Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову
матэрыялы канферэнцыі
Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены
Памер: 344с.
Мінск 2010
Па-трэцяе, тое самае датычыцца пэўных русізмаў і царкоўнаславянізмаў. Тая ж форма благаславіць, на якую вельмі негатыўна ў сваіх рэпліках адрэагавалі некаторыя з прысутных. Тэрмін благаславіць, на наш погляд, зусім не звязваецца са словам блага (дрэнна). Некалі айцец Надсан пра гэта вельмі добра напісаў, у яго ёсць цэлы артыкул, які прысвечаны гэтай тэме.
У кнізе «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі» разглядаецца і такая пара, як Тройца і Троіца. Так, ёсць агульнаўжывальнае слова шройца (гэтую тройцу разм. не разліць вадой — маецца на ўвазе трох асоб, якія заўсёды бываюць разам і сябруюць) і назва вёскі Тройца. У такім значэнні слова тройца больш падыходзіць для ўжывання на побытавым узроўні. Але ёсць слова Троіца, яно павінна ўжывацца толькі ў канфесійным стылі. Таму адна з асноўных праблем, як адзначае айцец Уладыслаў, не звесці высокі канфесійны стыль да ўзроўню гутарковага. Адзначым, што кафесійны стыль павінен адрознівацца ад гутарковага, бо інакш ён не будзе ўспрыняты вернікамі. Таму клопат кіраўніка групы па перакладзе Евангелля і іншай канфесійнай літаратуры айца Уладыслава мне вельмі зразумелы.
Трэба сказаць яшчэ, што некаторыя старэйшыя людзі на паграніччы з Польшчай лічаць сябе палякамі і думаюць, што польская мова — гэта канфесійная мова. На самай жа справе гэта далёка не так. Ды і так званыя палякі, выйшаўшы з касцёла, ужо размаўляюць не па-польску, а на сваім беларускім дыялекце. Адсюль наш агульны клопат заключаецца ў тым, каб беларуская канфесійная мова была на належным высокім узроўні і адпавядала іх уяўленням пра высокую мову.
I некалькі слоў пра пераклад Евангелля. Мне вельмі спадабалася, што людзі, якія працавалі над ім, падышлі з вялікай сур’ёзнасцю, узважвалі, вывяралі кожнае слова. Тыя разважанні, пытанні да навукоўцаў у кнізе «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі» менавіта скіраваны да нас, каб не дапусціць прымітывізацыі, зніжэння стылю, і, з другога боку, не падняцца да поўнай царкоўнаславяншчыны. Я яшчэ раз падкрэслю, як правільна адзначыў A. I. Мальдзіс, што шлях Скарыны — гэта сапраўды найбольш прадуктыўны шлях у свой час. Таму незалежна ад таго, некаторыя сцвярджаюць, што мова Скарыны — царкоўнаславянская, мы добра ведаем, што гэта не царкоўнаславянская мова, гэта была спроба прыстасаваць так званыя царкоўнаславянскія традыцыі для вырашэння праблем літаратурнай ці канфесійнай мовы. Рускія пайшлі гэтым шляхам і фактычна руская мова і ўзнікла такім чынам. Наша ж беларуская мова пайшла іншым шляхам, звярнуўшыся да народных крыніц.
Выказваю Вам, паважаны айцец Уладыслаў, шчырую ўдзячнасць за Вашы кнігі «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі» і Евангелле, за запрашэнне на гэтае вельмі важнае мерапрыемства, на канферэнцыю. Я падтрымліваю Вас.
ВОЮШ Інга Дзмітрыеўна,
дацэнт кафедры гісторыі журналістыкі Інстытута
журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Хрысціянства і нацыянальная мова: праблемы дачыненняў у моладзевым асяродку
Пытанне ўжывання роднай мовы ў рэлігійным асяродку падчас набажэнства і ў штодзённых зносінах цікавіць прадстаўнікоў многіх канфесій Беларусі. Калі для праваслаўных выданне кананічнай літаратуры па-беларуску разглядаецца хутчэй як захады да аўтакефаліі, то для каталікоў гэта больш натуральны працэс. Імша на роднай мове даўно перастала быць нечым нешараговым, і таму пераважна не выклікае пярэчанняў ні сярод кліру, ні сярод вернікаў.
