• Газеты, часопісы і г.д.
  • Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову матэрыялы канферэнцыі

    Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову

    матэрыялы канферэнцыі

    Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены
    Памер: 344с.
    Мінск 2010
    79.5 МБ
    > 12. Вітанабудзь, Марыя... Гасподзь з Табою =/= [не] Пан з Табою. Гасподзь Бог. Госпадзі Божа! Госпада Бога!
    Варта памятаць, што Гасподзь — адна з назваў Bo­ra ў хрысціянскай рэлігіі. Пра гэта можна прачытаць у пяцітомным «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» (т. 2, с. 38). Для выказвання здзіўлення, нецярпення і пад. існуе выраз: He дай Гасподзь! Слова Гасподзь можна знайсці і ў «Слоўніку беларускай мовы» (с. 177), а таксама ў руска-беларускім слоўніку (т. I, с. 327). Іншых форм слова Гасподзь у даведачнай літаратуры, у тым ліку ў гістарычным і этымалагічным слоўніках, не зафіксавана.
    Праўда, існуе ў літургічных тэкстах і варыянт — Госпад.
    Ён узнік у 90-х гадах у гутарковай мове хутчэй за ўсё пад уплывам польскай мовы (націск падае на перадапошні склад), перанесены ў літургічныя тэксты, у тэксты духоўных песень.
    Галоўнае цяпер, каб вучоныя маглі даць правільную ацэнку гэтай з’яве.
    У беларускай лексікаграфічнай літаратуры занатаваны цікавыя звесткі:
    Другі том «Слоўніка іншамоўных слоў» A. М. Булыкі (с. 154) падае:
    ПАН (польск. pan) — 1) памешчык у дарэвалюцыйнай Беларусі, а таксама гаспадар, начальнік у адносінах да прыслугі, падначаленых; 2) форма ветлівага звароту ў Польшчы, а ў Беларусі — форма звароту да грамадзян іншых краін.
    Можна адзначыць, што ў сілу пэўных гістарычных умоў у нашай краіне слова пан можа мець адмоўную экспрэсіўную афарбоўку. Гэта шырока адзначана ў вуснай народнай творчасці і мастацкай літаратуры.
    Але, між іншым, гэта не адбіваецца, не павінна адбівацца на адносінах паміж Беларуссю і Польшчай і іх народамі, тым больш, што гэтыя краіны былі адзінай дзяржавай, дзе было намнога больш добрага, чым дрэннага.
    ПАННА. «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» (т. 3, с. 669) паведамляе наступнае:
    ПАННА. 1. Незамужняя дачка пана. 2. Маладая дзяўчына, якая належала да прывілеяваных пластоў грамадства ў дарэвалюцыйны час. Панна Ядвіся выглядала вельмі цікаваю і прыгожаю. Я. Колас. 3. Форма ветлівага звароту да маладой дзяўчыны, а таксама
    форма ветлівага ўпамінання маладой дзяўчыны, якая належала да прывілеяваных пластоў грамадства. He гневайся, панна старастоўна, з песні слова не выкінеш. К. Крапіва.
    Што датычыцца спалучэння Панна Марыя ў адносінах да Багародзіцы, то такога ў беларускай мове не існавала, і ні ў якіх літаратурных крыніцах не зафіксавана. Таму мы гаворым так: Дзева Марыя. Гэта пацвярджаюць шматлікія крыніцы, подпісы да ілюстрацый, напрыклад:
    1.	«Беларуская энцыклаледыя» ў 18-ці т., т. 3, с. 107: Вераставіцкі касцёл Візітацыі Дзевы Марыі.
    2.	Тое ж выданне, т. 6, с. 517: Касцёл Дзевы Марыі ў Гданьску. 1343—1502.
    3.	Тое ж выданне, т. 9, с. 322: Ліхтар касцёла Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в. Адэльск Гродзенскага раёна.
    4.	Энцыклапедыя «Вялікае княства Літоўскае», т. I, с. 473: Касцёл Візітацыі Дзевы Марыі.
    5.	Тое ж выданне, с. 432. Касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі.
    6.	Энцыклапедычны даведнік «Архітэктура Беларусі», с. 22: Званіца перад касцёлам Успення Дзевы Марыі ў Пінску.
    8.	Кніга «Архітэктура Беларусі», т. I, с. 229: Касцёл Узнясення (нон сэнс) Дзевы Марыі. Коўна. План і агульны выгляд.
    Праўда, у літаратуры мы знаходзім і іншыя запісы, напр., «Беларуская энцыклапедыя», т. 7, с. 192:
    Іканапіс. Мадонна з маленькім Ісусам. Канстанцінопаль. 1200. Або тут жа яшчэ: Тадэа ды Бартала. Мадонна з дзіцем. XV cm. Італія.
