• Газеты, часопісы і г.д.
  • Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову матэрыялы канферэнцыі

    Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову

    матэрыялы канферэнцыі

    Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены
    Памер: 344с.
    Мінск 2010
    79.5 МБ
    Пытанне да вучоных: якому слову лепш аддаць перавагу?
    > XVI. У малітвах, песнапеннях у дачыненні да Маці Божай часам можна пачуць слова Балесная. Ці правільна гэта?
    Адгорнем «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» (т. I, с. 333) і прачытаем:
    балесны абл. — 1) хваравіты. [Дзядзька Прохар} быў балесны і заўсёды, зашыўшыся ў куток, курыў і кашляў. Сабаленка; 2) які адбываецца з болем, выкліканы болем, балючы. У цішыні раптам пачуўся ба лесны стогн. Караткевіч.
    Лічым, што гэта слова (і падобныя дыялектныя) у высокім канфесіянальным стылі не павінна ўжывацца. А што скажаце на гэта Вы, паважаны чытач?
    > XVII. Хрышчэнне ці хрост?
    Пагартаем «Слоўнік беларускай мовы». На с. 857 бачым слова хрышчэнне. Глянем на с. 856. Менавіта на гэтай старонцы месца слову хрост, але яго тут няма.
    «Беларуска-рускі слоўнік», т. 3, с. 993, слова хрышчэнне падае, а слова хрост на с. 992 адсутнічае.
    У «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы», т. 5, кн. 2, с. 219, чытаем:
    Хрышчэнне — рэлігійны абрад прыняцця каго-небудзь у лік веруючых хрысціянскай рэлігіі. 3 Пецяр бурга ўсё яшчэ ішлі адказы протаіерэяў і прыставаў.
    што не знаходзілі ў царкоўных кнігах запісу аб хрышчэнні Аляксандры Адольфаўны Ізмайловіч. У. Мехаў.
    «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» пад рэд. М. Р. Судніка і М. Н. Крыўко тлумачыць гэта слова падрабязна (с. 726):
    Хрышчэннне — адно з хрысціянскіх таінстваў, рэлігійны абрад прыняцця каго-небудзь у лік веруючых, далучэнне да царквы і наданне асабовага імя.
    Слова хрост у абодвух тлумачальных слоўніках не прыгадваецца.
    Толькі ў «Слоўніку беларускіх гаворак паўночназаходняй Беларусі і яе пагранічча», т. 5, с. 323, знаходзім:
    Хрост — абрад хрышчэння.
    3 дадатковай літаратуры можна нагадаць кнігу
    В. В. Церашчатавай «Старажытнабеларускі манументальны жывапіс XI—XVIII стст.», с. 139, дзе знаходзім подпіс пад ілюстрацыяй: Хрышчэнне. Фрэска касцёла Станіслава ў Магілёве.
    Узнікае пытанне: якое з гэтых двух слоў — хрышчэнне ці хрост — павінна ўвайсці ў канфесіянальны стыль, у тэксты Святога Евангелля, Літургіі, у малітвы? Якое з гэтых двух слоў мы паставім у сказы, тэксты, калі ідзе размова пра Сына Божага Ісуса Хрыста і Іаана Хрысціцеля? Як гэта будзе выглядаць з пункту гледжання культуры мовы? Магчыма, менавіта цяпер, калі ідзе станаўленне канфесіянальнага стылю, мы пакінем і слова хрост, як і іншыя словы, якія ўжываліся да гэтага часу, толькі для гутарковай мовы?
    > XVIII. Цар і кароль
    Якое з гэтых слоў лепш выкарыстаць у Свяшчэнным Шсанні?
    Разгледзім слова Цар.
    1.	«Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» значэнне гэтага слова падае так:
    Цар — тытул манарха ў некаторых краінах, а таксама асоба, якая мае такі тытул.
    2.	Макс Фасмер у сваім этымалагічным слоўніку рускай мовы (т. 4, с. 290) тлумачыць паходжанне слова цар ад цэсар.
    А якое паходжанне слова кароль?
    1.	«Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» (с. 280) адзначае:
    Кароль — адзін з тытулаў манарха, а таксама асоба, яв:ая носіць гэты тытул.
    2.	У «Этымалагічным слоўніку беларускай мовы», т. 4, с. 276, чытаем:
    Традыцыйная этымалогія зводзіцца да запазычання ў якасці тытула імя Карла Вялікага (як цэсар, якое зыходзіла да імя Цэзара).
    Таму, на наш погляд, пры перакладзе Святога Пісання мы будзем ужываць слова цар. Таму скажам: Цар Давід. Цар Саламон. I кнігі Старога Запавету назавём так: «Першая кніга Царстваў», «Другая кніга Царстваў», «Трэцяя кніга Царстваў», «Чацвёртая кніга Царстваў», як гэта зрабіў Францыск Скарына.