Кніга Уладыслава Завальнюка «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі» якраз закранае многія з аспектаў акрэсленай праблемы — і аднаўлення забытай традыцыі, і вяртання да нацыянальных скарбаў, якая можа ўзбагаціць каталіцкае жыццё, зрабіць яго бліжэйшым сэрцу носьбітаў нашай мовы і культуры.
Далучэнне хрысціян да нацыянальнай культуры шляхам выкарыстання беларускай мовы ў свецкім і рэлігійным жыцці — несумненна, высакародная і важная задача. I адным з найболып істотных яе аспектаў з’яўляецца актыўнае заахвочванне моладзі да прыняцця духоўных каштоўнасцяў свайго народа. У сувязі са складанай сітуацыяй у савецкі перыяд, хрысціянскай моладзі ў працэнтных адносінах да агульнай колькасці сёння не так ужо і шмат. Менавіта з гэтай
прычыны ўключыць яе ў кантэкст духоўнага жыцця Беларусі вельмі важна і своечасова.
Студэнцкая моладзь — самая актыўная частка грамадства, яна ж — самая безабаронная перад новымі павевамі, канфесійнымі і грамадскімі рухамі. Звернемся да практыкі выкладання на факультэце журналістыкі ў вядучай ВНУ краіны. Думаецца, назіранні паводле дадзенай студэнцкай аўдыторыі будуць даволі паказальнымі, бо на факультэце прадстаўлена моладзь усіх сацыяльных пластоў і тэрытарыяльнай прыналежнасці Беларусі. Што ж мы бачым? Прадстаўнікоў царкоўнай і касцельнай моладзі можна пералічыць па пальцах. Магчыма, паколькі ўстанова адукацыі свецкая, многія не афішуюць сваёй канфесійнай прыналежнасці, але і гэта таксама паказальна. Прывядзём у доказ нашай думкі такі прыклад. На адным з патокаў 1 курса колькасцю 125 чалавек на практычных занятках па старажытнарускай кананічнай літаратуры ніхто не здолеў прыпомніць, што такое «Сімвал веры», а таксама працытаваць яго пачатковыя радкі. Згадаем, што крызіс самаўсведамлення, самаразумення, станаўлення і пераходу да даросласці прыпадае менавіта на студэнцкія гады. У выніку атрымліваецца, што маладыя ў пошуках ісціны, сэнсу жыцця, уласнага чалавечага шляху знаходзяцца на раздарожжы. Філосафы культуры і педагогі ў апошніх даследаванях паказваюць, што менавіта з гэтай прычыны цяпер так распаўсюджаны моладзевыя субкультуры — рэйверы, растаманы, готы, эма і іншыя. Гэтыя з’явы абумоўлены пэўным вакуумам у сацыяльнай структуры, памежным становішчам маладога чалавека паміж падлеткам і дарослым. У выйгрышы застаюцца духоўныя лідэры субкультур. Паступова
распаўюджваюцца і экстрэмальныя віды баўлення часу, і гэта таксама супольнасць, якая выпрацоўвае сваю культуру, якая ставіць за прыклад рызыку жыццём або здароўем. Такім чынам, паркур, скейті сноўбордынг, скачкі з дахаў і мастоў, дайвінг і іншыя віды дзейнасці, звязаныя з рызыкай, набіраюць папулярнасць менавіта праз духоўны вакуум, які склаўся ў сілу сучаснага становішча студэнтцтва.
