• Газеты, часопісы і г.д.
  • Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову матэрыялы канферэнцыі

    Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову

    матэрыялы канферэнцыі

    Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены
    Памер: 344с.
    Мінск 2010
    79.5 МБ
    I стала вельмі лёгка, калі вырашыў — грэчаскі тэкст Евангелля, а, значыць, і грэчаскі іменаслоў у Рэйхлінавым чытанні паводле візантыйскай традыцыі, без агляду на рускую ці польскую мовы.
    Думаю, на дадзеным этапе гэта найбольш мэтазгодна.
    Дык значыць: Лука, Іаан і так далей.
    I таму я не разумею, чаму тут адстойваецца для Евангелля Анна, а ўжо для ўнутранага беларускага ўжытку пакідаецца імя Ганна.
    У кнізе ёсць спасылка на «Слоўнік асабовых уласных імён» Судніка. Але ж я помню, як грунтоўна крытыкавалася яго першае выданне ў часопісе «Полымя» (рэцэнзія Вячаслава Чамярыцкага). Сумняваюся, што змог гэты мовазнаўца перапрацаваць сваю кнігу.
    А вось «Слоўнік асабовых імёнаў (беларускарускі і руска-беларускі)» Уладзіміра Сарокі, рэкамендаваны вучоным саветам Навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы і адрасаваны работнікам ЗАГСаў, пашпартных аддзелаў міліцыі, юры-
    дьгчных службаў і г. д., (Мн. «Тэсей», 2000) не ўспамінаецца. А якраз там даецца адзінае напісанне Ганна.
    Тое, што ў рускай мове амаль няма фрыкатыўнага гука [г] і там пішуць Анна зусім не падстава адмаўляцца ад Ганны.
    Паглядзіце ў грэчаскі арыгінал. I прарочыца, Фануілава дачка, і першасвятар, цесць Каіафы, носяць тое ж імя Ганна (з Г). У Старым Запавеце на іўрыце таксама ёсць у гэтым імі гук [г] у адрозненне, скажам, ад выбухнога г (гімэл) або ад х (хэт). Толькі на іўрыце не Ганна, а Ганам (без двайнога нн і з іншым націскам), так што ніякіх падстаў адбіраць [г] у нашай Ганны не выпадае. У яе выразнае грэчаскае паходжанне. I пісаць трэба Ганна.
    А цяпер адносна слова Госпад (а не Гасподзь).
    За гэта стаяць шэсць склонаў: родны, давальны, вінавальны, творны, месны і клічны: Госпада, Госпаду, Госпада, Госпадам, (аб) Госпадзе, (о) Госпадзе! Усе яны просяць на ганаровы пасад назоўнага склону слова Госпад.
    Ці трэба згадваць, што гісторыя гэтага слова сягае далёкіх часоў, і прыйшло яно з стараславянскай і царкоўна-славянскай моў разам з словамі Хрысціянскай рэлігіі (прарок, грэх і інш.).
    Але, на жаль, не вельмі дакладна гаворыцца пра ўплыў стараславяншчыны на беларускую мову.
    А трэба якраз падкрэсліць, што літаратурная мова беларускай нацыі складвался без таго ўплыву стараславянскай і царкоўнаславянскай моў, які зазнала руская мова, дзе ў пэўны час нават пачалі на стараславянскі лад утвараць словы, якіх не было ў стараславянскай (драгаценный і інш.). А напрыклад, словы волот і колокол дзеля надання ўзвышанасці ў рускай
    мове перарабляліся ў влат, клакол (пра гэта добра пісаў наш мовазнавец Алесь Каўрус).
    Слова Госпад — адна з назваў Бога ў хрысціянскай рэлігіі — неад’емнае ад перакладаў Новага Запавету. А іх, беларускіх перакладаў, у адным мінулым, дваццатым стагоддзі, дзякаваць Богу, было ўжо з дзесятак!
    I тут не магу не адзначыць такую падзею, як пераклад Евангелля ксяндзом Уладзіславам Чарняўскім. Ён якраз усюды ўжывае слова Госпад і ў назоўным склоне.
    Аднак беларуская жывая народная і літаратурная мовы ўсё ж аддаюць перавагу слову Бог. Цікава, што ў двухтомным «Фразеалагічным слоўніку беларускай мовы» I. Я. Лепешава вы не знойдзеце ніводнага фразеалагізма з словам Госпад, затое ўбачыце больш за 80 — са словам Бог.
    I ў гэтым відочная розніца між беларускай і рускай мовамі. Калі ў рускай мове ёсць фразеалагізмы толькі з словам Господь або ёсць паралельныя фразеалагізмы, дзе Господь і Бог узаемна заменлівыя, то ў беларускай мове ганаруе толькі слова Бог з рознымі суфіксальнымі пашанотамі — Божачка, Божухна, з рознымі прыметнікамі і інш.
    А цяпер пра іншыя словаўжыванні.
    Распяць ці ўкрыжаваць?
