Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову
матэрыялы канферэнцыі
Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены
Памер: 344с.
Мінск 2010
ЖЫВЕ МОВА ЖЫВЕ I НАРОД!
Прапаную для Вашага разважання і глыбейшага разумення некаторыя літургічныя і малітоўныя словы і іх значэнні.
Мяркуйце самі.
Laudetur lezus Christus. In saecula saeculorum. Amen.
Хвала Icycy Хрысту.
Ha векі вечныя. Амэн.
Слава Icycy Хрысту!
На векі вечныя. Амэн.
Хвала Хрысту! На векі вечныя. Амэн.
> 1. У малітоўніках, кнігах для навучання катэхізісу і ў жыццёвай практыцы падаецца:
Пахвалёны Езус Хрыстус!
На векі вечныя. Амэн.
Або поўная форма:
Няхай будзе пахвалёны Езус Хрыстус!
На векі вечныя. Амэн.
А трэба: Хвала Icycy Хрысту!
На векі вечныя. Амэн.
> 2. У імя Айца, і Сына, і Духа Святога. Амэн. =/= [не] Аман.
Амэн, Амін, Амінь (ад грэчаскага слова amen) — заключнае слова хрысціянскіх малітваў, пропаведзей, якое азначае «так», «правільна».
РАЗВАЖАННІ НАД МАЛІТВАЙ «ОЙЧА НАШ» I ІНШЫМІ МАЛІТОЎНЫМІ ТЭКСТАМІ
Ойча наш
> 3. Ойча наш, Які ёсць на небе... =/= [а не] Каторы...
...(каторы з іх паводле пераліку?) ёсць на небе (non sens).
Нельга так няграматна гаварыць і пісаць. Гэта даслоўны пераклад-калька з польскага «ktory».
. Які — адносны займеннік, што злучае даданыя азначальныя, дапаўняльныя, дзейнікавыя, выказнікавыя сказы з галоўным сказам:
а) Прыгоды, якія [не каторыя] пачаліся яшчэ раніцай, не скончыліся для людзей пад самы вечар. Лынькоў.
б) Помню, я думаў пра тое, які [не каторы] дзень там, у нас, за Дняпром. Шамякін.
в) Сустракаліся і такія, якія [не каторыя] страцілі ўсякую волю. Лынькоў.
г) Якая работа, [не каторая] такая і плата.
I што цікава, калі мы ў малітоўніках і літургічных тэкстах выкарыстоўваем пераважна толькі слова ЯКІ, тады чаму наш зварот да Бога Айца ў малітве «Ойча наш» павінна ўжывацца толькі слова КАТОРЫ, з-за прынцыпу? Каму такі прынцып патрэбны?
А вось яшчэ прыклады:
а) Ягнец Божы, Які адпускае грахі свету, змілуйся над намі [не Каторы адпускаеш].
б) Дух Святы, Які сышоў на Апосталаў [не Каторы сышоў]...
в) Ісус Хрыстос, Які жыве і валадарыць на векі вечныя [не Каторы жыве і валадарыць]...
г) Які сядзіць па правы бок ад Айца... (Хвала на вышынях Богу)... [не Каторы сядзіць}.
д) Які быў зачаты ад Духа Святога... (Верую ў Бога)... [не Каторы быў зачаты]... і інш.
Каторы — займеннік, паводле лексічнага значэння бывае:
1) Пытальны:
а) які іменна, які з некалькіх: Каторы агрэгат поіідзе першы;
б) які па парадку пры падліку: А ты ў каторы клас хадзіў? [не ў які клас?].
2) Неазначальны:
а) не першы, не адзін: Люба вось ужо каторы год вучыцца ў гімназіі',
б) паасобныя, некаторыя: Каторыя мужчыны дык хадзілі глядзець тую канаву [не якія мужчыны];
в) які-небудзь:
У гадах жанчына, а наўрад ці ўгоніцца за ёю каторы малады.
У польскай мове ktory — у беларускай мове які [не каторы],
каторы — гэта літаральны пераклад-калька з польскай мовы.
Dom, w ktorym mieszkam, stoi nad rzek^ — Дом, y якім я жыву [не ў каторым з ix], стаіць над ракой.
Каторы: ktora godzina? — каторая гадзіна (пытальны займеннік — які іменна, які з некалькіх). Jaki — які: Jakie ріккпе miasto — які прыгожы горад \не каторы?].
Ужыванне займенніка каторы ў ролі злучальнага слова ў значэнні які з’яўляецца адначасова русізмам і паланізмам.
Лічым, што ўжо даўно настала пара захоўваць і правільна выкарыстоўваць беларускую лексіку і граматычны лад мовы.
> 4. Ойча наш, Які ёсць на небе =/= [не] у небе...
