Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову
матэрыялы канферэнцыі
Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены
Памер: 344с.
Мінск 2010
Вечны спакой — смерць. Мёртвы спакой, цішыня.
Глыбока веруючы чалавек, у душы якога пануе ласка і спакой Божы, можа добра паўплываць на іншых і супакоіць людзей, якія аказаліся ў бядзе. Супакойся ты са сваімі нараканнямі і вярні спакой у сваё сэрца.
Слова супакой нясе ў сабе дзейнасць і накірунак, а слова спакой азначае сталы стан. Калі слова супакой азначае спакой, тады якім словам суцішыць ці ўтаймаваць.. супакоіпь распешчаных дзяцей — супакойся ці, можа, ёсць якое іншае слова? Адчуйце, як прыніжана гучыць зва^ют у Святой Літургіі са словам супакой.
> 24. Спакой Госпада (Божы), няхай заўсёды будзе з вамі! =7= [не] супакой Пана, няхай заўсёды будзе з вамі!
Атрымліваецца так, як быццам спачатку трэба супакоіць, утаймаваць Госпада ці Пана Бога, і толькі тады Ён будзе з вамі, намі?
Гэты зварот, хутчэй, выглядае здзекам і прыніжэннем Госпада Бога, чым праслаўленнем Яго. (Тут мая асабістая віна, што даў згоду на ўжыванне формы гэтага слова ды й іншых у 90 х гадах, падрыхтоўваючы малітоўнікі і літургічныя тэксты, але I ў наш час не так проста пераканаць погляды прадстаўнікоў рэгіёнаў. Пакорна прашу прабачэння. Улад. Завальнюк.)
Перакручаны тэксты і настолькі, што ў такой форме і цяжка палюбіць мову. I нядзіўна, што многія больш схіляюцца да рускай ці польскай мовы, чым роднай беларускай. У гэтых суседніх мовах ты не вельмі будзеш размаўляць ці пісаць, як захочаш, бо абсмяюць і не дапусцяць не тое што на радыё, каб вяшчаць на ўсю Беларусь, але і на сталую казань у Божым храме.
Кожны народ вельмі ганарыцца сваёю моваю і беражэ яе, як зрэнку вока, ты гэта добра ведаеш і адчуваеш. Трэба сумленна вывучаць і карыстацца мовай таго народа, дзе жывеш, працуеш ці служыш як святар. Місіянеры перад тым, як адправіцца ў якую краіну свету, сумленна вывучаюць мову таго народа, а Беларусь — выключэнне, трасянка.
> 25. Праз Хрыста, з Хрыстом і ў Хрысце...=/= [не] Праз Хрыстуса,
з Хрыстусам і ў Хрыстусе, бо гэта паланізмы.
Слоўнік падае:
Хрыстом Богам прашу, =/= [не] Хрыстусам Богам. Як у Хрыста за пазухай, =/= [не] у Хрыстуса.
Праз Хрыста, Госпада нашага. Амэн.
> 26. Хрысце, пачуй нас, Хрысце, выслухай нас. =/= [не] Хрыстэ, пачуй нас,
Хрыстэ, выслухай нас.
О Хрысце, Божа наш =/= [не] О Хрыстусе, Божа наш. =/= [не] О Хрыстэ, Божа наш.
Беларускай мове характэрна чаргаванне, наіграклад: г—з, к—ц, т—ц, а таксама тут і ўплыў памякчэння.
Хрыста =/= [не] Хрыстуса
Хрысту =/= [не] Хрыстусу
3 Хрыстом =/= [не] з Хрыстусам
О Хрысце! =/= [не] о Хрыстусе! =/= [не] о Хрыстэ!
А цяпер давайце паглядзім, як называюць Сына Божага ў свецкай літаратуры. Адгорнем 3-ці том «Беларускай энцыклапедыі» і на с. 235 прачытаем: Статуя Хрыста на вяршыні ўзгорка Каркаваду ў
Рыо-дэ Жанейра. У кнізе «Архітэктура Беларусі» на с. 126 ёсць такі подпіс пад ілюстрацыяй: Мазаіка «Ісус Хрыстос». Сафійскі сабор у Канстанцінопалі.
У прыгаданай раней хрэстаматыі «Беларускі фальклор», у сцэнарыі для слуцкай батлейкі (с. 502) гаворыцца:
Анёл пастухам з’явіўся
I сказаў, што Хрыстос нарадзіўся.
У «Арфаграфічным слоўніку беларускай мовы» на с. 856 змешчаны такі артыкул:
Хрыстос рэл., Хрыста, Хрысце.
Можна было б прывесці вялікую колькасць прыкладаў з літаратурных крыніц, дзе імя Сына Божага па-беларуску называецца так: Ісус Хрыстос, і не інакш.
