Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову
матэрыялы канферэнцыі
Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены
Памер: 344с.
Мінск 2010
У эпоху Адраджэння ў Беларусі былі дзве імёнаназыўныя сістэмы. Адна з іх для беларусаў, устаноўленая рускамоўнай Праваслаўнай Царквой, другая — для беларусаў, устаноўленая польскамоўнай Каталіцкай Царквой. Паколькі на той час беларускамоўнай Каталіцкай Царквы не існавала, то беларусы каталіцкага веравызнання лічылі сябе пал якамі. I так яно было да. нядаўняга часу. Толькі цяпер яны зразумелі, што беларусы могуць быць і каталікамі, і праваслаўнымі, а таксама могуць належаць да ішпых хрысціянскіх канфесій.
А цяпер паглядзім, якой імёнаназыўной сістэме аддаў перавагу Францыск Скарына. Вядома, той, якая належала беларусам, людзям тутэйшым, бо ў палякаў была і ёсць свая вялікая краіна — Полыпча, з добра распрацаванай цудоўнай польскай мовай, мовай, якая развівалася па сваіх уласных законах. Яму, сыну беларускай зямлі, трэба было выдаць кнігу «Богу ко чтй й людемг посполйтым'Ь кт> доброму наученйю», трэба было падняць прэстыж сваёй краіны, якой ён вельмі ганарыўся, і неаднаразова прыгадваў, што ён — са слаўнага горада Полацка. Яму не зацьмілі вочы ні прэстыжныя еўрапейскія мовы, якіх ён ведаў, па звестках вучоных, больш дзесяці, ні высокая культура еўрапейскіх краін з багатымі каралеўскімі палацамі, дзе ён, доктар лекарскіх навук высокай кваліфікацыі, філосаф, мог уладкавацца на работу і спакойна жыць. Ён жа выбраў іншы шлях — вучыць, выхоўваць беларусаў, спрыяць іх духоўнаму станаўленню, працаваць на карысць Бацькаўшчыны.
Таму ў кнігах Скарыны мы і чытаем: Ісус Хрыстос, Ісус Сірахаў, Ісус Навін, Матфей, Іаан, Іакаў-Апостал, Данііл-прарок, Аарон і шмат інш.
Калі параўнаць спіс уласных імён, якія ўжываюцца пры дапрацоўцы выдання Новага Запавету (змешчаны ў дадатку № 2) і Слоўнік мовы Скарыны, т. 3 (Мн., 1994), то заўважым, што большасць з іх супадае. А дапрацоўваліся намі тэксты Евангелля, як ужо гаварылася вышэй, з улікам «Слоўніка асабовых уласных імён» (Мн., 2005).
Францыск Скарына нібы спраектаваў свае выданні Бібліі і свае думкі на пяцьсот гадоў наперад, у наш час, даводзячы, што Святое Пісанне на роднай мове павінна народ яднаць, а не раз’ядноўваць.
ПАРАЎНАННЕ ЎЛАСНЫХ ІМЁН У РОЗНЫХ ВЫДАННЯХ ЕВАНГЕЛЛЯ
I яшчэ. Калі параўнаем у дадатку імёны дапрацаванага варыянта Новага Запавету і ранейшых выданняў, то заўважым істотнае адрозненне, напрыклад:
Авель — Абель
Іуда — Ёда, Юда
Анісім — Анісым
Лаіда — Лэя
Варава — Бараба
Лідзія — Лідыя
Вераніка — Бераніка
Сіф — Сэт
Ілія — Гэлля
Фама — Тамаш і шмат інш.
У другой графе ўласныя імёны ў асноўным з поль ■ скай мовы, лацінізаваныя. Вы скажаце, што так склалася традыцыйна. Можна з гэтым пагадзіцца. Але і прыгадаем, што наконт традыцый, прыдуманых людзьмі, гаварылі Сын Божы, святыя Апосталы. Наўрад ці такая традыцыя спрыяе духоўнай еднасці белару ■ скага народа.
Для падтрымання гэтай думкі адзначым, што пры дапрацоўцы тэкстаў Евангелля мы глядзелі, які з варыянтаў уласных імён і тапонімаў са Святога Пісання сустракаецца ў жыцці краіны.
I вось наведваем Нацыянальны мастацкі музей Рэс ■ публікі Беларусь і цікавімся подпісамі да мастацкіх палотнаў на рэлігійныя тэмы. У адной з залаў спыняем ■ ся каля палотнаў В. Д. Паленава і чытаем: «Хрыстос., Які. сядзіць» і «Хрыстос на Тыверыядскім (Генісарэцкім) возеры», а подпісы да скульптурных выяў такія: «Архангел Міхаіл», «Святы Іаакім» і інш. Цяпер адгорнем падручнік па фізіцы для 10 кл. аўтараў Дыніч, Талкачова, Здановіча (Мн., 2007) і чытаем пра маятнік
Фуко, які знаходзіцца ў Ісаакіеўскім саборы СанктПецярбурга. Таму сказанае вышэй яшчэ раз пацвярджае, што ўжыванне імён польскага варыянта ў Евангеллі не мае патрэбы.
