• Газеты, часопісы і г.д.
  • Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову матэрыялы канферэнцыі

    Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову

    матэрыялы канферэнцыі

    Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены
    Памер: 344с.
    Мінск 2010
    79.5 МБ
    Валасяніца (Апак 6, 12) — грубая тканіна цёмнага колеру, вырабленая з казінай шэрсці. 3 гэтай тканіны рабіліся мяшкі, а таксама адзенне, якое апрааалі ў час жалобы. Часам у вялікай засмучанасці валасяніцы апраналі і на ноч (2 Мак 3, 19; 3 Цар 21, 27).
    Нікога ў дарозе не вітайце (Лк 10, 4).
    Вітацца ў дарозе (Лк 10, 4). Накіроўваючы Апосталаў для тлумачэння евангельскага вучэння, Ісус Хрыстос папярэджвае іх, каб яны ў дарозе нікога не віталі. Справа ў тым, што ва ўсходніх народаў прывітанні не выражаліся, як у нас, лёгкім паклонам ці поціскам рукі, а паклонамі зямнымі, абдымкамі, цалаваннем і вьгражэннем пры гэтым розных пажаданняў, і патрабавалася для падобных цырымоній пімат часу (Калі два Арабы аднолькавага рангу сустракаліся, то працягвалі адзін другому правую руку, але тут жа адымалі рукі і прыкладвалі іх да лба, потым працягвалі вітацца ўзаемнымі пацалункамі ў бараду, дзякавалі Богу за сустрэчу аднаго з другім і прасілі Усемагутнага аб працягу іх сяброўства; часам да 10 разоў паўтаралі яны цьгрымонію абдымкаў, поціскаў рук і інш. — Barnes). Асноўная думка гэтай парады Госпада заключалася ў тым, што снрава вучняў, калі яны ішлі на пропаведзь, не павінна была затрымлівацца нічым.. Яны павінны былі выконваць даручэнні хутка і не бавіць час на лішняе, у тым ліку і на працяглыя прывітанні, паколькі, павітаўшыся, загаварылі б пра тое, што не адпавядала
    іх мэце падарожжа. Такім чынам, Апостал мог бы пераключыцца на звычайныя людскія адносіны, а гэта было непажадана.
    Цар увайшоў, каб паглядзець на прысутных, і ўбачыў там чалавека, апранутага не па-вясельнаму (Мф 22, 11).
    Вясельнае, святочнае адзенне (Мф 22, 11). Вясельнае адзенне на Усходзе прапаноўваў багаты гаспадар дома ўсім запрошаным гасцям. Ён патрабаваў, каб прыслугі кожнаму з прысутных дапамагалі апрануць яго. Для гэтага быў выдзелены адпаведны пакой. Слуті дапамагалі гасцям змяніць падарожнае, забруджанае пылам і потам адзенне на свежае, адпаведнага да свята колеру, і толькі тады праводзілі, ставілі перад гаспадаром дома, прадстаўлялі госця, а той паводле павагі да кожнага паказваў месца за сталом.
    Ганебнае выгнанне з балю пагражала таму, хто адмаўляўся апрануць гэта адзенне ці хто б меў смеласць з’явіцца на ўрачыстасць у сваём падарожным (Мф 22,12).
    Пасля вяселля ці балявання госці вярталі ўрачыстае адзенне і апраналі сваё або шчодры гаспадар дому дараваў вопратку кожнаму ці некаторым з запрошаных гасцей на памятку.
    Менавіта гэтыя [ілжэпрарокі] на вашых вячэрах любові без боязі аддаюцца распусце, пасуць саміх сябе, бясплодныя восеньскія дрэвы, ссохлыя двойчы, без каранёў (Іуд 1, 12).
    Вячэра любові (1 Кар 11, 20) — калектыўная трапеза ў першынствуючай Царкве. Рыхтавалася з добраахвотных прынашэнняў веруючых. Яна звычайна бы-
    вала пасля правядзення Еўхарыстыі. Ежу для вячэры любові папярэдне асвячалі ў час богаслужэння. Яна складалася звычайна з гародніны, рыбы, мясных і мучных вырабаў. Віно таксама не выключалася з прынашэнняў.
    Вячэра любові звычайна пачыналася абмываннем рук і малітвай. У час яе спяваліся псалмы і іншыя свяшчэнныя песні, чыталіся і тлумачыліся тэксты са Свяшчэннага Пісання, а пры заканчэнні яе рабіўся грашовы збор для бедных, удоў, сірот і іншых няшчасных людзей. Усё заканчвалася малітвай і брацкім цалаваннем. Трэба заўважыць, што яўныя грэшнікі да вячэры не дапускаліся.
    Вячэры любові ў першыя часы хрысціянства былі вельмі распаўсюджанымі ў Іерусаліме, Траадзе, Карынфе і інш. Святы Апостал Іуда ў сваім Пасланні, магчыма, на аснове ўласных назіранняў папярэджвае арганізатараў аб выбары ўдзельнікаў, каб такія вячэры любові не служылі месцам грэхападзення (Іуд 1, 12-13).