    А якое лексічнае значэнне мае слова Мадонна?
    А.М. Булыка ў «Слоўніку іншамоўных слоў», т. 2, с. 8, тлумачыць так:
    МАДОННА (іт. madonna) — 1) старадаўні зварот да жанчыны ў Італіі; 2) Божая Маці, Багародзіца ў католікаў і яе выява ў скульптуры і жывапісе; 3) перан. жанчына, якая ўяўляецца ўвасабленнем прыгажосці, пакорнасці і нявіннасці.
    Прыкладна такія ж залісы ў «Этымалагічным слоўніку беларускай мовы», т. 6, с. 156 і ў «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы», т. 3, с. 81. Гэтае ж слова зафіксавана ў «Слоўніку беларускай мовы» пад рэд. М. В. Бірылы, с. 371, а таксама ў руска-беларускім слоўніку, т. 2, с. 16, і інш.
    Такім чынам, калі мы будзем звяртацца да Багародзіцы, то скажам: Дзева Марыя. Пры паведамленні пра Яе або пры тлумачэнні да іконы ці скульптуры з Яе выявай, скажам: Мадонна, але, на наш погляд, не Панна. Хіба толькі слова Панна пачуем у ранейшых песнях, перакладзеных з польскай мовы, ці прачытаем тэксты ранейшых выданняў.
    Адзначым, што ёсць малітоўная традыцыя, калі святары, вернікі гавораць пра Маці Божую са словамі Панна Марыя. Таму не толькі ў гутарковай мове, але і ў касцельных тэкстах яно ёсць і будзе яшчэ нейкі час заставацца як варыянт. Але хацелася б, каб маладыя беларусы-каталікі задумаліся над сказаным вышэй: Дзева Марыя — Панна Марыя, паколькі са словам Дзева мы гаворым толькі пра Святую Багародзіцу, звяртаемся да Яе. А са словам панна гаворка можа ісці пра любую незамужнюю дзяўчыну: панна Алена, панна Марыя, панна Ірына, панна Наталля, панна Тэрэза і інш.
    Вельмі хочам пачуць, што на гэты конт скажуць вучоныя — знаўцы гісторыі беларускай мовы, культуры мовы, стылістыкі?
    Праўда, калі ў жыцці звяртаемся да чалавека са словамі — шаноўны пан (шаноўная пані), то ў гэтым нічога дрэннага няма. Але ў беларусаў усё-такі ёсць выдатнае слова ветлівага звароту спадар (спадарыня).
    > 13. Вітана будзь, Марыя...Гасподзь з Табою, Бласлаўлёна Ты, =/= [не] Дабраслаўлёна.
    Прапануем паглядзець, як адлюстраваны ў нарматыўных беларускіх слоўніках лексемы з першай часткай благаі якое яны маюць значэнне.
    I.	Возьмем «Слоўнік беларускай мовы» пад рэд. М. В. Бірылы. Нас. 113 чытаем: Благавешчанне, Благавеіпчанскі; благаславенне і блаславенне, бласлаўленне; благаславенны і блаславенны; благаславёны і блаславёны; благаславіць і блаславіць.
    II.	«Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» пад рэд. К. К. Атраховіча, т. I, адзначае:
    Благавешчанне — адно з веснавых хрысціянскіх свят (с. 381).
    Благавешчанскі — які мае адносіны да Благавешчання (с. 381).
    Благаславенне — дзеянне паводле значэння дзеясловаў благаслаўляць — благаславіць (с. 381).
    Блаславенне — дзеянне паводле значэння дзеясловаў бласлаўляць — блаславіць (с. 384).
    Бласлаўленне — дзеянне паводле значэння дзеясловаў бласлаўляць — блаславіць (с. 384).
    Благаславенны — варты благаславення, падзякі, хвалы (с. 381).
    Благаславёны — 1) дзееігрыметнік ад дзеяслова благаславіць; 2) тое, што і благаславенны (с. 381).
    Блас лавенны — дзеепрыметнік ад дзеяслова бла славіць (с. 384).
    Блаіаславіць — 1) перахрысціць каго-небудзь са словамі малітвы, з пажаданнем удачы, шчасця;
    2) ухваліўшы, накіраваць на што-небудзь; ухваліць, даць згоду на што-небудзь. Калі ж, палаючы ў агні, мяне Радзіма пазвала ў паход у грозны час, — На подзвігі яна благаславіла I матчын аддала мне своіі наказ. А. Русак.
