Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову
матэрыялы канферэнцыі
Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены
Памер: 344с.
Мінск 2010
Дзн 2, 9
Міліт
Мілет
горад у Малой Азіі за некалькі міль ад Эгейскага мора, недалёка ад вусця ракі Меандэр
Дзн 20, 15;
2 Цім 4, 20
Міры Лікійскія
Міры Лікійскія
партовы горад у Лікіі, у Малой Азіі, тут спыняўся на некаторы час карабель, на якім быў адпраўлены ў Рым Апостал Павел
Дзн 27, 5
Місія
Мізія
вобласць на паўночным захадзе Малой Азіі, на захадзе і поўначы амывалася Эгейскім морам і Гелеспонтам
Дзн 16, 7
Мітыліна
Мітылена
сталіца Лесбаса ў Малой Азіі, тут
Апостал Павел быў па дарозе з Карынфа ў Іерусалім
Дзн 20, 14
Назарэт
Назарэт
горад у Галілеі, тут прайшло жыццё Госпада Ісуса Хрыста да Яго ўступлення на служэнне выратавання чалавецтва
Мф 2, 23;
Мк 1, 9;
Лк 1, 26;
Ін 1, 45
Наін
Наін
горад, дзе Гасподзь наш Ісус Хрыстос уваскрэсіў сына наінскай удавы
Лк 7, 11
Неапаль
Неапаль
горад і порт у Стрымонскім заліве, недалёка ад горада Філіпы, на мяжы з Фракіяй
Дзн 16, 11
Нефалімавы межы
Межы Нефталі
зямля Нефалімава знаходзілася на поўначы Палесціны, для яе ландшафту характэрны горы, даліны, узвышшы
Мф 4, 15
Нікапаль
Нікапаль
адзін са старажытных гарадоў, дзе Апостал Павел намерваўся правесці зіму
Ціт 3, 12
Ніневія
Ніневія
вялікі горад, знаходзіўся на ўсходнім беразе Еўфрата, заснаваны Асурам, сынам Сіма
Мф 12, 41;
Лк 11, 30
Памфілія
Памфілія
правінцыя ці вобласць у Малой Азіі на поўначы ад Міжземнага мора паміж Кілікіяй, Лікіяй і Пісідыяй
Дзн 2, 10
Патара
Патара
горад у Малой Азіі, у Лікіі, некалі тут быў знакаміты храм Апалона
Дзн 21, 1
Патмас
Патмас
невялікі скалісты востраў, знаходзіцца на паўднёвым захадзе ад Самоса
Апа к 1, 9
Паф
Пафас
горад на захадзе ад Кіпра, некалі славіўся пакланеннем багіні Венеры, каля Пафа быў ёй пабудаваны храм
Дзн 13, 6
Пергам
Пергам
горад упамінаецца ў Апакаліпсісе Іаанам Батасловам, тут была адна з сямі Асійскіх Цэркваў
Апак 1, 11
Пергія
Пэргія
галоўны горад Памфіліі ў Малой Азіі, яго наведаў уперпіыню Апостал Павел, калі пакінуў Паф
Дзн 13, 13
Пісідыя
Пізыдыя
вобласць у Малой Азіі на поўначы ад Памфіліі, сюды прыбыў Апостал Павел з Варнавам у час свайго першага падарожжа
Дзн 13, 14
Понт
Понт
адна з правінцый Малой Азіі, на поўначы амываецца Чырвоным морам
Дзн 2, 9;
1 Пят 1, 1
Пталемаіда
Пталемаіда
горад у Сярэднім Егіпце паміж Арсіноем і Гераклеопалем, славіўся ружавымі плантацыямі
Дзн 21, 7
Путэол
Путэол
горад Кампаньі ў паўднёвай Італіі, на беразе Неапалітанскага заліва, тут спыняўся Апостал Павел па дарозе ў Рым
Дзн 28, 13
Рама
Рама
у Новым Запавеце горад называецца Арымафеяй
(Мф 27, 57; Ін 19, 38), месцазнаходжанне яго дакладна не вызначана
Мф 2, 18
Родас
Родас
вялікі востраў у Леванце з горадам, які мае такую ж назву
Дзн 21, 1
Рыгія
Рэгія
горад на поўдні Італіі пры Месінскім праліве, каля яго праходзіў карабель, на якім плыў Апостал Павел
Дзн 28, 13
Рым
Рым
сталіца Рымскай імперыі, горад, размешчаны на берагах ракі Тыбр, на адлегласці
15 міль ад яе вусця
Дзн 2, 10;
Рым 1, 7;
2 Цім 1, 17
Садом
Садом
старажытны горад, ляжаў у даліне Іарданскай, знішчаны Госпадам за грахі людзей
Лк 10, 12;
Мк 6, 11;
Рьгм 9, 29;
Алак 11, 8
Саламін
Саламін
старажытны горад у паўднёва-ўсходняй частцы вострава Кіпр, тут Апосталы Павел, Варнава і Іаан прапаведавалі слова Божае