> 27. Звестававне, Благавешчанне, Дабравешчанне
Дабравешчанне =/= [не] Дабравесце.
Але, на наш погляд, лепш сказаць: Звеставанне. I гэта правільна.
Анёл Гасподні звеставаў Дзеве Марыі
I пачала ад Духа Святога...
Архангел Гаўрыіл Дзеве Марыі добрую вестку звеставаў.
> 28.. Анёл, Арханёл, Архангел
Авёл. Слова Анёл, што абазначае пасланец Бога, прыйшло да нас з грэчаскай (angelos) праз польскую мову (апіоі).
Арханёл ці Архангел? Слова Архангел, што абазначае Анёл, Ангел вышэйшага рангу ў хрысціянскаіі рэлігіі, запазычана з грэчаскай мовы (archangelos). Яно трывала ўвайшло ў сучасную беларускую літаратурную мову, зафіксавана ў розных лексікаграфічных працах, слоўніках, напрыклад:
1. «Слоўнік беларускай мовы» пад рэд. М. В. Бірылы, с. 84:
Архангел рэл., -ла, -ле, -лаў.
Архангельскі.
2. «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» ў 5-ці т., т. I, с. 269:
Архангел — у хрысціянскай рэлігіі — Анёл вышэйшага рангу.
3. Тое ж чытаем у «Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы», с. 66.
4. «Русско-белорусскнй словарь», т. I, с. 59::
Архангел церк. Архангел, -ла, м.
Архангельскнй церк. архангельскі.
5. A. М. Булыка. «Слоўнік іншамоўных слоў», т. I, с. 142:
Архангел (грэч. archangelos) — Анёл вышэйпіага рангу ў хрысціянскай рэлігіі.
Таму ці варта слова Архангел мяняць на слова Арханёл, штучна ўтворанае з двюх частак, грэчаскай (arch-) і польскай (-апіоі), паколькі польская частка ўсё роўна паходзіць з грэчаскай мовы (angelos). Бідаць, такія словаўтваральныя эксперыменты ў канфесіянальнай літаратуры з’яўляюцца непажаданымі, тым болып, што слова Арханёл ні ў якія слоўнікі не ўключана.
А вось прыклады з выкарыстаннем слова Архангел. Ёсць розныя крыніцы ў свецкай літаратуры, напрыклад:
1. «Францыск Скарына і яго час», с. 174. — Загаловак: Пасляслоўе да «Канона Архангелу Міхаілу».
2. «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі», т. I, с. 65 (уклейка). — Подпіс: Абраз «Архангел Гаўрыіл».
3. «Архітэктура Беларусі», т. I. — Подпіс да ілюстрацый: Царква Міхаіла Архангела ў Сынковічах: галоўны ірасад і агульны выгляд (с. 257) і Касцёл Міхаі ла Архангела ў Гнезна: агульны выгляд і сучасны галоўны алтар (с. 276).
4. Церашчатава В. В. «Старажытнабеларускі манументальны жывапіс», с. 64. — Подпіс: Архангел Гаўрыіл. Фрэска капліцы. 1918.
> 29. Анёл Гасподні... I Слова стала целам і жыло сярод нас =/= [не] А Слова ...
> 30. Анёл Гасподні... I Слова стала целам і жыло сярод нас =/= [яе] і пасялілася сярод нас.
> 31. Гэта слова Божае. —/= [не] Вось слова Божае.
Слова вось — у адносінах да прачытанага тэксту Святога Пісання простанароднае.
> 32. Спавядаюся Богу Усемагутнаму...
спавядаюся =/= [не] да Бога Усемагутнага...
памЕіліцца =/= [не] да Бога..., [а] Богу Усемагутнаму малюся =/== [не] да Бога..., [а] Богу Усемагутнаму спяваю =/= [не] да Бога..., [а] Богу Усемагутнаму.
Калі спавядаюся Богу Усемагутнаму.., спяваю Богу.., малюся Богу, тады чаму ў тэксце сустракаем зварот памаліцца за мяне да Бога Айца Усемагутнага?
Я прызнаюся Госпаду Богу ў сваіх грахах, спавядаюся ці малюся Богу, а звяртаюся да Бога.
Мы звяртаемся да чалавека і просім перадаць нашу просьбу ці пажаданні. А гэта ўжо іншы сэнс: звяртаем ■ ся да каго і просім перадаць нешта каму.
Я звярнуўся да Госпада з просьбаю і маліўся Богу на працягу некалькіх дзён.
> 33. Памаліцца за мяне Госпаду Богу нашаму
=/= [не] памаліцца за мяне да Пама Бога нашага. Я малюся і спяваю Богу на хвалу,...