    Яно [Валадарства Божае] падобнае на зерне гарчычнае, якое хтосьці ўзяў і пасадзіў у агародзе сваім. Яно вырасла і стала вялікім дрэвам, такім, што нябесныя птушкі гняздзіліся ў галлі яго (Лк 13, 18).
    Гарчычнае зерне (Мф 13, 31; Мк 4, 31; Лк 13, 19). Гарчыца — струкавая расліна з сям’і крыжакветкавых. Расце ў дзікім стане ў Егіпце і Палесціне, а таксама разводзіцца ў садах і агародах. Насенне гарчыцы па знешнім выглядзе вельмі малое і па сваёй драбнаце ўвайшло у прыказку. Калі яўрэі хацелі ахарактарыза-
    ваць якую-небудзь рэч, казалі, што яна як зерне гарчычнае (Лк 17, 6). Словы прытчы (Лк 13, 18-19), дзе гаворыцца, што семя становіцца дрэвам, у галінах якога хаваюцца птушкі нябесныя, трэба разумець як вобразны выраз, уласцівы ўсходняй мове. Гарчычная расліна ў залежнасці ад клімату і глебы бывае рознай велічыні. Пры добрым надвор’і і на ўрадлівай зямлі дасягае вялікай вышыні і надзвычай шырока раскідае свае галіны.
    Калі хто скажа на яго [брата свайго] неразумны, дык яго пакарае геена вогненная (Мф 5, 22).
    Геена вогненная (не прадонне). Геена (яўр. даліна Енном) — назва глыбокага і вузкага яра на паўднёвым баку Іерусаліма, у якім пры Ахазе і Манасіі іудзеіідалапаклоннікі спальвалі сваіх дзяцей у гонар ідала Малоха.
    Ідал Малох уяўляў сабой медную пустаполую статую з бычынай галавой і чалавечымі атрыбутамі, з працягнутымі ўперад і крыху апушчанымі рукамі, на якія ідалапаклоннікі кідалі ахвяраваных яму сваіх дзяцей. Каб заглушыць жалобныя дзіцячыя крыкі, яны ігралі на музычных інструментах.
    Цар Ісаія, вынішчаючы ідалапаклонства, апаганіў гэта месца: туды сталі выкідаць гарадскія нечыстоты, смецце, чалавечыя косці, трупы пакараных злачынцаў і дохлых жывёл. Для знішчэння смуроду і засцярогі ад інфекцыі ў гэтай даліне пастаянна гарэў агонь, таму тэрыторыю гэтую потым сталі называць месцам жаху і агіды. У пазнейшыя часы яр зрабіўся сімвалам вечных пакут, дзе не згасае агонь. У гэтым сэнсе часта сло-
    ва геена ўжываецца Госпадам Ісусам Хрыстом ці само, ці са словам вогненная (Мф 5, 30). А прадонне — гэта бездань, бяздонне, прорва. Паколькі ў Беларусі шмат балот, то прадонне ўяўляецца, як гавораць у нашым народзе, чортавым вокам — вельмі глыбокім, бяздонным месцам на тонкай багністай дрыгве.
    Таму ўсё, што вы сказалі ў цемры, пры святле будзе ўчупгае, а што ў пакоі шапталі на вуха, будзе абвешчана на дахах (Лк 12, 3).
    Дах (не страха) (Мф 10, 27). У жыллі яўрэяў, як і ўвогуле на Усходзе, дзякуючы сухому надвор’ю, дахі рабіліся плоскія, з рашоткамі па краях (Друг 22, 8), толькі сярэдзіна крыху ўзвышалася для сцёку дажджавой вады. Звычайна на дах вялі дзве лесвіцы: адна знутры дома, а другая прама з вуліцы (Мф 24, 17). Такімі дахамі карысталіся яўрэі па-рознаму. На даху шукалі прахалоды і свежага паветра (Дан 4, 26), у летні час спалі (1 Цар 9, 26), любілі там пагутарыць (1 Цар 9, 25), аддавацца сваім думам, разважанням (Вых 15, 3), з нагоды свят выконвалі розныя рэлігійныя абрады (Дзн 10, 9). Дахі служылі часам і для грамадскіх спраў (2 Цар 16, 22), між ініпым, і для розных публічных аб’яў. А страха — гэта верхняя, звычайна саламяная, частка будынка, якая пакрывае яго і засцерагае ад атмасферных з’яў. Бусел ... склаў гняздо на страсе. Дубоўка. 3-за высокай разгацістай елкі выглядае страха хлява і калодзежны журавель. Стрэхі беларускіх будынкаў двухсхільныя і прызначэнне іх у асноўным адрозніваецца ад прызначэння іудзей-
    скіх дахаў. Так, напрыклад, на страсе нельга чалавеку спаць, адпачываць і інш. Таму ва ўсіх выпадках у тэкстах Новага Запавету замест слова страха ўжываецца слова дах.