Дзн 13, 5
Салім
Салім
так, мяркуюць, называлася месца, дзе быў заснаваны горад Іерусалім
Ін 3, 23
Салмон
Сальмон
мыс на востраве Крыт, каля якога праходзіў карабель з Апосталам Паўлам
Дзн 27, 7
Самарыя
Самарыя
так называлася вобласць або частка зямлі Ханаанскгій з Галілеяй на поўначы і з Іудзеяй на поўдні
Лк 17, 11;
Ін 4, 4;
Дзн 1, 8
Самос
Самос
назва вострава ў Эгейскім моры і галоўнага горада вострава, тут нарадзіўся Піфагор
Дзп 20, 15
Самафракія
Самафракія
востраў у Эгейскім моры, назва азначае, што ён — фракійскі Самос у адрозненне ад іншага Самоса
Дзн 16, 11
Сардзіс
Сарды
горад у Малой Азіі, быў мітраполіяй старажытнага Лідзійскага царства, стаяў каля падножжа гары Тмолус
Апак 1, 11
Сарона
Сарона
пад гэтай назвай падразумяваецца не паселішча Сарон, а ўся раўніна Саронская, прылеглая да мора
Дзн 9, 35
Сарэпта
Сарэпта
горад у Фінікіі, знаходзіўся на беразе Міжземнага мора паміж Тырам і Сідонам, належаў да апошняга, таму і называўся Сарэптай Сідонскай
Лк 4, 26
Селяўкія
Селяўкія
прыморскі горад Сірыі, на беразе Міжземнага мора, на захад ад Антыохіі, каля вусця ракі Аронта
Дзн 13, 4
Сідон
Сідон
стражытны, багаты і вядомы фінікійскі горад, заснаваны, верагодна, сынам Ханаана
Мф 11, 22;
Мк 3, 8;
Лк 6, 17;
Дзн 12, 20
Сілаам
Сілаам
крыніца ці вадаём Сілаамскі і тут жа купальня Сілаамская ва паўднёва-ўсходнім баку Іерусаліма
Ін 9, 7-11
Сінай
Сінай
гара і пустыня Камяністай Аравіі, куды прыйшлі ізраільцы на трэці месяц пасля выхаду з Егіпта, на вяршыні Сіная быў дадзены яўрэям Закон ад Бога
Дзн 7, 30
Сіон
Сіёнская гара Сіён
адно з узвьішшаў, дзе пабудаваны горад Іерусалім
Апак 14, 1;
1 Пят 2, 6;
Рым 9, 33
Сіракузы
Сіракузы
багаты горад на ўсходнім беразе вострава Сіцылія, дзе спыняўся на іры дні Апостал Павел па дарозе ў Рым
Дзн 28, 12
Сірыя
Сірыя
у шыркім сэнсе значэння слова Сірыя прасцірапася ад Міжземнага мора і ракі Кідна да Еўфрата і на поўнач да Аравіі і Егіпта
Мф 4, 24;
Лк 2, 2;
Гал 1, 21
горад Сіхар
мястэчка Сіхар
гэтым словам абазначаецца Сіхем, але на самай справе Сіхем і Сіхар, паводле апісання падарожніка Борда, розныя мясціны
Ін 4, 5
Сіхем
Сіхэм
вядомы хананейскі горад у Самарыі, другая назва яго Сіхар
Дзн 7, 16;
Ін 4, 5
Смірна
Смірна
іанійскі горад, адзін з найпрыгажэйшых у Леванце, на адлегласці
320 стадый ад Эфеса і на столькі ж ад марскога берага
Апак 1, 11
Tape
Tape
галоўны горад старажытнай Кілікіі і месца нараджэння Апостала Паўла
Дзн 9, 11
Траада
Траада
горад, які яшчэ мае назву Александрыя, або Траада-Александрыя, знаходзіўся ў Малой Азіі, недалёка ад старажытнай Троі, ад якой атрымаў назву
Дзн 16, 8;
2 Кар 2, 12;
2 Цім 4, 13
Трагілія
назва адсутнічае
горад на поўдні ад Эфеса, каля падножжа гары Мікалы ў Іоніі
Дзн 20,15
Траханіцкая
зямля
Траханіцкі край
гарыстая вобласць на ўсходзе ад Іардана, у час зямнога жыцця Госпада Ісуса Хрыста была пад уладай Філіпа
Лк 3, 1
Тыверыяда
Тыберыяда
палесцінскі горад на паўднёвазаходнім беразе Тыверыядскага возера, недалёка ад Назарэта і Капернаума
Ін 6, 23
Тыверыядскае мора
Тыверыяд ск ае возера
гэта другая назва Галілейскага мора (возера)
Ін 6, 1
Тыр
Тыр
назва старажытнага фінікійскага горада, які неаднаразова ўпамінаецца ў Свяшчэнным Пісанні
Мф 11, 22;
Мк 3, 8;
Лк 6, 17;
Дзн 12,20
Фесалоніка
Фесалоніка
сталіца адной з прэтарыяльных абласцей Македоніі, знаходзіцца на паўночным беразе Саланікійскага заліва