    Толькі ўкрыжаваць, укрыжаванне. Гэта шчасце, што ў нашай мове ёсць дакладны адпаведнік слову грэчаскай мовы з коранем крыж. Бо распяць можна і брызент, скуру і г. д.
    А ўкрыжаванне было найганебнейшай смерцю паводле ўсходніх прымхаў. Смерць адрывала чалавека ад зямлі. Ногі асуджанага на 60—90 сантыметраў адстаялі ад зямлі.
    Благаслаўлёны і дабраславёны.
    Мне здаецца, толькі дабраславёны. Разгарніце рускабеларускія слоўнікі. За слова добра, як адпаведнік рускаму благо сведчаць дзесяткі прыкладаў. Ды і само слова Дабравесце.
    Вернік ці веруючы?
    Вядома, вернік. Дзеепрыметнікі цяперашняга часу ў беларускай мове не ў пашане. I назоўнікі ад іх — таксама.
    Словы яўрэі, іудзеі, а не жыды.
    На цяперашні час варты толькі такія ўжыванні.
    Але я хачу сказаць, што слова жыды было раней, да савецкага часу, зусім натуральным, без ніякай пагарды і здзеку да яе носьбітаў. Так, як у польскай мове. (Там акурат еврей мае крыўдлівае адценне).
    Дык вось толькі ў часы русіфікацыі перанеслася з рускай мовы негатыўнае значэнне на слова жыд і ў нашу мову.
    Успомнім вядомую брашуру «Жыды на Беларусі», якую напісаў яўрэй Змітрок Бядуля і якая выдадзена ў Мінскай друкарні яўрэя Грынблата. Гэта бацька нашага выдатнага фалькларыста Міхаіла Грынблата.
    Так натуральна ўжывалася слова жыды і ў Заходняй Беларусі да 1939 года.
    Гэта што да гісторыі. А на дадзены момант, вядома, лепш карыстацца: яўрэі і ў рэлігійным значэнні — іудзеі.
    Мне крыху незразумелы «Дадатак 7» — «Словы і звароты ветлівасці». Чаму ён трапіў на гэтае абмеркаванне? Раздзел гэты просіцца, скажам, у руска-беларускі размоўнік. У 1992 годзе ў мяне выйшаў трохсотстаронкавы «Беларуска-польскі размоўнік». Там ёсць такі раздзел, і ён арганічны ў такога тыпу выданнях.
    А тут? Але калі ёсць, то яго варта пашырыць і ўдасканаліць.
    Я, напрыклад, ніяк не магу згадзіцца з такім вітаннем, як руская калька «Добрай раніцы!». He кажучы пра немілагучнасць такой языкаломкі — ... рай раніцы — яна штучная.
    Зрання і да вечара ў нас гучыць вітанне «Добры дзень!» [«Дзень добры!»]. Яно гучыць як пажаданне не на пэўны кароткі прамежак часу, а на ўвесь доўгі працоўны дзень.
    Прагледзьце творы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Цёткі, Ядвігіна Ш., Каруся Каганца. Hi ў кога не сустрэнеце гэтай «Добрай раніцы!». Няўжо каму здаецца, што наш народ да Кастрычніка не ўмеў па-людску і прывітацца?!
    Гэтак жа па-беларуску трэба развітвацца не «Спакойнай ночы!», а «Дабранач!».
    Апобачз «Хлебам-соллю», «Смачнаесці!» (снедаць, абедаць, вячэраць!) варта дадаць: «Сыць, Божа!».
    Ну што сказаць пад канец:
    Дабраславі нас, Божа!
    ЧАЙКА Наталля Уладзіміраўна,
    дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсіэт імя Максіма Танка»
    Кніга для ўсіх хрысціян
    Другое выданне Святога Евангелля (першае — 1997 г.), дапрацаванае пад кіраўніцтвам ксяндза-магістра тэалогіі Уладыслава Завальнюка, прызначанае для ўнутраных патрэб парафіі касцёла Святога Сымона і Святой Алены, з’яўляецца адметнай з’явай у духоўным жыцці Беларусі. Вызначаецца чысцінёй сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Аўтарскі калектыў значна палепшыў лексічны арсенал Кнігі. Адчуваецца, што працавалі высокакваліфікаваныя спецыялісты, якія добра адчуваць беларускае слова і ведаюць асаблівасці жыцця і побыту ў Палесціне часоў зямнога жыцця Сына Божага Ісуса Хрыста.
    Выкарыстоўваецца толькі нарматыўная лексіка, у выданні адсутнічаюць прастамоўныя, дыялектныя словы і граматычныя формы, няма ўзятых без патрэбы іншамоўных слоў (паланізмаў, русізмаў), таму і змест тэксту Святога Пісання ўспрымаецца даволі лёгка, ён даступны, зразумелы і даросламу чалавеку, і школьніку.
