• Газеты, часопісы і г.д.
  • Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову матэрыялы канферэнцыі

    Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову

    матэрыялы канферэнцыі

    Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены
    Памер: 344с.
    Мінск 2010
    79.5 МБ
    Спяваем, молімся і гаворым з верай і ў радасці духу па-беларуску:
    Гасподзь з вамі. =/= [не] Пан з вамі.
    У народзе заўсёды кажуць:
    Гасподзь з табой, што ты робіш. =/= [не] Пан з табой.
    Гасподзь з табой, схамяніся... =/= [не] Пан з табой, Бог габе суддзя. =/= [не] Пан табе суддзя і г. д.
    > 40. Божа, зрабі, =/= [не] Божа ўчыні.
    Просім Цябе, Божа, прабач правіннасці нашы і зрабі нас =/= [не] учыні нас дастойнымі Валадарства Нябеснага.
    Слова зрабіў, зрабіць нясе ў сабе пазітыўную дзейнасць.
    Слова ж учыніў нясе ў сабе значэнне негатыўнай дзейнасці. Учыніць на зло, утварыць што-небудзь. Ён прычыніў яму боль. Што ты ўчыніў?...
    >41. Архібіскуп ці Арцыбіскуп?
    Арх дыяка з =/= [не] Арцыдыякан.
    Архіікатэдра =/= [не] Арцыкатэдра.
    Архісвятар Мельхіседэк =/= [не] Арцысвятар...
    ПРА ДАКЛАДНАСЦЬ УЖЫІЗАННЯ СЛОВА
    У кнізе «Агульныя ўводзіны да Рымскага Імшала» (Рым, 2002) паведамляецца, што «выкарыстанне нацыянальнай мовы можа быць вельмі карысным для народа», але «мова павінна быць адпаведная вернікам краіны, узнёслая, літаратурная» (с. 112, § 392).
    Адзначым, што ў нашай краіне выдаецца на беларускай мове значная колькасць канфесіянальнай літаратуры, рэгулярна можам чытаць перыядычныя выданні. Але, на вялікі жаль, з мноствам розным памылак — лексічных, граматычных, арфаграфічных, хоць даволі часта ўжытыя словы, іх в:апісаняе і граматычныя нормы зафіксаваны ў афіцыйных нарматыўных слоўніках. Часам здаецца, што людзі хочуць стварыць свае нормы правапісу. Часцей за ўсё гэта датычыцца напісання назваў прадстаўнікоў каталіцкіх ордэнаў, частак літургічнага набажэнства, прадметаў, якія ўжываюцца ў час набажэнства, і інш.
    Напрыклад, слова «кадзільніца» і «кадзіла». У «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» (т. 2., с. 572) чытаем артыкул: «Кадзіла — металі.чны сасуд на доўгіх ланцужках, у якім у час набажэнства курыцца ладан або іншыя пахучыя рэчывы». У другім артыкуле адзначана, што «кадзільніца — тое, што і кадзіла». Але ў некаторых выданнях, на жаль, заўважаем няправільнае ўжыванне слова кадзіла. Яно выкарыстоўваецца замест слова ладан. Таму і выходзіць, што кадзіла курыцца ў кадзільніцы, а прасцей сказаць — пасудзіна курыцца ў пасудзіне.
    А калі гэта недакладнасць ужыта ў Евангеллі? Яе трэба тэрмінова выпраўляць.
    Або возьмем граматычныя формы пасвечаны і пасвячоны, утвораныя ад дзеясловаў пасвяціць1 ” асвятляць што-небудзь і пасвяціць2 — правесці абрад асвячэння. Таму, калі ідзе размова пра пасвячэнне, г.зн. наданне якому-небудзь прадмету святасці, трэба ўжываць слова пасвячоны, як рэкамендуе той жа названы тлумачальны слоўнік (т. 4, с. 71).
    Часта можна сустрэць ужыванне мяккага знака ў словах на месцы асімілятыўнай мяккасці (дзьве, сьвечка, зьляцець і інш.) Наконт гэтага пажадана памятаць, што ў нас не ўсе словы пішуцца так, як вымаўляюцца. Для вымаўлення і напісання добра распрацаваны свае правілы.
    Пажадана яшчэ памятаць, што няправільна ўжыты мяккі знак, або канчатак, або скажона выкарыстанае слова, правільнасць напісання якога даўно ўжо зафіксавана ў афіцыйнай даведачнай літаратуры, — гэта яшчэ не класіка, не класічны правапіс. Перад класічным правапісам, а дакладней перад людзьмі, якія яго распрацавалі і многія з якіх загінулі пакутніцкай смерцю, мы нізка схіляем свае галовы, за іх трэба маліцца.
