Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову
матэрыялы канферэнцыі
Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены
Памер: 344с.
Мінск 2010
Беларускую мову, як і кожную іншую мову, можна замяніць, ігнараваць, адкінуць, але родную мову — ніколі, гэта святатацтва. Гэта пацягне за сабой не толькі цяжкі грэх, але і пракляцце. «Калі, Іерусалім, я забуду цябе, няхай адсохне правіца мая! Няхай язык мой прыліпне да гартані маёй, калі я не буду помніць цябе, калі Іерусалім не пастаўлю за найвышэйшую радасць маю», — сцвярджае псалміст (Пс 137, 5-6).
«Слаўце Госпада ўсе народы! Слаўце Яго ўсе народы!» (Пс 117, 1-2). Пытанне пра мову ў Касцёле пастаўлена вельмі рытарычна, быццам без вас, без людзей, Касцёл вырашыць гэтую праблему. Чалавеча, гэта твой асабісты і наш агульны святы абавязак. Касцёл — гэта мы, людзі! Наведвайце Святыні сем’ямі і ўсім народам, і яны будуць прамаўляць роднай моваю. Трэба быць не толькі назіральнікамі, але і душою нашых Храмаў.
Мы ўсе разам перажывалі цяжар перабудовы, многае для нас успрымаецца балюча і з неразуменнем. Хуткія перамены і ў цэнах, і ў адносінах паміж людзьмі, няўпэўненасць у заўтрашнім дні, асабліва для людзей сталага ўзросту. Якраз цяпер і настаў для ўсіх нас той момант выпрабавання даверу Богу, экзамен, якога мы духу. Настаў час вяртання да Бога і веры.
Святое Пісанне і Катэхізм Каталіцкага Паўсюднага Касцёла гавораць, што чалавек жыве толькі адзін раз у гэтым жыцці, дарогі назад няма. Усе мы памятаем крылаты выраз пісьменніка Мікалая Астроўскага: «Жнзнь надо прожнть так, чтобы не было мучнтельно больно за прожнтые годы»... Пытанне: «Ці можна ў Беларусі ў храмах прапаведаваць і маліцца па-беларуску? » Дай Бог, каб толькі было каму. А як бы рэагавалі на падобнае пытанне тыя ж немцы ў Германіі, французы ў Францыі, калі б на старонках газет, часопісаў запытвалі, якая мова павінна быць у нямецкіх ці французскіх храмах, школах, інстытутах... Для іх і ўсіх іншых народаў ніколі не ўзнікала нават сумненняў, ці можна гаварыць і маліцца на роднай мове сваіх продкаў.
Калі я выконваў душпастыркія абавязкі пробашча ў Малдове (Кішынёве), з бласлаўлення Кардынала Юліяна Вайводса была ўведзена ў набажэнствы нямецкая мова як адна з многіх моў у касцельных набажэнствах Малдовы. Святая Імша і ўсе Сакраманты таксама служыліся на нямецкай мове для шматлікіх нямецкіх сем’яў, якія пераязджалі з Казахстана ў Германію. Тысячы людзей з розных куткоў Малдовы, пераадольваючы па 100—200 кіламетраў машынамі, аўтобусамі, электрычкамі, прыязджалі кожную нядзелю сем’ямі на сваё набажэнства. «Касцёл, — гаварылі
яны, — гэта адзінае месца ў Малдове, дзе мы адчуваем сябе паўнацэннымі людзьмі, як дома, дзе ніхто нас не прыніжае. Тут, у храме, мы можам спакойна маліцца і размаўляць на роднай нямецкай мове. Касцёл стаў для нас малевькаю Бацькаўшчынай».
Тое ж мы бачым і на прыкладзе Казахстана, дзе набажэнствы таксама вяліся на мовах тых людзей, якія рознымі лёсамі туды трапілі. Паўсюдны Касцёл адзін з першых працягнуў духоўную руку прабачэння і добрых узаемаадносін паміж; людзьмі і нацыямі. Спачатку — воля і дух, а пасля, як бачым цяпер, мы пасталелі настолькі, што спакойна працягнулі руку згоды.
На сённяшні дзень ажыццяўляецца матэрыяльная (гуманітарная, медыцынская і тэхнічная) дапамога, аздараўленне дзяцей за мяжой у тых жа немцаў, наладжваіоцца культурныя ўзаемаадносіны, абмен вопытам. Ездзім у гарадскім транспарце, аўтобусах, распісаных нямецкімі рэкламамі. Як велізарная віхурасмерч праляцела ідэалогія фашызму, змяшаўшы і збунтаваўшы народы, нарабіўшы бяды і гора, але, дзякуй Добраму Богу, мы знайшлі сілы для прабачэння і вяртання чалавечага гонару-аблічча. He народы вінаватыя, а тыя, хто ўкінуў іх у тую бездань узаемнай нянавісці.
