Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову
матэрыялы канферэнцыі
Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены
Памер: 344с.
Мінск 2010
Дом Гасподні, Святы Храм, заклікае да яднання ўсе хрысціянскія канфесіі. I няхай гэта будзе пакуль што толькі на моўным узроўні. I мы, філолагі, цалкам падтрымліваем напіага кіраўніка — пробашча Уладыслава.
Разам з тым верым, што тэкст Святога Пісання з’явіцца дасканалым толькі тады, калі на афіцыйным узроўні ў абмеркаванні прымуць удзел прадстаўнікі розных хрысціянскіх веравызнанняў.
Добрым прыкладам да сказанага можа быць кніга «Сакральны жывапіс Беларусі XV—XVIII стагоддзяў» (Мн., 2007), да якой маюць дачыненне дасведчаныя вучоныя агульнаеўрапейскага ўзроўню з гарадоў Масквы, Варшавы, Кракава, Парыжа, і кніга А. Аляксеева, А. Лукашэвіча «Спадчына Беларусі» (Мн., 2007). У першай з іх да ілюстрацый даюцца тэкставыя каментарыі на рускай, беларускай і англійскай мовах, у другой — на беларускай і англійскай. I самае найгалоўнейшае трэба адзначыць тое, што выйшлі абедзве кнігі з блаславенства Кардынала Казіміра Свёнтэка, Старшыні Канферэнцыі каталіцкіх Біскупаў Беларусі, і Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Гэтыя блаславенствы падмацаваны ўласнымі подпісамі гэтых Паважаных Асоб.
У кнізе «Сакральны жывапіс Беларусі XV—XVIII стагоддзяў» у подпісах да ікон знаходзім: «Святое Сямейства з Францыскам» (15), «Новазапаветная Троіца» (27), «Анна з Дзіцем» (28), «Архангел Міхаіл» (29), «Упэўненне Фамы» (43), «Павел і Іаан» (82), «Хрыстос Пантакратар» (108), «Антоній Падуанскі» (121), «Фама і Іаан» (157), «Фадзей» (164), «Варфаламей» (165) і інш.
У кнізе «Спадчына Беларусі» сярод подпісаў да ілюстрацый чытаем: «Ісус Хрыстос» (24, 86), «Св. Апостал Іаан Багаслоў» (24), «Касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі» (29), «Прарок Данііл» (93), «Трэцяя
кніга «Царствы» (95), «Касцёл Св. Варвары» (с. 110), «Касцёл Св. Францыска Ксаверыя ў Гродне» (152), мармуровая статуя «Давід» (167), «Дэкор фасада Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі» (169), «Смаргонскі касцёл Св. Міхаіла Архангела» (181), «Касцёл Св. Іаана Хрысціцеля ў Гальшанах (191), «Касцёл Св. Міхаіла ў Гнезне» (221), драўляная скульптура «Ісус Хрыстос перад Укрыжаваннем» (296), «Касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў мястэчку Канстанцінава» (296), «Статуя Св. Іаана Хрысціцеля» (300), «Статуя Ісуса Хрыста» (300), «Касцёл Св. Іосіфа» (307) і інш.
Такім чынам, паколькі кнігі, змест гэтых кніг блаславёныя, то можна лічыць, іпто атрымалі блаславанне — дазвол на выкарыстанне і імёны Ісус Хрыстос, Іаан, Анна, Міхаіл, Рафаіл, Фама, Варфаламей, Антоній, Фадзей, Карл, Сімяон, Данііл, Варвара, Давід, Іосіф, Францыск, а таксама тэрміны Архангел, Архістрауіг, Маці Боская, Дзева Марыя, Уваскрэсенне, Успенне, Грамніцы (Стрэчанне), Троіца, Узвіжанне, Пакроў, Ушэсце, Укрыжаванне, Царства, Дабравешчанне, Благавешчанне і інш.
Як бачым, пачатак дазволу на смелае ўжыванне імёнаў, геаграфічных назваў (упамінаецца Іерусалім), асобных багаслоўскіх тэрмінаў ёсць. Ён у подпісах да твораў сакральнага мастацтва (жывапісу, скульптуры, архітэктуры).