    Але цяпер, у наш час, неабходна карыстацца тым правапісам, які з’яўляецца афіцыйным, які вывучае наша моладзь у школах, у іншых навучальных установах, правашсам, пра нормы якога можна прачытаць у фундаментальных навуковых працах нашых знакамітых беларускіх мовазнаўцаў.
    Такім чынам, у сувязі з разнабоем ва ўжыванні слоў і іх напісаннем, пануючым у нашай вельмі хутка перакладзенай на беларускую мову канфесіянальнай літаратуры, якая патрабуе сур’ёзнай дапрацоўкі, прапануем вам, паважаныя вучоныя і педагогі-практыкі, невялікі слоўнік (дадатак № 6). У яго ўключаны назвы
    асоб, якія прымаюць удзел у набажэнствах, назвы частак набажэнства, прадметаў, якія выкарыстоўваюцца ў час Імшы, назвы адзення святара, дыякава, а таксама назвы прадстаўнікоў каталіцкіх ордэнаў і інш.
    Шчыра просім выказаць сваё меркаванне наконт гэтых слоў і даць згоду ыа іх уключэнне ў «Слоўнік беларускай мовы», які ў нас ствараецца. Зоркамі пазначаны словы, якія ўжо зафіксаваны ў афіцыйных лексікаграфічных выданнях.
    УЗНЁСЛАЯ БЕЛАРУШЧЫНА, ЦІ ЗАПАЗЫЧАНАЯ ТРАСЯНКА
    Даваііце задумаемся
    >	I. Блаславенне, бласлаўленне, благаславенне і блаславенства
    Адзначым адразу, што слова блас лавенства ў слоўніках не зафіксавана.
    Затое ў болыпасці лексікаграфічных даведнікаў знаходзім словы блаславенне, бласлаўленне і благаславенне. Хоць у «Слоўніку беларускай мовы» (с. 113) аддаецца перавага слову благаславенне, аднак у практыцы каталіцкай царквы пастаянна ўжываюцца толькі словы блаславенне і бласлаўленне. Гэта лічым нармальнай з’явай і наўрад ці трэба тут нешта мяняць.
    >	II. Веруючы ці вернік?
    1.	Гартаем «Слоўнік беларускай мовы» пад рэд. М. В. Бірылы. На с. 134 чытаем: веруючая наз., веруючы наз. Слова вернік — няма.
    2.	Toe самае знаходзім у «Беларуска-рускім слоўніку» на с. 480 . Слова вернік апушчана.
    3.	He ўключана слова вернік у «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы», т. 2. с. 87.
    4.	У пяцітомным «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы», т. I, с. 480, падаюцца словы веруючая, веруючы, слова вернік на с. 1.79 — няма.
    5.	Затое ў «Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы» пад рэд. М. Р. Судніка і М. Н. Крыўко, на с. 110, ёсць словы вернік, веруючая і веруючы.
    6.	«Русско-белорусскіій словарь», т. I, таксама змяшчае пераклад слоў веруюіцая на веруючая, верніца і верукнцйй — на веруючы, вернік.
    7.	I ў «Гістарычным слоўніку беларускай мовы».. т. 3, знаходзім слова верннкь (с. 124). I тлумачэнне такое:: Верннкг наз. 1. Веруючы. 2. Прыхільнік, памочнік.
    8.	А вось «Тураўскі слоўнік», т. I, с. 88, прапануе такое цікавае тлумачэнне: вернік — давераная асоба і адзін з каляднікаў, якому давяралі насіць сабраныя грошы, сала.
    Таму прапануем пытанне вучоным: калі ў Святым Пісанні, Літургіі ідзе гаворка пра чалавека, які веруе ў Бога, то як лепш сказаць: вернік ці веруючы, верніца ці веруючая?
    > III. Кафедра ці катэдра?
    Адгсрнем «Слоўнік беларускай мовы» і на с. 335 прачытаем: кафедра, кафедральны царк. Тое ж мы бачым іў «Беларуска-рускім слоўніку», т. 2: кафедра(с. 173) і кафедральны царк. (с. 173). У абодвух згаданых слоўніках слова катэдра адсутнічае.
    Возьмем «Русско-белорусскнй словарь» у трох TaMax, т. I. На с. 621 ёсць тлумачэнне:
    Кафедра — в разн. знач. кафедра; кафедральный церк. — кафедральны; кафедральный собор церк. — кафедральны сабор.
    Слова катэдра і ў гэтым слоўніку апушчана.