Можам яшчэ паназіраць, якія імёны ўжываюцца ў беларускай аўтарытэтнай энцыклапедычнай або навукова-папулярнай літаратуры, напрыклад:
I. «Беларуская энцыклапедыя» ў 18-ці тамах:
1. Святыя Фама і Матфей. Фрагмент габелена. Брусель. Канец XV cm. (т. 3, с. 86).
2. Брэсцкая Сімяонаўская царква (т. 3, с. 293).
3. Варнянскі архітэктурны ансамбль. Георгіеўскі касцёл (т. 4, с. 10).
4. Прарок Ілія. Абраз. Канец XIV — пач. XV cm. (т. 7, с. 197).
5. Андрэа ды Бартала. Іаакім пакідае горад. Дрэва, тэмпера (т. 7, с. 358).
6. Каменкаўскі Антоніеўскі касцёл (т. 7, с. 513).
7. Крамяніца-Дольнаўскі Георгіеўскі касцёл (т. 8, с. 448).
8. Ш. Лебрэн. Магдаліна каецца. 1656-57 (т. 9, с. 176).
9. Іаган Себасцян Бах (арт.). Месы сімінор «Страсці па Іаану» і «Страсці па Матфею» (т. 2, с. 356).
II. Энцыклапедычны даведнік «Францыск Скарына і яго час»:
1. Тытульны ліст кнігі «Прарок Данііл» (с. 157).
2. Тытульны ліст «Акафіста Іаану Прадцечы» (с. 174).
3. Евангеліст Іаан. Дрэва. XVII ст. (с. 412).
4. Загаловак даартыкула «Фама Аквінскі» (с. 530).
III. «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Бела русі» ў 5-ці т.:
1. Уклейка. Абраз «Варвара пакутніца» (т. 1, с. 65)., 2. Уклейка. Абраз «Архангел Гаўрыіл» (т. 3, с. 65)..
IV. Энцыклапедыя ў двух тамах «Вялікае княства Літоўскае»:
1. Кафедральны касцёл Антонія Падуанскага ў Цельшах. 1762—65 (т. 1, с. 135).
2. Фрэска «Рштяцце». Віленскі кафедральны касцёл Станіслава і Уладзіслава. Канец XIV cm. (т. 1, с. 140) .
3. Капліца Святога Іасафата Кунцэвіча (т. 2, с. 686).
V. «Архітэктура Беларусі». Нарысы:
1. Іерусалім. Роспіс бібліятэкі семінарыі ў Падуі (т. 1, с. 9).
2. Мазаіка «Ісус Хрыстос». Сафійскі сабор у Канстанцінопалі (т. 1, с. 126).
3. Касцёл Міхаіла Архангела ў Гнезна. Агульны вы гляд і сучасны галоўны алтар (т. 1, с. 276).
VI. Церашчатава В. В. «Старажытнабеларускі ма нумевітальны жывапіс XI—XVIII стст.»:
1. Архангел Гаўрыіл. Фрэска капліцы Святой Трой цы ў Любліне. 1418. (с. 64).
2. Марыя і Іаан. Фрагмент фрэскі з кампазіцыі «Крыжовая дарога» капліцы Святога Крыжа на Вавелі ў Кракаве. 1470. (с. 81).
3. Евангеліст Матфей. Роспіс Святадухаўскай царквы. Другая палавіна XVII cm. (с. 102).
4. Сон Іакава Фрэска кармеліцкага манастыра ў Бялынічах. 1761. (с. 158).
5. Ахвярапрынашэнне Аўраама. Фрэска царквы Нараджэння Маці Божай. Слаўгарад. Канец XVIII cm. (с. 164).
VI I. «Помнікі мастацкай культуры эпохі Адраджэння»:
1. Тытульны ліст «Акафіст Ісусу». Вільня. Каля 1522 г. (с. 29).
2. Святы Міхаіл. Музей Алка ў Цельшай (с. 121).
Як бачым, у прыкладах з указанай літаратуры імёны асоб са Святога Евангелля напісаны так, як гэта было прынята ў беларусаў задоўга да нашага часу, так, як яны зафіксаваны ў новых нарматыўных слоўніках. I ці трэба іх мяняць цяпер на польскія, калі ёсць свае, беларускія, адшліфаваныя стагоддзямі. На наш погляд, самым аўтарытэтным прыкладам у выкарыстанні імён для Святога Пісання з’яўляецца наш суайчыннік — сусветна вядомы асветнік Францыск Скарына. I можам не сумнявацца, што польскую мову ён ведаў не горш, чым некаторыя з нас.
