• Газеты, часопісы і г.д.
  • Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову матэрыялы канферэнцыі

    Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову

    матэрыялы канферэнцыі

    Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены
    Памер: 344с.
    Мінск 2010
    79.5 МБ
    Святое Евангелле павінна стаць настольнай кнігай у нядзельных школах. Толькі дзякуючы якаснаму выданыю кнігі Новага Запавету, пры яе выкарыстанні мы забяспечым асноўныя прынцыпы (правілы) навучання: навуковасць, даступнасць, дакладнасць, свядомасць, нагляднасць і інш. А паралельна з гэтым будзе ажыццяўляцца выхаванне маральна чыстай, духоўна багатай асобы.
    Пры дапрацоўцы Евангелля мы шырока карысталіся разнастайнай мовазнаўчай літаратурай.
    Напрыклад, «Слоўнікам беларускай мовы» пад рэдакцыяй акадэміка М. В. Бірылы (Мн., 1987). Тут зафіксаваны шматлікія тапонімы, якія ўпамінаюцца і ў Новым Запавеце. Таму мы выкарысталі назвы не Ярдан, а Іардан (Сл., с. 304), не Юдэя, а Іудзея (Сл., с. 314), не Эўфрат, а Еўфрат (Сл., с. 227), не Ерусалім, а Іерусалім (Сл., с. 305), не Ерыхон, а Іерыхон (Сл., с. 305) і інш.
    Тое ж і з уласнымі імёнамі. Ёсць выдатны «Слоўнік асабовых уласных імён», 2-ое выданне, выпраўленае і дапрацаванае (Мн., 2005). Укладальнік — М. Р. Суднік. Як адзначана ў анатацыі, гэты слоўнік з’яўляецца нарматыўным даведнікам па ўжыванні і выкарыстанні ўласных асабовых імён. У ім прыведзены асноўныя мужчынскія і жаночыя імёны, а таксама ўстарэлыя і новыя рэдкаўжывальныя з рускімі эквівалентамі да іх. Да многіх дакументальных (пашпартных) імён дададзены іх размоўныя, народныя і вытворныя формы, якія выкарыстоўваюцца ў маўленчай практыцы. Прызначаны работнікам пашпартных сталоў і кадравых сужб, ЗАГСам, натарыяльным канторам і юрыдычным кансультацыям, работнікам друку, настаўнікам і студэнтам, а таксама ўсім тым, хто цікавіцца беларускім іменасловам.
    Як бачым, існуюць імёны, якія прызначаны для афіцыйных дакументаў, вытворныя ад іх — для побытавага ўжывання. Сярод іх ёсць і старадаўнія, якія ўжываліся ў высокім стылі, у канфесіянальнай літаратуры. Імі называліся святыя Апосталы, іншыя духоўныя асобы, якія з бласлаўлення Госпада Ісуса Хрыста пашыралі Хрысціянства сярод многіх народаў свету.
    А ці задумваемся мы, адкуль узяліся імёны? Давайце разгледзім, што на гэты конт гавораць беларускія вучоныя.
    СЛОВА ПРА ЎЛАСНЫЯ АСАБОВЫЯ ІМЁНЫ
    Возьмем, напрыклад, кнігу «Беларуская антрапанімія» М. В. Бірылы (1923—1992), акадэміка АН Беларусі, доктара філалагічных навук, прафесара кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта (1956—1958), былога загадчыка сектара навуковай тэрміналогіі і сектара сучаснай беларускай мовы і культуры мовы Інстытута мовазнаўства АН Беларусі.
    У гэтай кнізе чытаем, што імя — сталы спадарожнік чалавека на працягу ўсяго жыцця, што сучасныя імёны, якія ўжываюцца ў Беларусі, у асноўным запазычаны з іншых моў (грэчаскай, старажытнаяўрэйскай, лацінскай, скандынаўскіх моў, германскіх), з якіх трапілі ў нашу мову разам з прыняццем Хрысціянства, а ранейшыя імёны (Жук, Воўк, Лісіца і інш.) сталі мянушкамі. 3 гэтых мянушак і новых імён у XVII—XVIII стст. узніклі прозвішчы.
    У помніках беларускай пісьменнасці XV—XVIII стст. уласныя мужчынскія імёны ўжываюцца ў поўнай і памяншальнай формах. Поўная форма імён мае нейт-
    ральнае значэнне, служыць толькі сродкам адрознення адной асобы ад другой, памяншальная форма імя з’яўляецца эмацыянальна-ацэначнай. Сярод вучоных шырока распаўсюджаны погляд, што ўжыванне поўных і памяншальных форм імя ў дакументах старой пісьменнасці мае пад сабой сацыяльную глебу: поўнымі імёнамі звычайна называюцца прадстаўнікі вышэйшай знаці і прывілеяваных колаў грамадства, a памяншальнымі — прадстаўнікі ніжэйшых класаў грамадства.