Працуючы душпастырам у Латвіі, у парафіях гарадоў Валміера, Скрунда, Салдус, Кулдзіга і інш., я меў блаславенства і дазвол ад шаноўнага Кардынала Юліяна Вайводса і вялікае зразуменне ў той час яго сакратара, а сёння Кардынала і Мітрапаліта Латвіі Яніса Пуятса, на першыя рэгулярныя набажэнствы — Святыя Імшы для парафіянаў на латышскай мове. Тады па ўсёй Латвіі, і асабліва ў рэгіёне Курзэмэ, Святая Імша служылася толькі на лацінскай мове. (Курзэмэ —
паўночназаходняя частка Латвіі, дзе латышская мова служыць амаль эталонам літаратурнай мовы ўсёй Латвй).
Першыя набажэнствы на латышскай мове сталі вялікай сенсацыяй, на іх пачало прыходзіць усё болып людзей, моладзі, пратэстанты-лютэране зноў вярталіся да Рымска-Каталіцкага Касцёла, кажучы: «Цяпер мы разумеем богаслужэнне і будзем маліцца з вамі». У горадзе Салдус самі лютэранскія вернікі вярнулі каталікам адзін з найбольшых касцёлаў у цэнтры горада (ён у часы ўвядзення лютэранства сілай быў адабраны ў католікаў).
Родная мова аб’ядноўвае, сагравае, развівае, беражэ не толькі самога чалавека, але і яго сям’ю, супольнасць, народ, нацыю. Тады і Бог адзін, а людзі, хоць і розных веравызнанняў, блізкія і паважаныя. I тым больш калі людзі чуюць родную мову ў Святынях сваёй Бацькаўшчыны, а там мова яшчэ больш узвышаная, бо духоўная, чыстая, малітоўная, з сэрца, дупіы, поўная даверу і веры, мова голасу душы, які вырываецца з грудзей, мова, поўная любові да Бога і бліжняга, мова прабачэння, напоўненая сілаю вытрымкі і моцы духа. «Ідзі і скажы гэтаму народу, — гаворыць Гасподзь Бог прароку Ica.it. — Чуць будзеце і не зразумееце, і вачамі глядзець будзеце і не ўбачыце» (Іс 6, 9). Што тут скажаш, калі хочам мець адраджэнне ці мовы, ці культуры, ці народа як адзінкі, трэба распачынаць заўсёды ад духа. «Хрыстос даў нам здольнасць быць слугамі Новага Запавету, не літары, але духа, бо літара забівае, а дух ажыўляе» (2 Кар 3, 6). Без саліднага адраджэння веры ў нашых сем’ях і вяртання ўсіх у Храмы, малых і старых, да першакрыніц духоўнасці не будзе дадзена нам бачыць і плёну жыватворнага адраджэння.
Паўстае пытанне: «Што такое Касцёл ці Царква?» Гэта людзі, народ. Без людзей няма Касцёла. Хрыстовы Касцёл і Царква заўсёды між людзьмі, гэта — мы з вамі, святары і свецкія, бацькі, дарослыя і дзеці, вучоныя і простыя.
Маці-Касцёл ніколі не асудзіць, бо мы і так асуджаны сваімі бедамі, цярпеннямі, вечна ў слязах змагаемся за лепшае заўтра. Толькі ўся бяда ў тым, што чалавецтва так і не навучылася адрозніваць сапраўднае дабро ад скрытага зла. Касцёл і Царква, вернікі, браты і сёстры, праваслаўныя і каталікі шмат пацярпелі ад генацыду і ідэалогіі атэізму — тады мы былі бліжэй паміж сабою, таму што былі на адной Галгофе і кленчылі пад адным Крыжам. Як бачым, у нас не толькі адзін Гасподзь, але і адна Галгофа, аднолькавыя цярпенні, хоць трюшкі адрозніваюцца крыжы, але Ісус Хрыстос на крыжы адзін і неба адно. Цяпер жа, ідучы дарогаю жыцця і адраджэння, мы спрачаемся, хто чый, хоць перасцерагаў яшчэ Апостал Павел, каб не гаварылі: «Я Апалоса, я Кіфа,ая — Хрыста» (1 Кар 1, 12).
