Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову
матэрыялы канферэнцыі
Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены
Памер: 344с.
Мінск 2010
Таму скажамтак: ...БласлаўлёнаТыміжжанчынамі.
> 14. Вітана будзь, Марыя... Гасподзь з Табою,
Бласлаўлёна Ты... =/= [не] Дабрадатная.
Слова Дабрадатная мае зусім іншы сэнс і значэнне.
У меілітвах мы заўсёды молімся: Найсвяцейшая Дзева Марыя, Багародзіца, маліся за нас!...
Верую ў Бога
У беларускай мове ёсць 2 словы: верыць і вераваць.
Верыць — значыць: 1) быць цвёрда перакананым, упэўненым у чым-небудзь: Веру ў перамогу; 2) лічыць верагодным: Верыць у сны і прыкметы; 3) давяраць каму-небудзь: Васіль верыў ёй.
Вераваць — значыць мець пэўныя рэлігійныя погляды, уяўленні, прымаць змест, сутнасць той ці іншай рэлігіі. Ёсць да гэтага слова і аднакарэннае — вераванне. Вераванне — гэта рэлігійныя погляды: Вераванні старажытных славян.
Такім чынам, абодва словы верыць і вераваць блізкія паводле свайго лексічнага значэння, але ўсё-такі болып правільна сказаць:
Верую ў Бога Айца Усемагутнага... =/= [не] Веру ў Бога...
> 15. Верую ў Бога Айца Усемагутнага, Творцу неба і зямлі... =/= [не] Стварыцеля неба і зямлі... Stworzyсіеіа (паланізм).
Слова Стварыцель у беларускай мове няма. Слова «Стварыцель», калі яно адносіцца да Госпада Бога, то мае неканкрэтнае значэнне, гэта значыць, прыніжае годнасць Бога. Таму немэтазгодна яго ўжываць у дачыненні да Госпада Бога.
Творца стварае, Ён з нічога прызваў да існавання ўсё бачнае і нябачнае, Яго адзіная бязмежная святая воля. Чалавек стварае што-небудзь з гатовага матэрыялу праз вытворчасць, дзякуючы абставінам, магчымасцям і здольнасцям.
Гасподзь Бог Творца ўсяго бачнага, велічнага, матэрыяльнага Сусвету і нябачнага, духоўнага. Гасподзь Бог — гэта Творца, Вечны, Валадар усяго і заўсёды.
> 16. Верую ў Бога Айца Усемагутнага... і ў Ісуса Хрыста, Які стаў
Чалавекам... =/= [не] целам...
Учалавечанне =/= [не] Уцелаўленне (Уцяленне).
Ісус стаў чаілавекам — Учалавечанне.
Прыняў цела з Дзевы Марыі і стаў чалавекам.
> 17. Трэцяга дня ўваскрэс... =/= [не] змёртвыхпаўстаў ( паланізм).
Уваскраіпэнне, уваскрэсенне
=/= [не] Змёртвыхпаўстанне.
3-мёртвых-паўстанне — гэта штучна створанае слова, варварызм.
Варварызм — гэта запазычанае ці створанае па ўзоры якой-небудзь іншай мовы слова або выраз. У дадзеным выпадку — гэта словаўтваральны варварызм. Узята польскае слова «Zmartwychwstanie» і перакладзена па частках на беларускую мову. Такое слова не фіксуецца ніводным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы.
У беларускай мове няма падобных словаўтваральных мадэляў. Ёсць канкрэтныя беларускія словы уваскрашэнне і уваскрэсенне.
Цяпер разгледзім гэтыя лексемы падрабязна.
Уваскрэсенне — значыць вяртанне мёртвых да жыцця.
Уваскрашэнне — абазначае дзеянне паводле значэння дзеяслозаў уваскрэсіць і уваскрашаць.
Уваскрэсіць (што зрабіць?) — вярнуць да жыцця таго, хто памёр, ажывіць.
Уваскрашаць (што рабіць?) — вяртаць да жыцця таго, хто памёр, ажыўляць.
Як бачым, словы уваскрэсіць (што зрабіць?) і уваскрашаць (што рабіць?) адрозніваюцца толькі граматьгчнай формай трывання, закончанага і незакончанага, і ўтвараюць адну суадносную пару. Дзеяслоў незакончанага трывання уваскрашаць (што рабіць?) утвораны ад дзеяслова закончанага трывання уваскрэсіць (што зрабіць?) пры дапамозе суфікса -а-, прычым адбываецца чаргаванне гукаў.
