Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову
матэрыялы канферэнцыі
Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены
Памер: 344с.
Мінск 2010
Кафедра — у інстытуце, ВНУ...;
Катэдра — галоўны Каталіцкі і Праваслаўны Сабор. Велічная Катэдра святога Апостала ІІаўла; =/= [не] Велічная Кафедра святога Апостала Паўла.
Праваслаўная Катэдра =/= [не] Праваслаўная Кафедра.
але:
Кафедральны Сабор Каталіцкі, Праваслаўны.
Катэдра — трон, з якога ex Catedra аб’яўляюцца Дагматы Святой Каталіцкай Паўсюднай Апостальскай Царквы.
He можам сказаць на галоўны Сабор кафедра, a толькі катэдра. А што на гэты конт думаюць вучоныя?
У IV. Кляштар ці манастыр?
У «Этымалагічным слоўніку беларускай мовы» пра гэтыя словы сказана вельмі дакладна.
Манастыр — абшчына манахаў, якая ўтварае царкоўна гаспадарчую арганізацыю, царква, жылыя памяшканні і тэрыторыя, якая належыць такой абшчыне. Украінскае монастырь, манастырь, рускае монастырь, старажытна-рускае монастырь — усё гэта са стараславянскага манастырь, монастырь, якія паходзяць з грэчаскай мовы і абазначаюць адасобленае жыллё (т. 6, с. 212).
Кляштар — каталіцкі манастыр. 3 польскай klasztor, якое з нямецкай Kloster — манастыр (т. 5, с. 8).
Заўважым, што абодва словы значацца ва ўсіх нарматыўных слоўніках беларускай мовы. Мы іх не супрацьпастаўляем, мы іх прымаем, толькі памятаем: слова кляштар прынята ўжываць у Каталіцкай Царкве, манастыр — у Праваслаўнай. Ужыванне гэтых слоў з адпаведным ім значэннем знаходзім у свецкай навукова-папулярнай літаратуры, энцыклапедычных даведніках. Прывядзём некалькі прыкладаў.
1. «Беларуская энцыклапедыя», т. 7, с. 367: Іўеўскі касцёл і кляштар бернардзінцаў.
2. Энцыклапедыя «Вялікае княства Літоўскае»:
Кляштар у Віграх (т. 2, с. 24);
Касцёл Клецкага кляштара дамініканцаў (т. 2, с. 107);
Лішкаўскі кляштар дамініканцаў (т. 2, с. 214);
Царква Лядаўскага Дабравешчанскага манастыра (т. 2, с. 235); Магілёўскі Мікольскі манастыр (т. 2, с. 252);
Супрасльскі Дабравешчанскі манастыр (т. 2, с. 644).
3. Энцыклапедычны даведнік «Архітэктура Беларусі»::
Кляштар картэзіянцаў у Бярозе (с. 22).
> V. Літанне ці Літанія?
У «Слоўніку іншамоўных слоў» A. М. Булыкі, т. I, с. 725, чытаем:
Літанне (лац. litania, ад грэч. litaneia) — малітва ў католікаў, у якой звяртаюцца да Бога або святых з просьбай аб заступніцтве.
«Слоўнік беларускай мовы» змяшчае такі артыкул:
Літанне [ньне]рэл., -нні, -нняў.
«Русско-белорусскнй словарь», т. I, с. 726, паве-
дамляе:
Лнтання ж., рел. — літанне, -ння, ср.
Выходзіць, што пры перакладзе слова на -ння ў беларускім варыянце з’явілася падаўжэнне -нні змяні-
лася катэгорыя роду: ж. р. — н. р.
Давайце разгледзім наступныя групы слоў.
I, ж.р.
агонпя (ж.р.) гегемоння (ж.р.) колоння (ж.р.) кампання (ж.р.) компання (ж.р.) лнння (ж.р.) мання (ж.р.) церемонйя (ж.р.)
— агонія (ж.р.)
— гегемонія (ж.р.)
— калонія (ж.р.)
— кампавія (ж.р.)
— кампавія (ж.р.)
— лінія (ж.р.)
— манія (ж.р.)
— цырымоніія (ж.р.) і інш
II, н.р.
деленне (с.р.) дублнрованне (с.р.) облнванне (с.р.) ожнванне (с.р.) опнсанне (с.р.) поданне (с.р.) решешіе (с.р.) тренме (с.р.)
— дзяленне (н.р.)
— дубліраванне (н.р.)
— абліванне (н.р.)
— ажыванне (н.р.)
— апісанв[е (н.р.)
— паданне (н.р.)
— рашэнвіе (н.р.)
— трэнне (н.р.) і інш.
