• Газеты, часопісы і г.д.
  • Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову матэрыялы канферэнцыі

    Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову

    матэрыялы канферэнцыі

    Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены
    Памер: 344с.
    Мінск 2010
    79.5 МБ
    Як бачым, тлумачэнне слова Тройца (тройца) у слоўніку даволі прыстойнае, калі не браць пад увагу правапіс — напісанне слоў, змест якіх складае сутнасць хрысціяскай веры, з малой літары, а замест слова Бог ужыта Бажаство. Але ў той час, калі выдаваўся слоўнік, інакш не магло і быць.
    А яшчэ ёсць вёска Тройца ў Шклоўскім р-не Магілёўскай вобл., на р. Бярозе. Пра гэта можна прачытаць у кнізе «Беларуская энцыклапедыя», т. 15, с. 527.
    Цяпер давайце падумаем: якую тройцу, каго мелі на ўвазе складальнікі «Слоўніка беларускай мовы», калі побач са словам тройца ставілі памету разм. Вядома ж, пэўных жывых, смяротных людзей, якія часцей за ўсё бываюць разам, сябруюць. Дурная будзе Зося, калі... не выпра з хаты ўсю тройцу. Ц. Гартны.
    Таму пытанне: ці можна тэрмін тройца з такім розным значэннем уводзіць у канфесіянальны стыль для абазначэння вялікага хрысціянскага свята? Хутчэй за ўсё не, бо ў некаторых людзей, якія яшчэ не цвёрда сталі на шлях хрысціянскай веры або не ўмеюць канцэнтраваць увагу на асноўным, пры выкарыстанні гэтага слова могуць узнікаць пэўныя непатрэбныя асацыяцыі.
    У лігаратуры сустракаецца і другі варыянт вымаўлення і напісання слова: Троіца, вытворнае ад яго Троіцкі (не бяром пад увагу Траецкі, Траецкае Прадмесце — народную назву часткі Мінска).
    Звернемся да некаторых крыніц, дзе можна знайсці розныя варыянты напісання гэтага свята:
    1.	«Беларуская энцыклапедыя» ў18т.,т. 10,с. 179. Чытаем: Духаўская царква Троіца-Сергіевай лаўры ў г. Сергіеў Пасад Маскоўскай вобл. 1467.
    2.	Такі ж самы прыклад і ў кнізе нарысаў «Архітэктура Беларусі», с. 18.
    3.	«Помнікі мастацкай культуры эпохі Адраджэння», т. I. На с. 67 подпіс: Старазапаветная Троіца.
    4.	У «Беларускай энцыклапедыі», т. 13, с. 423, напісана: А. Рублёў. Тройца.
    5.	«Беларуская энцыклапедыя», т. I, с. 134, змяшчае такі подпіс пад ілюстрацыяй: Ш. Б. Цуг. Лютэранская царква Святой Тройцы ў Варшаве. 1777—80.
    6.	У «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі», т. 5, с. 613, пад ілюстрацыяй чытаем: Мінскі Троіцка — Залатагорскі касцёл.
    7.	Энцыклапедыя «Вялікае княства Літоўскае», т. I, с. 443, падае: Вільня. Троіцкі касцёл XV— XVIII стст.
    8.	У кнізе A. I. Лакоткі «Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры» напісана: Роскі Троіцкі касцёл (с. 417) і Ружанскі Троіцкі касцёл (с. 418).
    9.	У кнізе Церашчатавай В. В. «Старажытнабеларускі манументальны жывапіс XI—XVIII стст.», на с. 110, чытаем: Супакойванне бурлівага мора. Роспіс Троіцкай царквы. Другая палавіна VIII cm.
    10.	Энцыклапедычны даведнік «Праваслаўныя храмы Беларусі» падае:
    Царква ў гонар Святой Троіцы ў в.Аздамічы (с. 9).
    Царква ў гонар Святой Троіцы ў г.п.Арэхаўск (с. 20).
    Такім чынам, якому слову аддаць перавагу, калі гаворка ідзе пра вялікае хрысціянскае свята? Думаецца, што больш падыходзіць Троіца, а тройцу пакінуць для побытавага ўжывання. Будзем памятаць словы святога Апостала Паўла: Бог не дазволіць, каб насміхаліся з Яго. А што чалавек сее, тое і жаць будзе (Гал 6, 7).
    > XIII. Труна, магіла, пахавальня ці гроб?
    Разгледзім значэнне гэтых слоў.
    У пяцітомным «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» чытаем:
    Труна — спецыяльная скрынка, у якой хаваюць памерлага. Неўзабаве была гатова труна. Сасновая, з выгаблеваных дошак, якія пахлі смалой. Дайліда (т. 5, кн. I, с. 525).