Ёсць яшчэ дзеяслоў уваскрэснуць. Менавіта ад асновы інфінітыва гэтага дзеяслова (аснову выдзелім: у-васкрэс-ну-ць) утворана форма прошлага часу уваскрэс. Таму мы гаворым так: Хрыстос Уваскрэс! I пажадана ў гэтым сказе ні аднаго слова не скажаць. He перайначваць, як гэта часам робяць людзі, якія не ведаюць граматычнага ладу сучаснай бел арускай мовы, а вымаўляць правільна, бо гэты выраз нясе надзвычай вялікую інфармацыю, Божую сілу, надзею на выратаванне чалавецтва. Таму мы яшчэ раз скажам: Хрыстос Уваскрэс!
> 18. Абвяшчаем смерць Тваю, Госпадзі, вызнаём Тваё Уваскрэсенне і чакаем Твайго прышэсця ў славе. =/= [не] прыйсця.
Госпадзі, калі гэта настане і які будзе знак Твайго прышэсця і сканчэння свету (Мф 24, 3)?
Слова прышэсце ў адносінах да Ісуса Хрыста, Сына Божага, Які ў Сваім апошнім прышэсці прыйдзе судзіць жывых і памерлых, больш актуальнае і больш пасуе, чым слова прыйеце.
Прншествне Господне.
Слова прыйсце спрошчвае, прыніжае веліч і ўрачыстасць Хрыстовага прышэсця.
У 19. Верую...ў Касцёл Каталіцкі... =/= [гэта не азначае] у Касцёл «Польскі». Ёсць Праваслаўная Царква, а не Руская Царква.
Мы не можам сказаць: Польскі Каталіцкі Касцёл.
Як і не вельмі правільна гучыць:
Руская Правослаўная Царква.
А трэба гаварыць:
Каталіцкі Касцёл у Польшчы, Італіі, Японіі...
Праваслаўная Царква ў Расіі, Польшчы, Канадзе...
Бо інакш губляецца ўвесь сэнс Усяленскасці, a прывязваем толькі да канкрэтнага рэгіёна, краіны. Тады гэта ўжо не Апостальскі Усяленскі Касцёл і Царква, а штосьці падобнае на сектанцкі збор, які стварае «сваю» абмежаваную царкву і што толькі ў ёй збаўленне.
Грэчаскае слова Katholikos абазначае Каталіцкі, Паўсюдны, Сусветны, Вселенскнй. Ва ўсім свеце ў грэчаскіх храмах Усходняга абраду так і моляцца і называюць Catholica — Katholikos.
Каталіцызм (с.-лац. catholicismus, ад гр. katholikos — галоўны, усеагульны). (Б. Сл. інш. слоў., т. I, с. 630). Калі нехта называе ў нас, у Беларусі, Каталіцкі Паўсюдны Касцёл польскім, а вернікаў-каталікоў палякамі, то тады выходзіць, што ўсе краіны свету і народы (італьянцы, англічане, рускія, японцы, латышы...) таксама палякі. Што ж тады пра такога «светлага» агітатара, духоўнага прапаведніка ці дзяржаўнага мужа можна сказаць? Непісьменны або хітры, як сатана, і становіцца опйумом для народа. Разделяй й властвуй!
А Сам Ісус Хрыстос пра такіх кажа: Сцеражыцеся ілжывых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечай скуры, а ўнутры яны — ваўкі драпежныя (Мф 7, 15).
Я ведаю, што пасля Майго адыходу ўвойдуць да вас драпежныя ваўкі, якія не пашкадуюць статка (Дзн 20, 29).
Ісус Хрыстос, Сын Божы, а наш Збаўца, заснаваў Святую Каталіцкую Сусветную Усяленскую Царкву на фундаменце Апосталаў толькі для еднасці народаў і іх збаўлення, кажучы:
Ідзіце па ўсім свеце і прапаведуйце Евангелле ўсякаму стварэнню! (Мк 16, 15).
Хрыстовы Касцёл-Царква — па-над усімі нацыямі, народамі і нацыянальнасцямі, па-над усімі палітыкамі, ён не ведае межаў і часу.
А як ты разумееш гэтыя словы Хрыста?
Гэта заданне і пасланніцтва Паўсюднага Каталіцкага і Усяленскага (CATHOLICA) Касцёла-Царквы абазначае: Дык ідзіце і навучайце ўсе народы, хрысціце іх у імяАйца, і Сына, і Святога Духа (Мф 28, 19). Як бачым, Ісус Хрыстос заснаваў Касцёл-Царкву ў Іерусаліме, на Тайнай Вячэры і на Галгофе, а не ў польскай Варшаве.
> 20. Узнясенне =/= [не] У неба ўшэсце, гэта няўдалы пераклад (кампіляцыя трох слоў).