На — прыназоўнік. Адно з яго значэнняў — месца ці прадмет, на якім (на паверхні якога) знаходзіцца хтоабо што-небудзь ці адбываецца якое дзеянне.
Гасподзь Бог на небе. ...Нже есн на небесн... [не] в небесн.
Гасподзь Бог не ў чымсьці, а па-над усім, па-над вякамі і вечнасцю. Ён усё ахінае Сваёй адвечнай любсг/ю і праўдай і ёсць па-над усім бачным і нябачным.
Гасподзь Бог не можа быць абмежаваны небам. Паслухай:
«У пачатку стварыў Бог неба і зямлю» (Быц 1, 1).
Паўстае пытанне: а дзе тады знаходзіўся Усявышні да стварэння неба і зямлі, калі кажам, што Ён знаходзіцца ў небе?
Гасподзь узвышаны над народамі ўсімі,
Яго слава сягае па-над нябёсамі.
Хто ж, як не наш Гасподзь Бог,
мае сядзібу на вышынях,
Хто ўніз пазірае
на неба і ва зямлю? (Пс 113, 4-6).
«У» — прыназоўнік. Ужываецца пры называнні асяроддзя, у якім хтоці што-небудзь знаходзіцца, што-небудзь адбываецца.
Калі што-небудзь знаходзіцца ўсярэдзіне, у асяроддзі, яно абмежавана тым асяроддзем:
Тапаліны пух лётае ў паветры.
Патануць у вадзе.
Самалёт ляціць у небе =/= [не] на небе.
Птушкіляцяцьу небе... нябёсах; =/= [«е]нанябёсах.
Калі штосьці знаходзіцца ў чымсьці, у якім-небудзь асяроддзі, яно абмежаванае, набірае форму абмежа-
ванасці, напрыклад, вада ў бутэльцы, цеста ў форме. Што датычыцца разважанняў пра бязмежную Веліч Усемагутнага Бога, Творцы неба і зямлі, усяго бачнага і нябачнага, Гасподзь Бог не можа быць абмежаваны небам, закрыты ў ім. Калі Ён яго стварыў, Ён панад усім небам і ва ўсім. Па-за Богам нічога няма, a Ён усюды прысутны.
Ісус Хрыстос Уваскрэс і ўзнёсся на неба... =/= [а не ў неба, у яго сярэдзіну].
Па-над Богам і па-за Богам нічога няма і не можа быць... Ён Усявышні, Усемагутны, Усепрысутны, Усяўладны.
Гасподзь Бог не ў чымсьці, Ён па-над усім і ўсюды, праз Якога абсалютна ўсё сталася, створана.
> 5. Ойча наш... прыйдзі Валадарства Тваё...
Магутны Божа, Ўладар сусветаў... Арсеньева.
Словы валадар і уладар па сваім лексічным значэнні роўныя. Гэта пацвярджаюць нарматыўныя «Слоўнік беларускай мовы» пад рэдакцыяй акадэміка М. В. Бірылы (с. 127 і с. 818), а таксама пяцітомны «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» пад рэдакцыяй акадэміка К. К. Атраховіча (т. I, с. 455 і т. 5, кн. 2, с. 7). Напісанне слова ўладар з ў пасля коскі ў паэзіі дапускаецца.
Усім усходнеславянскім мовам характэрна поўнагалоснае спалучэнне -olo-, -oro-, -ere-. Спалучэнні — -ла-, -ра-, -ре-, -ряхарактэрны паўднёваславянскім мовам:
валасы (белJ, волосы (рус.), власы (балг.); горад (бел.), город (рус.), град (балг.);
бераг (бел.), берег (рус.), бряг (балг.).
У рускай літаратурнай мове стараславянізмы вельмі распаўсюджаны, яны ствараюць цэлы лексічны пласт, які характэрны для высокага стылю.
А па-беларуску скажам:
Валадар — па-над усімі. Гасподзь Бог валадарыць спрадвеку.
Гасподзь Бог валадарыць вечна па-над усім і ўсімі з вышыняў нябесных, і Яму няма падобнага.
•> 6. Ойча наш... як на небе так і на зямлі... = /= [не] як у небе.
Калі валадарыдь на небе, тады валадарыць і ў небе, і на зямлі, і пад зямлёю... як на небе, так і на зямлі =/= [не} у зямлі.
Калі чалавек-гаспадар на зямлі (як дзяржава, краіна), тады ён гаспадар і пад зямлёю, унутры, а менавіта: гаспадар шахтаў, мінералаў, нафты, мінеральных вод і інш.
> 7. Ойча наіп... Хлеб наш штодзённы дай нам сёння...
=/= [не] хлеба нашага штодзённага.