    Як правіла, у памяншальнай форме ўжывалі свае імёны тыя, хто ў пісьмовай форме звяртаўся да асобы., што займала болып высокае становішча ў грамадстве. Памяшпальнай формай называлі сябе і пісцы ў тэксце запісаў, у подпісах.
    У вуснай форме зносін у неафіцыйнай абстаноўцы звычайна выкарыстоўваліся не поўныя імёны, а раз■■ моўна-бытавыя, якія найчасцей з’яўляліся эмацыянальна-ацэначнымі, памяншальнымі. Шырокае выкарыстанне ў вусных зносінах размоўна-бытавых форм не магло не адбіцца і на пісьме. Акрамя таго, некаторыя суб’ектыўна-ацэначныя значэнні станавіліся нейтральнымі, набываючы функцыю афіцыйнага поўнага імя, хоць па форме з’яўляюцца памяншальнымі.
    Многія афіцыйна-юрыдычныя формы поўных мужчынскіх імён у помніках XV—XVIII стст. ужываюцца ў варыянтах, якія, захоўваючы структуру афіцыйнаюрыдычнай формы, адрозніваюцца ад яе чыста фанетычна. Фанетычныя адрозненні найчасцей звязаны з дыялектным асяроддзем, у якім бытавала імя. У нека торых выпадках, відаць, мы маем справу толькі з асаблівасцямі перадачы на пісьме іншамоўных слоў, г. зн.. не з фаяетычнымі, а арфаграфічнымі адрозненнямі.
    Такім чынам, у помніках XV—XVIII стст. побач з афіцыйна-юрыдычнымі формамі імён сустракаем і рэгіянальныя, а таксама арфаграфічна-канцылярскія варыянты. Вось некаторыя з іх:
    а)	ужыванне зычных [n], [x] ці спалучэнне [хв] адпаведна зычнаму [ф]: Стефан — Степан;
    б)	ужыванне зычнага [м] адпаведна зычнаму [н]: Ннколай — Мнколай;
    в)	устаўное [в] паміж галоснымі ў сярэдзіне слова: Наум — Навум;
    г)	спрашчэнне груп зычных у пачатку ці ў сярэдзіне слова: Грнгорнй — Рыгор і інш.
    Асобную групу сярод пэўных афіцыйна-традыцыйных форм мужчынскіх імён складаюць лацінізаваныя, што трапілі ў беларускую мову з польскай'. Якуб, Ян, Юзэф, Лукаш, Тамаш і інш.
    У працэсе бытавання ў народзе частка поўных мужчынскіх імён перажыла больш значныя змены, чым тыя, што названы вышэй. Да ліку такіх змен належаць:
    а)	адпадзенне канцавога склада [нй] ці толькі канцавога [й]: Денпс, Пгнат, Клнмент, Дмнтр;
    б)	адпадзенне канцавога [й] у імёнах на -ай: Ннколай, Мнколай — Мнкола;
    в)	дабаўленне канцавога [о] ці [а] да імён, якія заканчваюцца зычным гукам: Данннл — Даннла і інш.
    На аснове аналізу імён, зробленага вучоным, можна адзначыць, што ў выніку пэўных гістарычных умоў на тэрыторыі Беларусі з’явіліся варыянты імён — поўнае імя паводле перакладу на старажытную беларускую мову і гутарковы варыянт, або польскі, напрыклад:
    Аўраам — Абрагам Іаан — Ян
    Гаўрыіл — Габрыіл Іосіф — Юзаф
    Іакаў — Якуб	Міхаіл — Міхал і інш.
    ЗРОБІМ ГІСТАРЫЧНЫ ЭКСКУРС
    Калі заглыбімся ў гісторыю, то пагодзімся, што менавіта не Якуб, а Іакаў, патрыярх, з’яўляецца роданачальнікам ізраільскага народа, што ён, Іакаў, — сын Ісаака і ўнук Аўраама, — атрымаў другое імя Ізраіль ад Госпада Бога. Ды і занадта шмат стагоддзяў аддзяляюць час станаўлення краін Польшча і Веларусь з іх самабытнымі непаўторнымі мовамі ад эпохі Аўраама, часу, калі яшчэ на месцы сённяшняга Мёртвага мора квітнелі гарады Садом і Гамора; ад часу Іакава, пра якога дакладна паведамляецца ў кнізе Быціе — першай кнізе Бібліі, напісанай Маісеем. I вымаўлялася гэта імя Іакаў так, як было прынята, без усякіх польскіх, калі б гэта нават і можна было па часе, пераўтварэнняў аж да часоў Ісуса Хрыста, і няхай сабе са сваімі фанетычнымі асаблівасцямі, але верыцца, што ў перакладзе на грэчаскую мову, а з грэчаскай на царкоўнаславянскую, напісанне гэтага імя перададзена дакладна. А ўвогуле ў Іудзеі імя Іакаў было даволі распаўсюджаным, яно сустракалася і ў часы Ісуса Хрыста. Мы ведаем асоб, якія яго насілі, напрыклад, Іакаў Алфееў, Іакаў Зевядзееіў.
