• Газеты, часопісы і г.д.
  • Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову матэрыялы канферэнцыі

    Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову

    матэрыялы канферэнцыі

    Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены
    Памер: 344с.
    Мінск 2010
    79.5 МБ
    Дарагі (любы) дружа! — сардэчны пісьмовы або вусны зварот да блізкага сябра.
    Дзядзька або цётка (з указаннем імя, прозвішча або без іх) — зварот вучня да старэйшага ў бытавых абставінах.
    Просьбы
    Калі ласка! — словы, якія ўжываюцца пры дзеясловах для выражэння ветлівай просьбы, напрыклад: Дапамажыце, калі ласка! Дазвольце, калі ласка!
    Зрабпце ласку! або Будзьце ласкавы! — ветлівая просьба выканаць што-небудзь, аказаць якую-небудзь паслугу.
    Словы падзякі
    Дзякуй Вам! — выказванне падзякі каму-небудзь за паслугу.
    Вельмі (шчыра) удзячны Вам! — больш цёплая форма выказвання падзякі за чыю-небудзь дапамогу, асаблівую ўвагу, паслугу.
    Залрашэнні
    Сардэчна запрашаем! — пісьмовае або вуснае запрашэнне зайсці, увайсці куды-небудзь, наведаць кагонебудзь.
    Калі ласка (заходзьце, сядайце, частуйцеся і інш.) — ветлівае запраіпэнне, дазвол выканаць названае дзеянне.
    Дазвольце Вас запрасіць (на вальс, у тэатр, на выставу і інш.) — зварот да таго, каго запрашаюць.
    He забывайце нас! або He забывайце пра нас! Наведвайце нас часцей! або Наведвайцеся часцей! — зварот пры развітанні да сваякоў, блізка знаёмых, якія далёка жывуць або рэдка наведваюцца.
    Пажаданні
    3 Богам! — развітальнае пажаданне гаспадара таму, хто адыходзіць, або гаспадару да таго, хто адыходзіць.
    Заставайцеся здаровы! Будзьце (бывайце) здаровы! або Добрага Вам здароўя! — развітальнае пажаданне пры адыходзе з дому сяброў, знаёмых і ўвогуле пры развітанні.
    Усяго добрага (найлепшага)! Шчасліва! Шчаслігай дарогі! або Ідзіце з Богам ці Ідзіце здаровы! — развітальнае пажаданне гаспадара таму, хто адыходзіць.
    Да скорай (хуткай) сустрэчы! або Да спаткання! Да пабачэння! — словы. якія кажуць на развітанне, калі хочуць падкрэсліць жаданне зноў пабачыцца.
    Шчасліва вярнуцца! — пажаданне таму, хто адпраўляецца ў вялікую дарогу або ад’язджае на доўгі час.
    Шчасці Вам Божа! Шчасці Божа! Адказ: Дзякуй!
    Спакойнай (добрай) в:очы! або Дабранач! Спакойна адпачыць! — развітальнае пажаданне пры адыходзе з дому знаёмых, позна вечарам у сям’і.
    Хлеб-соль! або Хлеб ды соль! — пажаданне гаспадарам, калі яны абедаюць дома. Адказ: Дзякуй!
    Смачна есці! Смачнага! — пажаданне знаёмым, блізкім, калі яны абедаюць (снедаюць, вячэраюць) паза домам. Адказ: Дзякуй!
    Богпомач! Памагай Бог! Спор у працы! або Спору ў прав;ы! Дапамажы вам Божа! — пажаданне таму, хто працуе. Адказ: Дзякуй!
    Скорай (хуткай) папраўкі! або Скарэй (хутчэй) папраўляйцеся! — пажаданне хвораму пры развітанні.
    На здароўе! — адказ-пажаданне гаспадара таму, хто дзякуе за яду, пачастунак.
    Вялікі расця! — пажаданне малому дзіцяці за паслугу.
    Прабачэнні
    Даруйце (прабачце, прабачайце), калі ласка! — так просяць прабачэння ў таго, каму прычынілі непрыемнасць, каго патурбавалі і інш.
    He крыўдуйце! — прабачэнне за малапрыемныя, але справядлівыя словы.
    Няма за што! — словы, якімі адказваюць на падзяку, або Калі ласка!
    Прабачце, калі што не так! — а) словы, якімі адказваюць гаспадары на падзяку госця; б) словы, якімі просяць прабачэння за магчымыя недахопы ў выкананай рабоце, у якой-небудзь дзейнасці і інш.
    Віншаванні
    3 Нараджэннем Хрыстовым!
    3 Божым Нараджэннем!
    Са Святам Божага Наражэння!
    3 Раством Хрыстовым!
    3 Божым Нараджэннем і Калядамі!
    Са Святам Божага Нараджэння і Калядамі!
    3 Нараджэннем Хрыстовым і Калядамі!
    3 Раством Хрыстовым і Калядамі!