Дзеяслоў даць кіруе назоўнікам, патрабуе, каб назоўнік стаяў у вінавальным склоне: прынесці добры ўраджай, плён. Ужыванне ў дадзеным сказе слова хлеб у форме роднага склону (хлеба нашага) будзе абазначаць не хлеб як сродак існавання, а як частку ад цэлага. Напрыклад, узяць са склада адну булку хлеба. Тады значэнне становіцца вельмі канкрэтным, звужаным, матэрыяльным і немагчымым.
Неба гатовага хлеба ці булак не дае, не выдае.
Каля хлеба, які расце пшаніцаю ў полі, трэба яшчэ многа папрацаваць. Манна ў пустыні для народа абра-
нага каштавала 40-гадовага посту ў вандраванні ад егіпецкага рабства да зямлі абяцанай, да свабоды.
Хлеб Еўхарыстычны, Святая Камунія таксама арганізуюць і мабілізуюць нас і наш дух веры на добрыя ўчынкі хрысціянскага жыцця, вытрываласць у добрым на ўсёй жыццёвай дарозе да неба.
...Хлеб наш насуіцный дай нам днесь... =/= [не] Хлеба нашего насуіцного дай нам днесь...
Мы просім хлеб — Дар Божы, а не булку хлеба гатовага — падаянне-міласціну — хлеба нашага штодзённага.
Хлеб-ежу трэба здабыць, трэба зарабіць у поце чала.
Зарабляюць на хлеб-пражыццё, а не на булку хлеба, якую трымаеш у руцэ, а мог купіць каўбасу, цукеркі, адзежу, машыну, лекі, кватэру, раздаць бедным, ахвяраваць на Святую Імшу аб здароўі ці за памерлых родных і сваякоў.
Малітва да Бога азначае не што іншае, як: дай нам розум, добрую волю, сілы, здароўе, каб мы былі паслухмяныя Тваім натхненнем і паводзілі сябе паводле Тваёй святой волі. Таму, хто просіць, Бог дапамагае, каб мы добрай і сумленнай працай пракармілі сябе, сям’ю і народ.
На хлеб — у дадзеным выпадку мае значэнне існавання, каб жыць паўнацэнным жыццём на зямлі.
Хлеб для ўсіх нас, дарослых і малых, здаровых і хворых, бедных і багатых. Каб адны не ленаваліся працаваць, а іншыя, маючы сумленне, дзяліліся з бліжнім хлебам — міласэрнасцю, якая бярэ пачатак з веры, каб іншыя былі ўдзячныя і маліліся за дабрачынцаў.
Хлеб духоўны, а менавіта малітва, вера, сумленнасць і добрыя ўчынкі спрыяюць з’яўленню хлеба штодзённага на стале для сям’і.
Чалавек, які мае веру і любоў да Бога і бліжняга, дзякуючы гэтаму духоўнаму хлебу і веры, ужо жыве ў Богу і дзейнічае для свайго збаўлення.
> 8. Ойча наш... збаў нас ад злога. =/= [не] захавай нас ад злога.
Ісус Хрыстос — Збаўца свету... =/= [не] Захаваўца свету... =/= [не] Выбаўца свету.
Збавіць — гэта назаўсёды і ад усяго, на вякі ад пекла і смерці. Такая вялікая моц і сіла належыць толькі Госпаду Богу.
Захаваць можна толькі на нейкі час, нават найдаўжэйшы, але гэта толькі працяг пэўнага часу.
Выбавіць можна ад чагосьці, ад небяспекі часовай, ад агню, пажару, палону, але не назаўсёды, а толькі пры часовым жыцці.
> 9. Ойча наш... збаў нас ад злога ...=/= [не] ад ліхога.
Ліхое — гэта страх, пужала, людская фантазія ў байках. Злы дух — ёсць злы дух, д’ябал, сатана.
Хворых аздараўляйце, пракажоных ачышчайце, памерлых уваскрашайце, злых духаў [не ліхіх духаў] выганяйце, — настаўляе Апосталаў Сын Божы, а напх Збаўца Ісус Хрыстос (Мф 10, 8).
Вітана будзь, Марыя
> 10. Вітана будзь, Марыя... =/= [не] Вітай, Марыя =/= [не] Завітай, Марыя
=/= [не] Прывітана будзь, Марыя.
Граматычна правільна ў дадзеным малітоўным тэксце будзе толькі першая фраза, іншыя тры не пасуюць, хіба толькі ў спевах, народных песнапеннях.
> 11. Вітана будзь, Марыя...
Ласкі поўная =/= [не] Благадаці поўная;
[не] Мілаты поўная.
Благодать — рускае слова і азначае: 1) раскоша, любата, хараство; какая благодать! якая раскоша (любата)! якое хараство; 2) рэл. Боская Ласка, Дар Божы. Таму правільна скажам так: ... Марыя, Ласкі поўная.