Ісус Хрыстос узнёсся на неба.
Узнясенне Гасподняе!
Калі ёсць велічнае беларускае слова Узнясенне, тады навошта гэтыя прыдумванні?
> 21. Велікоднікі і валачобнікі — словы-сінонімы, лепш — велікоднікі.
Велікоднікі — гэта людзі, дзеці і моладзь, якія ў Велікодныя святы наведваюць дамы вернікаў, іграюць, спяваюць песні на хвалу Уваскрэслага Хрыста. Яны таксама вестуны Велікоднай радасці, услаўляюць Вялікдзень. Яны славяць Веліч Боскага Уваскрэсення.
Валачобнікі — слова болып простае, яно прыйшло з нарсднага слоўніка, але і яно мае права на існаванне.
Мы з павагай ставімся да кожнага слова, якое прабівалася праз доўгія стагоддзі, іпіло да нас з глыбокай даўніны, асабліва з часоў, калі на нашай зямлі ўсталявалася хрысціянства. Увераваўшы ў Хрыста, Сына Божага, беларусы ўслаўлялі Уваскрэсенне Збаўцы. Гэта зафіксавана ў фальклорных выданнях. Напрыклад, у хрэстаматыі «Беларускі фальклор» (с. 101) можам прачытаць песню «Ідуць, гудуць валачобнікі» (слова валачобнік магло вымаўляцца ў розных рэгіёнах краіны па-рознаму).
Наяўнасць слоў валачобнае наз., валачобнік, валачобны пацвярджае «Слоўнік беларускай мовы» пад рэд. М. В. Бірылы (с. 128).
У «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» (т. I,.
с. 456) зафіксавана:
Валачобнік — песеннік, які ходзіць у велікодныя дні па дварах з віншавальнымі песнямі.
Валачобны — які мае адносіны да валачобнікаў: Валачобныя песні; уласцівы валачобніку, такі, як у валачобніка.
Словы валачобнік, валачобны, валачобнае падаюць іншыя слоўнікі, напрыклад: «Беларуска-рускі слоўнік» (т. I, с. 456); «Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча» (т. I, с. 273): «Слоўнік гаворак, цэнтральных раёнаў Беларусі», (т. I, с. 98); Сцяшковіч Т. Ф. «Слоўнік Гродзенскай вобласці» (с. 77); «Тураўскі слоўнік» (т. I, с. 137), «Гістарычны слоўнік беларускай мовы» (т. 4, с. 149).
А вось якія тлумачэнні дае «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы» (т. 2, с. 35—36):
Валгічобнік — адзін з групы песняроў, што хадзілі па хатах у велікодныя дні. Гэта слова ёсць ва ўсіх
усходне-славянскіх мовах: рус. волочебнйк, волочобнйк, укр. волочйння. I ўсе маюць адно значэнне: хаджэнне на Вялікдзень. Існуе вялікая колькасць варыянтаў гэтай назвы; параўн. валачэбнік (< валачэба), валачоўнік (< валачоўе), валачоннік (< валачонне/ валачыннік (< валачынне). Валачобнік да валачыцца праз валачоба — хаджэнне на Вялікдзевь.
Валачобно, валачэўна — велікоднае яйка. Кароткая субстантываваная форма прыметніка валачобнае (яйка).
Валачы (валакці) — цягнуць, несці. Гэта слова ёсць з тым жа значэннем у такіх мовах, як руская, украінская, польская, верхнелужыцкая, ніжнелужыцкая, чэшская, славацкая, балгарская, македонская, сербскахарвацкая, славенская. Праславянскае слова — volciti. Гэта слова ёсць у літоўскай і грэчаскай мовах са значэннем цягнуць. Праўда, у кожнай мове яно вымаўляецца паводле сваіх арфаэпічных правіл і нішацца ў адпаведнасці са сваімі арфаграфічнымі нормамі.
> 22. Вечарнік і Вячэрнік. У лексіконе Каталіцкай Царквы часта сустракаецца слова Вечарнік (дом і пакой, у якім Гасподзь Ісус быў на Тайнай Вячэры), але ў беларускай мове такога слова няма.
Ці можна гэта слова ўвесці ў нарматыўную лексіку?
Адзначым, што ёсць слова Вячэрнік, яно абазначае: студэнт, які вучыцца вечарам.
> 23. Ягнец Божы, Які адпускаеш грахі свету, адары нас спакоем.
=/= [не] супакоем.
Слова супакой падаецца слоўнікам як сінонім слова спакой.
Ураўнаважанасць, фізічнае і душэўнае супакаенне.