    Лягчэй. вярблюду прайсці праз ігольнае вушка, чым багатаму ўвайсці ў Валадарства Божае (Мк 10, 25).
    Ігольнае вушка (Мф 19, 24; Лк 18, 25). Лягчэй вярблюду пралезці праз ігольнае вушка, чым ... — гэта народны выраз іудзеяў, да гэтага часу яшчэ ўжываецца арабамі. Каб паказаць, што вядомая справа немагчыма ці надзвычай цяжка ажыццяўляецца, казалі, што хутчэй вярблюд або слон пралезе ў ігольнае вушка, чым тая падзея адбудзецца. Маем яшчэ адно паданне. У Палесціне была мясціна, дзе знаходзілася невялікая гара на адным з пешаходных шляхаў са своеасаблівай невысокай адтулінай, формаю, падобнай на ігольнае вушка. Чалавеку, каб прайсці (пралезці) скрозь яе, трэба было нізка схіліцца. А такія жывёлы, як вярблюды, прапаўзалі скрозь яе з вялікімі цяжкасцямі, перад гэтым стаўшы на калені.
    Між іншым, некаторыя даследчыкі Евангелля лічаць, што пад вярблюдам трэба разумець не жывёлу, а тоўсты канат, які ўжываўся карабельшчыкамі пры кіданні якара для ўмацавання карабля. Але і ў тым і ў другім сэнсе імі толькі паказваецца немагчымасць ці незвычайная складанасць. Узнікае пытанне: навошта сказаў Ісус Хрыстос Сваім вучням, што цяжка ўвайсці ў Валадарства Нябеснае, калі яны былі бедныя і нічога не мелі? А гэта, як сцвярджаюць багасловы, для таго, каб навучыць Апосталаў не саромецца
    сваёй беднасці і для таго, каб апраўдацца перад імі ў тым, іпто Ён раіў ім нічога не мець.
    Няма любові болыйай за тую, калі хтосьці жыццё сваё аддае за сяброў сваіх (Ін 15, 13).
    Любоў (1 Кар 13, 3-5; Мф 22, 36-40). Дзесяць Запаведзяў Гасподніх былі раздзелены на дзве скрыжалі, паколькі ў Запаведзях заключаюцца два віды любові, г. зн. любоў да Бога і любоў да бліжняга. Бліжнімі нашымі трэба лічыць усіх, бо ўсе — стварэнні адзінага Бога. Любоў трэба прыносіць у ахвяру бліжняму, і любоў да бліжніх трэба прыносіць у ахвяру Богу.
    А Я кажу вам: не прысягайце наогул: ні небам, бо яно — прастол Божы; ні зямлёю, бо яна — падножжа нагам Яго (Мф 5, 34-35).
    Прастол (Апак 7, 4) — узвышанае месца, на якое ўзыходзяць і садзяцца цары пры ўрачыстых аўдыенцыях. Прастолы рабіліся розныя, былі часам такія высокія, што на іх падымаліся па спецыльных ступеньках, і такія шырокія, што каля цара магла сядзець царыца ці сын цара. Прастол цара Саламона быў зроблены са слановай косці і ўпрыгожаны чыстым золатам. Слова прастол у Святым Пісанні ўжываецца і ў адносінах да Госпада Бога. Неба — прастол Мой, — кажа Гасподзь (Іс 66, 1). У некаторых хрысціянскіх храмах прастол — гэта высокі чатырохвугольны стол пасярод гілтара, за якім свяшчэннаслужыцель адпраўляе набажэнства.
    Потым Ён [Ісус Хрыстос] сказаў ім [Апосталам]: павінна збыцца ўсё, што напісана пра Мяне ў Законе Маісеевым, у прарокаў і псалмах (Лк 24, 44).
    Псалом (не псальма) — натхнёная песня Давіда, адна са свяшчэнных песняў; псалмы, або Псалтыр, складаюць частку Старога Запавету Бібліі.
    Псальма — гэта кант, сілабічная песня. Вытокі псальмаў з кніжнай сілабічнай паэзіі. У заходніх славян узніклі каля ХП ст. пад назвай кант. У ВКЛ сустракаюцца з пачатку XVII ст. і звязаны з Уніяцкай Царквой. У XVIII ст. трапілі ў свецкае асяроддзе, з часам фалькларызаваліся і ўвайшлі ў калядныя, валачобныя, вясельныя, пахавальныя абрады беларусаў. Псальмы перакладаліся з лацінскай і польскай моў, але былі і арыгінальныя творы Сімяона Полацкага і інш. Аўтары часта пакідалі еваё імя ў акравершах. Часам выпускаліся асобныя зборнікі, налрыклад, адзін з такіх быў выдадзены ў 1790 г. у Пачаеве, у склад зборніка ўвайшло каля 250 песняў. Мова большасці псальмаў неаднародная. Адны песні пісаліся на старабеларускай мове, іншыя — на царкоўнаславянскай, часта дадаваліся польскія, беларускія ці ўкраінскія элементы.