    БІБЛІЯ Ў БЕЛАРУСІ
    А цяпер разгледзім, як прыйшла Біблія да нас, усходніх славян, беларусаў.
    На Беларусі Біблія стала вядома ў часы Кіеўскай Русі. Біблейскія кнігі, відаць, перапісвала Ефрасіння Полацкая. Біблію шырока каменціраваў у сваіх творах Кірыла Тураўскі. Але ў эпоху сярэдневякоўя артадаксальнае духавенства было супраць перакладу Бібліі
    на жывыя народныя мовы. Першыя пераклады асобных біблейскіх кніг на старабеларускую мову зроблены ў XV ст. Вядома ж, на гэты час ужо была перакладзена Біблія і на польскую мову. Але заснавальнікам гуманістычнага падыходу да Бібліі ў Беларусі і ўсходнеславянскіх землях стаў Францыск Скарына.
    НЕАЦЭННАЯ СПАДЧЫНА СКАРЫНЫ
    Францыск Скарына — выдатны дзеяч беларускай культуры эпохі Адражэння, заснавальнік беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання, рознабаковая дзейнасць якога мела агульнаславянскае значэнне. Вучоны, пісьменнік, перакладчык, мастак, доктар філасофіі і медыцыны, гуманіст і асветнік аказаў значнае ўздзеянне на развіццё многіх сфер беларускай культуры.
    Жывучы доўга на чужыне, ён развіў свае патрыятычныя пачуцці, паглыбіў погляды на радзіму і ўмацаваў сувязь з духоўнымі каштоўнасцямі свайго народа.
    Вакол канфесіянальнай прыналежнасці Скарьшы вядуцца спрэчкі. Але факты, зафіксаваныя ў навуковай літаратуры, пра многае сведчаць, напрыклад: а) каб заняцца навукай, Ф. Скарыне спатрэбілася вывучыць латынь — тагачасную мову навучання, і засвоіў ён яе ў каталіцкім бернардзінскім кляштары Полацка; б) вучыўся і паспяхова закончыў Кракаўскі ўніверсітэт; в) на пасяджэнні калегіі ў касцёле святога Урбана ў Падуі была прынята пастанова дапусціць адукаванага, здольнага Скарыну да экзамену на атрыманне вучонай ступені доктара лекарскіх навук; г) вядома, што служыў у віленскага біскупа Яна.
    Адзначым яшчэ той факт, што яшчэ перад Вялікай Айчынай вайной бернардзінец Ян Кантак, які меў у
    сваіх руках многія адсутныя сёння дакументы, напісаў у сваёй саліднай манаграфіі, прысвечанай ордэну бернардзінцаў, што адным з першых у Полацку пасля нрыбыцця туды з Вільні бернардзінцаў, заснавання імі касцёла ў гонар святога Францыска Асізскага і кляштара «прыняла каталіцкае хрышчэнне сям’я Скарынаў». Там жа будучы першадрукар вучыўся, напэўна ж, лаціпе.
    Наш славуты зямляк, які пачувай сябе ў веры хрысціянінам, з’яўляўся не толькі сынам новага часу, але перш за ўсё сынам роднага краю. Новыя рэнесансавыя ідэі ёвс прымаў асцярожна, трымаючы курс на асвету. Умеў быць разважлівым і стрыманым. Азнаёміўшыся з культ;урамі розных краін Еўропы, з кнігавыдавецкай: дзейнасцю гэтых краін, памятаў, што ў яго на радзіме існуе свой уклад жыцця, адметны ад іншых. Свае кнігі першадрукар выдаваў на царкоўнаславянскай мове беларускай рэдакцыі, на палях рабіў пераклады цяжкіх для разумення царкоўнаславянізмаў, багаслоўскіх тэрмінаў і ў самім тэксце пераказваў асобныя выслоўі жывою, зразумелаю шырокаму колу чытачоў моваю. Таму, напрыклад, кніга «Апостал» прызначалася для самастойнага чытання, адукацыі і для набажэнства.