    БЕЛПОЧТА
    Настоятелю костела
    Св. Снмона н Св. Елены
    ксенд зумагнстру
    Владнславу Завальнюку
    Уважаемый ксендз-магнстр!
    Сердечно поздравляем Вас с велнкпм хрнстнанскнм праздннком Рождества Хрнстова н Новым годом! Желаем Вам здоровья, Божней помоіцй в служеннн на благо паствы белорусской землн, любвн., мнра, процветання н благополучня.
    Республнканское уннтарное предпрнятне почтовой связн «Белпочта» ежегодно выпускает продукцню к такнм светлым праздннкам, как Рождество Хрнстово н Пасха.
    Проснм Вас оказать помоіць в вопросе правнльностн напнсання на белорусском н русском языках поздравнтельных текстов на открытках н почтовых конвертах к указанным праздннкам.
    Заранее Вам прнзнательны за сотрудннчество.
    Генеральный днректор
    Ю. А. Комар
    ВЫКАРЫСТАНАЯ ЛІТАРАТУРА
    Агульныя ўводзіны да Рымскага Імшала. — Мн., 2004.
    Архітэктура Беларусі. Нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце: У 4-х т. — Мн., 2005—2007.
    Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн., 1993.
    Бардовіч A. М. і інш. Словаўтваральны слоўнік беларускай мовы. — Мн., 2000.
    Бахавькоў А. Я. і інш. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. — Мн., 1998.
    Беларуская анамастыка: 36. артыкулаў. — Мн., 1985.
    Беларуская анамастыка: 36. артыкулаў. — Мн., 1992.
    Беларуска-рускі слоўнік: У 3-х т. Пад рэд. К. К. Атраховіча. — Мн., 2003.
    Беларуская мова. — Ороіе, 1998.
    Беларуская мова: Энцыклапедыя. — Мн., 1994.
    Белгруская энцыклапедыя: У 18-ці т. — Мн., 1996—2004.
    Беларускі фальклор: Хрэстаматыя. Пад рэд. П. Глебкі. — Мн., 1969.
    Біблія Тысячагоддзя— «BIBLIA TYSIACLECIA» WPRZEKLADZIE Z JEZYKOW ORYGINALNYCH PALLOTTINUM POZNAN — WARSZAWA 1991.
    Бпблня: Кннга Свяіценного Пнсання Ветхога н Нового Завета с параллельнымн местамн н прнложеннямн. М., 2006.
    Бірыла М. В. Беларускія антрапанімічныя назвы ў іх адносінах да антрапанімічных назваў іншых славянскіх моў. — Мн„ 1963.
    Бірыла М. В. Беларуская антрапанімія. — Мн., 1966.
    Бірыла М. В. Беларуская антрапанімія. — Уласныя імёны, імёны-мянушкі. — Мн., 1966.
    Булыка A. М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. — Мн., 1999.
    Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя ў 2 т.. — Мн., 2006—2007.
    Гістарычны слоўнік беларускай мовы: Вып. 1—27. — Мн., 1982. — 2007.
    Глубоковскйіі Н. Н., доктор богословня. Бнблейскнй словарь. Мн., 2007.
    Граматычны слоўнік дзеяслова: A—Я. — Мн., 2007.
    Дыялектны слоўнік Брэстчыны. — Мн., 1989.
    Кушнярэвіч A. М. Культавае дойлідства Беларусі XIII— XVI стст. — Мн., 1993.
    Лазука Б.А. Слоўнік тэрмінаў: Архітэктура, выяўленчае мастацтва. — Мн., 2001.
    Лакотка A. I. Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры. — Мн., 1993.
    Лемцюгова В. П. Antroponimia I — Imiona. «Siowianska onomastyka». Encyklopedia. G.I. — Warszawa-Krakow, 2002. S. 339—347.
    Лемцюгова B. П. Антрапаніміка. Уласнае імя // Беларуская мова. Энцыклапедыя. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1994. с. 37—40; 574—575.
    Лемцюгова В. П. Беларуская айканімія. — Мн., 1970.
    Лемцюгова В. П. Украінска-беларускі слоўнік. — Мн., 1980.
    Лучыц-Фэдарэц I.1. Народаая словатворчасць. — Мн., 1979.
    Мальдзіс A. I. Францыск Скарына як прыхілыіік збліжэння і ўзаемаразумення людзей і народаў. — Мн., 1988.
    Помнікі мастацкай культуры Беларусі эпохі Адраджэння. — Мн., 1994.
    Пытанні білінгвізму і ўзаемадзеяння моў. — Мн., 1981.
    Русско-белорусскнй словарь: В 3-х т. Под ред. Я. Кюласа, К. Крапнвы, П. Глебкн. — Мн., 1993.
    Святое Евангелле паводле Лукі. На чатырох мовах: грэчаскай, славянскай, рускай і беларускай. — Мн., 2003.