Мы (гавару ад імя нашай групы філолагаў, якія працуюць пад кіраўніцтвам ксяндза-пробашча Уладыслава) з хрысціянскай пакорнасцю чакаем, каб вельмі паважаная Канферэнцыя Біскупаў Беларусі разгледзела нашы працы і мы атрымалі дазвол на распра-
цоўку метадычных рэкамендацый па выкарыстанні Святога Пісання на ўроках беларускай мовы, літаратуры, у пазакласнай рабоце. Верым, што Святое Евангелле на ўзроўні мовы будзе гучаць у школах Беларусі, будзе яднаць і выхоўваць хрысціян-беларусаў. Але паўтару думку, выказаную вучонымі на канферэнцыі: каб пытанне ўнармавання хрысціянскай лексікі прапанаваць на міжканфесійны ўзровень, трэба спачатку прыйсці да згоды ў межах адной канфесіі.
Уладыслаў Завальнюк
РОДНАЯ МОВА Ў ДУХОЎНЫМ ЖЫЦЦІ БЕЛАРУСІ
Выданне другое, дапоўненае
Рымска-Каталіцкая парафія Святога Сымона і Святой Алены Мінск, 2008
А ў т a р:
Уладыслаў Завальнюк — ксёндз-дэкан пробашч Мінскага касцёла Святога Сымона і Святой Алены, кандыдат гістарычных навук, магістр тэалогіі
Рэцэнзенты:
Лемцюгова В. П. — галоўны навуковы супрацоўнік ДНУ «Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі», доктар філалагічных навук, прафесар;
Мальдзіс A. I. — доктар філалагічных навук, прафесар.
Карэктар — Валянціна Раманцэвіч Камп’ютарная вёрстка — Ксенія Жартун
Мы нічога не сцвярджаем, мы. просім парады ў вучоных, гатовых дапамагчы нам.
Аўтар.
ПАВАЖАНЫЯ ПАРАФІЯНЕ, МОЛАДЗЬ I ДАРОСЛЫЯ, ДАРАПЯ ЧЫТАЧЫ!
Звяртаюся да вас і пішу для будучых пакаленняў, хрысціянскіх і культурна адукаваных, якім будзе неабыякава развіццё і веліч матчынай беларускай мовы, мовы бацькоў сваіх. Бо сёння пакаленне ў болыпасці сваёй размаўляе на беларускай мове «ніяк»: з кожнай мовы па слове.
НАСТАЎ ЧАС
ПАВЯРНУЦЦА АБЛІЧЧАМ ДА МОВЫ БЕЛАРУСКАЙ
Першыя спробныя кнігі і малітоўнікі, выдадзеныя невялікім тыражом у 1989—-2004 гг., якімі мы практычна рэгулярна карысталіся і карыстаемся, удасканальваюцца і папраўляюцца.
Ідзе вялікі супраціў з боку «прывыкшай публікі» да польскіх ці рускіх выразаў і зваротаў, і выбрацца з-пад гэтага прэсінгавага друзу было няпроста і ў далёкія дзевяностыя гады, няпроста і цяпер.
Даволі цяжка прадбачыць і правільна выбраць адпаведнае слова з яго значэннем, гучаннем і мелодыяй
як для чытання, так і для літургічнага спеву. Многія словы вымушаны быў пакідаць у літургічных тэкстах толькі з-за таго, што так хацела невялічкая група аднадумцаў. Многія часова і няўдала падабраныя словы, ад якіх трэба было даўно адмовіцца, сталі асноўнымі і галоўнымі.
Людзі болып палюбілі трасянку, чым мілагучную матчыну мову, якая каму матчына, а каму — мова мачахі.
У Полыпчы нас лічаць усходнім краем — крэсамі, рускімі,
у Расіі — заходнімі землямі, палякамі,
а пасярэдзіне, дзесьці тут і там, знаходзяцца тутэйшыя.
Многія, нават тутэйшыя, не вельмі любяць сваю мову, бо чуюць яе ў руска-польскім засмечаным варыянце. I што вельмі хвалюе, дык гэта тое, што многія духоўныя саноўнікі (каталіцкія, уніяцкія, праваслаўныя, пратэстанцкія) не вельмі схільныя да роднай мовы: маўляў, на чужой мове і выглядаеш болып адукаваным.
Мова як крынічная вада: або яна чыстая і здаровая, або забруджаная і хваравітая. У апошнім выпадку яе трэба ачьппчаць, фільтраваць. Так выглядае справа і з мовай, якую трэба ачышчаць і ўдасканальваць, або ўводзіць новую, суседняга народа, «жывую» мову.
Няўжо беларуская мова падпадае лад катэгорыю мёртвай мовы?
У свой час (у 90-х) пра мову і любоў да яе я напісаў артыкул «Мова — душа народа» ў газеце «Наша слова». Падаю яго тэкст у дадатку.
На вялікі жаль, трэба адзначыць і прызнаць, што беларускае слова ў святынях ужывалася і ўжываецца вельмі абмежавана і даволі пакалечана: гаворым абы-як.