    > XIX. Царква і Касцёл
    Адгорнем «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» і прачытаем:
    Царква — 1) аб’яднанне паслядоўнікаў той або іншай рэлігіі, арганізацыя, якая ведае рэлігійным
    жыццём; рэлігійная абшчына. Каталіцкая Царква. Уніяцкая Царква. Праваслаўная Царква; 2) памяшканне, у якім адбываецца набажэнства; храм. Пабудавалі новую царкву.
    Касцёл — польская назва каталіцкага храма (с. 284). Слова Касцёл ёсць не толькі ў польскай мове, але і ў балгарскай, украінскай, чэшскай і інш. Паходзіць слова ад лацінскага castellum (умацаванне), бо сярэдневяковыя цэрквы ўмацоўваліся, як замкі.
    Сцвярджаем, што слова Касцёл з часам таксама набыло больш шырокае значэнне і цяпер гэта не толькі памяшканне, у якім адбываюцца набажэнствы, але і азначае аб’яднанне паслядоўнікаў каталіцкага веравызнання: Паўсюдны (Усяленскі) Каталіцкі Касцёл.
    Але ўлічваючы тое, што тэрмін Царква з’явіўся намнога раней, што пры станаўленні Хрысціянства падзелу на канфесіі не было, то ўсё-такі пры перакладзе Святога Евангелля на беларускую мову будзем ужываць слова Царква — агульнае для ўсіх хрысціянскіх канфесій.
    > XX. Язычніцтва ці паганства?
    Святло для асвячэння язычнікаў і славы народа Твайго, Ізраіля (Лк 2, 32).
    Мне, самаму найменшаму з Усіх Святых, была дадзена гэтая ласка: абвясціць язычнікам, як Дабравесце, неспазнанае багацце Ісуса Хрыста (Эф 3, 6).
    Пабачым, як тлумачацца значэнні слоў язычніцтва і паганства ў лексікаграфічным працах.
    I.	«Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» пад. рэд. М. Р. Судніка і М. Н. Крыўко:
    Язычніцтва — рэлігія, заснаваная на пакланенні многім багам, ідалапаклонства; прым. язычніцкі.
    Язычнік — паслядоўнік язычніцтва.
    II.	«Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» ў 5-ці т. пад рэд. К. К. Атраховіча, т. 3, с. 491:
    Паганства, разм. 1. Язычніцтва. 2. разм. Нешта вельмі дрэннае.
    Паганскі, разм. 1. Мярзотны, подлы. 2. Нехрысціянскі, якой-н. іншай веры. Паганскія багі.
    Такім чынам, болып дакладным з’яўляецца ўжыванне слоў язычнік, язьгчніцтва, язычніцкі, а не паганства, паганскі — размоўныя варыянтпы.
    > XXI. Ялей ці алей?
    Адгорнем «Слоўнік іншамоўных слоў» A. М. Булыкі і прачытаем наступнае:
    Ялей (гр. еіаіоп — алей) — аліўкавы алей, які ўжываецца ў царкоўнай службе (т. 2, с. 734).
    Алей (лац. oleum) — 1) тлуіпч, атрыманы з пладоў і насення розных раслін; 2) аліўкавы тлушч, які выкарыстоўваецца ў царкоўным абыходку (т. 1, с. 59).
    Такія ж значэнні слоў знаходзім і ў «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» (т. 1, с. 222; т. 5, кн. 2., с. 500).
    Таму, на наш погляд, для канфесіянальнага стылю лепш узяць слова ялей: ялеепамазанне, =/= не ялеенамашчэнне, бо ў гэтай жа кнізе (т. 3, с. 646) знаходзім і тлумачэнне слова памазанне.
    Памазанне — гэта хрысціянскі абрад, які заключаецца ў крыжападобным мазанні мірам, ялеем у знак бласлаўлення (пры хрышчэнні, канфірмацыі, перад смерцю, пры каранаванні цароў і пад.).
    > XXII. Яўрэі, іудзеі, габрэі, жыды
    У «Слоўніку беларускай мовы» чытаем артыкулы: с. 314:
    іудзеі -еяў
    іудзей -ея, -ею, -еяў іудзейка -ейцы, -еек іудзейскі
    с. 901:
    яўрэі [эйі] -эяў
    яўрэй -эя, -эю, -эяў яўрэйка -эйцы, -эек яўрэйскі яўрэйства -ве
    Адгорнем пяцітомны «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы».
    Т. 2, с. 565:
    іудзеі, -яў; адз. іудзей, -я, м.\ іудзейка, -і, ДМ -дзейцы; мн. іудзейкі, -дзеек, ж. Першапачаткова жыхары Іудзеі, пазней яўрэі наогул
    іудзейскі, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да Іудзеі, іудзеяў, належыць ім. Іудзейскае веравызнанне. 2. Тое, што і яўрэйскі.