Таму паўстае пытанне-зварот да інтэлігенцыі, пісьменнікаў, паэтаў, кампазітараў і выкладчыкаў, навукоўцаў і міністраў, якія працуюць у справе культурнага адраджэння: «Ці вы сапраўды духоуна цесна звязавыя з Касцёлам і Царквою? » Як часта вы па-сапраўднаму як хрысціяне наведваеце храм, ці па патрэбе голасу душы, ці толькі, каб пасвяціць пасху. Ці прымаеце Святыя Сакраманты, такія як Шлюб, Споведзь, Святое Прычасце, ці стараецеся жыць паводле адвечных Божых Запаведзяў, ці моліцеся шчыра дома і ў Храме?
Часта мы ўспрымаем Ісуса Хрыста і Яго вучэнне «ОПТАМ» — гэта азначае, што мы дома, сярод розных
кніг, маем Біблію — Слова Божае, але ніяк не можам успрыняць Хрыстовае вучэнне ў «РОЗНІЦУ» — гэта значыць, праз выкананне Боскіх Запаведзяў, прыманне Святых Сакрамантаў, выхоўваць дзяцей па-хрысціянску. Браць удзел у набажэнствах, маліцца, быць практыкуючым хрысціянінам у сваім асабістым жыцці і добрым прыкладам для сваёй сям’і. Сёння, як ніколі, шаноўныя настаўнікі, вельмі патрэбны ваш духоўны прыклад сярод моладзі, бо праз мову Сам Гасподзь Бог гаворыць да нас, праз мову адраджаецца дух веры, прагрэсу, культуры.
He ў свечцы, якую мы трымаем у руцэ ці ставім на падсвечнік перад людзьмі, заключаецца ўся наша вера, а ў сапраўднай адказнасці перад Богам, продкамі, Бацькаўпічынай, сваім сумленнем і павагай да чалавека.
«Ніс transit gloria mundi» — «Так праходзіць слава свету». Адна справа пакінуць напісанае слова, верш, мастацкі вобраз, пабудаваць дом, падобна як паставіць проста свечку ў храме, і зусім іншая — дадаць ім духоўнага жыцця, што і робяць вера і малітва.
Без веруючай інтэлігенцыі, без вас, шаноўныя бацькі, цяжка ўявіць сабе глыбокае адраджэнне. Вы думаеце, што жывяце сабе, а Касцёл і Царква — сабе. Яны існуюць толькі для вас, нясуць і ахвяруюць Госпаду Богу вашы цяжкасці, праблемы і малітвы. Ісус Хрыстос у Касцёле і Царкве церпіць за вас і разам з вамі...
Пытанне, якая павінна быць мова ў Храме? — Тая самая, што і ў сем’ях, ясельках, дзіцячых садках, школах, месцах працы, ВНУ і г. д. На якой мове ў сям’і — на такой жа і ў Касцёле. «Служыце Богу, каб не памерлі».
Мілагучнасць беларускай мовы як струмень чыстай крынічнай вады, які сцякае паміж каменьчыкамі
і зялёнымі берагамі, як шчабятанне птушак у гаі.. Услухайцеся, якое мяккае вымаўленне ў нашых суседзяў літоўцаў, палякаў, у Заходняй Украіне, у чэ хаў, славакаў.. Гэта яшчэ раз сцвярджае пра колішнюю еднасць як духоўную, так і культурную.
Таму кожны чалавек, які лічыць сябе сапраўдным грамадзянінам сваёй Бацькаўшчыны, павінен імкнуцца несці сам і запаліць жывы агеньчык любові да роднай мовы ў сэрцах сваіх блізкіх.
Скажу шчыра, што, на мой святарскі погляд і думку, калі не будзе вяртання да Бога і духоўных хрысціянскіх традыцый у сем’ях і народзе, мы ўвесь час будзем блукаць, пакуль не адродзіцца вера, якая дапаможа ўсё зразумець. Дзякуючы веры і сапраўднай любові да Бога нараджаецца любоў да бліжняга і Бацькаўшчыны. Бо ў Святыні немагчыма не ўспамінаць у малітвах пра бліжніх, пра Богам дадзены край..
Родная мова ў Касцёлах і Цэрквах Беларусі, магчыма, таму мала гучыць, што няма каму яе там слухаць. Калі апошні раз ты быў у Божым Храме, твая сям’я, твае калегі, нашы міністры? Для каго ёй там гучаць? Таму не здзіўляйся, што іншыя меншасці-народы Беларусі — палякі ў касцёлах, а рускія ў цэрквах, татары ў мячэцях — намнога лепш выглядаюць ад карэннага беларускага насельніцтва падчас набажэн •• стваў як сваёю колькасцю, так і дынамізмам веры.