    Магіла — 1) яма для пахавання памерлых. Капаць магілу. Засыпаць магілу; 2) месца пахавання кагонебудзь, а таксама насып на гэтым месцы. Я ўсё шукаю матчыну магілу і не магу знайсці пасля вайны. С. Грахоўскі (т. 3, с. 78).
    Пахавальня. У «Слоўніку беларускай мовы» на с. 556 ёсць словы пахавальны, пахаванне, пахаваць, але аднакарэннага да іх пахавальня не знаходзім.
    Тое самае мы назіраем і ў іншых слоўніках.
    Але ў кнізе A. I. Лакоткі «Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры», на с. 277, знаходзім такі подпіс пад ілюстрацыяй: ^атгліца-пахавальня Паскевічаў у Гомелі, XIX cm.
    Значыць, слова пахавальня існуе, проста пакуль што не ўнесена ў нарматыўныя слоўнікі.
    Просім вучоных прааналізаваць і вызначыць, ці правільна ўжыта слова пахавальня ў Евангеллі паводле святога Іаана.
    Калі Ісус прыйшоў туды [у Віфанію], Лазар ужо чатыры дні спачываў у пахавальні (11, 17).
    Ісус загадаў: адсуньце камень. Сястра памерлага, Марфа, сказала Яму: Госпадзі, патыхае ўжо, бо ляжыць чацвёрты дзень у пахавальні (11, 39).
    Ісус сказаў ёй: ці ж не казаў Я табе, што, калі ўверуеш, убачыш славу Божую? I вось адсунулі камень (11, 40).
    Ісус узняў вочы ўгару і сказаў: Оііча, дзякую Табе, што Ты выслухаў Мяне (11, 41).
    Пасля гэтых слоў Ён усклікнуў гучным голасам: Лазар! выйдзі адтуль (11, 43)!
    I еыйшаў памерлы, ногі і рукі яго былі абвязаны палатном, a твар быў ахінуты хусткаю (11, 44).
    Гартаем кнігу Церашчатавай В. В. «Старажытнабеларускі манументальны жывапіс XI—XVIII стст.» і знаходзім подпіс: Палажэнне Цела Гасподняга ў труну. Фрэска Мікалаеўскай царквы. Пачатак XVIII cm. (с. 116). У дадзеным выпадку, думаецца, слова труна ўжыта для вобразнасці апісання падзеі, бо яно больш зразумелае для хрысціян нашай краіны.
    Аднак справа ў тым, што ў Палесціне ў часы зямнога жыцця Сына Божага і задоўга да Яго, з самых даўніх часоў, у старажытных яўрэяў не было звычаю хаваць памерлых у зямлю. Магіламі (у нашым разуменні) для пахавання служылі пячоры ці гроты, часта паміж дрэвамі або ў садах, у цяністых мясцінах (Ін 19, 41). Праўда, былі выключэнні. Карміцелька Рэвекі Дэвора была пахавана пад дубам (дуб плачу) (Быц 35, 8). Але ў кнігах Новага Запавету ў часы зямнога жыцця Ісуса Хрыста мы такога тыпу пахавання не знаходзім. Багатыя людзі высякалі пахавальні ў скалах (Мф 27, 6; 28, 2; Ін 11, 38). У Палесціне, Сірыі і іншых месцах
    да гэтага часу знаходзяць пахавальні з глыбокай старажытнасці і па-рознаму зробленыя.
    Так, Іосіф з горада Арымафеі папрасіў у Пілата Цела Ісуса Хрыста і перанёс яго ў пахавальню, якая потым была закрыта вялікім каменем.
    Пасля Уваскрэсення Госпада на месцы пахавання засталася скамечаная хустка і Плашчаніца, у якую было загорнута Цела Яго. Гэта Плашчаніца да сённяшняга дня захоўваецца ў Турыне, а копію яе можна бачыць у нашым Мінскім касцёле Святога Сымона і Святой Алены.
    А як мы скажам: быў у Іерусаліме і пакланіўся Магіле Гасподняй? Труне? Пахавальні? Гробу?
    Верагодна, больш прымальны апошні варыянт — Гробу Гасподняму.
    Праўда, у беларускіх нарматыўных слоўніках слова Гроб не зафіксавана. «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы», т. 3, с. 106, паходжанне гэтага слова не разглядае.
    Пабачым, а якое тлумачэнне гэтаму слову даюць рускія даведнікі.