Хрысціянскі ўзор светаўспрымання, яго канцэпцыя часта проста не паспяваюць дапяць маладога чалавека. Свядомае імкненне да духоўнага самаўдасканалення ва ўлонні Царквы або Касцёла таксама ўзнікае нячаста і, пераважна, залежыць ад сямейнага асяродка. Але і такое імкненне можа хутка згубіцца. He апошняе месца ў гэтай страце або адсутнасці інтарэсу адыгрывае мова набажэнства і аддаленасць ад пяпулярнай канфесійнай літаратуры. Калі пратэстанцкая царква, усходнія культы якраз прапануюць якасную рускамоўную прадукцыю, то каталіцкая — польскамоўную або беларускамоўную з моцным польскім уплывам, а праваслаўе — царкоўнаславянскую. (Выключэнне, бадай, складае Петра-Паўлаўскі сабор). 3 гэтай прычыны абсалютна лагічна і мэтазгодна прапаноўваць і для нядзельнай школы, і для моладзевых каталіцкіх суполак літаратуру на роднай мове. На той мове, якая вывучаецца ў школе, якая адначасова з’яўляецца прывабнай і як самакаштоўнасць, і як нацыянальная святыня, і як «адзнака» пэўнай хрысціянаскай далучанасці, своеасаблівай субкультуры, кажучы слэнгам, «крутасці», адметнасці. Яна ж дадае дакладнасці ў разуменні сэнсаў і іх адценняў падчас Імшы або чытання малітоўніка. He трэба скідваць з рахунку і тое, што мова дае юнаку, дзяўчыне адчуванне радзі-
мы, нараджае пачуццё патрыятызму. Існуе і іншы бок праблемы. Тыя маладыя людзі, хто чакае паклікання (маю вопыт зносін з імі. — I. В.), таксама гавораць аб тым, што яны хочуць служыць свайму народу на роднай мове — быць не польскімі, не літоўскімі, а беларускімі святарамі.
Прывіццё любові да роднай мовы ў духоўным жыцці, зразумела, павінна пачынацца не са студэнцкіх гадоў, а закладвацца раней. Менавіта праз гэта ўзнікае пільная патрэба ў канфесійнай літаратуры для дзяцей і юнацтва на сучаснай беларускай мове, прычым натуральнай, не насычанай як рускімі і царкоўнаславянскімі, так і польска-лацінскімі элементамі. Асабліва гэта важна для школы, для моладзевай суполкі, для энтузіястаў, бо яны з’яўляюцца новай генерацыяй — неафітамі, якія ў пераважнай большасці спазнаюць веру не ад бацькоў і продкаў, а нанава. Яны не падзяляюць сябе на рускіх і палякаў паводле веравызнання, як гэта было прынята сярод даваеннга і пасляваеннага пакаленняў, а ў большасці лічаць сябе беларусамі, што спавядаюць пэўную рэлігію. Такім чынам, даходлівей слова на той мове, якая вывучаецца ў школе, якая належыць карэннаму насельніцтву, якая зразумелая без перакладу, якая ўсведамляецца яе носьбітамі на генетычным узроўні, — адзін са шляхоў кансалідацыі каталікоў розных рэгіёнаў Беларусі, яднання маладых на падставе хрысціянскай дактрыны, шлях, які сёння рыма-каталікі могуць паказаць праваслаўным і пратэстантам.
Вось таму і адзначым, што кнігі Вашы, паважаны ксёндз Уладыслаў, «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі» і пераклад яа сучасную беларускую літаратурную мову Евангелля вельмі надзённыя і патрэбныя. Вялікі дзякуй Вам за Вашу карпатлівую працу.
ЕРМАЛОВІЧ Васіль Васільевіч,
старшы выкладчык нямецкай мовы УА «Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт»
Неабходнасць кніжкі Уладыслава Завальнюка «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі» і перакладзенага Евангелля, якім будуць, спадзяюся, у будучым карыстацца беларусы ўсіх канфесій, ужо даўно паспела.
Нарэшце з’явіліся ўсім нам вельмі неабходныя духоўныя кнігі на нашай роднай сучаснай агульнанацыянальнай беларускай мове. Я поўнасцю згодзен з тым, каб мова Святой Імшы і заняткаў у нядзельнай школе, а таксама іншай дзейнасці з моладдзю пры храме адпавядала літаратурным нормам сучаснай беларускай мовы.
Маю некалькі заўваг.
Евангелле
1. Прадмова «Жыў у Капернауме...». Як германіст я выступаю за напісанне назвы горада цераз дыфтонг аў, бо яго варыянт без кароткага, нескладовага «ў», я разглядаю як русізм (русіцызм?).
2. Русіцызмамі лічу таксама ўласныя імёны Давід і Матфей. Слова Сцяфан неабходна замяніць на Стэфан. Замена імені Езус Хрыстус на Ісус Хрыстос пазбаўляе Святую Імшу каталіцкага каларыту.
3. Я выступаю за поўную форму прыметнікаў і дзеепрыметнікаў. Замест якія былі ўкрыжаваны разам з Ім прапаную пісаць ... укрыжаваныя (с. 134).