    Блаславіць — тое, што благаславіць. Ксёндз паклаў... [Баляславу]рукі на галаву і блаславіў яго. К. Чорны.
    III.	«Русско-белорусскнй словарь» пад рэдакцыяй Я. Коласа, К. Крапівы, П. Глебкі (Мн., 1993). Чытаем словы:
    Благовеіцешіе церк. — Благавешчанне (с. 105).
    Благовеіценскнй — Благавешчанскі (с. 105).
    Благословеіше вразн. знач. — благаславенне (с. 107).
    Благословенный — благаславенны, благаславёны (с. 107).
    Благословнть вразн. знач. — благаславіць (с. 107).
    Давайце пабачым, як гэтыя словы адлюстраваны ў даведачнай, навукова-папулярнай літаратуры.
    I.	«Беларуская энцыклапедыя» ў 18-ці т. Прачытаем наступныя подпісы да ілюстрацый:
    1)	Віцебская Благавешчанская царква (т. 4, с. 217);
    2)	Л. Каваліні.. Мазаіка «Благавешчанне» ў царкве Санта-Марыя ін Транстэверэ ў Рыме. Каля 1291 г. (т. 7, с. 396).
    II.	Энцыклапедычны даведнік «Францыск Скарына і яго час». Чытаем подпіс пад ілюстрацыяй: «Рэшткі
    Віцебскай Благавешчанскай царквы пасля кансервацыі» (с. 285).
    III.	Церашчатава В. В. «Старажытнабеларускі манументальны жывапіс XI—XVIII стст.» У адным з подпісаў (с. 134) заўважаем: Фрагмент фрэскі з кампазіцыі «Благавешчанне». Каталіцкі касцёл у Мсціславе. Другая палова XVII cm. — пачатак XVIII cm.
    Можам бачыць і слова Дабравешчанне. У тым жа 18-томным выданні «Беларускай энцыклапедыі» заўважаем:
    1.	Ф. дэль Коса. Дабравешчанне. Каля 1473 г. (т. 8, с. 427).
    2.	Л. Лота. Дабравешчанне. Каля 1527 г. (т. 9, с. 350).
    3.	Лядоўскі манастыр Дабравешчання (у гэтай жа кнізе, с. 419).
    4.	Харкаў. Дабравешчанскі сабор (т. 16, с. 548).
    Ужываецца і назва свята Звеставанне. Напрыклад, у кнізе «Архітэктура Беларусі», т. 2, на с. 202, ёсць да малюнка такі подпіс: Касцёл Звеставання Дзеве Марыі.
    Такім чынам, назвы Благавешчанне, Дабравешчанне, Звеставанне маюць роўныя правы на ўжыванне ў хрысціянскіх храмах.
    Але подпіс пад малюнкамі яшчэ не гарантуе, не дае права на ўжыванне ў касцельна-царкоўнай тэрміналогіі. Падпісваць можа кожны, але як? Гледзячы на мноства варыянтаў тых ці іншых царкоўных выразаў свецкімі, міжвольна пераконваешся, што беларуская царкоўна-кананічная лексіка была ў заняпадзе і доўгі час без уплыву на свецкую тэрміналогію.
    Таму правільна скажам так: Звеставанне Найсвяцейшай Дзеве Марыі.
    А цяпер давайце зробім экскурс у глыбіню стагоддзяў і пабачым, адкуль бяруцца карані да слоў з часткай блага-.
    Звернемся да «Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы», (т. I, с. 335).
    Благаслаўляць, рускае благословлять, украінскае благословйтй і г. д. Усё запазызана са стараславянскай мовы — благословнтн, якое з’яўляецца калькай з грэчаскай. У народнай гутарковай мове ёсць розныя скарачэнні: блаславіць, бласлаўляць.
    Ёсць яшчэ і слова благі і азначае дрэнны, худы. Рускае благой — дрэнны; украінскае благйй — дрэнны, стары., бедны, слабы; польскае blahy — малы, нязначны. Ёсць некалькі этымалогій:
    1)	усходнеславянскае благ'Ь — дрэнны запазычана са стараславянскага благ-ь — добры. Значэнне дрэнныбедны і г. д. развілося як вынік табуістычнага словаўжывання;
    2)	усходнеславянскае благ-ь — дрэнны да праславянскага blag-ь — дрэнны, слабы, якое быццам роднаснае з лацінскім flaccus — слабенькі, з грэчаскім .... — вялы, расслаблены. Трэба адрозніваць праславянскія bolgb — добры і blag7> — дрэнны. Да благі адносіцца і дзеяслоў блажэць — худзець. Некаторыя даследчыкі лічаць, што для благі — дрэнны існуе дакладная адпаведнасць — літоўскае слова blagnas.