    Слоўнік асабовых уласных імён. Уклад. М. Р. Суднік. — Мн., 2005.
    Слоўнік беларускай мовы. Пад рэд. М. В. Бірылы.. — Мн., 1987.
    Слоўнік беларускіх гаворак паўночназаходняй Беларусі і яе пагранічча: У 5-ці т. — Мн., 1979—1986.
    Слоўнік гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі: У 2-х т.
    Пад рэд. Е. С. Мяцельскай. Т. 1. — Мн., 1990.
    Слоўнік мовы Скарыны, т. 3: Анамастыка і тапаніміка. — Мн., 1994.
    Сцяшковіч Т. Ф. Слоўнік Гродзенскай вобл. — Мн., 1983.
    Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы.
    Пад рэд. М. Р. Судніка і М. Н. Крыўко. — Мн., 2002.
    Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т. Пад рэд.
    К. К. Атраховіча. — Мн., 1977—1984.
    Требннк. — М., 2004.
    Тураўскі слоўнік: У 5-ці т. Уклад. Крывіцкі A. А. і інш. — Мн., 1982—1987.
    Усціновіч A. К. Антрапанімія Гродзеншчыны і Брэстчыны XVI—XVIII стст. — Мн„ 1975.
    Францыск Скарына і яго час: Энцыклапедычны даведнік. — Мн., 1988.
    Церашчатава В. В. Старажытнабеларускі манументальны жывапіс XI—XVIII стст. — Мн., 1986.
    Цітова A. I. Асацыятыўны слоўнік беларускай мовы. — Мн„ 1981.
    Цыхун A. А. Скарбы народнай мовы Гродна. — Гродна, 1993.
    Шакун Л. М. Значэнне царкоўнаславянскай мовы ў развіцці беларускай літаратурнай мовы. — Мн., 1958.
    Шкраба I. Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі. — Мн., 1994.
    Этымалагічны слоўнік беларускай мовы, I—XI т. — Мн., 1978.
    Янкова Т. С. Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны. — Мн., 1982.
    Яскевіч А. Абранне вечнасці. — Мн., 1999.
    В О Д 3 Ы Ў пра кнігу ксяндза Уладыслава Завальнюка «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі»
    Кніга «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі» — надзвычай актуальная, духоўна багатая і ўсебакова ўзважаная. У ёй арганічна спалучана зямное і нябеснае, яе змест выкладзены даступна і пераконліва, a таму чытаецца з надзвычайнай цікавасцю і карысцю.
    Хочацца выказаць салідарнасць з пазіцыяй аўтара ў пытанні перадачы ўласных імёнаў Святога Пісання на беларускую мову.
    Безумоўна, спецыфіка рэлігійнага анамастыкона вымагае асобнага падыходу, адрознага ад агульнанароднага. Свецкі анамастыкон — прадукт працяглага гістарычнага развіцця і не можа не падпарадкоўвацца законам жывой мовы, не адлюстроўваць гістарычных трансфармацый іменалагічнай формы . Анамастыкон жа рэлігійных твораў павінен захоўваць «дух і літару» Свяшчэннага Пісання, а значыць абавязкова, наколькі гэта магчыма, не траціць сувязі з пісьмовымі канонамі.
    Абсалютная большасць уласных імёнаў у рэлігійных тэкстах мае іншамоўнае (пераважна грэчаскае) паходжанне. Пры іх пісьмовым афармленні неабходна кіравацца прынцыпам, прынятым для перадачы запазычанных онімаў, а менавіта прынцыпам транслітарацыі (палітарнай перадачы). Узорамі зыходных формаў павінны служыць кананічныя напісанві імёнаў у грэчаскай мове — першакрыніцы. Выбар варыянтаў напісання з ліку наяўных, на нашу думку, трэба ажыццяўляць паводле ступені іх блізкасці да кананічных узораў.
    Найбольш частотныя гукавыя чаргаванні ў розных рэдакцыях рэлігійных тэкстаў праявіліся ў парах: в/б (Авраам/ Абрам); ф/т (Фама/Тамаш); нуль гука/г (Анна/Ганна). Першыя з іх (на в, ф, нуль гука) адносяцца да так званых рэйхлінавых формаў і адлюстроўваюць «усходнюю» моўную арыентацыю. Другія (на б, т, г) — да так званых эразмавых або «заходніх» формаў, якія прыйшлі ў беларускую мову праз заходняе пасрэдніцтва — лацінскае, нямецкае, польскае. Калі зыходзіць з крытэрыю адпаведнасці/неадпаведнасці пісьмовым канонам і ступені блізкасці да арыгшальнай грэчаскай формы, то за ўзорныя трэба прымаць «усходнія», найбольш кананічныя напісанні (в, ф, нуль гука). Падвоеныя зычныя ў запазычаннях у беларускай мове не захоўваюцца (Адзій, Апелес, Мшпафія).