    Адгорнем «Этнмологнческнй словарь русского языка» М. Фасмера, т. I, с. 459. I высвятляем, што слова гроб ёсць не толькі ў рускай, але і ў стараславянскай, украінскай, балгарскай, сербскахарвацкай, славенскай, чэшскай, славацкай, польскай мовах. Роднаснае старажытнаверхненямецкаму grab са значэннем магіла, гоцкаму — з тым жа значэннем. Літоўскае слова з тым жа значэннем паходзіць са славянскага.
    Такім чынам, паколькі слова гроб ёсць амаль ва ўсіх славянскіх мовах, магчыма, і мы, беларусы, скажам: паклонімся Гробу Гасподняму, г.зн. месцу ў пахавальні, куды было паложана Цела Святое.
    > XIV.. Трысціна, палка, кій, друк ці дручок?
    У Святым Евангеллі чытаем: Насадзілі [жаўнеры] на трысціну губку, змочаную ў воцаце, і падалі Яму [Ісусу Хрысту] піць (Ін 19, 29).
    Якое слова лепш узяць замест трысціна?
    1.	Палка. У «Этымалагічным слоўніку беларускай мовы», т. 8, с. 131, чытаем: палка — частка тонкага ствала або галіны, ачышчаная ад парасткаў. Рускае, украінскае слова — палка, старажытнарускае — палка, польскае —palka.. Пэўнай этымалогіі няма, меркаванні вучоных разыходзяцца.
    2.	Кій. У тым жа выданні, т. 5, с. 31, запісана: кій — прамая тонкая палка. Ёсць гэта слова ў рускай, украінскай, баілгарскай, сербскахарвацкай, славенскай, польскай, чэшскай, славацкай, верхнелужыцкай, ніжнелужыцкай мовах, праўда, у кожнай з заходнеславянскіх моў слова мае сваё значэнне. Як сказана ў гэтай кнізе, пры больш пільным разглядзе гэтага слова вучоныя прыйшлі да высновы, што, магчыма, кій — балтаславянскага паходжання.
    3.	Друк. У тым жа выданні, т. 3, с. 155, сказана: друк — дубіна. Гэта слова ёсць у рускай, украінскай, чэшскай, славацкай, балгарскай, сербскахарвацкай мовах, мае праславянскае паходжанне. Слова дручок памяншальнае ад слова друк.
    4.	Трысціна. У «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы», т. 5, с. 537, адзначана, што трысціна — сцябло трыснягу (вадзяной ці балотнай шматгадовай расліны сямейства злакаў з раскідзістай мяцёлкай і каленчатым пустацелым або губчатым сцяблом).
    Трысцінка — 1) сцяблінка трыснягу; 2) тонкая палачка для апоры пры хадзьбе.
    Калі дапусціць, што трысціна — гэта таксама тонкая палка для апоры пры хадзьбе, то гэта слова можна пакінуць у тэксце Евангелля?
    > XV. Укрыжаванне ці Распяцце?
    У «Слоўніку беларускай мовы», с. 693—694, змешчаны словы распяты, распяцце, распяць.
    «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы», т. 4, с. 673, раскрывае значэнне гэтых слоў:
    Распяцце —1) дзеянне паводле дзеяслова распяць;
    2) крыж з фігурай Распятага Хрыста.
    Распяць — прыбіць цвікамі да крыжа рукі і ногі.
    Прыкладна такія ж тлумачэнні гэтых слоў падаюцца і ў «Этымалагічным слоўніку беларускай мовы», т. 11, с. 132. Слова распяцце шырока выкарыстоўваецца ў энцыклапедычных даведніках, навукова-папулярнай літаратуры, напр.:
    1.	«Беларуская энцыклапедыя», т. 17, с. 69. Подпіс пад ілюстрацыяй: Ісус Хрыстос. Распяцце. Канец XIV cm.
    2.	Энцыклапедыя «Вялікае княства Літоўскае», т. I, с. 140: Фрэска «Распяцце». Віленскі кафедральны касцёл Станіслава і Уладзіслава. Канец XIV cm.
    3.	Церашчатава В. В. «Старажытнабеларускі манументальны жывапіс XI—XVIII стст.», с. 80: Распяцце. Фрэска капліцы Святога Крыжа на Вавелі ў Кракаве.
    Ёсць яшчэ вельмі ёмістае, вобразнае слова, сінонім да распяцце — укрыжаванне. Хоць яно пакуль што не ўнесена ў лексікаграфічныя даведнікі, але шырока выкарыстоўваецца ў Каталіцкай Царкве і, на нашу думку, мае права на існаванне, тым болып, што яно часам ужываецца ў літаратуры, напр.:
    Кніга «Помнікі мастацкай культуры Беларусі эпохі Адраджэння», с. 154. Пад ілюстрацыяй напісана: Нікадзім Зубрыйкі. Гравюра «Укрыжаванне». 1711.