=/= а [не] да Бога на хвалу.
Мы выказваем у малітве Госпаду Богу свае беды, =/= а [не] да Госпада Бога свае беды.
> 34. Памолімся (будучы час), молімся (цяперашні час) — гэта граматычныя формы аднаго слова. Слова памолімся — гэта заклік да малітвы ў самым пачатку набажэнства і абазначае прызыў вызваліцца ад выканання якіх-небудзь абавязкаў, пакінуць усё на нейкі час і распачаць малітву ці набажэнства.
Перад тым, як распачаць работу, давайце памолімся і папросім Божага бласлаўлення. Пасля працы мы намаліліся і падзякавалі Богу за здароўе і добрае надвор’е.
Формай молімся перадаецца заклік да далейшага малітоўнага чування ў працэсе малітвы ці набажэнства.
Маліцеся, браты і сёстры, каб маю і вашу ахвяру прыняў Бог Айцец Усемагутны [не памаліцеся] (Святая Імша). Слова з прыстаўкай па(памаліцеся) абазначае абмежаванасць працягласці дзеяння або няпэўную працягласць і паўторнасць дзеяння.
> 35. Гэта Ягнец Божы, Які адпускае грахі свету.
=/= [не] Гэта Баранак Божы,
=/= [не] Гэта Ягнё Божае, Які адпускае грахі свету (Хрыстос Ён, а не Яно).
> 36. Гэта Ягнец Божы, Які адпускае грахі свету.
=/= [не] Гэта Ягнец Божы, Каторы адпускае грахі свету.
(Параўнай тэкст у малітве Ойча наш... Каторы ёсць на небе...).
> 37. Гэта Ягнец Божы, Які адпускае грахі свету =/= [не] Гэта Ягнец Божы, Які даруе, грахі свету, [не] Гэта Ягнец Божы, Які зглажвае, грахі свету..
> 38. Перадайце бліжняму знак спакою.
=/= [не] Пажадайце бліжняму знак спакою.
У адпаведным часе Святой Імшы святар чытае малітву-просьбу аб спакоі, пасля якой перадае вымалены спакой Божы прысутнаму ў храме народу, заахвочваючы людзей, каб гэты Дух Божага спакою прыняліі самі і перадалі ў духу любові і веры бліжнім. He пажадаць спакою, а менавіта перадаць другому Дух спакою, Які атрымалі ад Усявышняга праз святара.. (Вогненныя языкі падчас Пяцідзесятніцы, Спасланне Святога Духа на Вячэры).
Падчас Святой Літургіі прысутныя атрымліваюць ласку Божую, Дар Божага спакою з вышыняў нябесных праз святара, як і Апосталы атрымалі Дары Духеі Святога. Сукцэсія ўскладання рук на кандыдата да святарства і біскупства трывае ад Апостальскіх часоў і да нашых дзён безупынна і непарыўна перадаецца (дзве тысячы гадоў). Вера перадаецца ад бацькоў дзецям, унукам праз навучанне і выхаванне.
Жадаць можна ад сябе і сваё, а перадаць можна і трэба толькі тое, што ты атрымаў, што табе было дару-
чана ці даверана перадаць другім. Інакш бяда такому чалавеку, святару ці Апосталу, які не выконвае ці не выконваў заданне свайго паклікання. «Рабіце тое, чаму вы навучыліся, што перанялі, што пачулі і што пабачылі ў мяне, і Бог спакою будзе з вамі» (Флп 4, 9).
> 39. Гасподзь з вамі. =/= [не] Пан з вамі.
Нават на польскай мове «Pan z wami» ўжываецца толькі ў касцёле ў Святой Імшы і ўсіх літургйшых паслугах. Па-за Святой Імшой у жыцці не вельмі скажаш другому чалавеку:
«Pan z tob^, co ty mowisz!»,
a толькі «Bog z tobo, co ty mowisz!»
«Niech Pan ci$ broni!»,
a толькі «Niech Bog ci$ broni!»
«Bron Panie, nie rob tego!»,
a толькі «Bron Boze, nie rob tego!»...
«Czlowieku, boj si$ Pana!», a толькі «Czlowieku, boj siQ Boga!»
Так падобна i ў беларускай спольшчанай тэрміналогіі не вельмі скажаш па-за касцёлам гэтае выслоўе са словам пан.
На беларускай мове слова пан нават у Святыні не вельмі ўспрымаецца, штосьці падобвае ўзнів:ае, як вышэй сказана, па-за набажэнствам у польскай мове. Таму ў Святыні больш падыходзіць велічнае беларускае слова Гасподзь замест Пан і туг не павінна быць аніякай абразы ці комплексаў.