Дзн 17, 1;
Флп 4, 16; 1 Фес 1, 1;
2 Цім 4, 10
Фіатыр
Тыятыр Фіятыр
горад у Малой Азіі, размешчаны на вялікай раўніне каля невялікай ракі на паўднёвы ўсход ад Смірны
Дзн 16, 14;
Апак 1, 11
Філадэльфія
Філадэльфія
горад у Малой Азіі, за 70 міль на ўсход ад Смірны, у старажытнасці горад называлі Малымі Афінамі
Апак 1, 11
Філіпы
Філіпы Піліпея
горад у Македоніі, вядомы ў старажытнасці пад назвай Крыніды, тут былі залатаносыя руднікі
Дзн 16, 12;
Флп 1, 1;
1 Фес 2, 2
Фінік
Фэнікс
горад з прыстанню на паўднёвам беразе вострава Крыт
Дзн 27,12
Фінікія
Фінікія
вобласць Сірыйскага царства, дзе Тыр і Сідон былі галоўнымі гарадамі
Дзн 11,19
Фрыгія
Фрыгія
вялікая вобласць Малой Азіі з галоўнымі гарадамі Калосы, Лаадыкія і Іераполь
Дзн 2,10
Халдзея
Халдэя
азіяцкая краіна са сталіцай Вавілон, з-за гэтага яна называлася Вавілоніяй
Дзн 7, 4
Ханаанская
зямля
зямля
Канаан
зямля Ханаана — сына Хама, унука Ноя, жыхары вызначаліся ўменнем гандляваць, багаццем, адукаванасцю
Дзн 7,11
Харазін
Каразін
горад на беразе Галілейскага мора, недалёка ад Віфсаіды
і Капернаума, Гасподзь часта наведваў гэты горад
Мф 11, 21;
Мф 11, 21;
Лк 10, 13;
Харан
Харан
мясцовасць і горад паміж рэкамі Еўфратам і Хаворам, дзе памёр і пахаваны Фара, бацька Аўрагіма
Дзн 7, 2
Хіос
Хіёс
адзін з астравоў у Эгейскім моры, дзе спыняўся на некаторы час Апостал Павел у час свайго апошняга падарожжа ў Іерусалім
Дзн 20, 15
Чырвонае мора
Чырвонае мора
доўгі вузкі заліў, які аддзяляе Аравію ад Егіпта і Азію ад Афрыкі
Дзн 7, 36;
Яўр 11, 29
Элада
Грэцыя
так Грэцыя называлася Эладай у адрозненне ад Македоніі
Дзн 20, 2
Эмаус
Эмаўс
невялікае паселішча на паўночным захадзе ад Іерусаліма, тут пасля Свайго Уваскрэсення Гасподзь з’явіўся перад вучнямі
Лк 24, 13
Эфес
Эфес
малаазійскі горад, размешчаны на рацэ Каістры, каля яе вусця, тут Аіюстал Павел напісаў сваё I Паслаіше да Карьшфянаў
Апак 1, 11;
Эф 1, 1;
1 Кар 15, 32
ДАДАТАК № 5
КАРОТКІ ТЛУМАЧАЛЬНЫ СЛОЎНІК
I калі Ісус быў у Віфаніі ў доме Сімана пракажонага і ўзляжаў за сталом, прыйшла жанчына з алавастравым флаконікам сапраўднага нарданавага міра, вельмі дарагога, і, разбіўшы пасудзіну, выліла Яму на галаву (Мк 14, 3).
Алавастр (Мф 26, 7) — род дробназярністага, шчыльнага каменю з пароды гіпсу, прыгоднага для розных алавастравых вырабаў. Сваю назву атрымаў ад Алебастравай гары і горада Алебастрон у Фівах, у Егіпце, цяпер гара мае назву святога Антонія. Старажытныя людзі ўжывалі алавастр для розных вырабаў, з яго рабілі вазы, урны, бутэлькі, флаконікі і інш. Для захавання духмяных мазей і міра выкарыстоўваліся алавастравыя бутэлечкі з вельмі вузкімі і доўгімі рыльцамі і наглуха закаркоўваліся. Жанчына, якая прыйшла ў дом Сімана з алавастравым флаконікам міра, разбіла яго, бо пасудзіны такія ў той час не адкрываліся, яны распаўсюджвалі свой пах праз порыстыя сценкі. Разбіўшы яго, яна выліла міра на галаву Госпаду (Мк 14, 3), каб выказаць гэтым сваю шчырую любоў да Яго. Шчодрасць такую і асудзілі некаторыя прысутныя, паколькі міра ў бутэлечцы было вельмі дарагім, і таго, што выліла жанчына за адзін раз, хапіла б на доўгія гады. Пазней грэчаскае слова алавастр атрымала назву алебастр (лац. alabastrum).
I ўбачыў я: калі зняў Ён шостую пячатку, то настала вялікае землегпрасенне, і сонца стала чорным, як валасяніца, а месяц стаў скрыўленым зусім (Апак 6, 12).