    На наш погляд, правільна называюцца Гасподзь Бог, Святая Дзева Марыя, бо ўжыванне ў канфесійнай літаратуры слоў пан, панна прыніжае змест тэксту. У сілу некаторых гістарычных умоў словы пан, панна, панскі, панства могуць мець пэўную адмоўную экспрэсіўную афарбоўку. Гэта пацвярджаюць разна-
    стайныя творы вуснай народнай творчасці беларусаў (прыказкі, прымаўкі, казкі, загадкі, песні), творы мастацкай літаратуры (напр., «Паўлінка» Янкі Купалы).
    Добра, што ўжыты грэчаскі варыянт імёнаў: Іаан, Іакаў, Матфей, Ілія.
    Асобна трэба сказаць пра структуру тэксту. Вершы (мікратэксты) цалкам адпавядаюць кананічным патрабаванням. Як і належыць, у складаных сказах адсутнічае ўскосная мова. Адносна знакаў прыпынку адзначым, што адсутнічае двукоссе — захоўваецца традыцыя пунктуацыйнага афармлення кананічных тэкстаў.
    Такім чынам, Мінскі касцёл Святога Сымона і Святой Алены выданнем кнігі Евангелля зрабіў вялікі ўклад у духоўнае жыццё беларусаў. Гэта Кніга з’яўляецца настольнай для кожнага з нас (хрысціян) і асабліва будзе запатрабавана ў сем’ях, дзе члены іх належаць да розных хрысціянскіх канфесій.
    Вялікі Вам дзякуй, ксёндз Уладыслаў, за Вашу плённую працу. Няхай Вас беражэ Гасподзь Бог і дапамагае.
    МАЛЬДЗІС Адам Іосіфавіч,
    доктар філалагічных навук, прафесар
    Я сядзеў і, слухаючы, думаў: наколькі быў геніяльны Францыск Скарына, ён прадбачыў нашы праблемы, робячы свой пераклад Святога Пісання на зразумелую народу мову.
    . Некаторыя нашы даследчыкі сцвярджаюць, што Скарына перакладаў толькі з царкоўнаславянскай мовы, браў працы Кірылы і Мяфодзія і перакладаў. Другія сцвярджаюць, што ён карыстаўся грэчаскімі тэкстамі, іншыя — іудзейскімі. А чаму ўсё гэта адбываецца? Відаць, таму, што такія даследчыкі не ведаюць названых моў. Вось я ў Лондане, у бібліятэцы імя Францыска Скарыны, праштудзіраваў не адну з кніг па перакладах нашага першадрукара і цяпер магу сказаць, як ён перакладаў кнігі Бібліі.
    Паколькі Скарына добра валодаў названымі мовамі, перакладаў Біблію так: адзін урывак браў з царкоўнаславянскага тэксту, другі — з грэчаскага, трэці — з іудзейскага. Гэта значыць, ён падыходзіў да перакладу творча: з усіх тэкстаў браў тое, што яму найбольш падыходзіла, імкнуўся, каб людем'ь посполнтымь было ўсё даступна і зразумела. Будучы, вядома, католікам, ён арыентаваўся на праваслаўныя тэксты. Скарына выраіпаў задачы, якія хочам выраіпыць сёння мы. Ён браў тэксты айцоў і каталіцкіх, і праваслаўных, для яго ў гэтым не было розніцы, важна, каб адпавядала народным запатрабаванням. Сёння нашы даследчыкі робяць вялікую памылку ў тым, што дзеляць Скарыну і не могуць падзяліць яго наперакор яму самому.
    Нядаўна я прачытаў у часопісе «Весці Акадэміі навук» з гуманітарнай серыі матэрыял даследчыка (слова даследчыка можна браць у двукоссе), які пачынае свой артыкул такімі словамі: «Георгпй Лукнч Скорнна роднлся ...». Ён узяў з неба па астралагічных прыкметах гады нараджэння і смерці першадрукара. Я купіў кніжку гэтага аўтара і знайшоў у ёй артыкул «Странностн бйографнн Скорнны», у якім прыгадваецца, як Івану Шамякіну ў Полацку падаравалі партрэт Скарыны, на якой наш першадрукар з барадой. А калі з барадой, значыць, праваслаўны. Вось што піша з гэтай нагоды аўтар артыкула: «Странный мужнк с бородой по нменн Георгнй Скорнна — это н есть знаменнтый русскнй первопечатннк Францнск Скорнна. Бороду ему, внднмо, прнрнсовалн, чтобы он болыпе соотвествовал образу русского православного человека 16 века... Сейчас это выгляднт нелепо». Вось з апопіняй фразай я цалкам згодзен, таму што хрышчэнне ў каталіцкае веравызнанне было. Ян Кантак у сваёй кнізе, выдадзенай у Пінску да вайны, абапіраецца на архівы ордэна бернардзінцаў, а дакументы гэтыя panep знаходзяцца ў Польшчы. Адзначым, што бернардзінцы лічылі важным і першае хрышчэнне Скарыны (у праваслаўі), і другое (у каталіцтве), яны былі талерантныя. I Скарына гэтую талерантнасць унаследаваў.