На чысціню i мілагучнасць правільнай беларускай мовы аказваюць вялікі ўплыў польская і руская мовы. У беларускай мове сустракаем многа іншамоўных слоў і словазлучэнняў, паланізмаў, русізмаў і кампіляцый. 3 сумам можна назіраць святочныя паштоўкі з віншаваннямі, дзе беларуская мова нясе не святочны настрой, а прыніжэнне.
Напрыклад, 3 Ражаством Хрыстовым!
3 Калядамі!
а трэба гаварыць і пісаць:
3 Нараджэннем Хрыстовым!
3 Божым Нараджэннем!
Са Святам Божага Нараджэння!
3 Раством Хрыстовым!
3 Божым Нараджэннем і Калядамі!
Пагаворым пра значэнне слова Каляды.
«Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» (т. 2, с. 595) падае значэнне гэтага слова наступным чынам.
Каляды — царкоўнае хрысціянскае свята Нараджэння Хрыста, якое адзначаецца 25 снежня і ў наступныя дні на працягу двух тыдняў, па 6 студзеня.
Тут жа тлумачацца іншыя аднакарэнныя словы.
Каляда — абрад хаджэння па хатах у калядныя вечары з віншаваннем, велічальнымі песнямі; песня, якая спяваецца ў час гэтага абраду; падарункі, атрыманыя ад гаспадара за віншаванне, песні.
Калядаванне — дзеянне паводле значэння дзеяслова калядаваць.
Калядаваць — хадзіць па дварах у калядныя вечары, віншаваць гаспадароў, спяваючы калядныя песні.
Каляднік — той, хто калядуе.
Калядніца, разм. — калядная пара, калядная ноч.
Калядны — які мае адносіны да Каляд; такі, які бывае на Каляды. Калядныя песні. Калядныя ліаразы. Калядная ночка ўвесь свет пакрывае, Па белай ад пуху зямельцы снуе. Я. Купала.
«Этымалагічны слоўнік беларускай мовы» (т. 4, с. 215) змяшчае прыкладна такую ж інфармацыю. Толькі ў артыкуле «Каляда» дадаецца, што беларускі фалькларыст і этнограф A. К. Сержпутоўскі адзначае персаніфікацыю Каляды, г. зн. надае яе паняццю вобраз чалавека. I гэта сапраўды мы бачым на прыкладзе разнастайных калядных песень, напрыклад: «Прыехала Каляда на сівым коніку», «Ішла Каляда» і інш.
Далей з артыкула мы даведваемся, што не толькі ў беларусаў, але і ва ўкраінцаў, у рускіх — ва ўсіх усходніх славян — слова Каляда азначае свята Нараджэння Хрыста, свята радасці.
Польскае koleda — калядная песня, навагодні або калядны падарунак, адведванне вернікаў ксяндзом.
Славінска-кашубскае koleda — калядная песня, абрад хаджэння па хатах з песнямі.
Ніжнелужыцкае koloda — навагодні падарунак.
Чэшскае koleda — калядная песня, а таксама час, калі пяюць калядныя песні.
Ёсць слова Каляда з прыкладна такім жа значэннем у славацкай, славенскай, сербскай, македонскай, балгарскай, стараславянскай мовах.
Слова koleda запазычана з лацінскай мовы, яно азначае першы дзень месяца; першапачаткова, відаць, свята было звязана з пачаткам года, паколькі даўнія рымскія святы календы адзначалі з 1 па 5 студзеня. Далей у сувязі з прыняццем хрысціянства аднесена да свята Нараджэння Хрыста.
Таму можна сказаць так: Са Святам Божага Нараджэння і Калядамі’
Толькі пры гэтым трэба памятаць, што Каляды — гэта ўсё-такі перыяд, а Божае Нараджэнне — гэта гістарычны факт, дзень, Свята Хрыстовага Нараджэння. Вера ў Ісуса Хрыста, Сына Божага, Які нарадзіўся, жыў, пакутаваў на Галгофе і ўваскрэс.
Тады трэба пісаць:
Са Святам Божага Нараджэння!
3 Божым Нараджэннем і Калядамі!
3 Нараджэннем Хрыстовым і Калядамі!
3 Раством Хрыстовым і Калядамі!
He трэба, на наш погляд, баяцца ўжываць і слова Раство. Яно сустракаецца ў навукова-папулярнай літаратуры, энцыклапедычных даведніках.
Прачытаем уважліва, што сказана пра слова Раство ў «Этыманалагічным слоўніку беларускай мовы», т. 11.