    Пяцітомны «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы», т. 2, с. 666, паведамляе:
    Кафедра — 1) узвышэнне, памост для лектара або прамоўцы. Узысці на кафедру. Леў Раманавіч стаў за кафедру і доўга не мог гаварыць ад хвалявання. А. Асіпенка; 2) аб’яднанне выкладчыкаў і навуковых работнікаў адной або некалькіх блізкіх навуковых дысцыплін у вышэйшай навучальнай установе. Кафедра гісторыі. Кафедра педагогікі. Пасяджэнне кафедры. Загадчык кафедры; 3) пасада епіскапа, які кіруе епархіяй (першапачаткова — крэсла ў царкве для ешскапа); 4) тое, што і кафедральны сабор. [Ад грэч. kathedra — сядзенне].
    «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» дае такое самае тлумачэнне слова кафедра.
    У «Слоўніку іншамоўных слоў» A. М. Булыкі, т. I, с. 635, змяшчаецца прыкладна такая ж інфармацыя:
    Кафедра (грэч. kathedra = сядзенне) — 1) аб’яднанне выкладчыкаў аднаго або некалькіх навуковых прадметаў у вышэйшай навучальнай установе; 2) спецыяльнае ўзвышанае месца для прамоўцы, лектара, выкладчыка; 3) узвышэнне, з якога гаворацца пропаведзі ў хрысціянскай царкве.
    У тлумачальных слоўніках, як і ў прыгаданым вышэй слоўніку A. М. Булыкі, словакатэдра не падаецца.
    Затое ў «Этымалагічным слоўніку беларускай мовы», т. 4, с. 308, чытаем:
    Катэдра — кафедральная царква; прапаведніцкі амбон, кафедра. У старабеларускай мове адзначаецца на пачатку XVI ст. Лічыцца, што непасрэднай крыніцай беларускага слова з’яўляецца польскае katedra. Апошняе ўзята з лацінскага cathedra; першакрыніцай, бясспрэчна, трэба разглядаць грэчаскае слова, што ў перакл адзе абазвачае сядзенне, крэсла. Гэта слова вядома ў многіх еўрапейскіх мовах: чэшскай, славацкай, украінскай дыялект., балгарскай, сербскахарвацкай і інш. Таксама запазычана ў некаторых заходне еўрапейскіх мовах, напрыклад, нямецкай Katheder.
    Сустракаецца гэта слова і ў іншых крыніцах, напрыклад, у кнізе В. В. Церашчатавай «Старажытнабеларускі манументальны жывапіс XI—XVIII стст.». Адгорнем с. 59 і прачытаем: Агульны выгляд катэдры ў Сандаміры. Фрэскі. Пачатак XVcm. На с. 61: Увядзенне ў храм. Фрэска катэдры Сандаміра. Пачатак XV cm.
    Аднак спалучэнне кафедральны сабор (касцёл) ужы ■ ваецца ўсё-такі часцей, яго можна бачыць у розных выданнях. Для прыкладу назавём некаторыя з іх.
    1.	«Беларуская энцыклапедыя» ў 18-ці т., т. 3, с. 69. Чытаем подпіс пад ілюстрацыяй: Беласток. Кафедральны касцёл.
    Яшчэ подпіс: Тур. Кафедральны сабор (т. 16, с. 33)
    2.	Энцыклапедычны даведнік «Праваслаўныя храмы Беларусі». Да адной з ілюстрацый подпіс: Кафедральны сабор у імя святога Архангела Міхаіла ў г. Мазыр.
    3.	Энцыклаггедыя «Вялікае княства Літоўскае», т. I. На с. 390 чытаем:: Варні. Кафедральны касцёл Пятра і Паўла. 1680—91; Званіца кафедральнага сабора (с. 438).
    Яшчэ адзін подпіс пад ілюстрацыяй (с. 425): Віленскі кафедральны касцёл Станіслава і Уладзіміра. Су часны выгляд.
    Як бачым, існуе два тэрміны для назваў адной і той жа святыні: катэдра і кафедральны сабор. Ante калі спалучэнне кафедральны сабор можна назваць тэрмінам канфесіянальнай лексікі і гэты тэрмін ужываецца ў дачыненні да праваслаўных і каталіцкіх храмаў, то тэрмін катэдра — да каталіцкіх. А як правільна? Чаму слова катэдра не ўнесена ў нарматыўныя слоўнікі беларускай літаратурнай мовы? Так яно і застанецца ў вуснай размоўнай практыцы? А калі трэба афармляць афіцыйныя дакументы, якому з тэрмінаў аддаць перавагу? На гэтыя і іншыя пытанні чакаем адказу вучоных-лексікографаў і тых, хто займаецца пытаннямі культуры мовы і стылістыкі. Настала ўжо пара мець аўтарытэтны даведнік канфесіянальнай лексікі, якая сустракаецца ў Свяшчэнным Пісанні, Літургіі, малітвах і ўвогуле ў грамадскім жыцці хрысціян, прычым без падзелу на асобныя канфесіянальныя катэгорыі, групы, класы і інш.