Прыгадаем, што ў школе з рускай мовай навучання пры тлумачэнні напісання слоў з падоўжанымі зычнымі настаўнік можа рэкамендаваць вучням такі прыём праверкі (спосаб падстаноўкі): калі ў рускай мове слова канчаецца на -нне (напр., значенне) або -нье (напр., варенье), то па-беларуску пішам у перакладах -нн(значэнне, варэнне), прычым заўважаем, што катэгорыя роду слоў не мяняецца: оправданне — апраўданне, прнзнанне — прызнанне, горенне — гарэнне і інш. Вядома, могуць быць выключэнні, але тады і пераклад іншы, напр.: строенне I (зданйе) — будынак, строенме II (структура) — будова, пабудова.
Аднак пераклад слова лнтання пад гэта правіла не падыходзіць, і наўрад ці хутка можна знайсці яшчэ падобныя прыклады.
Таму пытанне да вучоных: ці можна пакінуць пераклад і адпаведна напісанне слова літанія з -нія, без змены катэгорыі роду і без падаўжэння? Заўважым, што тэрмін літанія трывала ўвайшоў у жыццё Каталіцкай Царквы. Ці можна ўнесці ў арфаграфічны слоўнік тэрмін літанія ж?
У VI, Лодка, човен, чайка
Прачытаем асобныя радкі з Новага Запавету.
Ледзь толькі Ён выйшаў з лодкі, як адразу выбег насустрач Яму з магільнай пячоры чалавек, апанаваны нячыстым духам (Мк 5, 2).
На змярканні вучні Яго прыйшлі да возера, селі ў лодку і паплылі на ёй у Капернаум (Ін 6, 16—17).
Раптам узнялася на возеры такая вялікая бура, што хвалі залівалі лодку, а Ісус спаў (Мф 8, 24).
Лічым, што слова лодка ўжыта ў сказах правільна. Для пацвярджэння гэтага прапануем звярнуцца да слоўнікаў, напр., да «Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы».
Лодка — 1) невялікае, звычайна веславое судна. Парусная лодка. Маторная лодка. 2. Назва некаторых відаў ваенных суднаў. Падводная лодка. Атамная лодка (с. 321).
Човен — лёгкая лодка, выдзёўбвалася са ствала дрэва; лодка наогул (с. 747).
Пра човен можам прачытаць у «Слоўніку беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе памежжа», т. 5, с. 424: Човен, як карыто, выдоўблі з дзерава. Чаўны выдаўбуюць з таўстой калоды. Варыянты вымаўлення гэтага слова наступныя: човен, чална, чолна, чалнок (390).
Чайка — пласкадонная лодка; пласкадонка. Падплысці на чайцы (с. 741).
> VII. Парафія ці прыход?
Звернемся да даведачнай літаратуры і пабачым, што абазначаюць гэтыя словы.
1. «Тлумачальныслоўнікбеларускаймовы», т. 4, с. 51:
Парафія — акруга, тэрыторыя, якая адносіцца да аднаго касцёла і падпарадкоўваецца аднаму ксяндзу; прыход.
Касцёл хоць быў і вялікі, але ўласнай парафіі не меў і лічыўся капліцай. Чарнышэвіч.
Парафіяльны — які мае адносіны да парафіі.
Парафіяльны касцёл.
Парафіянін — вернік, які адносіцца да якой-небудзь парафіі.
2. Тая ж кніга, с. 693.
Прыход — ніжэйшая царкоўная арганізацыя ў хрысціянскай царкве, пераважна праваслаўнай; мясцовасць, дзе жывуць члены гэтай арганізацыі. Царкоўны прыход.
Прыхаджанін — веруючы, які належыць да якоганебудзь царкоўнага прыхода. [Ксёндз] гаварыў папольску, устаўляючы і беларускія словы, мусіць, каб прыхаджане лепш разумелі яго. Л. Арабей.
Як бачым, слова парафія і прыход паводле свайгс лексічнага значэння падобныя, толькі слова парафія часцей ужываюць каталікі, а прыход — праваслаўныя.
> VIII. Пілігрым ці паломнік?
У «Слоўніку іншамоўных слоў», т. 2, с. 206, чытаем: Пілігрым (польск. pielgrzym < с. — лац. pelegrinus, ад лац. peregrinus = чужаземны) —
1) вандроўны багамолец, паломнік; 2) перан. вандроўнік, падарожны.
Паломнік — падарожны, які адпраўляецца з мэтай наведаць святыя месцы (манастыры, храмы, месцы свяшчэнных падзей і інш.), памаліцца перад іх святынямі, атрымапь духоўную параду і падтрымку вопытных старцаў.