Вядома, напрыклад, што ў беларускай мове ёсць імя Іаан (Сл. асаб. ул. імён, с. 130), у польскай яно — Ян, у нямецкай — Іаган, у французскай — Жан і інш. I таму, калі мы чытаем у «Беларускай энцыклапедыі» (т. 7, с. 165) подпіс Кафедральны сабор святога Яна Хрысціцеля ў Варшаве, то нікому і ў галаву не прыйдзе гэта імя вымаўляць і пісаць інакш, як прынята ў польскай мове. Такім чынам, можна лічыць, што імя Іаан павінна застацца ў беларускай мове для канфесіянальнага стылю, для свецкага афіцыйнага ўжывання ёсць варыянты Іван і Ян (у новым выданні Слоўніка імя Ян перанесена з размоўнага стылю ў афіцыйны, с. 60, а размоўнымі засталіся Івась, Янка, Янук, Ясь і інш.).
> Анна ці Ганна?
У «Слоўніку асабовых уласных імён» зафіксаваны і імя Анна (с. 63) і імя Ганна (с. 65). У энцыклапедыі «Вялікае княства Літоўскае» (т. 1, с. 420) чытаем: Віленскі касцёл Ганны (тут чамусьці апушчана слова святой). Імя Ганна мы можам сустрэць у дачыненні да святой Анкіы — Маці Дзевы Марыі — і ў іншых крыніцах.
Але ці правільна гэта? Магчыма, у Святым Пісанні трэба ўсё-такі ўжыць імя Анна, бо Анна — не толькі. жаночае імя, але і мужчынскае, што ў перакладзе азначае літасцівы. Аннам звалі, напрыклад, іудзейскага першасвятара — цесця Каіафы. Калі Ісуса Хрыста ўзялі ў Гефсіманскім садзе, то спачатку яго прывялі да Анны, які карыстаўся на той час вялікім аўтарытэтам, а той ужо ў сваю чаргу адправіў Яго да Каіафы.
Сярод жанчын, акрамя Маці Дзевы Марыі, імя Анна мелі і іншыя асобы, напрыклад, і маці прарока Самуіла, і жонка Тавіта, і прарочыца з калена Асіравага — дачка Фануіла. Менавіта прарочыца Анна, дасягнуўшы глыбокай старасці, разам з Сімяонам славіла маленькага Госпада Ісуса Хрыста, Якога Бацькі прынеслі ў Іерусалімскі храм.
Таму мяркуем так: мужчынскае і жаночае імя Анна. ўзяць для асоб, якія ўпамінаюцца ў Святым Пісанні. а жаночае імя Ганна пакінуць для беларусак, бо, напрыклад, нават расійскую імператрыцу Анну наўрад ці мы ыазавём Ганнай.
Добрым прыкладам па гэтым пытанні з’яўляецца кніга Лакоткі A. I. «Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры», дзе знаходзім подпіс: Касцёл Святой Анны ў Вільні, XIII cm. (с. 221).
> Давід ці Давыд?
Калі ідзе размова пра цара Давіда — асобы з радаводу Ісуса Хрыста і аўтара Псалтыра, то гэта імя напішам так: Давід. Пра гэта сведчаць пераклады Святога Пісання прадстаўнікоў іншых хрысціянскіх канфесій усходніх славян, некаторыя пераклады кніг Евангелля на беларускую мову, а таксама разнастайная свецкая літаратура, напрыклад:
I. Энцыклапедычны даведнік «Францыск Скарына і яго час»:
1. Давід перад ківотам. Гравюра з тытульнага ліста 2-й кнігі «Царствы» Ф. Скарыны (с. 316).
2. Памазанне Давіда. Гравюра з тытульнага ліста 1-й кнігі «Царствы» Ф. Скарыны (с. 441);
3. Назва артыкула «Цар Давід» (с. 541).
4. Цар Давід. Гравюра з тытульнага ліста «Псалтыра» Ф. Скарыны (с. 541).
П. «Помнікі мастацкай культуры эпохі Адраджэння»:
1. Давід, які іграе на цымбалах (с. 50).
2. Цар Давід іграе ў гуслі (с. 222).
> Маісей, Майсей, Масей.
Маісей — старажытнаяўрэйскае імя, абазначае узяты, выратаваны з вады. Маісей — прарок, першы іудзейскі пісьменнік, кіраўнік і заканадаўца. Пажадана пакінуць у перакладзе на беларускую мову першы варыянт напісання гэтага імя — Маісей, як прынята ва ўсіх усходніх славян. Варыянты Майсей, Масей пакінуць для свецкага ўжывання.
У «Пасланні да Яўрэяў» Апостала Паўла чытаем: Вераю Маісей быў утойваны бацькамі сваімі на працягу трох месяцаў пасля яго нараджэння, бо яны бачылі, якое гэта цудоўнае дзіця, і не спалохаліся зага-