    Т. 2, кн. 2, с. 506:
    яўрэі, -яў; адз. яўрэй, -я, м.; яўрэйка, -і, ДМ -рэйцы; мн. яўрэйкі, -рэек, ж. Народ семіцкай моўнай групы, аб’яднаны агульным паходжаннем і часткова рэлігіяй.
    Яўрэі цяпер маюць сваю дзяржаву Ізраіль, створаную ў 1947 г. па рашэнні Генеральнай Асамблеі ААН. Сталіца — Тэль-Авіў. У Ізраілі знаходзіцца шмат мясцін, звязаных з зямным жыццём Госпада Ісуса Хрыста, напрыклад: святы горад Іерусалім, Геф-
    сіманія, Кана Галілейская, Назарэт, Фавор, Іардан, узбярэжжа Галілейскага мора, дзе некалі быў Капернаум, і шмат інш.
    Слова габрэі ні ў адным нарматыўным слоўніку не зафіксавана, таму яго пажадана пакінуць толькі ў гутарковым стылі, афіцыйна не ўжываць.
    Што тычыцца слова жыды (жыд, жыдоўка), то яно ў беларусаў гучыць вельмі неяіаважліва, нават абразліва да асоб яўрэйскага паходжання. Гэта слова і вытворныя ад яго іншыя словы нават не ўнесены ў нарматыўныя слоўнікі беларускай мовы. Таму просьба да тых, хто ім карыстаўся па аналогіі з польскай мовай: выкінуць гэта слова з арсенала свайго лексікону і ніколі яго не выкарыстоўваць, тым больш у святынях.
    3 адзначанага вышэй відаць, што пры перакладзе на сучасную беларускую літаратурную мову канфесія нальнай літаратуры, асабліва кніг Евангелля, узнікаюць шматлікія моўныя праблемы, іх можна вырашыць толькі з дапамогай вучоных-лінгвістаў. Асабліва правільным павінен быць падыход пры перакладзе тэкстаў з уласнымі імёнамі. Па гэтым пытанні мы паспрабавалі зрабіць свой экскурс у раздзел анамастыкі, зверыць свае меркаванні з навейшымі лексікаграфічнымі працамі. I наколькі нам гэта ўдалося, просім даць сваю ацэнку людзей дасведчаных, беларускіх вучоных, якія працуюць у гэтай галіне. Бо перад намі стаіць вельмі важная задача: зрабіць кнігі Новага Запавету агульнадаступнымі для ўсіх хрысціян, незалежна ад падзелу на канфесіі.
    Таму настаў вырашальны момант: звярнуць належную ўвагу на хрысціянскую канфесіянальную мову на прафесійным, аь:адэмічным узроўні.
    АБ АДЗІНЫМ ЕВАНГЕЛЛІ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ
    Адзначым, што нас, хрысціян, у нашай краіне яднае як беларуская мова, дадзеная Богам, так і Святое Пісанне. He павінна быць Евангелля каталіцкага, Евангелля іграваслаўнага або яшчэ якога іншага. Заўважым, што Евангелле — па-над усімі мовамі, не гаворачы ўжо ў межах адной, беларускай нацыі, па-над усімі хрысціянскімі канфесіямі адной краіны. Святое Пісанне прызначана для таго, каб не раз’ядноўваць, не прыўздымаць адну канфесію над другой, а аб’ядноўваць, паколькі ў нас адзіны Гасподзь Бог, адзіны Сын Божы Ісус Хрыстос, адзіны Дух Святы, адзіныя святыя Апосталы, адно Святое Евангелле.
    Беларуская лексіка тэкстаў Святога Евангелля часткова распрацавана, яна зафіксавана ў шматлікіх навуковых лексікаграфічных працах, даведніках, слоўніках. Таму няма ніякага сэнсу ўводзіць свае новаўтвораныя словы або словы з размоўнай лексікі, дыялектызмы, назвы з моў іншых краін толькі таму, што мы маем нейкую традыцыйную прывычку. Хто мы TaKia? Будзем памятаць, што за намі ідзе моладзь, ідуць школьнікі, дзеці, якія вучацца ці будуць вучыцца.
    Цяпер скажам некалькі слоў наконт кнігі Новага Запавету. Святое Пісанне ўжо сёння павінна быць выдадзена па-беларуску добра і на перспектыву, каб школьны настаўнік смела мог узяць Евангелле, напрыклад, на ўрок літаратуры, калі разглядаецца мастацкі твор на маральна-этычную тэму, або на ўрок мовы, калі вывучаюцца стылі мовы, у прыватнасці — канфесіянальны стыль. Гартаючы Святое Пісанне, вучні самі заўважаць адметнасць гэтай Кнігі.