Такім чынам, пілігрым і паломнік, пілігрымка і паломніцтва — словы адназначныя, толькі першыя варыянты прынята ўжываць сярод католікаў, другія — сярод праваслаўных.
> IX. Праабражэнне Гасподняе ці Перамяненне Гасподняе?
У Евангеллі паводле святога Лукі чытаем: Ён [Ісус Хрыстос] узяў з сабой Пятра, Іаана і Іакава і ўзышоў
на гару, каб памаліцца (9, 28). Калі маліўся, выгляд Яго аблічча змяніўся, Яго адзенне стала белае і бліскучае (9, 29).
Якія вытокі гэтых слоў — Праабражэнне і Перамяненне — паводле гісторыі беларускай мовы? Як правільна назваць свята: Праабражэнне Гасподняе ці Перамяненне Гасподняе? Бо ў аўтарытэтных даведніках чытаем:
1. «Беларуская энцыклапедыя», т. I, с. 459: Арган Праабражэнскага касцёла ў в. Новая Мыш Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл. 1762.
2. Тое ж выданне, т. 11, с. 100: Навамышскі Праабражэнскі касцёл.
3. Тое ж выданне, т. 17, с. 34: Хмелеўская Праабражэнская царква.
4. Энцыклапедыя «Вялікае княства Літоўскае», т. I, с. 236: Арган Праабражэнскага касцёла ў в. Новая Мыш Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл. 1762.
5. «Архітэктура Беларусі», т. I, с. 178: Спаса-Пра.абражэнская царква ў Полацку.
У X. Правіннасці ці правіны?
Слова правіннасці (правіннасць) зафіксавана ў «Слоўніку беларускай мовы» (с. 606), «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» (т. 4, с. 308), перакладных слоўніках, аднак слова правіна (правіны) няма, ёсць толькі размоўны варыянт правінка.
Затое ва «Украінска-беларускім слоўніку» В. ГІ. Лемцюговай (Мн., 1980) ёсць наступны артыкул:
Провнна ж. віна; (парушэнне нормы, правіл паводзін — яшчэ) правіннасць, праступак м. (с. 517).
Як бачым, ва ўкраінскай мове існуе такое слова, яно нейкім чынам перанесена і ў канфесіянальныя тэксты
Беларусі. Таму пытанне да вучоных: гэта слова можна выкарыстоўваць у Евангеллі, малітвах? Яно — гэта слова правіна — можа быць унесена ў афіцыйную лек сікаграфічную літаратуру? Ці ўсё-такі пры перакладах карыстацца толькі літаратурнай нормай — правіннасць, правшнасці?
> XI. Свята Крыжаўзвіжанне ці Узвышэнне Святога Крыжа?
Hi ў адным нарматыўным слоўніку гэта свята не занатавана, аднак у «Беларускай энцыклапедыі» чытаем;:
1. Вілейка. Крыжаўзвіжанскі касцёл і царква (спра ва) (т. 4, с. 158).
2. Гошчаўская Крыжаўзвіжанская царква (т. 5, с. 375).
3. Лідскі Крыжаўзвіжанскі касцёл (т. 9. с. 251).
Крыжаўзвіжанне — свята, устаноўленае ў 326 г. у дзень, калі святая царыца Алена знайшла на Галгофе крыж, на якім быў распяты Ісус Хрыстос. Крыж быў узняты і ўстаноўлены для агульнага ўшанавання, пакланення.
Хочацца верыць, што ў адпаведнасці з усходнеславянскімі традыцыямі свята названа правільна. Просім выказаць сваю думку па гэтым пытанні вучоных (у каталікоў прынята гэта свята называць Узвышэннем Святога Крыжа Гасподняга).
> XII. Тройца ці Троіца?
Адгорнем «Слоўнік беларускай мовы» на с. 793 і прачытаем артыкул: тройца разм., -цы. Памета разм. азначае, што слова з размоўнай лексікі.
У «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» (т. 5, кн. I, с. 519) напісана:
Тройца — 1) у хрысціянскай рэлігіі — Трыадзінае Бажаство (лепш было б сказаць Трыадзіны Бог), у Якім спалучаюцца тры Асобы: Бог — Бацька (правільна было б Айцец), Бог — Сын і Бог Дух Святы;
2) свята хрысціянскай Царквы, якое адзначаецца на пяцідзесяты дзень пасля Вялікадня; Сёмуха;
3) разм. пра трох асоб, якія звычайна бываюць разам і сябруюць. У саўгасе добра памятаюць, як хадзіла да Федасюка на склад дружная тройца: кіраўнік аддзялення, галоўны заатэхнік і ветфельчар. «Вожык».