннямі. Вызначаецца новае Евангелле яшчэ і тым, што ўпершыню ў гісторыі каталіцкай духоўнай літаратуры ўласныя імёны і геаграфічныя назвы ўжыты так, як прынята ў Беларусі.
Такім чынам, новае выданне Евангелля будзе з’яўляцца настольнай кнігай не толькі для католікаў, але і для прадстаўнікоў любой хрысціянскай канфесіі. Адзначым, што прызначэнне новага выдання — не выдзяляць адну канфесію сярод іншых, а яднаць, выхоўваць беларускую супольнасць у цэлым. Гэта канструктыўны, па-хрысціянску прымірэнчы крок, у гэтым новае выданне Евангелля мае найвялікшае значэнне.
Вялікай ухвалы заслугоўвае кніга святара Уладыслава Завальнюка «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі». Яна даўно чаканая і патрэбная. Эпіграфам аўтар абраў словы: «Мы нічога не сцвярджаем, мы просім парады ў вучоных, гатовых дапамагчы нам».
У прадмове «Настаў час павярнуцца абліччам да мовы беларускай» аўтар акрэслівае асноўныя праблемы
хрысціянскага набажэнства на Беларусі, якое адчувае вялікі ўплыў як з боку Польшчы, так і Расіі. А нам варта быць беларусамі, актыўна ўводзіць у набажэнства нашу цудоўную родную літаратурную мову, фарміраваць свой беларускі канфесіянальны стыль.